Последние посты

Catholic.by
22 сент., 11:10
Больш за 400 чалавек са 100 краін прынялі ўдзел у другой міжнароднай падрыхтоўчай сустрэчы да Сусветнага дня моладзі ў Сеуле 2027. Паводле Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця, чатырохдзённая сустрэча, якая завяршылася 17 верасня, мела на мэце дапамагчы мясцовым Касцёлам перайсці ад агульнага бачання падзеі да канкрэтнай падрыхтоўкі маладых пілігрымаў.https://catholic.by/3/news/world/19482-susvetny-dzen-moladzi-seule-2027-padrykhto-ka-va-sim-svetse


Catholic.by
22 сент., 11:09
18 верасня Леў XIV сустрэўся з удзельнікамі Дыяцэзіяльнай асамблеі Рыма ў Базыліцы Святога Яна на Латэранскім узгорку. Гаворачы пра будучыню дыяцэзіі, Папа прапанаваў асэнсаваць ужо пройдзены шлях: убачыць, што прыносіць плён, што перастала працаваць і што патрабуе зменаў.https://catholic.by/3/news/vatican/19479-svyaty-ajtsets-prapanava-kastsjolu-ryma-novy-etap-dushpastyrskaga-shlyakhu


Catholic.by
17 сент., 06:20
17 верасня, у дзень літургічнага ўспаміну святога Роберта Бэлярміна, Святы Айцец Леў XIV, які перад абраннем Папам Рымскім насіў імя Роберт Фрэнсіс Прэвост, святкуе імяніны. З нагоды дня нябеснага заступніка Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе Пантыфіку словы святочных віншаванняў.https://catholic.by/3/news/19465-starshynya-kkbb-artsybiskup-stane-ski-vinshue-papu-lva-xiv-z-dnjom-imyanina
2,100Открыть в Telegram
Catholic.by
16 сент., 14:09
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказвае словы спачування дырэктару выдавецтва Pro Christo Аліне Новікавай у сувязі з адыходам у вечнасць яе мужа Леаніда.https://catholic.by/3/news/19467-artsybiskup-yuzaf-stane-ski-vykazvae-slovy-spachuvannya-dyrektaru-vydavetstva-pro-christo-aline-novikavaj-u-suvyazi-z-adykhodam-u-vechnasts-yae-muzha-leanida
2,210Открыть в Telegram
Catholic.by
16 сент., 14:08
Адышоў у вечнасць Леанід Новікаў, муж дырэктара выдавецтва Pro Christo Аліны Новікавай (+праграма пахавання).https://catholic.by/3/news/19468-adysho-u-vechnasts-leanid-novika-muzh-dyrektara-vydavetstva-pro-christo-aliny-novikavaj-pragrama-pakhavannya
2,020Открыть в Telegram
Catholic.by
15 сент., 09:40
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў віншуе арцыбіскупа Станеўскага з пяцігоддзем яго служэння ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.https://catholic.by/3/news/19463-upa-navazhany-pa-spravakh-religij-i-natsyyanalnastsya-vinshue-artsybiskupa-stane-skaga-z-pyatsigoddzem-yago-sluzhennya-yakastsi-mitrapalita-minska-magiljo-skaga
2,029Открыть в Telegram
Catholic.by
15 сент., 06:44
Апостальская нунцыятура ў Беларусі паведамляе, што 11 верасня ў Мінск прыбыў Дон Чарльз Луанга Ссууна(Don Charles Lwanga Ssuuna), новы Сакратар нунцыятуры.https://catholic.by/3/news/19461-pryznachany-novy-sakratar-apostalskaj-nuntsyyatury-minsku
1,730Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 19:31
Арцыбіскуп Станеўскі ад імя ККББ віншуе айца Лявонція Тумоўскага з прызначэннем на пасаду Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі.https://catholic.by/3/news/19462-artsybiskup-stane-ski-ad-imya-kkbb-vinshue-ajtsa-lyavontsiya-tumo-skaga-z-pryznachennem-na-pasadu-apostalskaga-administratara-dlya-greka-katolika-u-belarusi
1,750Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 19:29изменён
Арцыбіскуп Станеўскі ад імя ККББ выказвае ўдзячнасць за служэнне архімандрыту Сяргею Гаеку ў сувязі з прыняццем Папам Львом XIV яго прашэння аб адстаўцы.https://catholic.by/3/news/19460-artsybiskup-stane-ski-ad-imya-kkbb-vykazvae-dzyachnasts-za-sluzhenne-arkhimandrytu-syargeyu-gaeku-suvyazi-z-prynyatstsem-papam-lvom-xiv-yago-prashennya-ab-adsta-tsy
1,970Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 15:52изменён
Прызначаны новы апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі.https://catholic.by/3/news/belarus/19459-pryznachany-novy-apostalski-administratar-dlya-greka-katolikau-belarusi
1,710Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 15:49
Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца ў мінскай архікатэдры.https://catholic.by/3/news/announcements/19458-blagasla-lenne-moladzi-na-novy-navuchalny-god-adbudzetstsa-minskaj-arkhikatedry-2
1,660Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 15:17изменён
650 гадоў таму: як Кацярына Сіенская вярнула Папу ў Рым.https://catholic.by/3/news/vatican/19457-650-gado-tamu-yak-katsyaryna-sienskaya-vyarnula-papu-rym
1,610Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 14:54
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB віншуе арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды пяцігоддзя яго служэння ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.https://catholic.by/3/news/19456-biskup-alyaksandr-yashe-ski-sdb-vinshue-artsybiskupa-yuzafa-stane-skaga-z-nagody-pyatsigoddzya-yago-sluzhennya-yakastsi-mitrapalita-minska-magiljo-skaga
1,650Открыть в Telegram
Catholic.by
14 сент., 14:52изменён
14 верасня Святому Айцу Льву XIV спаўняецца 71 год. З гэтай нагоды Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе ў адрас Пантыфіка словы віншаванняў.https://catholic.by/3/news/vatican/19455-artsybiskup-yuzaf-stane-ski-ad-imya-kkbb-vinshue-papu-lva-xiv-z-dnjom-naradzhennya
1,850Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 17:05изменён
ККББ прапануе пераклад на беларускую мову першай энцыклікі Святога Айца Льва XIV «Magnifica humanitas» аб абароне чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту.https://catholic.by/3/news/vatican/19448-kkbb-prapanue-peraklad-na-belaruskuyu-movu-pershaj-entsykliki-svyatoga-ajtsa-lva-xiv-magnifica-humanitas-ab-abarone-chalavechaj-asoby-epokhu-shtuchnaga-intelektu
2,600Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 17:03
Касцёл, для якога кожнае чалавечае жыццё — гэта дар Божы, з асаблівай занепакоенасцю ставіцца да пажылых людзей, чые кагнітыўныя здольнасці слабеюць. Менавіта гэтая тэма абмяркоўвалася падчас 63-й чарговай сесіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе.https://catholic.by/3/news/vatican/19450-apostalskaya-stalitsa-kagnityunyya-parushenni-ne-zmyanshayuts-godnastsi-pazhylykh
2,300Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 09:35изменён
4 верасня прайшла цырымонія ўстанаўлення новага кіраўніцтва Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. З гэтай важнай для сясцёр назарэтанак падзеяй Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, павіншаваў новую рэгіянальную настаяцельніцу сястру Антонію Шайгярэвіч, запэўніваючы аб малітве за сясцёр, якія ўвайшлі ў новае кіраўніцтва Правінцыі.https://catholic.by/3/news/19447-starshynya-kkbb-artsybiskup-yuzaf-stane-ski-vinshue-novuyu-pravintsyyalnuyu-nastayatselnitsu-z-ustana-lennem-novaga-kira-nitstva-pravintsyi-nazaretanak-u-belarusi
2,320Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 09:34изменён
Юбілейны Ружанцовы кангрэс у Магілёве зноў збярэ удзельнікаў ружанцовых колаў і ўсіх ахвотных, на гэты раз - вакол кармэлітанскай традыцыі. У праграме – даклады айцоў-кармэлітаў, адарацыя, спектакль і Імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. У суботу, 3 кастрычніка, у Магілёве адбудзецца X Ружанцовы кангрэс «Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці».https://catholic.by/3/news/announcements/19445-matsi-bozhaya-i-ruzhanets-u-karmelitanskaj-dukho-nastsi-kh-ruzhantsovy-kangres-projdze-magiljove
1,860Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 09:33
4 верасня, ва ўспамін благаслаўлёных навагрудскіх назарэтанак-мучаніц, у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі прайшла цырымонія ўстанаўлення новага кіраўніцтва Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.https://catholic.by/3/news/belarus/19446-u-grodne-prajshla-tsyrymoniya-stana-lennya-novaga-kira-nitstva-pravintsyi-nazaretanak-u-belarusi


2,009Открыть в Telegram
Catholic.by
10 сент., 09:32
З 7 па 12 верасня ў Рыме праходзіць 10-я сесія семінару «Касцёл зблізку» (The Church Up Close) для журналістаў, якія асвятляюць дзейнасць Касцёла. Арганізатарам мерапрыемства выступае Факультэт камунікацыі Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа.https://catholic.by/3/news/vatican/19444-rym-zhurnalista-znajomyats-z-kastsjolam-i-vatykanam-kastsjolu-vazhna-yak-yago-zhytstsjo-asvyatlyaetstsa-smi
1,450Открыть в Telegram
