gram news
Аватар канала Праз космас

Праз космас

@praz_kosmas

Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev

1,260подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Праз космас

    22 сент., 17:13

    Астранамічная восень ужо зусім блізка.Сёння ноччу, 23 верасня ў 03:05 па беларускім часе, у Паўночным паўшар'і афіцыйна пачнецца астранамічная восень.Цікава, што слова «раўнадзенства» крыху падманвае: дзень і ноч у гэты дзень не роўныя роўна па 12 гадзін. На гэта ўплываюць памер сонечнага дыска і атмасферная рэфракцыя, з-за якой мы бачым Сонца над гарызонтам крыху даўжэй.З гэтага моманту ночы будуць станавіцца ўсё даўжэйшымі, а дні карацейшымі.
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    2031565Открыть в Telegram
  • Праз космас

    15 сент., 17:15

    Новы кадр ад James Webb.Тэлескоп сфатаграфаваў вобласць зоркаўтварэння IC 348, якая знаходзіцца прыкладна ў 1000 светлавых гадоў ад нас. Гэта адзін з самых вялікіх здымкаў, апублікаваных Webb на сёння.Астраномы знайшлі ў IC 348 карычневыя карлікі масай усяго каля двух Юпітэраў, гэта самыя малыя масіўныя вядомыя аб'екты такога тыпу. Яны ўтвараюцца падобна да зорак, але маюць занадта малую масу, каб у іх нетрах пачаўся стабільны сінтэз вадароду.І гэта ўжо праблема для існуючых мадэляў зоркаўтварэння: тэорыя не вельмі добра тлумачыць, як могуць узнікнуць настолькі лёгкія аб'екты.Больш за тое, вакол аднаго з іх выявілі прыкметы дыска, а значыць, тэарэтычна вакол аб'екта масай усяго ў некалькі Юпітэраў могуць нават фарміравацца ўласныя маленькія планеты.
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    499411241Открыть в Telegram
  • Праз космас

    7 сент., 17:15изменён

    🛰 Выпуск #109 — Падкаст «Праз космас».У новым выпуску разбіраемся, навошта патрэбны яшчэ адзін вялікі тэлескоп, чым ён адрозніваецца ад Hubble і Webb і чаму ён носіць імя Nancy Grace Roman.Слухаць: Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | ЯндексПадтрымаць: Patreon | Buy me a coffeeInstagram | X | YouTube | Telegram | TikTok
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    6583173Открыть в Telegram
  • Праз космас

    6 сент., 11:45

    Першы старт ракеты Spectrum завяршыўся няўдачай. Сёння з нарвежскага касмадрома Andøya адбылася спроба запуску першай арбітальнай ракеты з кантынентальнай Еўропы — Spectrum нямецкай кампаніі Isar Aerospace. На жаль, палёт працягнуўся ўсяго 18 секунд, пасля
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    6245252111Открыть в Telegram
  • Праз космас

    4 сент., 13:22

    Звычайна тут гляджу ў неба 😊 Але сёння прапаную паглядзець на вокны, а дакладней, на аканіцы падляшскіх хат.Мой сябар Сяргей стварае праект «Аканіцы» — фотападарожжа па вёсках Падляшша, дзе яшчэ захавалася старая драўляная архітэктура, такая блізкая для беларусаў.Гэта не проста прыгожыя фотаздымкі. Гэта спроба захаваць свет, які паступова змяняецца: старыя хаты знікаюць, а арыгінальныя аканіцы замяняюць сучаснымі.Вельмі раю зазірнуць на сайт, пагартаць фотаздымкі, падзяліцца праектам і падпісацца ў інсце:akanicy.pl/be instagram.com/akanicy_plБо не ўсе далёкія і невядомыя светы знаходзяцца ў космасе. Некаторыя зусім побач, па той бок размаляваных аканіц.
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    5873874321Открыть в Telegram
  • Праз космас

    1 сент., 15:49

    переслано из @belgaming

    ☕️ Пад вечар пятніцы заліў новае відэа. Прыемнага прагляду
    YouTube[АГЛЯД] СПАДЧЫНА ГЛЕНА СКОФІЛДА, АБО DEAD SPACE + CALLISTO PROTOCOLНядаўна стваральнік такіх праектаў, як Dead Space і The Callisto Protocol, Глен Скофілд, паведаміў, што сыходзіць з індустрыі. У гэтым відэа я вырашыў зрабіць своеасаблівы трыб'ют і паглядзець на легендарныя жахлівікі. Падтрымаць кавай: https://www.buym…
    4981663Открыть в Telegram
  • Праз космас

    1 сент., 06:48изменён

    Пасля запуску тэлескопа Nancy Grace Roman NASA прапануе ўсім ахвотным стаць маленькай часткай яго гісторыі і «усынавіць» адзін піксель з аднаго з першых здымкаў Roman.Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце свой нумар пікселя і невялікі сертыфікат, а калі праз некалькі месяцаў апублікуюць першыя здымкі тэлескопа, зможаце знайсці на іх менавіта «свой» кавалачак Сусвету.На дадзены момант ужо забраніравана больш за 127 тысяч пікселяў.На адзін email можна атрымаць толькі адзін піксель.https://science.nasa.gov/mission/roman-space-telescope/adopt-a-pixel/
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    795291221Открыть в Telegram
  • Праз космас

    30 авг., 11:55изменён

    Прыйшоў час запускаць Falcon Heavy! Ужо заўтра, 30 жніўня, адна з самых магутных ракет SpaceX павінна адправіць у космас новы тэлескоп NASA пад назвай Nancy Grace Roman Space Telescope. Старт запланаваны на 14:26 па беларускім часе. Для Falcon Heavy гэта
    602видео449521Открыть в Telegram
  • Праз космас

    29 авг., 07:52

    Да запуску касмічнага тэлескопа Nancy Grace Roman застаўся ўсяго месяц! NASA афіцыйна пачала адлік да старту. Пасля некалькіх гадоў распрацоўкі, зборкі і выпрабаванняў у Цэнтры касмічных палётаў імя Годарда тэлескоп ужо дастаўлены ў Касмічны цэнтр Кэнэдзі
    582видео2616511Открыть в Telegram
  • Праз космас

    28 авг., 16:04

    28 жніўня частковае зацьменне Месяца. Крыху больш чым праз два тыдні пасля сонечнага зацьмення нас чакае яшчэ адно. У пятніцу, 28 жніўня, перад світаннем адбудзецца глыбокае частковае зацьменне Месяца. Для Мінска: 🌘 04:23 - пачатак паўценевай фазы; 🌑 05:33
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    479554422Открыть в Telegram
  • Праз космас

    26 авг., 15:10

    28 жніўня частковае зацьменне Месяца.Крыху больш чым праз два тыдні пасля сонечнага зацьмення нас чакае яшчэ адно. У пятніцу, 28 жніўня, перад світаннем адбудзецца глыбокае частковае зацьменне Месяца.Для Мінска: 🌘 04:23 - пачатак паўценевай фазы; 🌑 05:33 - пачатак частковай фазы; 🌅 каля 06:10 - найбольшая фаза, якую яшчэ можна будзе ўбачыць перад заходам Месяца.Галоўная складанасць у тым, што Месяц будзе знаходзіцца вельмі нізка над заходне-паўднёва-заходнім гарызонтам, а неба ўжо будзе святлець. Таму лепш загадзя знайсці месца з цалкам адкрытым гарызонтам. Сусветны максімум зацьмення будзе яшчэ глыбейшым, калі зямны цень закрые каля 96% Месяца, але з Беларусі гэты момант не будзе бачны.Для назірання не патрэбныя ніякія спецыяльныя акуляры або фільтры. Затое бінокль або тэлескоп дапамогуць лепш убачыць дэталі зацьмення.Інтэрактыўная карта зацьмення.
    707видео25961Открыть в Telegram
  • Праз космас

    24 авг., 07:15изменён

    Роўна 20 гадоў таму Сонечная сістэма «страціла» дзявятую планету.24 жніўня 2006 года Міжнародны астранамічны саюз прыняў новае азначэнне планеты. У выніку Плутон, які 76 гадоў лічыўся дзявятай планетай Сонечнай сістэмы, атрымаў новы статус - карлікавая планета.Чаму так адбылося? Паводле прынятага азначэння, планета павінна круціцца вакол Сонца, мець дастатковую масу, каб набыць амаль сферычную форму, і «ачысціць» наваколле сваёй арбіты ад іншых параўнальных аб'ектаў. Плутон адпавядае першым двум умовам, але не трэцяй.Адной з прычын перагляду класіфікацыі сталі адкрыцці шматлікіх аб'ектаў за арбітай Нептуна. Асабліва важным было адкрыццё Эрыды, якая аказалася падобнай да Плутона. Перад астраномамі паўстала пытанне: альбо Сонечная сістэма пачне хутка папаўняцца новымі «планетамі», альбо трэба больш дакладна вызначыць само паняцце планеты.Так Плутон стаў адным з прадстаўнікоў
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    96231155311Открыть в Telegram
  • Праз космас

    18 авг., 15:55

    Пакуль мы назіралі за сонечным зацьменнем і лавілі Персеіды, Starship працягваў сваё марское падарожжа.Пасля прыкладна 24 дзён у акіяне каманда SpaceX здолела адбуксіраваць Ship 40, які застаўся на плаву пасля Flight 13, да ўзбярэжжа вострава Каляд.Цяпер да Starship накіроўваецца каманда інжынераў SpaceX. У больш спакойных водах яны змогуць дэталёва даследаваць стан карабля пасля палёту і вяртання праз атмасферу.А далей самае цікавае - SpaceX плануе вярнуць Ship 40 у Starbase для далейшага вывучэння.
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    896видео271452Открыть в Telegram
  • Праз космас

    14 авг., 12:55

    10 здымкаў сонечнага зацьмення 12 жніўня.Сабраў для вас невялікую падборку кадраў з розных месцаў. Выбраць толькі дзесяць было няпроста, здымкаў пасля гэтага зацьмення сапраўды вельмі шмат!📷 Аўтары: John Winkopp • Aurelien Droux • Armée de Terre • NASA/Bill Ingalls • Andrew McCarthy • Sigma Sreedharan • Liron Gertsman • Nicholas Argon • Benjamin Barakat • Maicol Drusi
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    1,12050127332Открыть в Telegram
  • Праз космас

    13 авг., 14:33

    Здымкаў і відэа з учорашняга сонечнага зацьмення столькі, што я пакуль нават не магу знайсці час, каб сабраць для вас падборку лепшых 😅 Але яна абавязкова будзе!Дарэчы, вялікі дзякуй усім, хто дасылае і дзеліцца сваімі здымкамі і відэа зацьмення. Вельмі цікава глядзець, якім яго ўбачылі з розных месцаў ❤️А пакуль паглядзіце вось гэта эпічнае відэа з Іспаніі. Іспанскі алімпійскі скейтбардыст Danny León скарыстаў момант поўнага сонечнага зацьмення, каб выканаць скачок проста на фоне зацьменага Сонца. І самае крутое на патрэбны кадр у яго было толькі імгненне.Проста глядзіце.
    667видео4919421Открыть в Telegram
  • Праз космас

    12 авг., 19:56

    Ну што за вечар!
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    63171211021Открыть в Telegram
  • Праз космас

    12 авг., 11:15изменён

    Прыйшоў час глядзець уверх (ці на гарызонт 😊)СЁННЯ СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ. Застаецца ўзяць акуляры для назірання ці усталяваць фільтр на тэлескоп, знайсці месца з адкрытым заходнім гарызонтам і спадзявацца на добрае надвор'е.Хочаце даведацца, як зацьменне будзе выглядаць менавіта ў вашым горадзе? На інтэрактыўнай карце можна выбраць сваё месцазнаходжанне і паглядзець час, фазу і ход зацьмення.А калі аблокі ўсё ж перашкодзяць або хочаце ўбачыць поўную фазу зацьмення, вось тры трансляцыі, якія можна будзе глядзець у прамым эфіры:- timeanddate - NASA - NASASpaceflight таксама будзе весці жывую трансляцыю непасрэдна з месцаў, праз якія пройдзе паласа поўнага зацьмення.І гэта яшчэ не ўсё! Пасля зацьмення не спяшайцеся забываць пра неба, нас чакаюць Персеіды, адзін з самых прыгожых метэорных патокаў года. У добрых умовах можна ўбачыць дзясяткі метэораў за гадзіну, а сярод Персеідаў
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    8314210521Открыть в Telegram
  • Праз космас

    11 авг., 11:11

    ЗАЎТРА — СОНЕЧНАЕ ЗАЦЬМЕННЕ!Нават не ведаю, што яшчэ дадаць. За апошнія дні пра гэтае зацьменне ўжо было шмат напісана, расказана і паказана.Таму застаецца толькі дачакацца заўтрашняга вечара, падрыхтаваць акуляры для назірання і знайсці месца з адкрытым заходнім гарызонтам.Жадаю ўсім нам бясхмарнага надвор'я!
    813видео341172Открыть в Telegram
  • Праз космас

    6 авг., 18:09

    🛰 Выпуск #108 — Падкаст «Праз космас».Апошнія навіны пра Starship, поўнае сонечнае зацьменне, якое ўжо праз некалькі дзён, і Персеіды - адзін з самых прыгожых зарападаў года.Слухаць: Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | ЯндексСонечнае зацьменне, якое нельга прапусціць. Інтэрактыўная карта сонечнага зацьмення.Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffeeInstagram | X | YouTube | Telegram | TikTok
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    70830642Открыть в Telegram
  • Праз космас

    5 авг., 17:30

    Сонечнае зацьменне ўжо праз тыдзень!12 жніўня жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне.Што азначаюць лічбы на інфаграфіцы? Напрыклад, для Мінска: 20:42 – гэта час максімальнай фазы зацьмення. Знізу пазначаны інтэрвал 20:10–20:46 – гэта час пачатку зацьмення і час заходу Сонца. Зорачка () азначае, што Сонца заходзіць за гарызонт яшчэ да заканчэння зацьмення.Найбольшую фазу зацьмення ў Беларусі ўбачаць жыхары Гродна, аж да 76% сонечнага дыска будзе закрыта Месяцам.Але ёсць важны нюанс: максімальная фаза зацьмення ў Беларусі наступіць амаль адначасова з заходам Сонца. Таму для назіранняў лепш загадзя выбраць месца з адкрытым заходнім гарызонтам. У той жа час гэта створыць асаблівую атмасферу, бо сонечны дыск, часткова закрыты Месяцам, будзе павольна знікаць за гарызонтам. А ў Гродне і ваколіцах за гарызонт будзе заходзіць ужо вузкі сонечны серп.На гэтай
    Иллюстрация к посту канала Праз космасИллюстрация к посту канала Праз космас
    9152883211Открыть в Telegram

Ссылки