Последние посты

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
8 сент., 13:18
✨ Зборнік казак Маляваныча з’явіўся на «Кніжным Возе»! 📚 Гэта зборнік казак, якія здабылі свой голас і пераўтварыліся з напісаных слоў у дзівосныя гукі. Часам вясёлыя, часам дзіўныя казкі пра прыгоды не звычайных герояў. Тут можна сустрэць тых, хто баіцца, хто хітруе, хто марыць, хто шукае сяброўства і сваё месца ў свеце.Героі гэтых гісторый не заўсёды самыя моцныя і смелыя – але менавіта таму яны такія блізкія. Яны памыляюцца, сварацца, дапамагаюць адно аднаму і паступова адкрываюць простыя рэчы: што сяброўства важнейшае за перамогу, што слабасць не заўсёды азначае бездапаможнасць.Казкі для дзяцей — але і для дарослых, якія яшчэ не перасталі марыць, глядзець на свет вялікімі вачыма і верыць, што цуд можа здарыцца зусім побач.🤝Стварэнне аўдыяверсіі сталася магчымым дзякуючы беларусам і беларускам штата Вашынгтон.🎧 Паслухаць навінкі можна проста зараз па спасылках на нашым


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
4 сент., 15:24
🔥 «Мая Галгофа» Ядвігі Бяганскай ужо на пляцоўках!Дакументальна-біяграфічная аповесць беларускай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай (1908–1992) як асобнае выданне публікуецца ўпершыню.📖 Найважнейшы гістарычны дакумент і помнік чалавечай трываласці, які стаў часткай беларускай лагернай прозы побач з творамі Ларысы Геніюш, Францішка Аляхновіча і іншых. Бязлітасна шчырая споведзь жанчыны, якая прайшла ўсе магчымыя жахі савецкіх рэпрэсій. Драматычная хроніка выжывання, выключная гісторыя жаночага лёсу, мацярынскага болю і нязломнасці духу, якая захапляе сваёй праўдзівасцю з першай да апошняй старонкі.🎨 Вокладка Ірыны Арахоўскай.❤️ Вялікая падзяка людзям, якія наноў адкрылі свету гэтую кнігу. Дзякуючы вам, яе цяпер можна паслухаць.🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
3 сент., 11:56
Падсумоўваем вынікі апошняга месяца лета. Што адбывалася ў нас і нашых калег у жніўні?📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў «У родны дом» Янкі Брыля, а таксама «Свіцязянку» Адама Міцкевіча.📓 У Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка выйшлі аўдыяверсіі паэмы Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровы ветразей узвівы...» і нарыса Міхася Зарэцкага «Падарожжа на Новую Зямлю...».📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася «На арбіце «Звязды» Валянціна Тараса.📕 А нашая каманда выпусціла ажно дзве навінкі: «Занзібар» Сяргея Дубаўца ў аўтарскай агучцы і «Па-той-бок» Зараславы Камінскай.❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Працягваем запісваць і слухаць сваё!А таксама маем для вас цудоўную навіну: мы ўжо ва ўсю рыхтуем рэліз самага знакамітага рамана Сашы Філіпенкі! «Крэмулятар» з’явіцца на пляцоўках ужо ў наступным тыдні — сачыце за абнаўленнямі, каб не
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2 сент., 06:14
💥 Слухаем «Падарожжа на Новую Зямлю...» Міхася Зарэцкага ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.Новая Зямля - так звалася мара габрэяў, што пайшлі за Маісеем з егіпецкага палону. Новая Зямля - так звалася мара лесніка Міхася, створанага нашым класікам. Пакаленне рамантыкаў маладой краіны таксама марыла: пра супольную працу на зямлі, механізацыю, меліярацыю, мадэрнізацыю і вызваленне ад цяжкай сялянскай долі. Цяпер мы ведаем, чым абярнулася гэтая ўтопія. Але ў той час, калі Міхась Зарэцкі выправіўся ў сваё падарожжа, мара яшчэ спрабавала стаць рэальнасцю. У які момант з ёй здарылася непапраўнае? Магчыма, вы заўважыце?🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
31 авг., 11:46
💥 Слухаем «Свіцязянку» Адама Міцкевіча ад праекта «Беларуская літаратура»!👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.«Што гэта за хлопец з поглядам шчасным Поруч са стройнай дзяўчынай Крочыць павольна пад месяцам ясным Берагам Свіцязі сіняй?..»🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
27 авг., 08:25
🔥 «Па-той-бок» Зараславы Камінскай ужо на пляцоўках!🔄 Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.🎧 Агучыла Ядзвіга Дзяюн, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Слухайце першую частку бясплатна на нашым YouTube.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
19 авг., 14:16
💥 Слухаем «На арбіце «Звязды» Валянціна Тараса ад «Камуніката»!«На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі.Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. І гэта не набор рэдакцыйных баек. Гэта сапраўдная трагікамедыя.🎵 Музыка: Таццяна Карпіловіч🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухать бясплатна можна проста зараз на «Камунікаце».


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
18 авг., 07:06

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
18 авг., 07:05
Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі!У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя.У нас два варыянты:«Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.«Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
13 авг., 13:08
Даражэнькія, audiobooks.by шукае мастака ці мастачку!Мы рыхтуем да выхаду другую аўдыякнігу Клёка Штучнага і шукаем чалавека, які створыць для яе вокладку.📍 Важная ўмова: нам патрэбны мастак ці мастачка з Гродна.Калі вы малюеце, працуеце з ілюстрацыяй, графікай ці іншымі візуальнымі формамі і вам цікава зрабіць вокладку для беларускай аўдыякнігі — напішыце нам у прыватныя паведамленні. А калі ведаеце чалавека, якому гэта можа быць цікава, — абавязкова перашліце яму наш запыт!


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
11 авг., 14:15
🔥 Доўгачаканая навінка: «Занзібар» Сяргея Дубаўца ўжо на пляцоўках!Летась гэтая кніга заняла першае месца Прэміі Гедройця, а проста ад зараз яе можна паслухаць у агучцы спадара аўтара.💬 Аўтар кажа пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці».🎧 Агучыў Сяргей Дубавец, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Слухайце першую частку бясплатна на нашым YouTube.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
10 авг., 15:12
💥 Слухаем паэму Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы...» ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць: яскравыя перабольшанні, вострая дыскусія, адчайная смеласць і нечаканыя рыфмы. У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія абагульненні, складаны рытм. Але галоўнае - у ёй ёсць няпростая эпоха, раскладзеная па палічках, і прамоўленая з тымі жарсцю і складанасцю, якіх яна ад нас вымагае.🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
9 авг., 12:05
Даражэнькія, у жніўні праект «аўдыякніга-неспадзяванка» бярэ невялічкую паўзу.У гэтым месяцы мы не будзем, як звычайна, выкладаць адну з нашых платных кніг бясплатна і прапаноўваць вам здагадацца, што гэта за твор.Гэтым разам вы адразу будзеце ведаць кнігу і аўтара — гэта «Шлях дробнай сволачы» Евы Вежнавец, пісьменніцы, якая пайшла з жыцця ў мінулым месяцы, і якой нам так востра не хапае ўжо цяпер.Мы робім гэты твор бясплатным на месяц — і запрашаем усіх жадаючых паслухаць яго.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
7 авг., 12:55
💥 Слухаем «У родны дом» Янкі Брыля ад праекта «Беларуская літаратура»!👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.Невялічкія замалёўкі пра родныя мясціны самых розных пісьменнікаў – быццам бы зусім просценькія тэксты. У іх няма пафасу, велічы альбо надрыву, з якім нібыта прынята пісаць пра выбітных творцаў. Вось дрэва, вось сцежка, вось вакенца, вось дах. Усё такое самае, як у кожнага з нас. І мы разумеем, што бронзавыя класікі са старонак падручнікаў – такія самыя людзі, як і іхныя чытачы. А яшчэ – адразу хочацца паехаць да мамы ці да бабулі, каб сербануць там сапраўднага, а таму вельмі простага жыцця.🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
6 авг., 06:41изменён
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!⛱️ Падсумоўваем вынікі ліпеня. У мінулым месяцы мы насалоджваліся летам, адпачывалі на фестывалях і святкавалі дзень народзінаў. Але і працу не спынялі ані мы, ані нашыя калегі:📓 У Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка выйшла аўдыяверсія паэмы «Райсн (Беларусь)» Мойшэ Кульбака.📖 Нашыя калегі з Кніжнага воза запісалі і выклалі адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі — «Ян Ялмужна» Антона Францішка Брыля.📕 У выдавецтва «Пфляўмбаўм» выйшаў аўдыяспектакль «Ператварыўшыся імгненна ў аганёк...», прысвечаны Зінаідзе Бандарынай — паэтцы, мастачцы, тэатральнай дзяячцы і адной з самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку»📒 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася аўдыяверсія «Прарочых сноў» Валянціна Тараса.📔 А мы ва ўсю рыхтаваліся да новага рэлізу: «Занзібар» Сяргея Дубаўца — ўжо хутка на
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
3 авг., 13:28изменён
✨ Навінка на «Кніжным Возе»: «Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху» Аляксандры Хамянок!Думаеце, у звычайным горадзе на дзявятым паверсе абсалютна звычайнага дома не бывае цудаў? Анягож! Знаёмцеся, Клася — кемлівая, няўрымслівая і поўная фантазіі дзяўчынка.Кожны ейны дзень — гэта цэлая прыгода. Разам з Класяй даведаемся, як пасябраваць з суседзямі, куды знікаюць шкарпэткі пасля прання, пра што шэпчуцца дрэвы ў двары і чаму звычайны шпацыр можа пераўтварыцца ў падарожжа на касмічным караблі.«Клася» — гэта зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчымлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам.📖 Папяровая версія выйшла ў выдавецтве «Słowianka»🧡 Аўдыяверсія створаная цалкам за кошт ахвяраванняў слухачоў праекту «Кніжны воз».🎧 Паслухаць можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Кніжным Возе».


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
30 июл., 06:27
📢 Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Гедройця-2026!Юбілейная 15-я цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. У гэты дзень у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці будуць абвешчаныя пераможцы прэміі, пройдуць аўтарскія сустрэчы, дыскусіі, выстава, кірмаш беларускай кнігі і іншыя падзеі.Сёлета за адну з галоўных беларускіх літаратурных узнагарод пазмагаюцца: 📖 “Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел) 📖 “Халодныя землі” – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025) 📖 “Лірнік” – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел) 📖 “Радзіна” – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025) 📖“Боў і мерць у Хротне” – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025) 📖“Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)… дарэчы, адну з гэтых кніг ўжо можна знайсці ў аўдыяфармаце на нашым сайце. Ці ведаеце, якую?🤝Audiobooks.by — партнёр прэміі Гедройця-2026 📰 Сачыце за навінамі на




Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
27 июл., 11:52
💥 Слухаем «Прарочыя сны» Валянціна Тараса ад «Камуніката»!«На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле «Прарочыя сны» аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў. Якія часам прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця. Часам, у хвіліны адчаю, даравалі надзею. А часам і ратавалі жыццё. Гісторыі, напісаныя з фірменным тарасаўскім гумарам, чытаюцца на адным дыханні. Спадзяёмся, слухацца будуць з не меншым імпэтам.🎵Музыка: Алесь Ясінскi🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухаць бясплатна можна проста зараз на «Камунікаце».


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
25 июл., 09:31
⚡ «Занзібар» Сяргея Дубаўца — ўжо хутка на audiobooks.by! ⠀ Летась гэтая кніга заняла першае месца Прэміі Гедройця — галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай ўзнагароды.«Занзібар. Сталенне маладой душы» — аўтабіяграфічная кніга (да таго жа, у агучцы спадара аўтара!), у якой асабістая гісторыя ператвараецца ў мазаіку з мноства жыццяў, сцэн, пачуццяў і сюжэтаў.Чакайце на пляцоўках у самы бліжэйшы час, і, вядома, сачыце за навінамі, каб не прапусціць навінку.


Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
21 июл., 11:36изменён
20 ліпеня пайшла з жыцця беларуская пісьменніца, журналістка і перакладчыца Святлана Курс, вядомая чытачам пад літаратурным псеўданімам Ева Вежнавец. Апошні год яна мужна змагалася з анкалагічнай хваробай.Ева Вежнавец прыйшла ў літаратуру ў 1998 годзе з апавяданнем «Мы два Хохлікі». У 2008 годзе выйшаў яе дэбютны зборнік «Шлях дробнай сволачы», а ў 2020 годзе ў выдавецкім праекце Святланы Алексіевіч «Пфляўмбаўм» была выдадзена аповесць «Па што ідзеш, воўча?».Яе прозу любілі за моцную беларускую мову, палескую атмасферу, глыбокі псіхалагізм і ўменне гаварыць пра чалавека шчыра. Для многіх чытачоў творы Евы Вежнавец ужо сталі сучаснай літаратурнай класікай.Кнігі працягваюць жыць, пакуль іх чытаюць і слухаюць. Мы ўпэўненыя, што творы Евы Вежнавец яшчэ доўга будуць знаходзіць сваіх чытачоў і слухачоў.Каманда audiobooks.by выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго

