Последние посты

Беларускія падкасты
21 окт. 2022 г., 13:22
Вітаю! Сёння раскажу пра падкаст, размоўны (ці ток-шоў) фармат якога не так часта сустракаецца ў беларускамоўным падкастынгу.Што я маю на ўвазе? Большасць беларускіх падкастаў вядуцца ці ў фармаце лекцыі (вядоўцы ці аўтары сцэнарыяў такіх падкастаў – спецыялісты ў нейкай сферы, напрыклад, гісторыі ці літаратуры), ці ў фармаце інтэрв'ю (калі такія спецыялісты ці дасведчаныя людзі запрашаюцца ў якасці гасцей). А вось размоўных падкастаў-гутарак (ці папросту “балбаталак”), калі мы быццам бы падслухоўваем размову сяброў, якія не прэтэндуюць на экспертнасць, – усё яшчэ мала. А між тым гэта адзін з самых папулярных фарматаў у сусветным падкастынгу, то варта падцягвацца і нам.Дык вось, гаворка пойдзе пра падкаст "Забі зяпу". Яго маладыя аўтары і вядоўцы, Даша і Ўладзь, размаўляюць на тэмы, якія могуць хваляваць самых звычайных беларусаў (і не толькі), і якія так натуральна абмяркоўвацьPC.STЗабі зяпу – PC.STДва падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і…
Беларускія падкасты
30 сент. 2022 г., 10:45

Беларускія падкасты
16 сент. 2022 г., 06:56изменён
Вітанкі! Канал вяртаецца да жыцця пасля летніх вакацый 🙌 За гэты час накапілася нямала свежых цікавых беларускіх падкастаў, з якімі варта пазнаёміцца.Пачну з крутога падкаста на беларускай мове "Тэхнавука" - пра тэхналогіі, навуку і космас! З апісання падкаста: "Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску".Тут вы пачуеце пра апошнія навіны міжнароднай касмічнай станцыі, пра перыпетыі Ілана Маска пры куплі Твітара, пра ўдалыя крыпта-стартапы і няўдачы амерыканскай астранаўтыкі, пра дасягненні сучаснай медыцыны і касякі iPhone, пра штучны інтэлект і мастацкія нейрасеткі, ад якіх пячэ. Усяго і не пералічыш!Цікава нават гуманітарыям, да якіх я прылічваю сябе, а што ўжо казаць пра аматараў тэхнічных навук. Мой 9-гадовы сын, які марыць стаць навукоўцам, літаральна прыліп да смартфона, калі я яму ўключыла "Тэхнавуку" 😃АўPC.STтэхнавука – PC.STПадкаст пра тэхналогіі, навуку і космас на беларускай мове. Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску.
Беларускія падкасты
16 июн. 2022 г., 14:25
Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў у Беларусі. Студыя teamteam арганізоўвае падкаст-пляцоўку на фестывалі Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе 18-19 чэрвеня. Там можна будзе пазнаёміцца з падкастамі, паспрабаваць запісаць свой, паслухаць спікераў і папрысутнічаць на адкрытым запісе некаторых падкастаў.Лекцыі будуць праходзіць 2 дні. Адзначым тыя, якія анансаваны па-беларуску: - Дзяніса Трацюка (падкаст-лабараторыя "Цэх-162", Брэст) – пра тое, як запусціць падкаст з дапамогай таго, што ёсць "пад рукой"; - серыя лекцый аўтаркі падкаста “Так склалася гістарычна” Ганны Дзягель і яе гасцей Таццяны Даўгач і Сяргея Емельянава – пра цікавосткі з гісторыі Беларусі; - Улада Кароткага (падкаст "Забі зяпу") – пра беларускія падкасты і аўдыёкнігі на Яндэкс Музыцы. Іншыя лекцыі – на карцінках вышэй.Важна: калі вы хочаце паспрабаваць запісаць свой падкаст на фэсце, запоўніце форму на сайце
Беларускія падкасты
12 мая 2022 г., 08:07
Сёння раскажу пра падкаст VANDRA – ад аднайменнага беларускага праекта па павышэнні турыстычнай граматнасці. Магчыма, вы былі сярод тых, хто рабіў перадзамову на ілюстраваную скрэтч-карту Беларусі вясной 2020 года, то вам будзе цікава даведацца, што менавіта аўтар карты і запісвае гэты падкаст.Тэма падкаста VANDRA – турызм у Беларусі. Аўтар размаўляе са сваімі гасцямі ці расказвае сам пра спадчыну, прыроду нашай краіны, а таксама пра людзей, якія маюць дачыненне да развіцця турызму.Тэмы выпускаў не банальныя, а ўжо выйшла іх 8. Напрыклад, пра аднаўленне беларускіх сядзіб, рэвіталізацыю вёсак, вандроўкі аўтаспынам, драўляную архітэктуру Беларусі і іншыя.Асобна адзначу трэці выпуск, пра літаратурны турызм, у якім няма гасцей, але замест іх – пісьменнікі, паэты і іх творы, якія натхняюць на падарожжы па Беларусі. У аўтара падкаста атрымалася некалькі літаратурных маршрутаў: Палессе,PC.STVANDRA – PC.STПадкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы…
Беларускія падкасты
28 апр. 2022 г., 05:25
Навінка гэтага году – падкаст ад 34 і МТС “Шляхецкія сем’i Беларусi”.Падкаст прысвечаны шляхецкім родам, якія калісьці жылі на тэрыторыі Беларусі, а таксама вялізнаму культурнаму пласту, які гэтыя сем'і пакінулі па сабе. Аўтары падкаста спрабуюць разабрацца, чым былі знакамітыя самыя вядомыя шляхецкія сем'і – і якая матэрыяльная спадчына дасталася нам ад кожнай з іх.Ужо выйшла 4 выпускі – пра Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і Тызенгаўзаў. Кожны выпуск дасяжны на дзвюх мовах – беларускай і рускай.Падкаст створаны ў фармаце невялічкага расповеда-лекцыі, працягласць аднаго выпуска да 15 хвілін.Ну і зноў жа, як і ў выпадку з іншым падкастам ад 34mag “Гісторыя беларускага мастацтва”, трэба адзначыць якасныя гук і саўнд-дызайн запісу.Слухаць “Шляхецкія сем’і Беларусі” на ўсіх платформах – https://pc.st/1607077327
Беларускія падкасты
19 апр. 2022 г., 07:33
Пасля доўгага перапынку вяртаюся ў канал. І пачну з цытаты з аднаго з апошніх выпускаў падкаста, пра які раскажу сёння: “Думаў доўга, ці маю права зараз, калі вайна навокал, да цябе з байкамі працягваць звяртацца. І адказ мне Скарына падказаў: кніжкі свае ён выдаваў у часы крывавай вайны, калі Расея з ВКЛ ваявала, калі Полацк улюблёны двойчы спалены быў. Пра вайну тую шмат хто і думаць забыўся, а кніжкі жывуць. Трэба тут, праўда, прызнаць, што і агрэсараў на зямлі меней не становіцца, якія кніжак не чытаюць. Тым не меней буду працягваць тое, што магу”.Так сказаў аўтар і вядоўца падкаста “Беларускія байкі” спадар Алесь – прафесар ЕГУ Аляксандар Калбаска. Адгукаюцца ўва мне гэтыя словы, то і я буду працягваць рабіць тое, што магу – расказваць вам пра беларускія падкасты і прасоўваць беларускую мову ў гэтай сферы. І апошняе ў гэты няпросты час стала нават яшчэ больш важна.Дык вось, праwe.foБеларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуск | We.fo - Fast podcast sharingВітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю…
Беларускія падкасты
23 февр. 2022 г., 06:02изменён
Добрая навіна! Пасля запуску новай версіі сэрвіса Podcast.ru у ім з’явілася беларускамоўная версія!Podcast.ru – гэта сэрвіс, які аўтаматычна генеруе спасылкі на падкаст на ўсе ключавыя падкаст-платформы, у тым ліку «Яндэкс.Музыку» і ВК.Самыя важныя змены ў новай версіі:✔️ Вядома, гэта найперш магчымасць праглядаць спасылкі на падкасты па-беларуску. Для гэтага трэба выкарыстоўваць кароткі ўніверсальны адрас pc.st. Асаблівасці: 👉 Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то мова ў pc.st будзе вызначацца аўтаматычна як беларуская (з магчымасцю пераключыць на іншую). 👉 Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі, то трэба каб у URL-адрасе сэрвіса была пазначана мова - https://pc.st/be/✔️ Увогуле сэрвіс перакладзены на восем моў: англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, беларускую, украінскую і казахскую.✔️ Можна ствараць спасылкі на асобныя эпізоды падкаста і слухаць іх у плэеры сэрвіса.PC.STPC.ST стварае зручную і прыгожую старонку для вашага падкаста са спасылкамі на ўсе папулярныя сэрвісы.
Беларускія падкасты
11 февр. 2022 г., 09:27
Падкаст, пра які напішу сёння, незвычайны, і хутчэй нагадвае аўдыёкнігу – выхад кожнай главы якой адцягнуты ў часе. Гаворка ідзе пра “Пімкі” – атмасферны мастацкі падкаст па аднайменнай кнізе Кірыла Стаселькі.“Пімкі” – гэта кніга невялікіх гісторый-казак, у якіх пераплятаюцца беларуская міфалогія і фальклор, выдумка і гісторыя. Яны невялікія і яркія, я б нават сказала сакавітыя. Кожная гісторыя доўжыцца каля 5 хвілін.Кніга «Пімкі» выйшла ў свет у 2020 годзе. Дзеля гэтага Кірыл Стаселька зладзіў цэлы рэаліці-праект у сацсетках, у якім дзяліўся ходам краўндфандынгавай кампаніі па выданню кнігі, асаблівасцямі выдавецкага працэсу. Падкаст стаў часткай этапу прамоцыі кнігі.Агучыла “Пімкі” купалаўка Крысціна Дробыш, і гэта было выдатнае рашэнне. Ужо толькі з-за голасу Крысціны я рэкамендую пазнаёміцца з падкастам. Сама акторка падзялілася сваімі ўражаннямі ад кнігі: "Я не адразу змаглаPodcast.ruПімкі – Podcast.ruАтмасферны мастацкі падкаст па кнізе Кірыла Стаселькі “Пімкі”. Чароўныя аповеды, у якіх гісторыя роду пераплятаецца з гісторыяй Беларусі, міфалогіяй і фальклорам. Праект "Малус": https://anchor.fm/malus-staselka Падтрымаць новыя праекты на Patreon: https…
Беларускія падкасты
7 февр. 2022 г., 13:28изменён
Вітанкі, сёння раскажу пра падкаст, які будзе цікавы тым, хто ў розных сэнсах любіць рабіць нешта сваімі рукамі – ад творчых прац і твораў мастацтва да ўласнага малога бізнэсу. Падкаст так і называецца – “СВАІМІ РУКАМІ”.Фармат падкаста: інтэрв’ю. Гэта размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны ператвараюць свае ідэі, захапленні і хобі ў працу. І вучацца зарабляць гэтым на жыццё. Сярод герояў “СВАІМІ РУКАМІ” ўжо былі мастачка, садоўніца-фларыстка, ілюстратарка, фатографка, вышывальшчыца, стваральніца крамы для вязання.Аўтарка падкаста шукае разам са сваімі гасцямі адказы на пытанні: • Чаму яны абралі менавіта тую сферу, у якой працуюць? • Як здолелі ператварыць хобі ў бізнэс? • Якімі спосабамі прасоўвання карыстаюцца і дзе шукаюць кліентаў? • Наколькі рэальна зарабляць на жыццё выключна творчасцю? • З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца ў сваёй працы?Мова падкаста: аўтарка – беларуская,Podcast.ruСваімі рукамі / Своими руками – Podcast.ruРазмаўляем з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю. // Разговариваем с творческими людьми про то, как они создали свои проекты и научились зарабатывать на жизнь творчеством. Зроблена ў Беларусі ♥
Беларускія падкасты
19 янв. 2022 г., 07:16
Рубрыка #размова7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў падкастаў, пра якія ідзе гаворка ў канале.Сённяшняя размова са стваральніцай падкаста “Так склалася гістарычна” Ганнай Дзягель.- Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?Пра падкасты я ведала даўно. Пэўна першае знаёмства было з праектам Радыё Арзамас. Але я не глыбока пагрузілася ў гэтую тэму, было больш звыкла слухаць фонам падкасты і інтэрв'ю на Ютубе.- Дзе вы атрымлівалі веды пра тое, як рабіць падкасты?Выпадкова мне трапілася на вочы рэклама лабараторыі падкастаў з Брэсту Цэх-162. У іх быў бясплатны курс па запуску падкастаў. Вось адтуль асноўныя веды і ўзяла. А яшчэ пабывала госцем у падкасце і пабачыла, як гэта выглядае з іншага боку. Аказалася, у цэлым усё не так складана.- Як тэхнічна вырашылі пытанне запісу падкаста?Я пайшла простым шляхам: арэндую студыю з апаратурай. Гук манціруюць мнеTelegramБеларускія падкасты#падкаст_па_беларуску Адзін з новых падкастаў, які цешыць сваёй актыўнасцю і рэгулярнасцю выхадаў новых выпускаў – “Так склалася гістарычна”. З апісання падкаста: “Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы…
Беларускія падкасты
28 дек. 2021 г., 09:05
#падкаст_па_беларускуВітаю, даўно не чуліся! А мне ёсць, пра што вам расказаць – пра даволі свежанькі падкаст "Кніжная шафа" на літаратурныя і калякніжныя тэмы.Падкаст называецца гэтак жа, як і невялічкая кнігарня на Грушаўцы ў Мінску, у якой працуюць дзве вядучыя падкаста – абедзьве Насты. Адна з Наст вам ужо знаёмая па падкасту Bellit, пра які я пісала раней.З апісання падкаста: «У падкасце вас чакаюць разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з нашай чытацкай практыкай і наведвальнікамі кнігарні. Будзем расказваць, чым жыве «Кніжная Шафа», раіць кнігі і адказваць на вашы пытанні”.Дадам, што ў першым выпуску дзяўчаты расказалі, як пачалі працаваць у кнігарні, і што цікавага можна там знайсці. А ў пакуль што апошнім, пятым, выпуску можна пачуць яшчэ адну, трэцюю, Насту, стваральніцу кнігарні “Кніжная шафа”, якая распавяла пра асаблівасці кніжнага бізнесу ў нашай краіне.ФайнаяPodcast.ruКніжная Шафа – Podcast.ruМы — дзве Насты, якія працуюць у невялічкай незалежнай кнігарні «Кніжная Шафа» на Грушаўцы ў Мінску.У гэтым падкасце вас чакаюць разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з нашай чытацкай практыкай і наведвальнікамі кнігарні. Будзем расказваць, чым жыве «Кніжная…
Беларускія падкасты
23 нояб. 2021 г., 07:26изменён
Спадарства, існуе чат для беларускіх падкасцераў. Да яго могуць далучацца тыя, хто ўжо стварае ці плануе ствараць падкасты (на любой мове), а таксама тыя, хто яшчэ толькі думае, ці ўвязвацца ў гэтую цікавую справу 😉 Спасылка на чацік - https://t.me/padcast_supolkaTelegramПадкаст-суполкаЧат беларускіх падкасцераў. Дзелімся сваім досведам, навінамі ў свеце падкастаў. Атрымоўваем і даем фідбэк.1,550Открыть в Telegram
Беларускія падкасты
20 нояб. 2021 г., 09:04
#падкаст_па_беларускуГэтай восенню з’явілася 3 новых беларускіх падкаста пра літаратуру! (лістапад яшчэ не скончыўся, то можа гэта не выніковая лічба?:)) Расказваю сёння пра адзін з іх – “Белліт пад піва”.Калі сцісла – у гэтым падкасце тры дзяўчыны, Наста Хлеб, Соф'я і Тоня, “абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п'юць піва”. Ужо выйшла 7 эпізодаў, рэспект падкасту за рэгулярнасць 👏Якія ж творы абмяркоўваюць дзяўчаты? Не ведаю, наколькі іх можна назваць нетыповымі – магчыма, большасць з іх не праходзяць у школе. Але яны дакладна не сучасныя, пераважна з 20 ст. Прывяду адразу прыклады: “Голы зьвер” Міхася Зарэцкага (1926), “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя (1929), “Сказ пра Лысую гару” Францішка Вядзьмака-Лысагорскага” (1980), “Хам” Элізы Ажэшкі (1888), “Сівая легенда” Ул. Караткевіча (1960) і іншыя.Абмеркаванні гэтых сапраўды годных (пацвярджаю)Podcast.ruбелліт пад піва – Podcast.ruтры дзяўчыны абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п'юць піва1,480Открыть в Telegram
Беларускія падкасты
1 нояб. 2021 г., 16:35
Файна, што па-беларуску з’яўляюцца не толькі сур’ёзныя падкасты. Ці кажа вам пра штосьці слова Marvel? Калі так, то вы будзеце прыемна здзіўлены – існуе беларускамоўны «Кукумба_Падкаст» пра гік-культуру і кіно па-беларуску.Спяшаюся звярнуцца да тых, хто мае цьмяныя ўяўленні пра сусвет Marvel (а менавіта да такіх адносілася і я да нядаўняга часу) – цалкам магчыма, што вам прыйдуцца даспадобы фільмы і серыялы, якія абмяркоўваюць вядучыя падкаста. Ці, як мінімум, вы даведаецеся больш пра захапленні вашых дзяцей-падлеткаў 😏Вернемся да падкаста. Гэта размова “скептыка і спажыўца масавай культуры” Волі і “трушнага гіка ды фаната сусвету Marvel” Лёшы. Воля прадстаўляе каманду праекта “Кукумба” , якая займаецца стварэннем кантэнту па-беларуску: фільмаў, серыялаў і анімэ з агучкай ці субцітрамі. Лёша – заснавальнік беларускамоўнага Тэлеграм-канала пра кіно “Ружовая купіна”.Пакуль выйшлаPodcast.ruКукумба_Падкаст – Podcast.ruПра гік-культуру і кіно па беларуску1,260Открыть в Telegram
Беларускія падкасты
18 окт. 2021 г., 13:33
#падкаст_па_беларускуАдзін з новых падкастаў, які цешыць сваёй актыўнасцю і рэгулярнасцю выхадаў новых выпускаў – “Так склалася гістарычна”.З апісання падкаста: “Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьмі”.У прынцыпе, усё так і ёсць. Стваральніца і вядучая падкаста, Ганна Дзягель, запрашае беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў і размаўляе з імі на выбраныя тэмы. Пакуль выглядае на тое, што тэмы абіраюцца ў храналагічным парадку. Пачаўся падкаст з выпуска пра першыя беларускія дзяржавы, а апошні на сёння, чацвёрты выпуск – пра найвышэйшае саслоў'е ВКЛ.Ці атрымаліся размовы простымі – думаю, у кожнага слухача будзе сваё меркаванне на гэты конт. Мне, прызнаюся шчыра, не заўсёды ўдавалася паспяваць за ходам думак разумных гасцей Ганны. Але тым не менш слухаць падкаст было цікава. Гэта я рабіла падчас прыгатавання вячэры
Беларускія падкасты
15 окт. 2021 г., 08:26изменён
Беларускія падкасты жывуць! Толькі за апошні тыдзень я даведалася пра з'яўленне 3 новых падкастаў па-беларуску. І гэта ў мяне яшчэ ёсць немалы спіс тых, пра якія я ведала раней і яшчэ не расказала тут.А пакуль рыхтую агляды, то апублікую допіс пра тое, аб чым мяне прасілі раней – ШТО такое ПАДКАСТЫ, і ЯК іх лепш СЛУХАЦЬ. Бо ў Беларусі па-ранейшаму шмат людзей, якія амаль не знаёмыя з падкастамі. Калі ведаеце такіх – дасылайце ім спасылку на гэты пост. Давайце развіваць беларускую падкаст-культуру разам!Ёсць артыкул па-беларуску пра падкасты, вытрымкамі з якога і падзялюся з вамі:📌 Падкасты нагадваюць праграмы на радыё.📌 Калі абагульніць, то падкасты – гэта як Youtube, толькі ў аўдыё-фармаце.📌 iPod + broadcast («радыёвяшчанне») = podcast📌 Асноўныя адрозненні падкастаў ад радыё: падкасты слухаюць у інтэрнэце, з пачатку, яны выходзяць у запісу.📌 У ЗША падкасты слухаеALOVAK magazineШто такое падкасты і як іх слухаць - ALOVAK magazineНаш часопіс запусціў свой падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” – гэта размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны ствараюць свае вялікія …1,150Открыть в Telegram
Беларускія падкасты
8 окт. 2021 г., 15:08
Рубрыка #размова7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў падкастаў, пра якія ідзе гаворка ў канале.Сённяшняя размова з таямнічымі стваральнікамі падкаста “Гісторыя Беларусі”.- Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?Ведалі пра падкасты даўно. Апошнія гады гэты трэнд актыўна набірае абароты. Падкаст “Гісторыя Беларусі” мы вырашылі рабіць восенню 2020-га.- Дзе вы атрымлівалі веды пра тое, як рабіць падкасты?Сёння існуе мноства інтэрнэт-крыніц, дзе можна знайсці неабходную інфармацыю – артыкулы, відэа на youtube (у асноўным, на ангельскай мове, але ёсць матэрыялы і на рускай). Асноўныя крыніцы, якімі карысталіся: а) матэрыялы нашага падкаст хосцінг-правайдара Buzzsprout, б) блог Стэлы Васільевай.Намі распрацаваны курс «Як стварыць свой падкаст» для жадаючых стварыць падкаст на б е л а р у с к а й мове, дзе мы дзелімся сваім досведам і гатовы дапамагчыTelegramБеларускія падкасты#падкаст_па_беларуску “Гісторыя Беларусі” – мне падаецца, вельмі натуральна, што такі падкаст з’явіўся ў Беларусі, тым больш стаў беларускамоўным. Не трэба тлумачыць, пра што падкаст) То адразу перайду да фармата. “Гісторыя Беларусі” выходзіць у выглядзе…1,180Открыть в Telegram
Беларускія падкасты
5 окт. 2021 г., 12:55изменён
#падкаст_па_беларускуПра рэгіёны Беларусі ёсць яшчэ адзін падкаст – “Глыбінны народ”. Ва ўсялякім выпадку так апісалі яго стваральнікі: “гэта падкаст пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя”.Аднак, паслухаўшы 4 апошнія выпускі, я засумнявалася, ці актуальнае апісанне. Бо тэмы, якія падымае вядучы падкаста Яўген Меркіс, я б назвала важнымі для ўсёй краіны, а не толькі рэгіёнаў. Гэта і турыстычная сфера, і гісторыка-культурная спадчына, і сацыялогія.Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод ранейшых выпускаў падкаста былі і пра рэгіёны – Магілёў, Гомель, Гродна і Віцебск. І, магчыма, падобныя выпускі яшчэ будуць у будучым. Але апісанне я б крыху выправіла ўсё роўна:)Тым не менш падкаст атрымаўся годны. Імпаніруе, што спадар Яўген добра арыентуецца ў тэме размовы (уPodcast.ruГлыбінны народ – Podcast.ruГлыбінны народ — гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра ўсё гэта мы будзем размаўляць з экспертамі і нашымі рэгіянальнымі…
Беларускія падкасты
27 сент. 2021 г., 18:37
Юмару ў гэтым канале дакладна не хапае, бо беларускія падкасты спрэс сур'ёзныя) То лавіце жарт ад файнага канала "Па-беларуску"! https://t.me/pabielarusku/84TelegramПа-беларускуСлухайце цікавыя падкасты на @belpodcasts
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →