gram news
Аватар канала Беларускі Бабілон

Беларускі Бабілон

@belbabylon

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах

ПроектыBE

618подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Беларускі Бабілон

    23 февр. 2023 г., 21:17

    Ніхто сёння ў маёй стужцы пра 23 лютага не напісаў дзякуй Богу. То я напішу.Ёсць у Магілёве 2 вуліцы названыя ў гонар двух братоў Міхаіла і Ўладзіміра Бонч-Бруевічаў. Наўрад ці пра іх шмат хто чуў, апроч магілёўцаў і гісторыкаў.Яны абодва нарадзіліся ў Маскве, але іх бацька, шляхціч Дзмітрый Бонч-Бруевіч, быў з Магілёўшчыны і відаць меў вялікую ласку да малой радзімы, бо на сваіх землях там пабудаваў царкву ў ХІХ ст. і агулам правёў там ладную частку жыцця, хоць і рабіў кар'еру ў Маскве.Сыны ягоныя, відаць, раслі ўжо маскоўскімі пацанчыкамі, але на радзіме ў бацькі часта бывалі. У розных даведніках усюды пішуць, што яны былі старадаўняга беларуска-літоўскага шляхецкага паходжання.Лёс братоў вельмі цікавы, можна проста кіно здымаць: Уладзімір з ранніх гадоў падаўся ў рэвалюцыянеры, дапамагаў Леніну "Іскру" друкаваць у замежжы, а Міхаіл наадварот рабіў кар'еру прафесійнага
  • Беларускі Бабілон

    26 нояб. 2022 г., 20:00изменён

    25 лістапада - адна з найтрагічнейшых дат нашай гісторыі, якая амаль што не прысутнічае ў нашай гістарычнай памяці. Зрэшты яно і зразумела, бо гэты дзень адбылася толькі адна цалкам сабе сціплая падзея - стомлены адзінокі чалавек паставіў подпіс на дакуменце, які хутчэй фіксаваў рэальны стан рэчаў, чым абвяшчаў нешта новае.25 лістапада 1795 года Станіслаў Панятоўскі ў Новым Замку Горадні падпісаў адрачэнне да трона Рэчы Паспалітай.І гэта быў канец. Канец тутэйшай дзяржаўнасці. За папярэднія стагоддзі нашая дзяржаўнасць перажывала самыя нечаканыя змены і здзяйсняла самыя дзіўныя кульбіты. Але яна ніколі не перарывалася.Полацкая зямля вырасла з нейкай тутэйшай далетапіснай сістэмы кіравання плямён, ВКЛ увабрала ў сябе вопыт рускіх княстваў і літоўскіх аб'яднанняў, Рэч Паспалітая (пры ўсёй неадназначнасці абставін яе стварэння) несумненна базавалася на дзяржаўніцкіх практыках двух
  • Беларускі Бабілон

    8 окт. 2022 г., 09:49

    Нобелеўская прэмія Бяляцкаму - гэта першая прэмія "беларускаму" беларусу, чалавеку, які з дзяцінства змагаўся за вольнасць Беларусі, прычым, амаль што на ўсіх франтах.І таму гэты Нобель асабліва круты.Ідэя пра супольнае ўшанаванне трох арганізацый мне таксама падаецца ўдалай.Таму што, папярэдні наш Нобель таксама быў "трынародны", бо нададзены быў постсавецкай пісьменніцы Алексіевіч, звязанай і з Беларуссю, і з Украінай, і з Расіяй.І тая прэмія таксама была прынцыпова антыімперская і, нават, антыпуцінская. Бо высвечвала, разбірала на часткі "чырвонага чалавечка".Нобелеўскі камітэт спрацаваў вельмі элегантна: сённяшняя прэмія узнагаводзіла тых, хто змагаўся з гэтым чырвоным чалавекам апошнія 30 год.Ну і нікуды ня дзенешся ад таго, што да 2022 года мы ў такіх глабальных падсумаваннях, як Нобель, ідзем адной абоймай. Бо кожны сваім шляхам спрабаваў вытравіць з сябе савецкае
  • Беларускі Бабілон

    17 сент. 2022 г., 21:32

    І яшчэ наўздагон даце 17 верасня.17 верасня гэта не святочная дата. Проста таму што ў тых падзеях беларусы былі не суб'ектам палітыкі і нават не аб'ект, а выпадковасцю, якую Молатаву выгодна было ўпісаць у сваю Ноту да польскага пасла.Калі б гэтага ўз'яднання не адбылося, Беларусь зараз была б. Слабая, падзеленая на 2 часткі, але была б.На гэтым фоне значна цікавей выглядае гісторыя ўзбуйненняў БССР 1924 і 1926 гадоў. Гэтыя праекты рыхтавалі, рызыкуючы сваімі кар'ерамі, самі беларусы. Прапаноўвалі, інтрыгавалі, даказвалі і дамагліся.І вось, дарэчы, калі б узбуйненняў тых не здарылася, то і Беларусі зараз не было б. У 6 паветах нацыю не моцна ўзгадуеш.Памятаць трэба ўсё даты. Але святкаваць толькі тыя да якіх мы супольна ішлі і за якія змагаліся.І 17 верасня тут не выцягвае.
  • Беларускі Бабілон

    17 сент. 2022 г., 06:32

    переслано из @belbabylon

    ​​Жыў быў такі хлопец Сяргей Грыцавец.Родам быў з невялікай вёскі пад Баранавічамі. Але пражыў там нядоўга, бо калі Сяргею споўнілася 5 год пачалася Першая Сусветная. Малая радзіма знікла: Баранавічы апынуліся на польскай тэрыторыі, а сям'я выехала на Урал, дзе Грыцавец адвучыўся і пайшоў працаваць на чыгунку. Перамогшы сваё беларускае маўленне, ён стаў паспяховым камсамольскім актывістам.Але ў 1931 годзе дзяржаве спатрэбіліся лётчыкі і партыя дала загад «Комсомолец — на самолёт!». Сяргей быў сярод тысяч натхнёных маладых людзей, якія захацелі скараць неба.І тут выявілася, што ў Грыцаўца талент. Ужо ў 1933 годзе ён стаў камандзірам звяна, у 1935 узначаліў рэкордны пералёт новых самалётаў І-16 да Ўладзівастока, а ў 1938 годзе адправіўся ў Гішпанію.За паўгады баявых дзеянняў Сяргей Грыцавец збіў да 30 варожых самалётаў. Гэта быў бліскучы вынік. Неба сапраўды скарылася маладому
  • Беларускі Бабілон

    11 сент. 2022 г., 10:09изменён

    Покуль я рэкламаваў украінскія Ютуб каналы, беларуская гістарычная прастора прырасла яшчэ некалькімі цікавымі праектамі.Абавязкова напішу пра ўсе, але дазволю сабе спачатку зрабіць анонс "Вусаў Скарыны".Нарэшце, пачалі выходзіць арыгінальныя серыі нашай перадачы на BelsatHistory.Гэты цыкл моцна адрозніваецца ад украінскага. Тут больш анімацыі, жартаў і гульні шклянымі перлінамі.Можна глядзець з дзецьмі, можна кампаніяй пад піва. Зрэшты можна і не глядзець, але тады вы не даведаецеся, які галоўны сакрэт Францыска Скарыны)https://youtu.be/unvBtXQi_8w
    YouTubeШто схаваў ФРАНЦЫСК СКАРЫНА ў сваім партрэце | Что скрыл Франциск Скорина в своем портретеФранцыск Скарына – адна з найвядомейшых постацяў айчыннай гісторыі. Але да сёння яна захоўвае шмат таямніцаў. І ў чым жа галоўная? https://belsat.eu/?p=2218989 Гісторык Цімох Акудовіч у новым выданні праграмы "Вусы Скарыны" прапаноўвае свае адказы на пытанні…
  • Беларускі Бабілон

    8 сент. 2022 г., 17:49изменён

    ... Год назад я напісаў невялікую зацемку з крытыкай даты 8 верасня, як свята вайсковай славы. Усё ў нашым жыцці трэба часам пераасэнсоўваць. Нават такія даты.Асноўны пафас зацемкі - калі для даты вайсковай славы нам трэба спусціцца на 500 год назад, то нешта ў нас ня так з гэтымі 500 гадамі.І вось нібыта сурочыў. Сёння 8 верасня святкуюць беларускія хлопцы з рэальнай зброяй у руках, на сапраўднай вайне.Таму пакуль ідзе вайна, крытыка інтэпрытацый пачакае.Ваяроў са святам Беларускай Вайсковай Славы!
    YouTubeТінь Сонця спявае па-беларуску. Перамогі сцяг / Премьера клипа на песню @TinSontsya.official#полк_каліноўскага Тінь Сонця, адмыслова для Палка Каліноўскага, запісалі песню па-беларуску «Перамогі сцяг». 8 верасня 1514 года, у дзень перамогі ў Аршанскай бітве, калі войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разграміла пад Оршай войска Маскоўскага княства…
  • Беларускі Бабілон

    1 сент. 2022 г., 09:41изменён

    Чаму зараз важна ўслухоўвацца ва ўкраінскую інтэрпрэтацыю гісторыі?Спрабаваў сфармуляваць гэта сваімі словам, але знайшоў адказ у артыкуле Ігара Бабкова Беларусь / Украіна: падарожжа на скрай. Ён караценькі, але вось асноўная цытата:"Паасобку — Беларусь і Ўкраіна — пакутліва вылузваюцца з посткамуністычнай, постсавецкай, посткаланіяльнай прасторы, энтрапійнай у сваёй сутнасьці, зараджанай энэргетыкай распаду, культурнае летаргіі й бяспамяцтва. Шукаючы свае вяршыні, яны ўвесь час азіраюцца на гераічнае мінулае. Ім так не хапае „міфа будучыні”, усвядомленай гістарычнай місіі.Разам — яны ўтвараюць цывілізацыю Міжмор’я, злучаюць ваколбалтыцкае й ваколпантыйскае культурныя колы".Уваходзіць ва украінскі гістарычны кантэкст нам зараз вельмі трэба. Украінцы мэтанакіравана фармуюць свой наратыў. Ён трагічны, але вельмі амбітны. Дзесьці падобны да нашага, а дзесьці зусім іншы.Нам яго
  • Беларускі Бабілон

    1 сент. 2022 г., 09:40изменён

    У дзень ведаў хачу парэкамендаваць 2 добрыя ўкраінскія гістарычныя Youtube каналы. Для азнаямлення выбраў па некалькі відэа з кожнага. Выбіраў тыя якія, на маю думку, могуць крыху пашырыць і разуменне гісторыі Беларусі.ІСІТОРІЯ БЕЗ МІФІВ Канал з акадэмічнай падачай інфармацыі ад прафесійных гісторыкаў. Але ўсё вельмі прафесійна і па справе.Некалькі відэа з канала на мой густ: Річ Посполита: руйнуємо російсько-імперські наративи Штурм Ізмаїла: руйнуємо міф про найбільшу перемогу Суворова 1618: похід Сагайдачного на МосквуYOUTUBE КАНАЛ ІМЕНІ Т.Г. ШЭВЧЭНКА Больш папсовы і лёгкі канал. Тыя ж тэмы, але з жарцікамі і адвольнымі разважаннямі. Там месцамі можна злавіць трэнд "Украіна - радзіма сланоў". Але ўсё гэта аргументавана і прафесійна.І вось некалькі відэа з канала: Король Данило Галицький та його Корона Як відбувалось ХРЕЩЕННЯ РУСІ? Нащо Москва вкрала Мономаха? Люди, що зруйнувал
  • Беларускі Бабілон

    28 авг. 2022 г., 19:58изменён

    27 ліпеня 1990 года беларускі парламент абвесціў Дэкларацыю аб Незалежнасці, а ратыфікаваў яе 25 жніўня 1991 года.Украінскія парламентарыі ішлі на крок наперадзе: дэкларацыю яны абвесцілі 20 ліпеня 1990, а ратыфікавалі 24 жніўня 1991 года.Але тады, у пачатку 1990-ых, украінцы выбралі днём Незалежнасці дату ратыфікацыі - 24 жніўня, а мы дату дэкларацыі - 27 ліпеня.Мне гэта заўсёды падавалася вельмі сімвалічным: украінцы больш шануюць матэрыяльнае, тое, што можна памацаць, а ў нас у пашане больш словы, сэнсы і дэкларацыі.Тым больш цікава было назіраць як ў гэтым годзе беларусы амаль што ніяк не абазначылі дату 27 ліпеня, а вось 25 жніўня святкавалі як "Дзень Незалежнасці". Такое было, падаецца, упершыню. Галасы пра тое, што 25 важней чым 27 гучалі раней, але іх заўсёды была меншасць.На маю думку, такія змены сведчаць пра "украінізацыю" беларускага дыскурса: выбар на карысць
    АбдзіраловічІгар Бабкоў. Беларусь / Украіна: падарожжа на скрайNotre voyage à nous est entièrement imaginaire. Voilà sa force. Louis-Ferdinand Céline. “Voyage au bout de la nuit”. Гэты тэкст спрабуе выявіць умовы магчымасці беларуска-ўкраінскага культурнага дыялогу, аднавіць для беларускага вока загадку Ўкраіны. Такая...
  • Беларускі Бабілон

    24 июл. 2022 г., 14:42изменён

    Адной з самых дзіўных "сляпых зонаў" у постсавецкай гістарыяграфіі ёсць тэма хрышчэнне Русі.Усім спецыялістам вядомая рэальная падзея, якая прывяла да хрышчэння Кіева ў 988 годзе, але, думаю, што нават 90% выпускнікоў нашых гістфакаў пра яе не чулі.Вось жа...Быў такі візантыйскі імператар Васіль ІІ. У гісторыю ён увайшоў пад імем Балгарабойца за шматлікія і крывавыя войны з балгарамі.Кіраванне ягонае ў 976 годзе пачалося з бунту, які падняў адзін з прэтэндэнтаў на імператарскі сталец. Там была класічная візантыйская "Санта-Барбара" з атручваннямі, падманам, інтрыгамі і перманентнымі паўстаннямі. Каб апісаць увесь замес спатрэбіцца яшчэ пяць такіх пастоў.Вось жа, у 987 годзе гэтае паўстанне моцна актывізавалася. За год да гэтага Васіль паклаў амаль што ўсе сваё войска ў вайне з тымі самымі балгарамі і ў яго зусім не было сілаў, каб супрацьстаяць супернікамі. Тады Васіль
  • Беларускі Бабілон

    12 июл. 2022 г., 21:07

    У першым выпуску гістарычнага падкаста "База" (хто яшчэ не глядзіць, то вельмі раю), прысвечанага Полацкай Зямлі, гісторык Сяргей Емельянаў звярнуў увагу на цікавы ракурс "прызвання варагаў".Чаму гэтых варагаў агулам звалі і чым яны былі настолькі лепшыя за мясцовых, што прыйшлі і пачалі кіраваць?Існуе побытавае меркаванне, нібыта вікінгі стаялі ледзьве не на іншай прыступцы эвалюцыі, таму і загаспадарылі ў варвараў-славянаў. Уся тэорыя антынарманістаў паўстала якраз, каб зняпраўдзіць гэты тэзіс (калі хто ня ведае пра нарманістаў - антынарманістаў, тым больш раю паглядзець падкаст).Але калі браць толькі палітычную тэорыю, то ўсё было значна прасцей. Верагодна, вікінгі па ўзроўні тэхналогій не дужа адрозніваліся ад мясцовых плямёнаў апроч адной рэчы.Славянскія і фіна-вугорскія аб'яднанні жылі ў IX ст. яшчэ па правілах племяннога ладу, калі ўладу ў родзе меў старэйшы з гэтага
    YouTubeПолацкая зямля: пачатак беларускай дзяржаўнасці | ГЭТА БАЗА #1▪️Ці сапраўды Полацкая зямля - першая беларуская дзяржава? ▪️Што давала ёй права не падпарадкоўвацца Кіеву? ▪️Адкуль прыплыў Рагвалод і навошта? ▪️Якія дасягненні Полацкага княства ўвабрала ў сябе сучасная Беларусь? Разбіраемся ў нашым новым гістарычным…
  • Беларускі Бабілон

    8 июл. 2022 г., 16:46

    переслано из @belwarriors

    У гэты важны дзень для беларускай гісторыі добраахвотнікі з батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. З сёньняшняга дня наш батальён уваходзіць у склад узброеных сілаў Украіны.Зарок на беларускай мове быў напісан нашымі добраахвотнікамі. Упэўнены, у будучыні гэты тэкст стане асновай прысягі для сапраўднай беларускай арміі.@BelWarriors
  • Беларускі Бабілон

    8 июл. 2022 г., 16:46изменён

    Жаўнер з пазыўным Брэст разарваў шматстагоддзевы праклён, які вісеў над беларусамі.Тутэйшыя ваяры шматкроць прамаўлялі рэальныя вайсковыя прысягі за каго заўгодна, толькі не за беларускі народ. І пасля пад гэтымі прысягамі ішлі ў бой.Спачатку за народ рускі, пасля за савецкі, пасля, як высветлілася, за аднаго канкрэтнага чалавека.Выключэнне, падаецца, здарылася толькі ў 1920 годзе на Случчыне.А Брэсту выпаў заслужаны гонар упершыню за сто год прывесці да прысягі беларусаў для змагання за Беларусь.Ён гэта зрабіў вельмі добра. А пасля пайшоў на вайну і загінуў.Украінцы любяць свой вокліч "Слава Героям", а вось мы б дык без яго цудоўна пражылі б.Але, не. Не выйдзе.Слава Герою Івану Марчуку!
  • Беларускі Бабілон

    23 июн. 2022 г., 08:49изменён

    ​​Апошні год аказаўся выбухным для беларускай гістарычнай тэмы ў Youtube. Я, па шчырасці, у нейкі момант пачаў блытацца, хто, дзе і што выпускае.Вырашыў сабраць усе вядомыя мне праекты ў адзін спіс. Сам разабраўся, спадзяюся і вам будзе карысна.У спісе толькі праекты, якія былі актыўнымі ў гэтым годзе. Калі кагосьці прапусціў, то напішыце ў бот.⬇️ГЭТА БАЗА - відэа-гутаркі ад Ганны Дзягель з беларускімі гісторыкамі.ГІСТОРЫЯ ЗА 5 ХВІЛІН - кароткія гістарычныя "тлумачалкі" па розных пытаннях ад прафесара гісторыі Алеся Краўцэвіча.ПРОСТА ГІСТОРЫЯ - цыкл грунтоўных лекцый навукоўца Андрэя Унучака.СВЯДОМЫ - канал вельмі інтэрактыўных і "ўежных" ролікаў па гісторыі Беларусі.ВУСЫ СКАРЫНЫ. Вольныя людзі Украіны - цыкл перадач пра беларуска-украінскія гістарычныя сувязі.РАЗМОВЫ АБ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ - канал вядомага папулярызатара ваеннай гісторыі Беларусі Віталя Чырвінскага.
  • Беларускі Бабілон

    16 июн. 2022 г., 17:40изменён

    Усё хто мог ужо "насыпаў" Пуціну за самапараўнанне з Пятром І. Абсалютна заслужана.Ніякіх "рускіх" земляў Пётр не вяртаў. Ён проста ўключыўся ў бясконцы канфлікт за балтыйскае ўзбярэжжа. У 1697 годзе на шведскі сталец сеў 15-гадовы хлопчык Карл ХІІ і суседзі не маглі гэтым не скарыстацца. Пятру падабалася ўсё еўрапейскае і ён вырашыў паўдзельнічаць у сапраўднай еўрапейскай вайне.Пачыналася вайна катастрафічна для саюзнікаў, бо 15-гадовы хлопчык раптам раздаў на горкія дзічкі сваім суседзям і навёў моцнага шухеру па ўсёй Еўропе.Але па выніку, у гэтай доўгай вайне выйграў усё ж Пётр: выйшаў да мора, пабудаваў флот, узмацніў армію, займеў імперскі статус і "прарубіў акно ў Еўропу".Пад гэтай метафарай найчасцей маецца на ўвазе, што мужыкі ў Расіі збрылі бароды і пачалі насіць парыкі і легінсы. Але змены напраўду былі значна глыбейшыя. Адна з самых важных, але незаўважных: пасля
  • Беларускі Бабілон

    8 июн. 2022 г., 07:41изменён

    І ў дадатак да папярэдняга паста.Імя Вацлава Іваноўскага губляецца сярод іншых асобаў адраджэння не проста так. Ягоная біяраграфія вельмі складаная для сучасных інтэрпрэтацый. Мяркуйце самі.Першыя 20 год дзейнасці Іваноўскага - гэта суцэльны фантан беларускіх ініцыятыў і праектаў. Пры ўсёй кіпучай дзейнасці беларускага адраджэння таго часу, Іваноўскі ўсё адно выдзяляецца маштабам і эфектыўнасцю.Пасля Рыжскай дамовы 1921 года Іваноўскі сыходзіць у навуку. І наступныя 20 год ён паважаны польскі прафесар хіміі у Варшаве. Папярэднай беларукай дзейнасці нібыта не было.Здараецца 1939 год і Іваноўскі, убачыўшы акно магчымасцяў, кідае цёплае месца і едзе ў Вільню. Спачатку выкладае ва універсітэце, а пасля прыходу немцаў у 1941 годзе, зноўку паглыбляецца ў беларускія справы. Відавочна, пад кантролем немцаў.Па выніку маем: - гігант беларускай справы; - прагматычны навуковец, які кінуў
  • Беларускі Бабілон

    8 июн. 2022 г., 07:11

    Учора споўнілася 142 гады з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага, чалавека, чыё імя незаслужана губляецца сярод іншых імёнаў адраджэнцаў пачатку ХХ ст.Калі вы слаба сабе разумееце маштаб гэтай асобы, то раю пачытаць гэты допіс з ФБ журналіста Дзмітрыя Гурневіча. Коратка і па справе."Сёння дзень нараджэння чалавека імем каторага нармальная дзяржава мела б за гонар назваць Нацыянальную бібліятэку і размясціць яго партрэт на грашах. Сам я яго лічу галоўным мэнэджэрам беларускай дзяржаўнасці.Кажуць, што беларускі рух шмат у чым стварыла кніжка. А без гэтага чалавека гэтай кніжкі не было б, альбо невядома калі б яна была і якой. 142 гады гадоў таму нарадзіўся мой хэдлайнер пачатку мінулага стагоддзя Вацлаў Іваноўскі. Дзякуючы яму нацыянальны рух сто гадоў таму атрымаў магутны штуршок.Паехаў вучыцца ў Піцер, сабраў студэнтаў-беларусаў у кучу і зацеяў "аванцюру". У часы, калі кніжка
  • Беларускі Бабілон

    7 июн. 2022 г., 10:31

    Выпусцілі апошнюю перадачу з серыі "Вольныя Людзі Украіны".Ніколі б не падумаў, што мой першы аўтарскі вопыт на ТБ атрымаецца такім пафасным і "класічным". Але абставіны вайны не дазволілі спусціцца на больш лёгкі фармат. Хутчэй, наадварот, падштурхоўвалі да эмацыйных абагульненняў. Але тут ужо нічога не паробіш - вайна ўсё робіць прапагандай.Перадача агулам атрымалася вельмі аўтарскай, бо канцэпцыя фармавалася на хаду і ў тэкстах я меў карт-бланш. Добра гэта ці дрэнна, пакажа час.Зрэшты, мы зрабілі, падаецца, першы вялікі беларускі медыйны праект па гісторыі Украіны. Спадзяюся, ён будзе не апошнім. Беларусам трэба вельмі ўважліва прыгледзіцца да гэтай гісторыі.І ў кантэксце станаўлення ўкраінскай нацыі і ў кантэксце гісторыі Русі. Перадача агулам стала такім сабе крыху маніфестам Русі. Гэта не спецыяльна, проста ў такой плоскасці было найбольш цікавых беларуска-украінскіх
    YouTubeМасква надарвалася, збіраючы рускія землі | Москва надорвалась, собирая русские землиЦягам стагоддзяў розныя валадары спрабавалі аб’яднаць пад сваёй уладаю землі былой Русі. Расея прабуе гэта зрабіць нават у ХХІ стагоддзі! Але сама логіка гісторыі падказвае, што ў яе нічога не атрымаецца. https://belsat.eu/?p=2106455 У гэтым выданні праграмы…
  • Беларускі Бабілон

    29 мая 2022 г., 10:07

    Гэты сюжэт для перадачы я пачынаў пісаць адным з першых, але асіліў адным з апошніх.Бо гісторыі фармавання Першага Беларускага Палка ў вайне 1654 і стварэння Першага Беларускага Батальёна (ужо Палка!) у вайне 2022 прыцягвалі і адштурхоўвалі адначасов. Сваім падабенствам назваў і адрознасцю абставінаў.Але прапусціць было нельга.Ня ведаю, ці атрымалася мне перадаць важнасць гэтага гістарычнага ланцужка даўжынёй у 370 год, але прынамсі звярнуў увагу.Гісторыя пра тое, як канфлікт двух Русяў непазбежна правакуе стварэнне беларускага войска.https://youtu.be/BqpidLv_-fY
    YouTubeНавошта Хмяльніцкі стварыў Беларускі полк | Беларусский полк Хмельницкого и Кровавый потоп 1654–1659У гісторыі ўжо быў сюжэт, калі беларускае войска пачало фармавацца ў вайне паміж Масквой і Украінай. Пра першых беларускіх палкоўнікаў і падзеі Крывавага патопу 1654–1659 гг. распавядзе новае выданне "Вусаў Скарыны". https://belsat.eu/?p=2101476 У 1648 годзе…
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота