Последние посты

Белсат
22 сент., 19:59изменён
❄️ Еўрапейская зіма ў верасніХтосці чакае бабінага лета, а да кагосці ўжо і зіма прыйшла.У Татрах сёння выпаў першы снег і бліжэйшымі днямі там чакаюць новыя снегапады. 🌨
Белсат
22 сент., 19:27
🤷♂️ Катаванні «забароненыя», палітвязняў нямаТакую версію правоў чалавека ў Беларусі падаюць прадстаўнікі афіцыйнага Менску прадстаўніцтву ААН. Так Беларусь пагадзілася «змагацца з усімі актамі катаванняў», але адмовілася ад прапановы расследаваць такія выпадкі і прыцягваць вінаватых да адказнасці. Гатовая «рухацца ў кірунку адмены смяротнага пакарання», але не ўводзіць мараторый.Гаворка ідзе пра Універсальны перыядычны агляд (УПА). Прыкладна раз на пяць гадоў краіны – чальцы ААН ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека адна ў адной і даюць рэкамендацыі. Дзяржава можа іх прыняць або адхіліць, а таксама заявіць, што ўжо выканала.Беларускі Хельсінкскі камітэт параўнаў, як Беларусь адказвала на рэкамендацыі ААН у 2020 і 2025 гадах. «Белсат» выбраў найбольш паказальныя прыклады. ☝️


Белсат
22 сент., 19:01
💥 #галоўнае за 22 верасня✔️ Літва не збіраецца здымаць санкцыі з Беларусі. Кіраўнік МЗС Літвы: Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, – гэта двухбаковыя стасункі✔️Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз метэазонды✔️Швейцарскі суд зноў разглядае справу Гараўскага✔️Літва збіраецца часткова адмовіцца ад забароны на ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы✔️Флагшток: учора ў Беларусь заляцелі мінімум 7 расейскіх дронаў✔️ Ціханоўская заклікала ААН дапамагчы беларусам, якія засталіся без дакументаў✔️ BYSOL пачаў першыя выплаты вызваленым 16 верасня палітвязням.✔️ На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў✔️ Сям'я пісьменніцы Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці рэшткі ў Беларусь


Белсат
22 сент., 18:25изменён
☝️Варона расклявала драты дарожнай камеры-радара — кіроўцы ўзрадавалісяЯшчэ і пажартавалі, што «народнаму мсціўцу» трэба выдаць пажыццёвы запас семак. Гэта адбылося ва Узбекістане і выклікала ажыўленне ў сацыяльных сетках.«Напэўна, у мінулым жыцці ў яе было шмат штрафаў, і яна памерла ад сардэчнага прыступу з-за іх», — жартуюць каментатары.Птушка чамусьці зацікавілася кабелем, які ідзе ад камеры відэаназірання, пачала дзяўбці яго і цягнуць дзюбай. Яе маніпуляцыі не засталіся без выніку — прылада адключылася. ☝️
Белсат
22 сент., 17:57изменён
☝️"7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго"Гэта сёння заявіў былы баец САХРу Юры Гараўскі. У Швейцарыі прайшло апеляцыйнае слуханне ў справе ягонай датычнасці да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У 2023 годзе суд апраўдаў Гараўскага, але сем'і зніклых дамагаюцца ягонага пакарання. Суддзя запытаўся ў Гараўскага, хто замовіў САХРу знікненні людзей."Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка, Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў, а Сівакову гэты загад аддалі Лукашэнка і Шэйман. І ўсё гэта было ў вуснай форме, -- сказаў Гараўскі.Пасля ён дадаў."7 мая мы затрымалі Захаранку і ліквідавалі яго. Таксама быў ліквідаваны Красоўскі. Больш я нічога з гэтай нагоды казаць не буду".Суд абвесціў, што рашэнне будзе апублікаванае да сярэдзіны кастрычніка. Але магчыма, што вырак будзе вынесена яшчэ ў верасні. ☝️


Белсат
22 сент., 17:20
🚜😅 Як ён туды патрапіў?У горадзе Мэрыл у штаце Вісконсін раптоўна сустрэўся трактар Беларус.
Белсат
22 сент., 17:00
📌 Гэта не любяць успамінаць лукашэнкаўскія і расейскія гісторыкі22 верасня 1939 году ў Берасці прайшла афіцыйная перадача гораду савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскамі нацысцкай Нямеччыны і СССР. Часткі Вермахту і РККА прайшлі супольным маршам цэнтральнай вуліцаю Берасця.Прымалі шэсце Гайнц Гудэр’ян з нямецкага боку і Сямён Крывашэін – з савецкага.




Белсат
22 сент., 16:40
BELPOL і «Люстэрка»: Дзяржкантроль паскардзіўся, што чыноўнікі 2 гады не могуць навесці парадак з даўгабудаміМедыя атрымала ліст Дзяржкантролю да віцэ-прэм’ера. У ім установа крытыкуе Саўмін, выканкамы і міністэрствы за маніпуляцыі з фармулёўкамі і статыстыкай: праблемныя аб’екты выключаюць са спісаў праз змены ў дакументацыі, хоць будаўніцтва фактычна не завяршаецца.У выніку колькасць даўгабудаў змяншаецца толькі на паперы, а ў рэальнасці тэрміны і кошты будаўніцтва растуць.Паводле Дзяржкантролю, на 25 жніўня ў Беларусі было 1450 аб’ектаў з перавышэннем «аптымальнага тэрміну» будаўніцтва.


Белсат
22 сент., 16:34
◾️Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме Пісьменніцу і журналістку вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі ў Любанскім раёне – побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з Загаллем. Каб



Белсат
22 сент., 16:20
Расейцы зноў спрабуюць прабірацца ва ўкраінскі тыл па газавых трубахПаводле ўкраінскіх вайскоўцаў, у Сумскай вобласці за апошні тыдзень расейцы здзейснілі як мінімум дзве спробы пранікнення праз газаправод Уренгой – Памары – Ужгарад.Расейскія сілы не здолелі прасунуцца ў рэгіёне, але зноў вярнуліся да тактыкі пранікнення праз трубу.Падчас папярэдняй аперацыі ў сакавіку 2025 года расейскія вайскоўцы ўжо выкарыстоўвалі газаправод для выхаду ў раён Суджы. Пазней самі ўдзельнікі аперацыі распавядалі пра недахоп кіслароду, страты прытомнасці, галюцынацыі і іншыя праблемы са здароўем. Адзін з меркаваных удзельнікаў таксама сцвярджаў, што некаторыя вайскоўцы «задзяўбліся» псіхалагічна і скончылі жыццё самагубствам.


Белсат
22 сент., 16:02
⭕️ Прапагандысты зняпраўджваюць інфармацыю пра затрыманне афіцэраў у Мачулішчах. Што адбываецца?⭕️ Лукашэнкаўскія чыноўнікі знахабнелі да краю: абыходзяць тэндары, каб зарабляць на дзяржмерапрыемствах⭕️ У Нью-Ёрку праходзіць сесія ААН: там Трамп, Зяленскі і Ціханоўская. Ці сустрэнуцца яны?📺 Глядзіце ў Студыі Белсату!YouTubeЗачыстка афіцэраў, справа Мельнікавай: пасткі Лукашэнкі. Ціханоўская ў Нью-Ёрку. Вучэнні пад ГомлемЛітва рыхтуецца прыняць амерыканскіх вайскоўцаў і дазволіла размяшчэнне ядравай зброі. Што адбываецца ў Мачулішчах і навошта прапаганда абвяргае арышт афіцэраў? Абмяркуем гэта з Паўлам Усавым. Таксама ў выпуску: бізнес чыноўнікаў на дзяржаўных мерапрыемствах…
Белсат
22 сент., 15:44
🇱🇻 🚬 На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаўЛатвійскія мытнікі знайшлі іх у грузавым цягніку, які прыбыў з боку Беларусі. 5000 пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя пад пластом руды ў адным з вагонаў.Кошт нявыплачаных падаткаў ад незаконнага ўвозу партыі ацанілі больш чым у €29,9 тысячы. Матэрыялы перадалі ў падатковую і мытную паліцыю.


Белсат
22 сент., 15:25

Белсат
22 сент., 15:07изменён
🇵🇱 Беларусам у Польшчы масава адмаўляюць у сацыяльных выплатах Польскі фонд сацыяльнага забеспячэння ўсё часцей высылае паведамленні пра спыненне або адмову ў выплаце дапамогі 800+, нават калі іхныя дзеці вучацца ў польскіх школах і не пакідалі краіну.



Белсат
22 сент., 14:40
💳 25 верасня ў Беларусі чакаюцца збоі працы картакПраблемы магчымыя 02:00 да 06:30. У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі з абслугоўваннем банкаўскіх картак, аплатай у крамах, працай банкаматаў і іншых прыладаў самаабслугоўвання.Гэта здарыцца праз планавыя тэхнічныя працы ў працэсінгавым цэнтры.


Белсат
22 сент., 14:19
BYSOL пачаў першыя выплаты вызваленым 16 верасня палітвязням.7 з 25 чалавек ужо атрымалі па €1000, а збор сабраў больш за €37 тысяч пры мэце €25 тысяч🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы✅ Адкрыць спасылку з Беларусі


Белсат
22 сент., 13:55изменён
🤔 Трамп анансаваў падрыхтоўку да буйнога закупу беларускага каліюУ то час, як Лукашэнкі заявіў учора, што Беларусі ўжо «няма чаго» пастаўляць на Захад, бо ўся прадукцыя на гэты год ужо закантрактаваная.Але ці сапраўды праблема ў адсутнасці калію?
Белсат
22 сент., 13:39
📌 Нарадзінца Рагачова абвінавачваюць у разгоне МайданаУкраіна пачала завочнае расследаванне супраць былога кіраўніка Генштаба Юрыя Ільіна. Яго падазраюць у арганізацыі сілавога разгону пратэстаў у 2014 годзе – паводле следства, ён накіраваў у Кіеў 1790 узброеных вайскоўцаў і тэхнікі, піша Радыё Свабода.Ільіну інкрымінуюць чатыры артыкулы, у тым ліку стварэнне злачыннай арганізацыі, перавышэнне ўлады і дэзертырства.Цяпер ён знаходзіцца ў акупаваным Расеяй Крыме.


Белсат
22 сент., 13:20
❤️🩹 Ён з’язджаў ненадоўга. А атрымалася – на ўсё жыццёДумаеце, гэта сучасная гісторыя? А вось і не! Гэта здарылася ў 1944 годзе з падлеткам, які пасля стане выбітным дзеячам беларускай эміграцыі, гісторыкам і палітолагам – Янкам Запруднікам. Ён развітаўся з бацькамі, і больш яны ніколі не ўбачыліся.Як выглядала беларуская эміграцыя 80 гадоў таму і чаму яна так падобная на цяперашнюю, расказваем праз адзін лёс.🎥 Даведацца больш пра беларускую пасляваенную эміграцыю можна ў нашай праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
Белсат
22 сент., 12:59изменён
🐘 У Беларусі рэстаўратар спрабаваў прысабечыць 20 біўняў мамантаПры спробе ўладальніка іх вярнуць ён даслаў зробленыя раней фота, а спецыяліст заявіў, што гэта не тыя біўні.Але ж судовыя эксперты па фотаздымках і ўласных прыкметах пацвердзілі, што канфіскаваныя ў рэстаўратара біўні — менавіта тыя, якія належалі замоўцу.

Ссылки
