gram news
Аватар канала Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця

@belaveshkin

Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

ПроектыBE

658подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    15 сент., 14:17

  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    15 сент., 14:17

    «Думай пра лепшае, рыхтуйся да горшага, рабі, што павінен, і будзь, што будзе». Гэта спалучэнне максім склалася з ідэй стоікаў (доўг і прыняцце), потым перайшло ў дэвізы рыцарскіх родаў і адтуль да масонаў. Другая частка пра лепшае і горшае — родам з брытанскай літаратуры. Так ці інакш, гэта цалкам працоўныя, навукова эфектыўныя і практычныя формулы.✅Думай пра лепшае (рэалістычны аптымізм). Трымайце перад сабой свае каштоўнасці і мэты, факусуйцеся на магчымасцях, якія нясе сітуацыя, проста бачце ў сітуацыі рэалістычныя магчымасці і варыянты — магчымасць следаваць сваім каштоўнасцям. Рэалістычны аптымізм паляпшае псіхічнае здароўе, пашырае кругагляд і эфектыўнасць (у адрозненне ад нерэалістычнага аптымізму і фантазій — яны шкодзяць).✅Рыхтуйся да горшага (абарончы песімізм). Стоікі практыкавалі premeditatio malorum, прадвызначанасці дрэннага: мадэляваць у розуме цяжкія сітуацыі,
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    15 сент., 06:17изменён

    Трымальнік для парасону сучасны такі банальны, шэры і сумны і непрыгожы - як і большасць сучасных рэчаў. Густ патрабуе і прыйшлося ехаць на блашыны па чугунны прыгожы вінтажны. Прыгожае і натуральнае карысна для здароўя!
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    13 сент., 18:39

    Трэба зразумець, што выпадковы чалавек у палітыцы — не абавязкова дрэнны, а ў пэўным сэнсе нават адзін з самых дэмакратычных варыянтаў. Праблема выбараў у тым, што яны ствараюць перавагу людзям, якія самі імкнуцца да ўлады: яны больш амбіцыйныя, больш вядомыя, маюць больш рэсурсаў і гатовыя доўга змагацца за палітычную пазіцыю. Так паступова фармуецца палітычны клас.Менавіта таму старажытныя афіняне шырока выкарыстоўвалі жрэбій для размеркавання дзяржаўных пасад. Ідэя была не ў тым, што выпадковы чалавек абавязкова лепшы кіраўнік. Ідэя была ў іншым: жрэбій не дазваляе самай амбіцыйнай частцы грамадства манапалізаваць уладу і дае звычайным грамадзянам роўны шанец удзельнічаць у кіраванні.Там, дзе патрэбныя спецыяльныя навыкі, афіняне маглі выкарыстоўваць выбары — напрыклад, для военачальнікаў. Але там, дзе галоўным было прадстаўніцтва грамадзян, жрэбій лічыўся больш дэмакратычным
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    13 сент., 07:43

    Мем смешны, сітуацыя страшная
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    7 сент., 12:51

    «Не ўпрыгожвай сцен свайго дома эўбейскім або спартанскім мармурам — упрыгож сэрцы суграмадзян і іх кіраўнікоў плёнам грэцкай асветы: не камяні ці дрэва служаць падмуркам дзяржаве, а розум яе грамадзян» — Эпіктэт
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    3 сент., 11:49

    Раю: Марк Аўрэлій "Размовы", Сенека "Лісты да Лукрэцыя", Эпіктэт "Энхірыдыён".
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    1 сент., 06:49

    Кожны раз, калі вы думаеце, што нейкая сітуацыя або нейкі чалавек разбурае ваша жыццё, гэта на самой справе вы разбураеце сваё жыццё. Гэта такая простая ідэя. Адчуваць сябе ахвярай - гэта зусім катастрафічны спосаб прымусіць ісці па жыцці. Калі вы проста лічыце, што, як бы дрэнна гэта ні было, гэта заўсёды часткова і ваша адказнасць, і вы проста выпраўляеце гэта як мага лепш - так званы «жалезны рэцэпт». Чарлі Мангер
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    24 авг., 11:45

    Жадаю табе моцнага псіхічнага здароўя, чалавеча, што гартаеш стужку.
    4339322Открыть в Telegram
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    21 авг., 05:07

    — Я не веру, што з адной клеткі можа развіцца складаны арганізм, нават калі даць на гэта мільярды гадоў. — Ты зрабіў гэта ўсяго за дзевяць месяцаў.
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    19 авг., 07:35

    Што такое Воля? Гэта не проста незалежнасьць. Воля – гэта нацыянальнае адраджэнне, гэта сіла, якая выходзіць не ад прымусу, а вырастае з вашых глыбінных каштоўнасцяў. Воля – гэта цвёрдасць Муцыя Сцэвалы, якая перамагае боль і страх. Воля – гэта сэнс, які вы рэалізуеце тут і цяпер, гэта вашы дзеянні, што ператворваюць рэальнасць. Воля вынікае з унутраных патрэб, а не вонкавых прымусаў. Толькі такая воля робіць вас мацней, а не высільвае. Як казаў Заратустра, «воля вызваляе: так праўдзівая навука пра волю».Воля – гэта жыццё, што перамагае смерць. Воля – гэта заўсёды жывое супраць мёртвага, стварэнне супраць разбурэння, жыццё супраць смерці. Воля – гэта сіла, гэта бурлівы струмень, што змывае і які расчышчае свет ад некрафілаў, якія захлынаюцца нянавісцю і садызмам, няплодных і ўмелых толькі зневажацца і зневажаць. Воля – гэта тая сіла, якая дазваляе далікатнаму парастку прабіваць
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    19 авг., 07:33

    У японцаў — «ікігай», у італьянцаў — «дольчэ віта», у скандынаваў — «хюгэ» і «лагом»… а ў беларусаў філасофія жыцця — «воля».
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    19 авг., 07:16

    Сацыяльныя сеткі — гэта ультраапрацаваная інфармацыя, створаная людзьмі так, каб выклікаць у вас рэакцыю, а не каб вас адукоўваць.Як і ультраапрацаваная ежа, яна спраектаваная для бясконцага спажывання і напоўненая «ўзмацняльнікамі смаку» — абурэннем, навізной, статусам, страхам — якія прымушаюць вас хацець яшчэ адзін кавалак.Вы спажываеце яе не таму, што галодныя. Вы спажываеце яе таму, што яна створана, каб прымусіць вас адчуць голад/прагу.І, як і ў выпадку з ультраапрацаванай ежай, празмернае спажыванне мае сваю цану.
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    16 авг., 12:00

    переслано из @historyja

    Маршы ў Беларусі. 16 жніўня, 2020 года.
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    14 авг., 14:56

    Два беларусы, 500 гадоў прамежак, аніякай розніцы акрамя вусоў
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    14 авг., 06:31

    Абаронцы расейскага ў Беларусі павінны ведаць фінальную фазу русіфікацыі: гарматнае мяса.
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    6 авг., 14:19

    Памятайце, сябры: дастатковая гідратацыя — важная частка абароны ад перагрэву. Абязводжванне значна пагаршае здольнасць арганізма астуджаць сябе, павялічваючы рызыку цеплавога знясілення і цеплавога ўдару.
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    5 авг., 18:38

    Замест абмеркавання ўбораў брытанскай каралеўскай сям’і, значна карысней вучыцца і пераймаць добрыя практыкі брытанскай эліты. Шмат якія з іх шырока вядомыя, іншыя забываюцца, але ўсе безумоўна спрыяюць здароўю і развіццю.1. Уменне стрымлівацца. Never complain, never explain («Ніколі не скардзіся і не апраўдвайся») або keep a stiff upper lip — уменне трымаць у руках свае эмоцыі лічылася адметнай рысай статусу. Насуперак распаўсюджаным міфам, стрыманасць умацоўвае самакантроль, а патуранне аслабляе яго.2. Дзеці рана кладуцца спаць. Ранняе засынанне карыснае для здароўя дзяцей, а таксама для псіхалагічнага дабрабыту і спакою бацькоў. Дзеці, што не спяць да позна, — прыкмета адсутнасці парадку ў сям’і.3. Манера трымацца. Гэта не толькі выпрацаваная пастава, але і прыродная рухальная пластыка, сабранасць з гадаванасцю. Гэта адчуваецца адразу і развіваецца не аднымі практыкаваннямі —
    359941Открыть в Telegram
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    5 авг., 13:48

    Толькі размовы пра Адысею і Іліяду! А ці ведаеце вы што ў беларусаў е Радзівіліяда - сапраўдны гістарычны эпас?Храбрае племя айчынных вайскоўцаў сюды ён кіруе. Хутка пяхота ідзе ды напорыста конніца мчыцца, Войска вялікае: віленцы, з імі й сыны твае, Кунас, Тыя яшчэ, хто жывуць на ўзбярэжжы, дзе Нярыс магутны Нізкай далінай цячэ ды хаваецца ў Хронавых водах; Выхадцы з Трокаў яшчэ ды з магутнага Віцебска, з імі Тыя, якіх гадавалі прасторы цудоўнае Оршы; Хтосьці між пушчаў жыве, між прывабных лугоў і палеткаў — Гожа Бярэзіна там берагі пакрывае чаротам; Волаты з даўняга Полацка крочаць, магутныя сэрцам, Слаўнага Мінска сыны, жыхары старадаўняй Гартыны1, Тыя, хто з Ліды паходзяць, хто бачаць празрыстую Ваку, Іншыя — Марсаў народ — Эрдзівілавы нівы2 абходзяць, Землі твае, Магілёў, ды суседняга краю прасторы. Там на адных пазіраюць аршанскія дахі, на іншых З вежаў сваіх чатырнаццаці годна
  • Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

    5 авг., 13:39

    Роўна 108 год таму, 5 жніўня 1918 года Сакратарыят БНР прыняў закон пра сімволіку, бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным сымбалем. З таго моменту і дагэтуль у нашых сэрцах.
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота