gram news
Аватар канала ДАМОЎ

ДАМОЎ

@damou_app

Вывучэнне роднай мовы Для малых і дарослых. Гуляем і вучымся адначасова.

ПроектыBE

313подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • ДАМОЎ

    31 дек. 2025 г., 15:38

    Шаноўныя сябры!Вось і прайшоў амаль цэлы год, што мы былі разам. Ад пачатку і дагэтуль кола нашых прыхільнікаў значна вырасла, і з вашай дапамогай мы змаглі палепшыць дадатак і пашырыць яго магчымасці.Віншуем вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам! 🎄 Няхай ён спрыяе ўсім нам у добрых справах і будзе да нас лагодным! ❤️
    47435124Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    7 дек. 2025 г., 16:42изменён

    Як навучыцца быць уважлівым і адначасова вывучаць беларускую мову без асаблівай напругі?З усім гэтым несумненна здолеюць справіцца нашы інтэрактыўныя гісторыі! Мы перапрацавалі звычайныя аповеды з нашай медыятэкі, каб яны сталі больш прывабнымі і карыснымі.Пакуль што (у выглядзе тэста) былі скарыстаны дзіцячыя гісторыі, але мы плануем зрабіць нешта падобнае і для дарослых, а таксама працуем над агучкай.Паспрабуйце, каб зразумець розніцу. Спадзяемся, што вам спадабаецца ❤️Абавязкова падзяліцеся з намі сваімі ўражаннямі праз пошту (яна ў даведцы) або ў асабістых @Nataljaha
    601151141Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    27 окт. 2025 г., 16:45изменён

    Сябры, у нас для вас новая забаўка - "ЛІТАРЫНКА"!Не думайце, што гэта гульня адмыслова для маленькіх - не толькі! Тут трэба знайсці малюнкі, назвы якіх пачынаюцца (НЕ пачынаюцца) або заканчваюцца на пэўную літару. Заданні чаргуюцца - таму будзьце пільнымі, каб не памыліцца 👆Шчыры дзякуй за малюнкі Мазуркевіч Кацярыне 💜 За афішку - Дубовіку Івану 💛
    8132862Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    14 окт. 2025 г., 14:31изменён

    Як навучыцца размаўляць прыгожа і пераканальна?Канешне ж, маецца безліч спосабаў. Вось вам адзін з іх - авалодаць уменнем падбіраць да слоў трапныя, яскравыя ЭПІТЭТЫ (а заадно і павялічыць свой лексічны запас).У нашым дадатку 77 варыянтаў. Хто здолее прайсці іх першым?
    8382954Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    10 сент. 2025 г., 14:34

    Шаноўныя сябры! Шчыры дзякуй за вашы водгукі і прапановы! Менавіта па вашых просьбах, мы зрабілі ў дадатку новае абнаўленне: цяпер вывучаныя словы ў канцы ўрока і ў слоўніку маюць націскі. Спадзяемся, што гэта будзе карысна.🌞Прыемнай вам гульні!
    892301673Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    22 авг. 2025 г., 15:51изменён

    📜 У нас сваіх хапае слоў (іх пазычаць няма патрэбы) Ад чыстых даляў веснавых, Ад глыбіні ўлетку неба... (Юрась Свірка)🔍 А колькі слоў утрымлівае ваша лексічная скарбонка? Ці дастаткова, каб сыграць у нашу новую гульню СІНОНІМЫ? Прынамсі, сэнс не толькі ў колькасці перамог, але, вядома, і ў магчымасці адкрыць для сябе нешта новае.💡Завітайце ДАМОЎ каб разняволіцца і адначасова "падтачыць глузды", бо логіка і ўвага вам дакладна спатрэбяцца.
    1,0403185Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    7 мая 2025 г., 15:44изменён

    🖐 Сябры, выбачайце, што даволі працяглы час ад нас не было вестак 🙏 Але гэта нездарма, бо мы шчыравалі: выпраўлялі памылкі ў практыкаваннях і распрацавалі для вас цэлую нізку новых забавак. Сёння мы анансуем адну з іх - гульню "Слоўцы".🦖 Гэта вельмі папулярная гульня (яна існуе на розных мовах): трэба адгадаць пяцілітарнае слова з шасці спроб. Нам вельмі хацелася прапанаваць нешта цікавенькае для жадаючых паварушыць глуздамі 😄 Прыемнай вам гульні!🦜 Вы можаце знайсці "Слоўцы" праз меню ў раздзеле "Забаўкі". І майце на ўвазе, што ў мабільнай версіі дадатку Слоўнік перамясціўся ў ваш профіль.Дзяліцеся з сябрамі і не забывайце пакідаць свае водгукі і прапановы на пошце (яна ў даведцы) або ў асабістых @Nataljaha
    1,1403476Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    23 мар. 2025 г., 15:27изменён

    Шаноўныя сябры! Дзякуй вам за водгукі: вельмі прыемна было пачуць цёплыя і натхняльныя словы, а таксама ўбачыць шмат прыхільнікаў і жадаючых дапамагчы. Мы будзем старацца паступова здзяйсняць вашыя парады і пажаданні.Сёння мы радыя паведаміць, што ў дадатку з'явіўся Слоўнік. Вы можаце ўбачыць адпаведную яму іконку ў меню. Штораз пасля заканчэння наступнага ўрока там (і ў Выніках урока) будуць з'яўляцца новыя вывучаныя словы з іх тлумачэннем. Пры жаданні вы зможаце звяртацца да іх зноў і зноў, пакуль яны не апынуцца ў вашым актыўным слоўніку.Цяпер працягваецца праца над агучкай слоўніка і новымі раздзеламі дадатка. Будзьце на сувязі: дасылайце водгукі на пошту (адрас у даведцы) або ў асабістыя.
    1,270321662Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    25 февр. 2025 г., 16:19изменён

    З незапамятных часоў жыў і гаспадарыў у краіне Мова дамавічок даМОВік. Ён ведаў усе яе таямніцы і кожнага яе жыхара, аберагаў іх і дапамагаў ім. Але з цягам часу людзі забыліся пра цудоўную краіну – і чароўныя гукі і словы, што яе насялялі, сталі нячутнымі, а сам даМОВік нябачным. І вырашыў ён адправіцца за паратункам да свайго сябра сМОЎжыка. У таго мелася чароўная скарбонка з рознымі гульнямі і цікавосткамі, якія маглі прыцягнуць увагу людзей да сваёй роднай мовы і заахвоціць іх ужываць яе штодзень. Па дарозе даМОВік сустрэў дзяўчынку Ліхтарынку, якая адчула яго добрае, спагадлівае сэрца, асвяціла сваім чароўным ліхтарыкам – і ён ізноў зрабіўся бачным. Гэта было добра, але не заўжды. ДаМОВік падабаўся мінакам, яны запытвалі ў яго дарогу, прасілі парады – і яго шчырыя, простыя словы былі зразумелыя і прыемныя ўсім, апроч Шкодніка і Злыдня. Яны бачылі ў мове даМОВіка пагрозу і небяспеку
    1,6803312107Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    25 февр. 2025 г., 15:55изменён

    Чаму "ДАМОЎ"? – напэўна, пытаюцца некаторыя з вас. Адказ відавочны: родная МОВА – гэта тое, што злучае нас з домам, Радзімай, каранямі (без яе не будзе ўсяго гэтага). Яна чуецца нават у самім слове даМОЎ. А прыйшлі мы да гэтай назвы пасля апытанкі ўсіх магчымых сяброў.Варыянтаў было досыць шмат. Вылучылі асобна МОВАзаўра (прапанова Гапоненкі Віталя), даМОВіка (з лёгкай рукі Аракчэевай Аксаны); Ліхтарынку падказала Крыцкая Таццяна, а Гусарава Святлана – даМОЎ. І тады раптам у мяне склаўся пазл і разам з ім узнікла казачная (а, можа, і не) гісторыя. Яна ў наступным пасце.
    1,240261072Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    23 февр. 2025 г., 10:51

    1,320опрос22Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    22 февр. 2025 г., 15:05изменён

    Не святыя зоркі праціраюць (выбачайце, гэта я перайначыла прыказку). Але насамрэч гэта так: самыя простыя людзі часам могуць зрабіць цудоўныя рэчы, пры гэтым, проста так, за дзякуй) Хачу сказаць ДЗЯКУЙ за валанцёрскую дапамогу ў працы над дадаткам:🌷Дызайнеру Івану Дубовіку, які стварыў такі файны і прыемны ў карыстанні інтэрфейс. http://x.com/vandubovik https://t.me/verbarium_by🌷Мастаку Арцісю Ундоку за чароўныя выявы для медыятэкі. https://www.instagram.com/mova_dla_usich🌷Усім вам, даражэнькія нашы сябры, за падзякі, парады, падабайкі (і нават вітальныя відэа), якія вельмі натхняюць і падтрымліваюць.🙏 Будзем радыя ўсім ахвочым дапамагчы ў далейшай працы над праектам. Нам патрэбны: мастакі, дызайнеры, рэдактары; магчыма, будуць прапановы па агучцы альбо любыя цікавыя ідэі. Звяртайцеся ў асабістыя: @Nataljaha
    1,39041752Открыть в Telegram
  • ДАМОЎ

    21 февр. 2025 г., 11:50изменён

    Шаноўныя сябры, з Днём роднай мовы вас! Але якое свята без падарункаў? Трымайце – дадатак “ДАМОЎ”!🎁 Ён узнік, з аднаго боку, як працяг праекта “Скарбонка гульняў” (неаднаразова чуліся пытанні, ці будуць электронныя версіі настолак), а, з другога боку, як як аўтарская версія Duolingo па-беларуску.🎁 Гэта кантэнт для тых, хто хацеў бы без асаблівага напружання і грашовых выдаткаў бавіць час па-беларуску і адначасова ўдасканальваць сваё маўленне.🎁 Вас чакаюць займальныя гульнявыя практыкаванні рознага ўзроўню складанасці (для малых і для дарослых), а таксама віктарыны, загадкі, рэбусы і разнастайны літаратурны матэрыял.🎁 Мы прапануем вам бэта-версію для азнаямлення і чакаем вашы водгукі і прапановы.❤️ Будзем вельмі радыя ўсім ахвочым за дапамогу, распаўсюд і цікавыя ідэі. https://damou.by/
    3,13054126421Открыть в Telegram
  • Channel created

    21 февр. 2025 г., 09:24

Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота