Последние посты

Беларуская дыяспара Кракава
22 сент., 09:19
📢 Ад ідэі да PR кампаніі: трэнінг для беларускіх ініцыятыўЗапрашаем беларускія ініцыятывы на практычны трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампанійКалі і дзе: 17–23 кастрычніка, Польшча📌 Што вы атрымаеце: • 5 дзён практыкі з экспертамі • каля 900 еўра для каманды на рэалізацыю кампаніі • ментарскую падтрымку, каля 5 гадзін🙌 Умовы ўдзелу: • запрашаем па 2 асобаў ад каманды ініцыятывы з Польшчы • тэмы у якіх вы павінны працаваць: сацыяльныяі, культурныя, адукацыйныя, праваабарончыя, экалагічныя, гендарныя і іншае • узрост: 18 – 30 год🌍 У праграме возьмуць удзел маладыя людзі і ініцыятывы з Беларусі і Германіі💬 Працоўныя мовы: англійская для часткі міжнароднай праграмы і беларуская / расейская на этапе стварэння кантэнту


Беларуская дыяспара Кракава
21 сент., 10:13изменён
🎆 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (21.09 – 27.09)Прастора і бібліятэка «Кніжны вырай» адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6🌐 Новы сайт дыяспары🚲 Чацвер08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы. Для рэгістрацыі напішыце Надзеі🤺 Субота9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве распачынае чарговы навучальны год. Заняткі на беларускай мове для дзяцей 0-5 класаў. Запіс праз інстаграм (яшчэ ёсць некалькі месцаў). Дапамагчы данатам можна тут10:00 – 11:30 | Пачатак курсу па стварэнні камп'ютарных гульняў. Запрашаем падлеткаў (10-15 гадоў) на заняткі, дзе яны крок за крокам створаць уласную гульню! Рэгістрацыя і
Беларуская дыяспара Кракава
20 сент., 11:06
🧘 Ёга-Iнь ды Ёга-Нідра з КацярынайЖывяце ад задачы да задачы і заглушаеце стомленасць чарговай кавай? Час выдыхнуцьЗапрашаем на прыемную ёга-практыку з Кацярынай — без гвалту над сабой і дыскамфорту. Кожную асану робім на 75% сваіх магчымасцяў, без болю і пераадолення💚 Інь-ёга дапаможа запаволіцца і вярнуцца ў цела. У кожнай пазіцыі знаходзімся па 2,5–3 хвіліны для глыбокага расслаблення💛 Ёга-нідра (ёгічны сон) падорыць глыбокую перазагрузку нервовай сістэмеВы вернецеся да быту з новымі сіламі і адчуваннем унутранага спакоюШто ўзяць з сабой: Утульны швэдар, шкарпэткі і пледзік (каб сагрэцца падчас медытацыі) і дыванок🗓 Калі і дзе: 27.09 (нядзеля), 9:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Удзел: вольны данат➡️ Рэгістрацыя на практыку


Беларуская дыяспара Кракава
18 сент., 08:25

Беларуская дыяспара Кракава
18 сент., 08:25
💻 Курс па стварэнні камп'ютарных гульняў для дзяцей і падлеткаў (10–15 гадоў) Гэта практычны курс, дзе вучні крок за крокам ствараюць сваю ўласную гульню ў прафесійным рухавіку Unity — без лішняй тэорыі, з упорам на практыку і крэатыўнасць Дзіця развівае
Беларуская дыяспара Кракава
17 сент., 10:15изменён
🙏 Speed friending у ПрасторыГэта магчымасць за адзін вечар пазнаёміцца з новымі людзьмі без няёмкасці і напружання. Мы будзем гутарыць ў невялікіх групах, гуляць, смяяцца і проста добра праводзіць часКалі вам хочацца пашырыць кола знаёмстваў, знайсці кампанію для кавы, шпацыраў, падарожжаў або проста цікавых размоў — вам да нас. Прыходзьце адкрытымі да новых сустрэч, а пра астатняе мы паклапоцімся❗️ Сустрэча праводзіцца па-беларуску, а ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць размаўляць на беларускай, украінскай і расейскай🗓 Калі і дзе: 20.09 (нядзеля), 18:00 – 20:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Удзел: вольны данат➡️ Зарэгістравацца на сустрэчу


Беларуская дыяспара Кракава
16 сент., 18:41
✍️ Пісьменніцкі клуб LITARALNA запускае новы сезонУ мінулым сезоне асноўным фарматам былі сустрэчы, дзе спалучалicя тэорыя і практыка па пісьменніцкіх тэмах. У гэтым сезоне да іх дададуцца карайтынгi — сустрэчы, на якix можна пісаць разам, вяртацца да пачатых тэкстаў і, нарэшце, даводзіць іх да канца. Акрамя карайтынга, вас (нас) чакаюць:— тры вечары «Гучных чытанняў» замест аднаго — пісьменніцкія чэленджы — выязныя паседжаннi — запрошаныя аўтары і аўтаркіПершая сустрэча новага сезона: 19 верасня (субота), 15:00 – 17:00 Тэма: «Што перашкаджае вам (нам) пісаць?»Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, незалежна ад досведу: як дасведчаныя пісьменнікі, так і тыя, хто толькі жадае паспрабаваць напісаць свой першы тэкст➡️ Колькасць месцаў абмежаваная. РэгістрацыяПершы выпуск зіна ад клуба LITARALNA, у які ўвайшлі 13 тэкстаў яго




Беларуская дыяспара Кракава
14 сент., 09:01изменён
🍀 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (14.09 – 20.09)Прастора і бібліятэка «Кніжны вырай» адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6🌐 Новы сайт дыяспары🚲 Серада19:00 – 21:30 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Удзел: 30 зл. Для рэгістрацыі пішыце @liapeika🚲 Чацвер08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы. Для рэгістрацыі напішыце Надзеі🤺 Субота9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве распачынае чарговы навучальны год. Заняткі на беларускай мове для дзяцей 0-5 класаў. Запіс праз інстаграм (яшчэ ёсць
Беларуская дыяспара Кракава
11 сент., 06:15
❗️ Удзельнічаем у галасаванні ў Budżet ObywatelskiСёння адкрылася галасаванне за праекты ў рамках грамадскага бюджэту Кракава. Гэта ваша магчымасць падтрымаць блізкія вам ініцыятывы такіх жа жыхароў і жыхарак горада!ℹ️ Вось тут можна па-расейску прачытаць тлумачэнне, што такое Budżet ObywatelskiГаласаванне адбываецца да 28 верасняПраекты ёсць агульнагарадскія і раённыя. Вы можаце выбраць па тры праекты абодвух тыпаў і даць ім па 1, 2 і 3 бала. Ініцыятывы з найбольшай колькасцю галасоў перамагаюць, а горад зоймецца іх выкананнем✔️ Як прагаласаваць:1. Зарэгістравацца на сайце Бюджэту (вам хопіць пазначыць PESEL, каб атрымаць доступ да галасавання)2. Выбраць шэсць праектаў на старонцы і пацвердзіць голас. Усё!🔡 У рамках галасавання вы


Беларуская дыяспара Кракава
8 сент., 07:10
💻 Курс па стварэнні камп'ютарных гульняў для дзяцей і падлеткаў (10–15 гадоў)Гэта практычны курс, дзе вучні крок за крокам ствараюць сваю ўласную гульню ў прафесійным рухавіку Unity — без лішняй тэорыі, з упорам на практыку і крэатыўнасцьДзіця развівае лагічнае мысленне, крэатыўнасць і асвойвае асновы сучаснай IT-сферы. Пасля курса зможа самастойна працягваць навучанне або нават знайсці сваё прызванне🎮 На курсе навучымся: — ствараць 3D-сцэны — працаваць з фізікай і аб’ектамі — дадаваць 3D мадэлі, персанажа і графічны інтэрфейс — ствараць уласны сьвет — збіраць гатовую гульнюПрацягласць: 10 заняткаў па 90 хвілін, 1 раз на тыдзеньВыкладчык — прафесійны распрацоўшчык гульняў з шматгадовым досведам і выпушчанымі гульнямі ў краме Steam🗓 Калі і дзе: старт 26 верасня (субота),


Беларуская дыяспара Кракава
7 сент., 07:33изменён
⛅ Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (07.09 – 13.09)Прастора і бібліятэка «Кніжны вырай» адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6🌐 Новы сайт дыяспары🏀 Панядзелак19:00 – 21:00 | Гурток «Вязаная капібара». Утульная супольнасць людзей, якія хочуць файна правесці час, навучыцца новаму хобі і рабіць прыемныя падарункі блізкім сваімі рукамі! Рэгістрацыя і падрабязнасці🚲 Серада19:00 – 21:30 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Удзел: 30 зл. Для рэгістрацыі пішыце ў бота: @beldiaspora_krakow_bot🤺 Субота11:30–13:00 | «Як гэта насіць?» Інтэрактыўная сустрэча з экастылісткай. Удзел: 50 злотых. Запісацца13:00 – 19:00 |
Беларуская дыяспара Кракава
5 сент., 08:42
📣 Першы беларускамоўны друкаваны гайд па КракавеБлогер і гід Глеб разам з дызайнеркай Аляксандрай выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве🎮 У ім вы знойдзеце 44 месцы ў 7 катэгорыях: база, культура, ежа, кава, бары, экспірыенс і шопінг. Да кожнай кропкі даецца ёмкае апісанне ў 20 слоў, каб зэканоміць ваш часАўтары ставілі за мэту стварыць візуальна прыемны і сучасны гайд, які стане добрым падарункам блізкім (натхніце іх нарэшце прыехаць да вас!)✨ У гайд убудаваныя інтэрактывы: бінга на 12 па-сапраўднаму кракаўскіх актыўнасцей, якія можна заклеіць стыкерамі, пошук месца на гістарычным здымку 1942 года, красворд і месцы для турыстычных пячатак ды ўласных нататакУ камплекце з друкаваным гайдам ідзе PDF-версія для тэлефона і Google Maps з пазначанымі месцамі плюс 15




Беларуская дыяспара Кракава
3 сент., 10:31
⌛ Ужо ў гэтую суботу — «Мова Нанова» ў КракавеГосця: Паліна Пакрысе Тэма: «Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце»🗓 Калі і дзе: 05 верасня (субота), 16:00 – 17:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Уваход: вольны данатПасля сустрэчы — пачастункі і нефармальны нетворкінг🎁 На сустрэчы разыграем месца на курсах беларускай мовы для дарослых ад Паліны!➡️ Рэгістрацыя ______________________Сустрэчу падтрымліваюць:🌷кракаўская кавярня-кветкая крама PASSION, якую стварае беларус🖋 пісьменніцкі клуб LITARALNA — суполка творчых людзей, якія кожныя два тыдні сустракаюцца ў Прасторы, каб натхняць адно аднаго на стварэнне тэкстаў
Беларуская дыяспара Кракава
3 сент., 10:31

Беларуская дыяспара Кракава
2 сент., 16:07
🗺 Экскурсіі па Кракаве на беларускай мовеБлогер і гід Глеб штомесяц ладзіць да 5-6 экскурсій па Кракаве па-беларуску. Яны ўсе за вольны данат⏺ 05 верасня (субота), 12:00 – 14:00 | Беларускія месцы гісторыі Кракава🟡 06 верасня (нядзеля), 14:00 – 16:00 | Гісторыя Казімежа: як з выспы стаць яўрэйскім горадам🌴 12 верасня (субота), 11:30 – 13:00 | Немэйнстрымныя месцы Кракава🟢 19 верасня (субота), 16:00 – 18:00 | Шпацыр па Плантах🔵 20 верасня (нядзеля), 13:00 – 15:00 | Абзорная экскурсія па Кракаве. Стары горад + Вавель✍️ Як запісацца: Калі ў вас ёсць Інстаграм, проста напішыце ў каментары вось тут ці ў асабістыя Глеба слова «верасень»Калі інста




Беларуская дыяспара Кракава
2 сент., 09:57
🌿 Ecofashion вечарынаМы, Каця і Таня, ужо трэці раз ладзім такую вечарыну. Бо верым: стыльны гардэроб можна абнавіць без лішніх пакупак — даючы рэчам другое жыццё і выбіраючы больш свядомаШто будзе:⚪️ 11:30–13:00 | «Як гэта насіць?» Інтэрактыўная сустрэча з экастылісткай. Удзел: 50 злотых💄😘 13:00 – 19:00 | Garage Sale. Прадавай свае рэчы або прыходзь шукаць восеньскія знаходкі. Удзел для прадаўцоў — 30–50 зл. Больш інфармацыі у форме для рэгістрацыі👚 13:00 – 19:00 | Free Market. Адзенне, абутак, кнігі, упрыгожванні — усё гэта можна забраць бясплатнаА яшчэ музыка, кава, гарбата, смаколікі і добрая кампанія🗓 Калі і дзе: 12 верасня (субота), Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Уваход



Беларуская дыяспара Кракава
1 сент., 09:11
✨ Новы сезон Мова Нанова ў КракавеМы падрыхтавалі для вас шмат цікавага: супольныя праекты як з кракаўскімі ініцыятывамі, так і па-за яго межамі, самабытных гасцей і непаўторныя сустрэчы.🎤 Першая спікерка новага сезону — Паліна Пакрысе, філалагіня, настаўніца, блогерка і аўтарка курсаў беларускай мовы для дарослыхТэма сустрэчы: «Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце»Пагаворым пра тое: — што дапамагае і што замінае нам гучаць па-беларуску натуральна — разбяром памылкі культуры маўлення — як зрабіць сваю беларускую мову больш жывой, выразнай і сакаві́тай — і узбагацімся тузінам-другім цікавых народных выразаў🎁 А яшчэ разыграем 1 месца на курсах беларускай мовы для дарослых ад Паліны!Расклад: 15:30–16:00 — прывітальная кава і гарбата 16:00–17:30 — сустрэча з Палінай


Беларуская дыяспара Кракава
31 авг., 18:10
👐 Заняткі па кераміцы са студыяй ART-ЎДзе: Studio Ceramiki ART-ў (ul. Kremerowska 9/1)🤍 АЎТОРАК — сустрэча для дзяўчат «Падтрымка ў творчасці»Умова простая — прыходзьце са сваім хобі, творчасцю або той самай працай, якую даўно хочацца скончыцьБудзем піць гарбату, размаўляць, знаёміцца, абменьвацца ідэямі і падтрымліваць адна адну. А там, між іншым, можа нарэшце скончыцца тая самая незавершаная работа, якая даўно чакае свайго часуКошт: аплата печывам да гарбаты☕️ СУБОТА — заняткі па кераміцыБудзем займацца ручной лепкай і ствараць прыгожыя і прыемныя дробязі для дома сваімі рукаміМаслёнка, ваза, падсвечнік, талерачка ці нешта сваё — вы зможаце прыдумаць і зрабіць менавіта тое, што хочацца бачыць у сваім інтэр’ерыДосвед не патрэбны!


Беларуская дыяспара Кракава
31 авг., 07:27
💸 Кракаўскі бізнес-клубПасля летніх канікул вяртаецца кракаўскі бізнес-клуб — месца для аб'яднання аднадумцаў, абмеркавання ідэй, пошуку партнёраў і магчымасцяў для супрацоўніцтва і развіццяДа нас можа далучыцца любы чалавек незалежна ад таго, ці вы валодаеце бізнесам🗓 Калі і дзе: 03.09 (чацвер), 17:45 – 19:45, Прастора (ul. Mikołajska 4/6, Kraków) Уваход: сімвалічны данат у 10 зл▶️ Рэгістрацыя на бізнес-клубP.S. Таксама запрашаем у тэлеграм-канал клуба
Беларуская дыяспара Кракава
28 авг., 17:34
Кракаўская мастачка — сярод лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды»Сёлета прэмію атрымалі 9 лаўрэатак і лаўрэатаў. Трое асобаў з іх зашыфраваныя і не абвяшчаюцца публічна з меркаванняў бяспекіПублічныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды 2026»• Наталля Бордак (Наталка Хвоя) • Алесь Лозка • Аляксандр Манцэвіч • Соф’я Савелава • Аляксандр Смалянчук • Тамара ШчапёткінаМэтай прэміі ў 2026 годзе стала ўшанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве❗️ Нагадваем, што Наталля Бордак працягвае збор на выданне кнігі паэзіі «Тры кроплі»Засталося два дні да канца збору! За падтрымку вы атрымаеце падарункі ад мастачкі.

