Последние посты

Belmovie - канал пра кіно
26 июл., 15:28изменён
А, ледзь не забыўся. Vyjavy Pustečy не толькі прапануюць файныя серыялы і фільмы для перакладу, але яшчэ і дзеляцца музыкай. Прапануем вашай увазе праект TRASCA. Я ўжо паслухаў іх трэкі, штосьці дадаў сабе ў плэйліст, так што дадавайце і вы. Так, можа, крыху змрочна, але ж атмасферна. Дзякуй за ўвагу!Слухаць на bandcampСлухаць на SpotifyTRASCAElectronic gothic project weaving Belarusian lyrics with occult and horror aesthetics. Ritual rhythms, spectral atmospheres, and voices from the dark.
Belmovie - канал пра кіно
26 июл., 15:18
Як вы маглі заўважыць па апошніх рэлізах, я сур'ёзна ўзяўся за пераклад "Сакрэтных спраў". Бліжэйшым часам гэта працягнецца, бо "Справы" назбіралі больш талераў, чым усе астатнія праекты ў суме. Акрамя новых серый прыгод Малдэра і Скалі хутка плануецца пераклад 4 серыі "Дому Цмока" і 1 серыі "Лакі". А што далей - залежыць ад вашых талераў 🤑Дарэчы, падзякаваць за такі файны заказаны серыял вы можаце падпіскай на канал Vyjavy Pustečy. Прыемнага паглыблення ў цемру :)TelegramVyjavy Pustečyaničoha śviatoha Dopisy ad redakcyi: #redakcyja Suviaź: vyjavypustecy@gmail.com
Belmovie - канал пра кіно
1 июл., 08:55
У мяне заказалі пераклад серыяла, але гэта пакуль што сакрэтная справа. Можаце прапаноўваць варыянты, што за ён
Belmovie - канал пра кіно
23 июн., 20:02
Як жа я "люблю" прафесійную лексіку і валірыйскую мову. АААААА! Але файл ужо канвертуецца.
Belmovie - канал пра кіно
22 июн., 17:03
На жаль, цмокі толькі заўтра будуць, развучыўся я хутка перакладаць.
Belmovie - канал пра кіно
4 июн., 09:50

Belmovie - канал пра кіно
4 июн., 09:49
Я нічога не абяцаю, бо могуць змяніцца абставіны, але...


Belmovie - канал пра кіно
23 февр., 20:10изменён
Ну вось і ўсё, паспеў "Заўтра" зрабіць сёння. Шчыры дзякуй вам за данаты і прагляды!


Belmovie - канал пра кіно
19 февр., 19:35
Спіце? Ну пакуль паспіце https://www.youtube.com/watch?v=yFnrx0STVjwYouTubeАдна бітва за другой | One Battle After Another (2025) - Беларускі трэйлерКалі іх злы вораг з'яўляецца зноў праз 16 гадоў, група былых рэвалюцыянераў аб'ядноўваецца, каб выратаваць дачку аднаго са сваіх. Агучана на беларускай мове суполкай "Знічка".
Belmovie - канал пра кіно
19 февр., 17:57
переслано из @kupinaruzh
⚡️🐉 Бяжым глядзець дэбютны тызер трэцяга сезона «Дома цмока»!Прэм’ера новага сезона шоу – у чэрвені!#ДомЦмокаYouTubeHouse of the Dragon Season 3 | Official Teaser | HBO MaxAbsolute power is within grasp. #HOTD Season 3 returns this June on HBO Max. About HBO Max: HBO Max is the premier global streaming platform from Warner Bros. Discovery that delivers the most unique and captivating stories, ranging from the highest quality…
Belmovie - канал пра кіно
19 февр., 17:57изменён
Як заўжды, пара серый прыпадзе на мой адпачынак, таму давядзецца пачакаць пару тыдняў. Ну, такі шлях. А можа вы лічыце, што гэты серыял нудота, і лепш звярнуць увагу на нешта іншае?
Belmovie - канал пра кіно
16 февр., 20:04изменён
На здымку мой погляд на пасты ў сацсетках ад людзей, якія ўжо паглядзелі серыю на іншых мовах :)


Belmovie - канал пра кіно
9 февр., 20:35изменён
Вось вам на дабранач на кінцо :)


Belmovie - канал пра кіно
6 февр., 21:35изменён
На здымку мой погляд на навіны, што 4 серыя РСК выйдзе ў пятніцу праз Супербоўл (я планаваў сёння пятнічную адтапырку).


Belmovie - канал пра кіно
31 янв., 17:56
Прызнаюся, вельмі цяжка мне даецца пераклад "Доктара Стрэнджа". Ужо які дзень ніяк не магу прымусіць сябе ім заняцца. Але спадзяюся, што заўтра фільм будзе гатовы. Хоць мне і падабаецца Камамберт Бандэрбутч, але фільм неяк не чапляе.
Belmovie - канал пра кіно
31 янв., 16:49
Спіце?


Belmovie - канал пра кіно
20 янв., 06:07изменён
Пакуль вы спалі, нешта выйшла. Прыемнага прагляду!


Belmovie - канал пра кіно
11 янв., 19:40изменён
Пачынаю раздаваць пазыкі. Топ Ган ужо паляцеў!


Belmovie - канал пра кіно
5 янв., 17:10изменён
Першы пераклад года ад мяне - "Сны пра цягнік". Нешта надта сентыментальны я стаў апошнім часам. Пакуль перакладаў гэты фільм, ён чамусьці разарваў мяне ўшчэнт.Ну і адчуў, што вельмі люблю перакладаць такое ціхае прыгожае фестывальнае кіно з душой. Я калісьці і хацеў сканцэнтравацца толькі на такіх фільмах, але як жа я вас без серыялаў і блокбастараў пакіну?


Belmovie - канал пра кіно
28 дек. 2025 г., 13:56изменён
Вось я і скончыў працу з 1 сезонам серыяла "Плюрыбус". Усе серыі ўжо чакаюць вашых праглядаў.Каб зрабіць мяне шчаслівым нават без працэдуры Далучэння, можаце падзякаваць мне па спасылцы ў замацаваным паведамленні. Дарэчы, ёй яшчэ ніхто не карыстаўся, так што ў вас ёсць шанец стаць аднымі з многіх :)

