gram news
Аватар канала Беларускія Магістраты

Беларускія Магістраты

@bielmahistrat

Канал праекта "Беларускія Магістраты". Разам ўкладаемся ў будучыню Беларусі. Апісанне праекта тут: https://mahistrat.byculture.org/

ПроектыBE

158подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Беларускія Магістраты

    24 апр., 13:52

    Шаноўныя падпісчыкі, звярніце ўвагу.Праект "Магістраты" быў прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі.Мы працягваем працаваць у штатным рэжыме, але калі вы ў Беларусі, то адпішыцеся ад гэтага тг канала.
  • Беларускія Магістраты

    15 июн. 2025 г., 07:30изменён

    Хочам падрабязней расказаць вам пра асноўны праект нашай ініцыятывы — «Кніжны Магістрат».📚«Кніжны Магістрат» — гэта доўгатэрміновае аб’яднанне народных спонсараў, якое ставіць сваёй мэтай спрыянне развіццю беларускага кніжнага рынку.Кожны ўдзельнік Магістрата падпісваецца на штомесячны данат у агульную скарбонку. Памер даната — ад 10 да 100 еўра. Прыблізна раз на два месяцы мы праводзім конкурс, у якім агульным галасаваннем выбіраем праекты, што хочам падтрымаць.Мы мэтанакіравана шукаем такія варыянты для ўкладання нашых рэсурсаў, каб яны не проста спрыялі выданню асобнай кнігі, але і адкрывалі новыя шляхі развіцця беларускага кніжнага рынку.У красавіку мы зрабілі інвестыцыю ў выдавецтва «Гутэнберг». Гэта грошы, што вернуцца ў Магістрат, але тут і цяпер яны вельмі патрэбныя выдавецтву для друку большай колькасці новых кніг.У мінулым месяцы мы распачалі збор у «Скарбонку
  • Беларускія Магістраты

    11 июн. 2025 г., 13:18

    А вось тут можна паслухаць выніковы стрым з кіраўніцай праекта Юліяй Букштыновіч:https://www.instagram.com/reel/DKwrMKWRJRg/?utm_source=ig_web_button_share_sheet&igsh=ZDNlZDc0MzIxNw==
  • Беларускія Магістраты

    11 июн. 2025 г., 13:13изменён

    Мы завершылі магістрат "Беларуская Школа ў Варшаве".Дзякуй вялікі ўсім хто далучыўся! Ніжэй выніковая справаздача па дзейнасці праекта.⬇️Галоўныя мэты, якіх мы дасягнулі: - перавесці школку на камерцыйныя рэйкі (цяпер уся нашая дзейнасць фінансуецца выключна з аплаты бацькоў і данатаў патронаў); - падтрымаць настаўнікаў (афіцыйнае працаўладкаванне, вышэйшыя заробкі ў параўнанні з мінулымі гадамі); - запусціць новыя курсы (анлайн і афлайн); - захаваць вучняў з папярэдніх гадоў і пашырыць аўдыторыю; - актыўна супрацоўнічаць з іншымі беларускамоўнымі адукацыйнымі і культурніцкімі ініцыятывамі (сумесныя праекты і мерапрыемствы); - запусціць школьны часопіс (9 нумароў ужо гатовыя, рыхтуецца 10); - сістэматызаваць дыдактычныя напрацоўкі (створаная метадычная скарбонка, да якой маюць дасяг усе настаўнікі анлайн і афлайн і якая рэгулярна папаўняецца); - юрыдычны статус (пададзеныя
  • Беларускія Магістраты

    1 апр. 2025 г., 12:47изменён

    🎩 Запусцілі новы фармат Магістратаў.Раней мы выбіралі важны, на нашую думку, праект і запрашалі ўсіх жадаючых далучыцца да яго падтрымкі на вызначаны тэрмін. Цяпер паспрабуем зрабіць наадварот.📖 Мы выбралі адну са сфер беларускай культуры, якой варта займацца доўгатэрмінова. Гэта кніжны рынак. Кнігі — важны элемент нацыянальнай ідэнтычнасці нават у наш лічбавы час. Але наклады беларускіх кніг рэдка перавышаюць 1000 асобнікаў, што моцна абмяжоўвае матывацыю патэнцыйных аўтараў. Таму беларускі кніжны рынак павінен развівацца. Мы будзем шукаць праекты, якія найбольш эфектыўна дапамагаюць у гэтым.Логіка працы "Кніжнага магістрата" адрозніваецца ад папярэдніх праектаў. Мы стварылі супольнасць, у якую далучаюцца тыя, хто падпісваецца на штомесячны данат ад 10 еўра ў скарбонку магістрата. Раз на некалькі месяцаў мы праводзім конкурс праектаў і шляхам агульнага галасавання выбіраем,
  • Беларускія Магістраты

    5 мар. 2025 г., 09:28

    Запрашаем на чарговы стрым з праектам "Беларуская школа ў Варшаве" вакол якога мы збіраем кола фундатараў у гэтым годзе.Пагаворым з Юліяй Букштановіч пра вынікі першага паўгоддзя навучальнага года, пра поспехі і праблемы з якімі сутыкаецца праект.Запрашаем!13 сакавіка, 14:00 (па Варшаве). Гутарыць будзем у нашым інстаграме
  • Беларускія Магістраты

    7 янв. 2025 г., 11:41

    Віншуем шаноўных падпісантаў з 2025 годам і святам Божага Нараджэння!Натхнення, радасці і добрых спраў у супольнасці жадаем вам!І мы адразу да справы. Шукаем для новага магістрата праекты, якія б спрыялі пашырэнню і развіццю беларускага кніжнага рынка.Калі робіце нешта вартае ў гэтым кірунку і маеце ўяўленне куды хочаце вырасці, то пішыце ў дырэкт, ці нам на пошту.Магчыма мы зможам вам дапамагчы!
    2764421Открыть в Telegram
  • Беларускія Магістраты

    7 янв. 2025 г., 11:40

    Завершылі магістрат "VOLAT"!Цягам 9 месяцаў "Волат" на рэгулярнай аснове падтрымлівала 26 чалавек. Сумарна атрымалася сабраць каля 20000 злотых, дзе уліку асобных ахвяраванняў.За гэты час клуб "Волат" - прыняў удзел 10 спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў з якіх прывёз медалі; - адкрыў філіял у раёне Praga Północ (Kowieńska 12/20, школа № 127); - правёў рэнавацыю базавага памяшкання на Malawskiego 6; - запусціў лінію клубнага мерча; - правёў шырокую рэкламную кампанію клуба; - арганізаваў першыя вялікія спартовыя летнікі для дзяцей у горадзе і на выездзе.Падтрымка магістратаў дала магчымасць клубу планаваць дзейнасць з улікам невялікай падушкі бяспекі, а таксама набыць неабходныя матэрыялы для новага філіяла.Дзякуй усім, хто прыняў удзел! Мы працягваем.
  • Беларускія Магістраты

    26 сент. 2024 г., 16:18изменён

    🔼 Праз 40 хвілін пачынаем стрым! Далучайцеся!
  • Беларускія Магістраты

    21 сент. 2024 г., 11:34изменён

    📅 26 верасня, у 19:00 (па Варшаве) запрашаем на адкрыты стрым з кіраўніком спартовага клуба "Волат" Віталёма Ракам.Да заканчэння магістрата "Волат" засталося 3 месяцы. Мы пагараворым пра тое, што атрымалася зрабіць за лета і якія ў клуба планы на будучыню.📹Стрым будзе праходзіць у інстаграме @bielmahistrat
  • Беларускія Магістраты

    18 сент. 2024 г., 09:02

    Да нашага новага магістрата Беларускай школы ў Варшаве далучылася ўжо 20 чалавек!Невялікія ахвяраванні ад кожнага з нас даюць магчымасць рабіць Беларускай Школе важныя рэчы.Напрыклад, на гэтым тыдні яны запусцілі новы праект "Буслянка". https://www.instagram.com/buslanka/Гэта часопіс для дзяцей і дарослых, дзе будуць публікавацца карысныя матэрыялы для адукацыі.І наперадзе яшчэ шмат важных праектаў і працэсаў. Вашая падтрымка дапаможа пераўварыць мары ў планы.Таму запрашаем далучацца!
  • Беларускія Магістраты

    17 сент. 2024 г., 10:38изменён

    Спартовы клуб "Волат", як і абяцаў нашым патронам, у хуткім часе адкрые ажно 2 новых філіяла! Яны будуць размяшчацца ў Варшаве на іншым беразе Віслы у раёне Прагі.Даведацца падрабязнасці можна тут: @volatFSKЦяпер яшчэ больш беларускіх дзяцей і іх бацькоў атрымаюць магчымасць для беларускай (і збольшага беларускамоўнай) супольнай фізічнай актыўнасці. А прафесійныя спартоўцы атрымаюць месца для супольных трэніровак.Гэтае пашырэнне "Волата" стала магчымым у тым ліку і дзякуючы невялікай, але стабільнай падтрымцы нашага магістрата.Вось, жа "Волат" мае сур'ёзныя планы на тое, каб адкрыць яшчэ адзін філіял у іншым польскім горадзе. Але для таго, каб мары станавіліся планамі, патрэбная падтрымка спонсараў.Наш магістрат дзейнічае яшчэ 3 месяцы і ў вас ёсць шанец далучыцца да добрай справы і паспрыяць пашырэнню беларускай спартовай прасторы. Далучайцеся!https://mahistrat.byculture.org
  • Беларускія Магістраты

    4 сент. 2024 г., 12:22изменён

    У пятніцу 6 верасня на нашым акаўнце ў Instagram адбудзецца стрым з кіраўнікамі праекта "Беларуская школа ў Варшаве".Нашая мэта: пазнаёміцца, распытаць пра планы і крыху больш даведацца пра актуальную дзейнасць.Пачатак у 19:00 па Варшаве.Далучайцеся! ⬇️Наш інстраграм Спасылка на стрым
  • Беларускія Магістраты

    2 сент. 2024 г., 09:26изменён

    🎉 Запускаем новы магістрат!Магістрат "Беларуская школа ў Варшаве"Нашая мэта - сабраць кола падтрымкі вакол ініцыятывы "Беларуская Школа ў Варшаве".БШВ - адзін з самых амбітных і маштабных праектаў у сферы школьнай адукацыі. Яны маюць філіялы ў некалькіх польскіх гарадах, дзе па суботах арганізуюць заняткі для дзяцей розных узростаў, а таксама актыўна развіваюць анлайн прастору.У гэтым навучальным годзе БШВ ставіць сур'ёзныя мэты: яшчэ больш пашырыць ахоп сваёй дзейнасці і развіць камерцыйны кампанент (платныя гурткі і курсы), каб выйсці на самаакупнасць.БШВ сабраў вакол сябе некалькі дзясяткаў прафесійных беларускіх настаўнікаў і часта супрацоўнічае з іншымі ініцыятывамі ў сферы адукацыі.Калі ў іх атрымаецца, то ў нас з'явіцца моцны адукацыйны цэнтры, які зможа дзейнічаць у розных краінах свету.Перыяд дзейнасці магістрату: 9 месяцаў (2 верасня 2024 – 31 траўня 2025).Стац
  • Беларускія Магістраты

    9 июл. 2024 г., 09:14изменён

    Беларуская карчма ў Вільні "1863" збірае клуб спонсараў, каб ператрываць цяжкія часы.Далучыцца да клуба, ці проста заданаціць карчме можна тут: https://buymeacoffee.com/Karchma1863
  • Беларускія Магістраты

    29 июн. 2024 г., 10:53изменён

    📅 Прайшлі 3 месяцы дзейнасці магістрата "Волат". Наперадзе яшчэ 6 месяцаў падтрымкі. І вось вам некалькі аргументаў, чаму варта далучыцца да магістрата, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі:🔸 у Варшаве клуб Волат наведвае больш за 100 чалавек і летам гэтая колькасць толькі павялічылася. Запыт ёсць, але можа быць яшчэ большы, калі будзе магчымасць разгарнуць добрую рэкламную кампанію;🔸 за год працы ўдзельнікі клуба здабылі шэраг медалёў на польскіх і міжнародных спаборніцтвах. На п'едэстал яны падымаюцца з беларускім нацыянальным сцягам. Медалёў і п'едэсталаў можа быць яшчэ больш, калі будзе магчымасць наведваць больш турніраў;🔸 увосень "Волат" плануе адкрыць другі філіял у Варшаве на іншым баку Віслы. Новае памяшканне - гэта адказная і рызыкоўная справа. Нашая дапамога можа нівіляваць частку гэтых рызык. Новы філіял - гэта плюс 50-100 чалавек, якія будуць развівацца ў беларускай
  • Беларускія Магістраты

    25 июн. 2024 г., 08:28

    📣⬆️ Нагадваем, што сёння ў Варшаве адбудзецца сустрэча з Цімохам Акудовічам, кіраўніком праекта "Беларускія магістраты". Можта будзе задаць пытанні і даведацца апошнія навіны ініцыятывы.18:30, Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa)Будзем радыя бачыць!https://t.me/bielmahistrat/79
    TelegramБеларускія МагістратыЗапрашаем на жывую сустрэчу прэзентацыю праекта "Беларускія Магістраты" у Варшаве Мы распавядзем: - пра тое, якія праекты падтрымліваюць Магістраты цяпер; - які магістрат будзе наступны; - як можна ўплываць на выбар праектаў для магістратаў. А вы зможаце…
    282521Открыть в Telegram
  • Беларускія Магістраты

    18 июн. 2024 г., 09:50

    Прапануем вам другую падборку беларускіх грамадскіх праектаў, якія на нашую думку робяць вельмі карысныя справы, шукаюць грошы на развіццё і пры гэтым робяць справаздачы перад сваімі спонсарамі.Камароўка: https://kamarouka.eu/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTAAAR3KRmUmlkxOWsWY6GA_a9Z8Xnk2b2-sKYsaGa7S4gtcwRgzW58Fv4eg1Z0_aem_ZmFrZWR1bW15MTZieXRlcw#kantaktGutenberg: https://gutenbergpublisher.eu/inviestaram/Кніжны Воз: https://ko-fi.com/knizhnyvoz
  • Беларускія Магістраты

    13 июн. 2024 г., 11:36

    Запрашаем на жывую сустрэчу прэзентацыю праекта "Беларускія Магістраты" у ВаршавеМы распавядзем: - пра тое, якія праекты падтрымліваюць Магістраты цяпер; - які магістрат будзе наступны; - як можна ўплываць на выбар праектаў для магістратаў.А вы зможаце спытацца, што гэта агулам за цуда-юда такое - Беларускія Магістраты, чым гэты праект адрозніваецца ад іншых збораў сродкаў, і агулам задаць любыя пытанні.А яшчэ мы распавядзем пра планы запуску першага пастаяннага магістрата "Кніжны магістрат".Будзем радыя бачыць удзельнікаў мінулых і дзеючых магістратаў, тых хто даўно хацеў, але сумняваўся і агулам усіх зацікаўленых у супольным укладанні ў беларускія праекты.Прыходзьце, будзем знаёміцца.Сустрэча адбудзецца 25 чэрвеня ў 18:30 Месца правядзення: Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa)Калі вы плануеце прыйсці, то зарэгіструйцеся, калі ласка. https://tally.so/r/mD1Akj
  • Беларускія Магістраты

    27 мая 2024 г., 14:07изменён

    Збіраем сяброў у рассылку!Ужо некалькі месяцаў мы вядзем e-mail рассылку для падпісчыкаў мінулых магістратаў, дзе распавядаем пра розныя ўнутраныя навіны праекта. Наша супольнасць расце, маем шмат новых ідэй на новыя магістраты, таму мы вырашылі зрабіць рассылку адкрытай. Запрашаем!Што будзе ў рассылцы:- унутраныя навіны магістратаў; - апытанні пры выбары новых праектаў для магістратаў; - запрашэнні ў чата, а таксама на онлайн і офлайн сустрэчы актыву.Калі вам цікава сама механіка магістратаў і вы хочаце паўдзельнічаць у яе развіцці, то запрашаем! Мы разам спрабуем распрацаваць эфектыўныя метады супольнага ўкладання ў карысныя для беларусаў праекты. Разам зрабіць гэта будзе значна прасцей!Падпісацца на рассылку можна тут: http://forms.sendpulse.com/7cfc24d9db
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота