gram news
Аватар канала De facto. Беларуская навука

De facto. Беларуская навука

@belarusscience

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

1,570подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • De facto. Беларуская навука

    10 сент., 08:56

    Тураўскія крыжы маглі быць выраблены ў XVI ст., калі мясцовыя землі належалі АстрожскімАляксандр Патраўнаў і Таццяна Хмельнік у апошнім нумары расійскага часопіса «Клио» паведамляюць: зыходны матэрыял для тураўскіх крыжоў («шэры граніт») мог паходзіць з берагоў ракі Случ, правага прытоку Гарыні, і слядоў яго выкарыстання ў X-XIII стст. у Тураве і наваколлі не выяўлена (прынята лічыць, што тураўскія крыжы ўзніклі ў той перыяд).Навукоўцы лічаць, што насамрэч тураўскія крыжы былі выраблены ў XVI ст. (магчымы дыяпазон – 1518- 1582 гг.), калі Тураў апынуўся пад кантролем сям'і князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які валодаў землямі на Валыні (горад Астрог з наваколлем). Там, верагодна, вырабляліся падобныя крыжы.У суме атрыманыя дадзеныя «даюць падставу казаць аб магчымым кірунку вектару развіцця традыцыі каменных крыжоў з Валыні ў Палессе». Адабраць узоры ў найбольш верагодных
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    334151111Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    9 сент., 07:07изменён

    Выйшла кніга «Скарбы беларускай культуры: пошукi, знаходкi i страты»Знаходкі, пошукі і страты скарбаў беларускай культуры — гэта цэлая эпапея з захапляльнымі сюжэтамі, часам сапраўдны дэтэктыў. Крыж Еўфрасінні Полацкай і слуцкія рушнікі, рыцарскія даспехі з Нясвіжскага палаца і выбітная карціна Рушчыца, фальклорныя запісы Даленга-Хадакоўскага і бібліятэка Храптовічаў…Гэтая кніга ад выдавецтва «Беларусь» уяўляе сабой расповед пра такія пошукі, пра загадкі, якія яшчэ трэба разгадаць, пра шчаслівае заканчэнне высілкаў па вяртанні нашых каштоўнасцяў. У выданні 232 старонкі.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    702241532Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    7 сент., 14:28изменён

    Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіныЛітоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць.У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі.У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    8601811311Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    6 сент., 10:04

    Самыя падрабязныя кадры Сонца ў гісторыі навукіЗдымкі разам з вынікамі даследаванняў апублікаваны ў часопісе Nature. Іх удалося атрымаць дзякуючы тэлескопу Іноўэ. Гэта найбуйнейшы ў свеце сонечны тэлескоп, размешчаны на вяршыні гары на Гаваях. Гэтае месца для пабудовы тэлескопа было абрана з-за чыстага неба і адсутнасці пылу, піша BBC.Самы магутны сонечны тэлескоп у свеце ўпершыню паказаў паверхню Сонца з найвышэйшай дэталізацыяй. Навукоўцам удалося зафіксаваць гіганцкія плазменныя віхры, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні сонечных успышак. Даследчыкі спадзяюцца, што гэтыя дадзеныя дапамогуць лепш прадказваць небяспечныя з'явы касмічнага надвор'я.Пра існаванне віхравых структур было вядома даўно, але раней іх не ўдавалася ўбачыць.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    736257321Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    5 сент., 09:32

    Як лавілі шпіёнаў у Віленскай губерні ў 1909–1914 гг.Lukas Pocius піша ў апошнім нумары Lietuvos istorijos studijos: у Расійскай імперыі контрразведку стварылі даволі позна, у Віленскай губерні, якая мела з-за геаграфічнага становішча стратэгічнае значэнне, яна ўзнікла ў 1909 г. Германія і Аўстра-Венгрыя актыўна выкарыстоўвалі шпіёнскую дзейнасць, узмацніўшы яе напярэдадні Першай сусветнай вайны.Супрацоўнікі контрразведкі выкарыстоўвалі наступныя інструменты: вонкавае назіранне, праверка пашпартоў і карэспандэнцыі, ператрусы, апытанне працаўнікоў кафэ, жанчын з бардэляў, гандляроў. Сярод тэрыторый павышанай увагі былі населеныя пункты каля чыгуначных вузлоў (такія як Вілейка) і ўздоўж чыгуначных ліній (у тым ліку, Вільня–Баранавічы–Лунінец–Роўна).Сістэма контрразведкі ў Расійскай імперыі была дэцэнтралізаванай, а таксама з-за недахопу фінансавання і кадраў недастаткова эфектыўнай.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    9249832Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    4 сент., 08:06

    Якую праграму прапануе «Фестываль навукі» ў Мінску5 і 6 верасня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі ператворыцца ў вялікую інтэрактыўную тэрыторыю навукі. Тут можна будзе не толькі слухаць і назіраць, але і эксперыментаваць, збіраць, запускаць, спаборнічаць і адкрываць новае сваімі рукамі.Наведвальнікаў чакаюць некалькі тэматычных пляцовак. Напрыклад, «Гісторыя і традыцыі» прадставіць лекцыі навукоўцаў пра страчаныя культавыя будынкі Мінска, строі XIV-XV стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі, перспектыўныя кірункі ўнутранага турызму і інш.Іншыя тэматычныя пляцоўкі: «Смак навукі», «Экалогія», «Космас і авіяцыйныя тэхналогіі», «Медыцына» і інш. Уваход вольны. Падрабязнасці тут.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    814146211Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    3 сент., 14:01

    Адукацыйная праграма ад Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта (дэдлайн – 17 верасня)Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацыйную праграму без прысваення ступені Global Invisible University, разлічаную на студэнтаў і маладых даследчыкаў. Стыпендыі разлічаны, у тым ліку, на грамадзян Беларусі.Праграма прапануе навучанне па міждысцыплінарным курсе, дзе Беларусь разглядаецца ў рэгіянальным і глабальным кантэкстах. Праграма мае гібрыдны фармат (анлайн-навучанне, дапоўненае зімовай школай), навучанне пачнецца 28 верасня.Дэдлайн падачы заявак – 17 верасня 2026 г. Пра іншыя падрабязнасці і патрабаванні да заявак чытайце тут.
    7121221Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    2 сент., 10:04

    Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі ПалессяП. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепалескі рух, абапіраючыся на манаграфію А. Казака і А. Серады. У 1988-м было зарэгістравана грамадска-культурнае аб'яднанне «Полісье», якое стала цэнтрам руху.Ягоны ідэолаг Мікола Шэляговіч хацеў стварыць «яцвяжскую аўтаномную рэспубліку» ў складзе БССР. Акцэнт рабіўся на балцкім паходжанні палешукоў. Падкрэсліваліся адрозненні паміж палескімі дыялектамі і суседнімі літаратурнымі мовамі, у першую чаргу ўкраінскай. Але «Яцвяжская тэорыя» аказалася празмерна экзатычнай для жыхароў Заходняга Палесся.Ідэя аб стварэнні асобнай літаратурнай мовы на аснове мясцовых дыялектаў была сустрэта жорсткай крытыкай навукоўцаў і не была рэалізавана. З другой паловы 1990-х гг. заходнепалескі рух (на ілюстрацыі — неафіцыйны Палескі сцяг) страціў актыўнасць, не здолеўшы паўтарыць
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,3101910764Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    31 авг., 15:46

    Расправа над Лышчынскім: новыя гіпотэзыУ 1687 г. па даносе браслаўскага стольніка Яна Казіміра Бжоскі за напісанне багаборчага трактату быў арыштаваны берасцейскі земскі падсудак Казімір Лышчынскі. У 1689 г. яго абезгаловілі і спалілі на вогнішчы. Данііл Жукоўскі і Леанід Драздоў у «Беларускім гістарычным зборніку» (2025) прааналізавалі новыя архіўныя дакументы.Першапачаткова канфлікт меў маёмасны характар, Бжоска быў вінен 500 злотых. Падчас нападу на маёнтак Матыкалы, здзейсненага групай у 100 чалавек, былі знішчаны дакументы. Гэта робіць больш праўдападобнай версію Лышчынскага пра існаванне другой часткі трактата, якая магла ўтрымліваць аргументы супраць атэізму.Даследнікі мяркуюць: справа Лышчынскага не была толькі вынікам асабістага канфлікту або рэлігійнага абвінавачання. У 1688 г. Бжоска быў прызначаны каралём адным з камісараў для разгляду спрэчкі паміж уплывовымі
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,200247521Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    30 авг., 07:43

    У Германіі выйшла кніга пра памяць пра Другую сусветную вайну ў БеларусіУ жніўні ў нямецкім выдавецтве Vandenhoeck & Ruprecht пабачыла свет выданне «Памяць паміж трыумфам і траўмай. Беларусь і Другая сусветная вайна, 1942–2019», аўтарка — Ekaterina Keding.Даследаванне разглядае развіццё памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. На падставе аналізу музеяў, мемарыялаў і архіўных крыніц аўтарка паказвае, што памяць пра вайну як у савецкі, так і ў постсавецкі перыяды была неаднароднай. Яна фарміравалася пад уплывам мноства суб’ектаў, кожны з якіх пераследаваў свае ўласныя інтарэсы, ствараючы тым самым разнастайныя наратывы.Аўтарка адрознівае ўшанаванне памяці «зверху» і «знізу» і канцэнтруецца на далікатных пытаннях ушанавання памяці ахвяр. Выданне налічвае 508 старонак.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,260369332Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    29 авг., 07:13изменён

    З музея ў Іспаніі за чатыры хвіліны скралі скарб на 1,7 млн ​​еўраРаніцай у чацвер з археалагічнага музея Вільены ў правінцыі Алікантэ невядомыя скралі званы «скарб з Вільены». Гэта больш за 50 упрыгожванняў, датаваных прыкладна 1000 г. да н. э. «Скарб з Вільены» — адна з самых буйных калекцый залатых аб'ектаў эпохі бронзавага веку ў Еўропе, паведамляе BBC.Каля 5 раніцы злодзеям удалося правесці аперацыю менш, чым за 4 хвіліны. Яны скралі амаль усю калекцыю: забралі ўсе залатыя прадметы, але пакінулі срэбраныя вырабы, бранзалет і яшчэ некалькі рэчаў. Кошт выкрадзеных каштоўнасцяў эпохі бронзавага веку ацэньваецца як мінімум у 1,7 млн ​​еўра — і гэта толькі кошт золата, без уліку гістарычнай каштоўнасці.Спачатку злодзеі спрабавалі патрапіць у будынак праз галоўны ўваход, але гэта ім не ўдалося. У выніку яны пракраліся праз вокны — хоць, як паведамляецца, тыя былі абсталяваныя ўсім
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    9542512431Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    27 авг., 11:51изменён

    Для «беларускіх татараў» не ўсе татары «свае»Лізавета Квілінкова піша ў свежым нумары часопіса «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук»: у Беларусі жывуць дзве супольнасці татараў – «беларускія татары» (нашчадкі татараў ВКЛ) і «татары дыяспары», якія перасяліліся сюды ў савецкі і постсавецкі перыяды. У суме іх каля 8,5 тыс. У 2021- 2025 гг. аўтарка апытала 85 чалавек з дзвюх супольнасцяў.«Беларускія татары» (ёсць розныя версіі аб іх паходжанні) па этнакультурнай прыкмеце ў катэгорыю «Свае» ўключаюць «літоўскіх» і «польскіх татар», а таксама беларусаў. «Усходнія» татары ўспрымаюцца імі больш дыстанцавана («Яны паміж сабой размаўляюць на сваёй мове, а мы ж на беларускай. Я не разумею, што яны гавораць. Башкіры дык башкіры, крымскія татары... Але гэта ўжо не нашы. Можа быць, па рэлігіі мы і аднолькавыя, але ў іх усё зусім іншае, іншы ўклад»).Дыстанцыяванне таксама звязана са спробамі
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,1302823851Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    26 авг., 08:11

    Самая распаўсюджаная праблема – зубы. Ад чаго пакутавалі жыхары сярэднявечнага ПолацкаДар'я Камінская піша ў свежым нумары «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта» пра вынікі даследавання костак 65 чалавек, выяўленых падчас археалагічных раскопак некропаля XI–XIII стст. на тэрыторыі Верхняга замка. Самай распаўсюджанай праблемай для палачан таго часу былі зубы.У 88,8% выпадкаў выяўлены прыкметы парадантыту, у 68,5% — карыес, у 64,1% — абсцэсы сківіцы. Гэта ўказвае на магчымасць значнай прысутнасці ў рацыёне палачан прадуктаў, багатых хуткімі вугляводамі і цукрам. Пагаршэнню здароўя спрыялі недастатковая гігіена паражніны рота і спецыфіка меддогляду.Распаўсюджанымі былі праблемы з хрыбетнікам. Часта фіксаваліся наступныя захворванні: грыжа Шморля — 65,7% (на здымку), астэафітоз — 65,6% і спандзілаартроз — 61,2%. Паталагічныя змены хрыбетніка былі выкліканы біямеханічнымі нагрузкамі.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,140337411Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    24 авг., 08:39

    Знакавая для мікалогіі падзея: у Беларусі выявілі ўльтрарэдкі грыбНавукоўцы Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» здзейснілі знакавую для айчыннай мікалогіі падзею: у запаведнай зоне пушчы ўпершыню для тэрыторыі Беларусі была зафіксавана Цыфелапорыя белавежская (Cyphelloporia bialoviesensis). Гэта ўльтрарэдкі від – у мікалагічных базах дадзеных ёсць толькі непацверджаны гербарны ўзор з Ніжагародскага Заволжа Расіі.Фактычна гэта азначае, што на сёння адзіная ў свеце стабільна існуючая і пацверджаная папуляцыя гэтага віду жыве ў Белавежскай пушчы, у гонар якой від і быў названы навукоўцамі, паведамляе навуковы аддзел Нацыянальнага парку.Вонкавы выгляд цыфелапорыі ўнікальны: яе пладовыя целы нагадваюць скамянелую марскую пену. Грыб здольны развівацца толькі на мёртвай драўніне елкі – з высокай вільготнасцю. Знаходка наглядна даказвае, што мёртвая драўніна ў Белавежскай пушчы – не
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,37033161221Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    23 авг., 08:39

    Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю ВіцебскаУ жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,700248111Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    22 авг., 07:37

    У кожным другім відзе камароў у Беларусі выявілі ўзбуджальнікаў дырафілярыёзуДыяна Сусла і Дар'я Доўнар паведамляюць у перадапошнім нумары расійскага часопіса «Праблемы асабліва небяспечных інфекцый»: у 2021 - 2025 гадах у Беларусі даследавалі 5 039 камароў. Выяўлены 23 віды, у якасці пераносчыкаў узбуджальнікаў дырафілярыёзу адзначаны 11 відаў.Агульная заражанасць пераносчыкаў – 1,4%. Больш высокая заражанасць камароў устаноўлена ў жніўні. Пры гэтым навукоўцы нагадваюць, што за перыяд з 1997 па 2024 г. у Беларусі афіцыйна выяўлена 174 выпадкі захворвання людзей дырафілярыёзам, але рэальная колькасць верагодна вышэйшая.Адзначым, што ў даследаванні не гаворыцца пра тое, што кожны заражаны камар здольны перадаць інфекцыю чалавеку. Часцей за ўсё дырафілярыёз выклікае для чалавека лакальную праблему: утворыцца невялікі вузельчык або прыпухласць, часам у вобласці вока. Хвароба звычайна
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,1402012311Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    20 авг., 10:48

    Францыск Скарына і яго погляд на канец светуУладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі.Герб Скарыны, верагодна, мае эсхаталагічны сэнс. Выявы сонца і месяца могуць намякаць на біблейскія ўяўленні пра канец свету. Акрамя таго, гэтыя сімвалы маглі мець сувязь з алхіміяй і пошукамі сродку, які захоўваў бы жыццё і здароўе.Верагодна, Скарына ўспрымаў свой час як эпоху, якая ўжо знаходзіцца ў прадчуванні канца свету. Сваёй галоўнай задачай ён лічыў духоўнае навучанне чытачоў. Ён заклікаў людзей памятаць пра другое прышэсце Хрыста і быць духоўна пільнымі. Уласнае жыццё Скарына мог успрымаць як паломніцтва.
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,7602211831Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    19 авг., 08:12

    Пачатак вышэйУ 1792 г. войска ВКЛ налічвала 18 245 жаўнераў. Абедзве арміі Рэчы Паспалітай налічвалі 57 394 жаўнераў, што складала толькі палову ад запланаванай колькасці.У 1792 г. войска ВКЛ прыняла актыўны ўдзел у вайне. 26 мая адбылася бітва пад Опсай, 10 чэрвеня — пад Стоўбцамі, 11 чэрвеня — пад Мірам, 4 ліпеня — пад Зэльвай, 23 ліпеня — пад Брэстам. Гэта была апошняя буйная бітва вайны, у якой з абодвух бакоў удзельнічала больш за 10 тыс. чалавек. Бой працягваўся ўвесь дзень, але, калі ў арміі ВКЛ скончыліся боепрыпасы, яна адступіла.У вайне 1792 г. армія ВКЛ праявіла сябе як дзеяздольны баявы інструмент, але не здолела за кароткі прамежак часу ператварыцца ў рэальную баявую сілу. Правал вайсковай рэформы, выкліканы фінансавымі цяжкасцямі, унутрыпалітычным крызісам, супрацівам магнацкіх груповак і актыўным знешнім умяшаннем, стаў адным з фактараў, якія паскорылі ліквідацыю
    1,1302114411Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    19 авг., 08:12изменён

    Якой была вайсковая рэформа ў ВКЛ у 1788 – 1792 гг.Станіслаў Чаропка піша ў зборніку «Беларусь і суседзі» (2026 г.): да пач. XVIII ст. Рэч Паспалітая істотна адставала ад суседніх еўрапейскіх краін у вайсковай справе. У 1717 г. у ВКЛ стварылі рэгулярную армію – усяго да 6 тыс. жаўнераў.Чатырохгадовы сейм 1788 - 1792 гг. вырашыў павялічыць войскі Рэчы Паспалітай да 100 тыс. Штат арміі ВКЛ павялічваўся да 32 641 чалавека. Аднак рэкруцкую сістэму камплектавання так і не ўвялі. Сейм захаваў сістэму вольнага найму, у шляхецкіх уладаннях вярбоўка ў прынцыпе забаранялася.У канцы 1789 г. сейм нарэшце прыняў рашэнне пра рэкруцкі прынцып фарміравання арміі. Тэрмін службы рэкрута вызначаўся ў 6 гадоў. Жаўнер, які бездакорна праслужыў два тэрміны, вызваляўся ад прыгоннай залежнасці. Кожнае падраздзяленне камплектавалася ў пэўным рэгіёне. Напрыклад, 1-ы пяхотны полк рэкрутаваўся з жыхароў
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,0302012211Открыть в Telegram
  • De facto. Беларуская навука

    17 авг., 06:44изменён

    Якой атрымалася кніга «Ефрасіння Полацкая: імя ў гісторыі»У апошнім нумары «Беларускага гістарычнага агляду» выйшла рэцэнзія Дзмітрыя Віцько на кнігу Любові Ляўшун, якая пабачыла свет у 2022 - 2023 гг. Віцько піша, што «стыль кнігі занадта эмацыйны для навуковай працы», а «цуды ў кнізе пастулююцца як рэальныя факты».Аўтарка ператварае ў амаль факты і некаторыя гіпотэзы. Напрыклад, версія пра Віцебск як удзел Святаслава, імавернага бацькі Ефрасінні, недастаткова абгрунтаваная. Найбольш істотным новым вынікам кнігі можна лічыць гіпотэзу пра два храмавыя святы полацкага Спаскага храма, у тым ліку свята Перамянення.Віцько робіць выснову: «Выказаныя ў кнізе новыя інтэрпрэтацыі, якія датычаць абставін жыцця і дзейнасці Ефрасінні, носяць часта адвольны характар і заблытваюць рэальны стан спраў. Нягледзячы на малалікасць крыніц пра жыццё і дзейнасць першай беларускай святой і асветніцы,
    Иллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навукаИллюстрация к посту канала De facto. Беларуская навука
    1,1202011311Открыть в Telegram