Последние посты

Слухай па-беларуску
22 апр., 20:24изменён
Я вось думаю: ці было б вам цікава чытаць пра выконцаў і гурты з Беларусі, але якія выконваюць песьні на рускай або іншай мове?
Слухай па-беларуску
22 апр., 20:24

Слухай па-беларуску
16 апр., 16:47
Чаму адны мовы літаральна прымушаюць нас спяваць, а іншыя — выдатна падыходзяць для рэпу ці маршу?Вінаватая ў гэтым не лексіка, а фанетыка. Калі вы чуеце: «Калыханка сэрца майго», ваш рот сам расплываецца ў мяккай усмешцы. А калі: «Achtung! Schnell!» — хочацца выцягнуцца ў струнку. Чаму так?Па-першае, галосныя — гэта рэкі, зычныя — гэта парогі. Для таго каб гук цёк плаўна, яму патрэбны адкрытыя склады. Склад, які заканчваецца на галосны (ма-ма, сон-ца, ка-ха-нне), дазваляе спеваку цягнуць ноту. А цяпер увага на беларускую мову.Паслухайце слова «пры-га-жос-ць». У ім 3 адкрытыя склады з 4-х! Асаблівасць нашай мовы — гук «Ў» (у нескладовае) і мяккае «ЦЬ». Яны не рвуць вакальны паток, а быццам ахутваюць яго. У спалучэнні з «дзеканнем» і «цеканнем» (дзеці замест д'ети) мова становіцца амаль ідэальным інструментам для спевака.Па-другое, давайце параўнуем італьянскую і нямецкую мовы. Гэ
Слухай па-беларуску
16 апр., 12:04
Paŭlinka (Паўліна Гардзіенка) — беларуская спявачка, пра якую, на жаль, мала інфармацыі ў інтэрнэце.Дебютны рэліз выйшаў 9 лютага 2023 года. Песьні артысткі вельмі супакойныя, мілагучныя, амаль як калыханка.Апошні рэліз "Блізкі пан" выйшаў 5 лютага 2026 года. Часткова песьні Паўліны можна назваць фолкам або бардам.Spotify: https://open.spotify.com/artist/23vl5rEw4VIr4HyN3mygi7?si=Qu-ojtfURGKk8eZ9hImU5g Іншая старонка Spotify, на якой выйшаў апошні рэлыз: https://open.spotify.com/artist/0QNgjtyQtqFEhVlRICokKe?si=4wdw-5b3TH-bHyry3ug0TA Тгк: @spevy
Слухай па-беларуску
16 апр., 07:36
Чаму ў галаве круціцца адна і тая ж мелодыя? Як працуе музычны «чарвяк»Прызнайцеся: было такое, што якая-небудзь мелодыя ці напеў не змаўкалі ўжо трэцюю гадзіну? Асабіста калі гэта рэкламны джынгл або поп-музыка. Гэта навуковы феномен, які спецыялісты сур'ёзна называюць INMI (Involuntary Musical Imagery) , а мы проста — вушны чарвяк. І ад яго пакутуюць 98% людзей на планеце.Каб мелодыя засела ў мозгу надоўга, яна павінна мець тры «гаплікі». Першае — просты, але рытмічна незвычайны малюнак. Мозг чапляецца за сінкопы (зрушэнне акцэнту з моцнай долі на слабую) і паўзы, яму здаецца, што гэта цікавая задачка. Другое — скачкі ў мелодыі. Калі гук рэзка ляціць уверх ці ўніз (як у «Happy Birthday»), мозг кажа: «О, паўтары-ка яшчэ раз, я не паспеў запомніць!». Трэцяе і самае страшнае — паўтор. Мозг апантана любіць зацыклівацца на кароткіх фразах.Цяпер самае цікавае: паглядзіце на беларускую
Слухай па-беларуску
15 апр., 21:17
Разбітае Сэрца Пацана — гурт з Мінска (Менску), заснаваны ў пачатку 2000-ых Паўлам Гарадніцкім і Дзянісам Тарасенка. Гэта адзін з знакавых незалежных калектываў Беларусі, чыя музыка стала голасам вуліц і маніфестам пакалення. Гурт змяшаў у сваім гучанні панк, постпанк, прапусціўшы іх праз прызму шчырасці, сацыяльнай вастрыні і беларускага рамантызму.За гады існавання РСП заваявалі культавы статус, застаючыся незалежнымі ад мэйнстрыму, але збіраючы поўныя залі па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Іх тэксты – гэта споведзь чалавека, які вырас у рэаліях постсавецкай прасторы, дзе каханне і боль, пратэст і смех сплятаюцца ў адну мелодыюГурт вылучаецца тым, што піша і выконвае свае песні на трасянцы. У асноўным, гурт раскрывае ў сваіх песнях тэму непадзеленага кахання, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцця мясцовага вясковага «пацана».Spotify: https://open.spotify.com/artist
Слухай па-беларуску
14 апр., 15:33
Музыка ў відэагульнях — гэта не проста фонавае суправаджэнне, а магутны і незаўважны інструмент, які непасрэдна ўплывае на тое, як мы ўспрымаем віртуальны свет. Яна фарміруе настрой, паглыбляе эмацыйную сувязь з гульнёй і часта робіць вобразы больш яркімі і запамінальнымі, чым графіка.Музыка — гэта мова эмоцый, якая імгненна паведамляе нам, што адчуваць: трывогу, радасць, засяроджанасць ці сум. Саўндтрэк часта адказвае за 50–60% усёй атмасферы гульні, робячы гульнявыя сусветы больш глыбокімі і праўдападобнымі.Ці можаце вы ўявіць сабе, напрыклад, The Witcher 3 без яго чароўнай, казачнай музыкі? А DOOM без агрэсіўных сінтэзатараў і гітар? Наўрадці. А калі вы хочаце больш чытаць пра гульні ўвогуле, раю вам падпісацца на канал @belgamingTelegramBelgamingРагочам з мемаў па тэме, глядзім што новага ў індустрыі відэагульняў 🕹 Падтрымаць канал кавай: https://buymeacoffee.com/belgaming Ютуб: https://www.youtube.com/@belgaming_tv Бот зваротнай сувязі @BelgamingFeedback_bot
Слухай па-беларуску
13 апр., 08:49
Vuraj — музычны гурт з Менску, які эсперыментуе з беларускім фальклёрам. Выконваюць песьны ў жанры фольк-рок, псіхадэлічны фольк.Гурт быў заснаваны ў 2010 годзе. «VuRaj» плённа экспэрымэнтуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фольк-рокавая, ды й уласна рокавая, накіраванасьць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэаклясычным гучаньнем. «VuRaj» практыкуе й непрыхаваны нэафольк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псыхадэлікі. Кожная кампазыцыя, хаця і абапіраецца карэньнямі на аўтэнтычны сьпеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, зьяўляецца цалкам самастойным творам.У 2016 гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад парталу Тузін Гітоў з фармулёўкай «за музычную актыўнасьць».Spotify: https://open.spotify.com/artist/00eALMjKZJVpgFtHZPJZBk?si=2nqnP7dySMmfBZ263rCTmQ
Слухай па-беларуску
13 апр., 04:36
Феномен успрымання музыкіЧаму нас прабірае да мурашак?У нейрахіміі гэта называецца фрысан — рэакцыя, часта званая "музычным агразмам", калі нас, як раз, прабірае да мурашак. Гэта адбываецца за 1-2 сякунды да кульмінацыі. Мозг прадказвае, што зараз здарыцца нешта прыемнае (знаёмы прыпеў або мадуляцыя ў іншую танальнасць). У адказ на чаканне ўзнагароды прылеглае ядро і паласатае цела выкідваюць дофаміна.У чым адрозненьне ад ежы або сэкса?Ад іх задавальненьне прыходзіць у момант атрыманьня, калі ад музыкі гэты пік надыходзіць у момант чаканьня піка гука. Менавіта таму музычныя развязаньні тыпу sus4 -> мажор здаюцца нам такімі прыемнымі.Пра якія яшчэ цікавыя моманты ў музыцы вы ведаеце самі або хацелі б даведацца?#музтэорыя
Слухай па-беларуску
12 апр., 20:10изменён
Palina — беларуская сьпявачка. Яна выконвае аўтарскія песьні на розных мовах: на беларускай, расейскай, украінскай, а таксама на французскай. Нарадзілася яна ў Мінске (Менску).Пачала пісаць музыку Паліна ў 14 гадоў, зараз ей 32. Выконвае песьні ў жанры поп і аўтарская песьня.Spotify: https://open.spotify.com/artist/1oC7o9I1XJDFPLIiTjtDdy?si=9ybkKyGrSoORr3elxXddpg
Слухай па-беларуску
12 апр., 16:44
«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Агляды навінак кіно і серыялаў на роднай мове.Таксама аўтар запусціла аднайменны тыкток-канал. Падпісвайцеся, каб ведаць, што зараз глядзець на стрымінгах і ў кінатэатрах.
Слухай па-беларуску
12 апр., 16:09
Termin X — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска.Заснаваны быў у 2005 годзе Кірылам Домнічам і Змітром Копацем. Першым запісам гурта стала песьня "Згубіцца".На жаль, з 2011 года калектыў спыніў сваё існаванне.Spotify: https://open.spotify.com/artist/7zR80R85GAEZ9zhyeJadbq?si=VW_bP8gER0W3ZHRXxgUjfg
Слухай па-беларуску
12 апр., 15:25
переслано из @comicsby
Daredevil #1 (2026) - агляд коміксаУ Мэта Мердака новы статус - раней ён быў пастарам, цяпер выкладае ва універсітэце. Але гэта днём. Па начах ён па-ранейшаму палюе на дробных злачынцаў у межах Пякельнай кухні.Галоўная інтрыга серыі - новы вораг Омен. Ён неяк звязаны з будучыняй Мэта Мердака, а не з гуртом Prodigy. Омен прыйшоў папярэдзіць юрыста, што яго чакае смерць. Відаць, не ад старасці, хоць пра яе Мэт ужо пачаў сур'ёзна задумвацца (актуальная тэма для пасталелага чытача коміксаў).Мая версія: Омэн - гэта Мэт Мердак з будучыні. Ён мае падобнае адзенне і маску, ведае, дзе жыве Мэт, стараецца схаваць свой голас, каб не пазналі, і прадбачыць кожны рух Дэрдэвіла. Але пабачым у наступных выпусках.За апошнія некалькі гадоў інтарэс да Дэрдэвіла знізіўся, але папулярнасць серыяла на disney+ рэанімуе персанаж у коміксах. За справу ўзялася сцэнарыстка Стэфані Філіпс, вядомая ў
Слухай па-беларуску
12 апр., 13:50
Асфіксія — музычны гурт з Віцебску, які выконвае музыку ў жанры рок/панк. Саліст пра свой гурт казаў так:увогуле ўся ідэя гурта першапачаткова - гэта зрабіць клёвую музыку на роднай мове. я люблю беларускую і гд, але мне не падабаецца музыка на ёй🤷♂️таму я вырашыў, што калі ніхто не можа зрабіць за мяне класнае музло - я зраблю яго сам, і, магчыма, хтосці натхніцца, і пасля з’явіцца больш добрай музыцы на беларускай мове. і не толькі музыцы.гэта ў цэлым проста мой спосаб прасоўвання і распаўсюджвання неверагодна прыгожай мовы і культуры ў масы. вось так.Гурт дае канцэрты, апошні быў у Віцебску 28 сакавіка. На травень таксама запланаваны канцэрты ў Мінску і ў Віцебску.Spotify: https://open.spotify.com/artist/1bqkobTSYsj3gifYqCqdDj?si=-UJnfMU6SY2HiOFsn_YMeA Inst: https://www.instagram.com/asfiksiya_band/ Tg: @asfiksiya_bandChannel created
12 апр., 13:36
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →