Последние посты

БІНіМ Канады
25 июл., 15:01
Ева Вежнавец (Святлана Курс) 1972 – 2026Юрась ШамецькаЕва Вежнавец (Святлана Курс)1972 – 2026На развітанне20 ліпеня 2026 года сацыяльныя сеткі выбухнулі громам жахлівай навіны – пайшла з жыцця Ева Вежнавец (Святлана Курс). Светлы чалавек, выбітная беларуская пісьменніца, прагная да жыцця жанчына. Гэта непапраўная страта для беларускай літаратуры, беларускай культуры і для ўсіх, хто меў шчасце ведаць яе і…https://binim.org/index.php/2026/07/25/eva-vezhnavets-1972-2026/Channel name was changed to «БІНіМ Канады»
25 июн., 23:57

БІНіМ Канады
24 июн., 13:03
переслано из @belarusian_books_bot
З задавальненьнем прадстаўляем новую аўдыякнігуЛя возера Сьвідна Рэдактар і ўкладальнік Пётра П. Мурзёнак Чытае: Алеся ПучкоУ кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак. У кнізе ідзе размова ня толькі пра школу, але і пра дзяцінства настаўніцы, цяжкія пасьляваенныя гады і вучобу ў педвучэльні, а таксама пра быт вясковых настаўнікаў, уключаючы жыцьцё і працу ў вёсцы Дварчаны, дзе яна з мужам пражылі разам сорак пяць гадоў, а па прыезьдзе ў Канаду адзначылі дыямантавы юбілей у шлюбе. Ідзе расказ і пра тое, як яна дае сабе раду ў пажылым веку, застаўшыся бяз мужа ў далёкай краіне. У кнізеБЕЛАРУСКІЯ ГІСТОРЫІЛя возера СьвіднаУ кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё…
БІНіМ Канады
10 июн., 15:05
https://youtu.be/0c86txPh46MYouTubeТворчая сустрэча з Югасяй КалядойЗапрашаем вас на творчую анлайн сустрэчу з беларускай пісьменьніцай Югасяй Калядой — аўтаркай рамана «Перамена месцаў». У 2025 годзе раман атрымаў другое месца ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця «за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве».…
БІНіМ Канады
6 июн., 01:06
Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з Пётрам Мурзёнкам, д.м.н.7 чэрвеня 2026 года, у нядзелю, а 13:00 (Дзьверы будуць адчыненыя ў 12:30) Адрас: Pinecrest Recreation complex 2250 Torquay Ave, Ottawa, ON, K2C 1J3Мы пагаворым з Пётрам пра яго жыццё, творчасць, фiлaсoфiю, грамадскую дзейнасць, yклад у беларускую супольнасць, у тым ліку: - Шматлікія кнігі, уключаючы нядаўна выдадзеныя "НАРЫСЫ БЕЛАРУСА" - Паэзію - Часопіс "Культура Нацыя" - Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе - Згуртаваньне Беларусаў Канады у цэлым і асабліва Атаўскyю суполкyКалі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых! Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца. Е-мэйл для кантактаў: ottawa@belarusians.ca альбо info@binim.org (калі спатрэбіцца дапамога на ўваходзе, тэлефануйце 613-416-5053)
БІНіМ Канады
8 мая, 18:42
З 75-годдзем, шаноўны Пётра!Жадаем ўсяго найлепшага, моцнага здароўя, новых кніг, новых ідэй і працягвай весці нас па беларускім шляху.БІНІМ КанадаНавіны “Бацькаўшчыны” – Пётру Мурзёнку — 75!https://binim.org/index.php/2026/05/08/piotra-75/
БІНіМ Канады
26 апр., 13:04
Чарнобыль. 26 красавіка 1986. / Chernobyl. April 26th, 1986Прайшло 40 гадоў з таго часу, як 26 красавіка 1986 года адбылася Чарнобыльская трагедыя. Нават праз столькі гадоў наступствы радыяцыйнага забруджвання ўсё яшчэ адчуваюцца. Тут мы хацелі б прадставіць артыкул, напісаны ў 2001 годзе Івонкай Сурвілай (Bielarus #471. 2002), якая глыбока перажыла трагедыю і шмат зрабіла, каб дапамагчы беларускім дзецям аднавіцца пасля наступстваў радыяцыі, прывезшы…https://binim.org/index.php/2026/04/26/chernobyl-26-april-1986/
БІНіМ Канады
24 апр., 18:07
https://youtu.be/z8CKLXfA4w8?si=0t3qf3sxL_jcnJcrYouTubeІвонка Сурвілла. “У восем гадоў я была на вайне”.Калі вы зацікаўлены ў атрыманьні кнігі калі ласка, запоўніце форму https://forms.gle/oNskokyrtXBJx2sc7, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэй Прэзентацыя кнігі Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне" У сустрэчы прымаюць удзел: аўтар кнігі Івонка…
БІНіМ Канады
23 апр., 16:05
Шаноўныя сябры! Калі вы зацікаўлены ў атрыманьні кнігі Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”, калі ласка, запоўніце форму, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэйhttps://forms.gle/oNskokyrtXBJx2sc7Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс ейнага жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх працаў. Выданне з’яўляецца даніной
БІНіМ Канады
20 апр., 01:25
https://youtu.be/NzNNwr6hkN4YouTube«Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»Калі ласка падтрымайце нашых артыстаў, ахвяраваўшы праз PayPal на наступны адрас электроннай пошты: cimosha19@gmail.com @litaraturnyvir Спектакль "Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае", створаны паводле казак нашага класіка "Лебядзіны скіт", "Чортаў…
БІНіМ Канады
19 апр., 18:11
https://www.youtube.com/live/TiTERVrteeU?si=AQ4YSXOvNtGIh1HrYouTube«Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»Калі ласка падтрымайце нашых артыстаў, ахвяраваўшы праз PayPal на наступны адрас электроннай пошты: cimosha19@gmail.com @litaraturnyvir Спектакль "Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае", створаны паводле казак нашага класіка "Лебядзіны скіт", "Чортаў…
БІНіМ Канады
13 апр., 21:49
19 красавіка 2026 года, у нядзелю, а 2PM EST / 12PM MST / 11AM PST запрашаем вас на тэатралізаванае дзейства Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»https://youtube.com/live/PKo4Pq-zSoASunday, April 19th · 2:00 – 4:00pm Time zone: America/TorontoКалі ласка падтрымайце нашых артыстаў, ахвяраваўшы праз https://www.paypal.com/ на наступны адрас электроннай пошты: cimosha19@gmail.com ...
БІНіМ Канады
1 апр., 18:56
Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас на прэзентацыю кнігі Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”12 красавіка 2026 года, у нядзелю, а 15:30 (Дзверы будуць адчыненыя а 15:00) Адрас: Hintonburg Community Centre 1064 Wellington Str., Ottawa Wellington RoomУ сустрэчы прымаюць удзел: аўтар кнігі Івонка Сурвілла, вядучы рэдактар Сяргей Падсасонны, перакладчык Аляксей Федарэнка. . Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х
БІНіМ Канады
30 мар., 16:53изменён
Сябры, адмыслова для беларусаў Паўночнай Амерыкі прапанавалі такую штукуКаханенькія-родненькія!Пакуль што мы не можам даехаць з гастролямі да вас, вам таксама не заўсёды лёгка прыехаць на нашыя спектаклі ў Еўропу. Але ж адлегласць не мусіць быць перашкодаю.Мы пастанавілі, што зробім выключна для вас, нашых заакіянскіх гледачоў, трансляцыю прэм’ернага спектаклю "Мінскае мора". 2 красавіка а 19:00 (час варшаўскі). Запіс трансляцыі будзе дасяжны да 5 красавіка.https://youtube.com/live/i6HOCei6jjk?feature=shareПрыемнага прагляду!Вашыя Купалаўцы.P.S. Калі вы захочаце нас падтрымаць данатам, то зрабіць гэта можна па спасылцы https://tinyurl.com/bdzhu3feYoutube- YouTubeEnjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
БІНіМ Канады
4 февр., 23:28
Юры Грыбоўскі «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)»Мы з задавальненьнем паведамляем аб выхадзе новай кнігі сп. Юрася Грыбоўскага – вядомага наукоўца, прафесара у Інстытуце міжкультурных даследаваньняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. які наі працягу доўгага часу займаецца вывучэньнем гісторыі беларсаў, якія пражывалі ў розныя перыяды мінулага стагоддзя ў Латвіі.https://kamunikat.org/my-addali-w-druk-chargovuyu-kniguСп. Ю. Грыбоўскі з’яўляецца актыўным аўтарам часопіса…https://binim.org/index.php/2026/02/04/yury-hrybouski-belarusian-in-latvia/
БІНіМ Канады
27 янв., 22:33
https://youtu.be/RUAe7IW75jIYouTubeКАЛЯДЫ / YULETIDEby Michał Rykaŭ and Emily Laxton Music by Nina Gordon Fragment from the poem "The New Land" by Yakub Kolas Philip-tide. Then St Nicholas. More merrily the days now pass. For thought the winter presses harshly, And its dread chill rages vastly Like some…
БІНіМ Канады
30 дек. 2025 г., 21:43
I'm on Instagram as @binimfs. Install the app to follow my photos and videos. https://www.instagram.com/binimfs?igsh=MjVjOHpmYXFxN25z&utm_source=ig_contact_invite
БІНіМ Канады
23 дек. 2025 г., 18:04
https://youtu.be/f_J_lyYYM3IYouTubeКаляднае віншаваньне ад гурта «Яваровы людзі» і беларусаў Канады 2025У сьнежні 2012-га гурт “Яваровы людзі” выпусьціў каляднае віншаваньне на песьню Леанарда Коэна “Алілуя”: https://www.youtube.com/watch?v=1-FIrN0TUw0 Прайшло 13 гадоў. Дзеці, якія здымаліся тады ў кліпе, павырасталі, дарослыя трохі памаладзелі. Мы вырашылі…
БІНіМ Канады
8 дек. 2025 г., 04:13
«ЖАРСЦІ КАРАТКЕВІЧА» П’еса Васіля Дранько-МайсюкаДа 95-годзьдзя са дня нараджэньня Уладзіміра Караткевіча Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава прадставілі інтарактыўна-тэатралізаванае дзейства «ЖАРСЦІ КАРАТКЕВІЧА»Уладзімір Караткевіч — пісьменнік, які імкнуўся не падпарадкоўвацца правілам савецкай сістэмы. І калі шмат ягоных калег пісалі свае творы на сацрэалістычныя тэмы, наш герой адкрываў сваім чытачам нечаканую Беларусь, у якой жылі мужныя паўстанцы — па-раблезіянску вясёлы і…https://binim.org/index.php/2025/12/07/zharsi-karatkevicha/
БІНіМ Канады
30 нояб. 2025 г., 20:24
Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, №36, лістапад 2025Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, №36, лістапад 2025https://sakavik.net/36-ты нумар часопіса пачынаецца з Калядных віншаваньняў чытачам і іх сем’ям, хаця за вокнамі яшчэ восень і на вокладцы часопіса “Культура. Нацыя” адпаведны гэтаму сезону матыў (Е.Шаўчэнка). Слова рэдактара адрасавана вытокам Беларуска-Украінскай цывілізацыі і яе сучаснаму супрацьстаяньню з цывілізацыяй ЕўразійскайРускай. У раздзеле “Артыкулы” вы знойдзеце яшчэ адзін матэрыял…https://binim.org/index.php/2025/11/30/036-2025-11/
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →