gram news
Аватар канала Dapamoga

Dapamoga

@dapamoga_channel

🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве: ▫️Міграцыйныя пытанні ▫️Шэлтар ▫️Адаптацыя ▫️Гуманітарны склад ▫️Мерапрыемствы 📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10) Vilnius ✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.org

988подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Dapamoga

    22 сент., 15:05

    переслано из @dapamoga_channel

    🥫❤️ ЗБІРАЕМ 1000 ЕЎРА НА ПРАДУКТОВУЮ ДАПАМОГУ БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕКожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая ратуе прыдатную да ўжывання ежу ад марнавання і перадае яе тым, каму яна патрэбная.У Беларускім Замку нашы валанцёры фарміруюць з гэтых прадуктаў наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, сем’яў з дзецьмі, пажылых людзей, былых палітвязняў і тых, хто апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.Каб працягваць рэгулярна атрымліваць прадукты праз Maisto bankas, Dapamoga нясе звязаныя з гэтым выдаткі.Таму мы адкрываем збор на 1000 еўра, каб гэтая дапамога працягвалася.Нават 5, 10 ці 20 еўра — гэта ўнёсак у прадуктовы набор, які ўжо на наступным тыдні можа апынуцца на стале ў чалавека, якому патрэбная падтрымка.Падтрымайце наш збор. Разам напоўнім яшчэ шмат прадуктовых кошыкаў!https://dapamoga.org/be/donatio
    DapamogaПрадуктовая дапамога беларусам разам з Maisto bankas — DapamogaШтотыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas і фарміруе з іх прадуктовыя наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, якія сёння маюць патрэбу ў падтрымцы ў Літве.
  • Dapamoga

    22 сент., 13:05

    переслано из @dapamoga_channel

    🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.💛 Для тых, хто толькі пачынае 💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы ❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: @LingvoAleksNori kalbėti? Kalbėk!🗓 Аўторак / Чацвер 🕐 20:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    22 сент., 11:05

    переслано из @mzolatava_live

    Еще один случай рака в колонии. Художница Оксана Шаляпина. За решеткой год и три месяца. Три года колонии она получила за помощь политзаключенным, которые находились в СИЗО. Теперь большую часть времени Оксана находится в санчасти колонии. https://spring96.org/be/news/121237А Тане Колос предстоит операция.
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    22 сент., 09:05

    переслано из @dapamoga_channel

    ПАСЛУГІ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ СФЕРЫ ЗДАРОЎЯ І ПРЫГАЖОСЦІ 💆‍♀️🪞Па аўторках, чацверах і суботах з 14:00 да 21:00 у Беларускім Замку праводзяць прыём нашыя масажыст і касметолаг з залатымі рукамі і сэрцам⸻💆‍♀️ Генадзь Манёнак — масажыст шырокага спектру з 20-цігадовым вопытам працы. Валодае рознымі тэхнікамі масажу.📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @Gennadiu20🫶 Прыемны кошт для “дапаможцаў” — 15 еўра за масаж⸻🪞 Юлія Манёнак – прафесіянал у сферы прыгажосці са шматгадовай практыкай.Юлія прапануе класічны, а таксама лімфадрэнажны масаж твару і дэкальтэ.📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @YuliaManenok
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    22 сент., 07:05

    переслано из @dapamoga_channel

    📚 АЛЯКСАНДР ФЯДУТА Ў ВІЛЬНІ: «КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ»: УЧОРА, СЁННЯ, НАЗАЎЖДЫ»У пятніцу 2 кастрычніка а 18:00 ў Беларускім Замку адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы і даследчыка Аляксандра Фядуты, прысвечаная аднаму з галоўных твораў беларускай літаратуры — раману Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».У 1965 годзе Караткевіч пачаў друкаваць раман на старонках часопіса «Полымя». З цягам часу «Каласы пад сярпом тваім» сталі кнігай, праз якую не адно пакаленне беларусаў адкрывала для сябе ўласную гісторыю, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць.Праз больш чым паўстагоддзя Аляксандр Фядута, знаходзячыся ў зняволенні, напісаў своеасаблівы каментар да рамана — кнігу «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”». У ёй даследчык аналізуе вобразы, ідэі і базавыя прынцыпы, на якіх пабудаваны свет Караткевіча.На сустрэчы ў Вільні аўтар «Лексікону» распавядзе пра сваё прачытанне
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    22 сент., 05:05

    🗓 Аўторак, 22 верасня14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім ЗамкуШтовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады⸻🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:https://dapamoga.org/be/donations💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 17:35изменён

    🐎 QUIZAVA: ПАГОНЯ ЦІ VYTIS?На QUIZAVA было пытанне: калі беларусы называюць гэты гістарычны герб «Пагоня», то як яго называюць літоўцы?Адказ — Vytis 🇱🇹Вершнік з узнятым мячом на кані — адзін з самых пазнавальных сімвалаў нашай супольнай гісторыі. Яго выявы выкарыстоўваліся як дзяржаўны знак Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ў Сярэднявеччы.З цягам стагоддзяў гэты вобраз стаў часткай гістарычнай традыцыі розных народаў былога ВКЛ.🤍 У беларускай культуры ён вядомы як «Пагоня» і займае асаблівае месца ў нацыянальнай сімволіцы.🇱🇹 У Літве вершнік называецца Vytis і сёння з’яўляецца галоўнай фігурай дзяржаўнага герба Літоўскай Рэспублікі.Атрымліваецца, што беларус можа сказаць «Пагоня», літовец — Vytis, але абодва пазнаюць аднаго і таго ж вершніка 🐎⚔️Дзве назвы, дзве сучасныя традыцыі — і некалькі стагоддзяў супольнай гісторыі за адным
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 15:05

    переслано из @dapamoga_channel

    🤍💔🤍 ЗБОР У ПАДТРЫМКУ СЯБРА DAPAMOGA АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКАСёння мы адкрываем асабісты збор. І гэта гісторыя пра тое, як дапамога вяртаецца па коле.Аляксей Еўтушык — рэпрэсаваны беларус з Мінска, былы айцішнік і даўні сябар Dapamoga.У жніўні 2020 года Лёша прайшоў праз суткі на Акрэсціна і пры падтрымцы Dapamoga змог выехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, ён амаль адразу пачаў дапамагаць іншым беларусам, якім таксама давялося ўцякаць ад рэпрэсій.Яго дом на вуліцы Ягайлас у Вільні фактычна стаў маленькім «хабам» для новапрыбылых. Лёша дапамагаў знайсці і аплаціць жыллё, уладкавацца ў новым горадзе, пазычаў грошы — часта не атрымліваючы іх назад.Тады ён мог дапамагаць — і дапамагаў.Але за апошнія гады жыццё самога Лёшы моцна змянілася.Праблемы з сэрцам, сур’ёзная аперацыя, а пазней інсульт і доўгае аднаўленне на пэўны час пазбавілі яго магчымасці працаваць. Сёння Лёша
    DapamogaЗбор у падтрымку сябра Dapamoga Аляксея Еўтушыка — DapamogaАляксей Еўтушык шмат гадоў дапамагаў беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля рэпрэсій. Сёння дапамога патрэбная яму самому. Збіраем сродкі, каб дапамагчы Лёшу закрыць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне. Час падтрымаць…
  • Dapamoga

    21 сент., 13:05

    переслано из @lrkvlnmgr

    📌 Литовский Красный Крест приглашает мигрантов на цикл бесплатных онлайн-семинаров "Забота о своем здоровье в эмиграции: на что важно обращать внимание", который будет проходить по четвергам в 18:30 с 24 сентября.Эмиграция часто требует от человека очень много сил. Нужно привыкать к новой стране, решать бытовые и финансовые вопросы, заботиться о детях и родителях, искать врачей, разбираться в медицинской системе. При этом здоровье часто откладывается на потом: «сейчас не до этого», «потом схожу к врачу», «надо сначала решить проблемы ребёнка», «это просто усталость».Мы предлагаем остановиться на несколько часов и поговорить о здоровье.На каждой встрече будет короткая лекция, возможность задать свои вопросы и получить практические рекомендации.Спикер: - доктор Владимир Мартов, врач высшей квалификационной категории📆 6 лекций каждый чт в 18:30 с 24 сентября. 📍 Online, через
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 11:05

    🇺🇦ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ🇺🇦Сёння, 21 верасня запрашаем беларусаў Вільні далучыцца да 193-га мітынгу салідарнасці з Украінай, які адбудзецца а 18:30 на Кафедральнай плошчы.Пакуль старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абвяшчае пра мільярдную падтрымку абароны Украіны і стварэнне новага агульнага паветранага шчыта, у бюджэце і на рынку ЕС па-ранейшаму застаюцца гандлёвыя шчыліны і закупкі, якія ўскосна дапамагаюць фінансаваць расійскую ваенную машыну.Удзельнікі акцыі заклікаюць Брусель адмовіцца ад частковых кампрамісаў і дамагаюцца поўнага эканамічнага і энергетычнага разрыву з расійскімі рэсурсамі.Слава Украіне! 🇺🇦🎤 Удзельнікі мітынгу:▪️Дайнюс Жалімас — прафесар права, дэпутат Еўрапейскага парламента.▪️Кястуціс Вілкаўскас — дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі, былы старшыня Камітэта па культуры.▪️Ганна Доўбах — псіхолаг, культуролаг і
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 09:05

    🕊️ ПРА ШТО МАРЫШ, КАЛІ МАРЫШ ПРА СВАБОДУ?Мы спыталі ў былых беларускіх палітвязняў, што ім больш за ўсё хацелася зрабіць, апынуўшыся на свабодзе.Не пра вялікія планы на будучыню. А пра нешта простае і чалавечае: кудысьці пайсці, нешта з’есці ці выпіць, нарэшце зрабіць тое, чаго так не хапала за кратамі.І вось якія адказы мы атрымалі:🌊 «Хацелася трапіць на мора».🏐 «Спартыўныя гульні — валейбол, баскетбол. Ды і ўвогуле спорт».☕ «Напэўна, кавы».🌅 «Тады марыў зноў пераплываць родны Дняпро. І глядзець на неба, на гарызонт».🌳 «Прагуляцца па парку, дзе шмат кветак і дрэў; выпіць смачнай кавы і, думаю, паляжаць у ванне 😅».Такія простыя жаданні. Мора. Кава. Спорт. Дрэвы і кветкі. Ванна. Неба без кратаў. Магчымасць самому вырашаць, куды сёння пайсці і што зрабіць.
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 07:05

    переслано из @dapamoga_channel

    📊СУСТРЭЧА З АЛЯКСАНДРАМ КНЫРОВІЧАМ: колькі будзе каштаваць новая Беларусь?📊У суботу, 26 верасня а 18:30, сустракаемся ў Беларускім Замку з беларускім прадпрымальнікам і эканамічным аглядальнікам Аляксандрам Кныровічам.Аляксандр больш за 20 гадоў кіраваў групай кампаній «Сармат», быў адным з заснавальнікаў супольнасці бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў БАВІН, падтрымліваў стартапы. Сёння ён рэгулярна аналізуе беларускую эканоміку, бізнес і магчымыя сцэнары будучыні краіны.Але гэтым разам прапануем пагаварыць не толькі пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь пасля перамен, але і пра тое, колькі гэтыя перамены будуць каштаваць.Калі для Беларусі можа адкрыцца акно магчымасцяў — і ці будзем мы да яго гатовыя?Якім можа быць сцэнар пераходу?Наколькі моцна беларуская эканоміка сёння залежыць ад Расіі і колькі можа каштаваць змяншэнне гэтай залежнасці?Што будзе азначаць для
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    21 сент., 05:05

    🗓 Панядзелак, 21 верасня18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку18:30 – 🇺🇦 панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай на Кафедральнай плошчыШтовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады⸻🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:https://dapamoga.org/be/donations💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    20 сент., 18:05

    🐾 ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ!Памятаеце, тыдзень таму я паглядзеў планы маіх людзей і зразумеў, што адпачываць яны не збіраюцца?Я меў рацыю. Як заўсёды 🐶Тыдзень атрымаўся насычаным, але гэтым разам у ім было асабліва шмат добрых навін. Распавядаю! 👇🕊️ Галоўная навіна — яшчэ 25 нашых герояў і гераінь на свабодзе!Літаральна некалькі дзён таму мы сустракалі іх у Вільні. А сёння некаторыя з іх ужо самі прыйшлі на акцыю салідарнасці каля Амбасады Беларусі.Адна з удзельніц «вераснёўскай групы» сказала, што хоча дапамагаць і не можа проста сядзець склаўшы рукі. Уяўляеце? Толькі выйсці на свабоду — і ўжо думаць пра тое, як дапамагчы іншым.Вось такія ў нас людзі 🤍❤️🤍💶 А наш збор на «першыя крокі на волі» ўжо пераадолеў палову неабходнай сумы! Dapamoga пачала перадаваць вызваленым па 100 еўра — першыя кішэнныя грошы на свабодзе, якімі чалавек нарэшце можа распараджацца сам.
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
    160733Открыть в Telegram
  • Dapamoga

    20 сент., 17:05

    переслано из @pink_scarves

    Часть последнего интервью спецпосланника Коула в отношении политзаключенных, которое он дал в Риге
    157видео101Открыть в Telegram
  • Dapamoga

    20 сент., 15:05

    ⚖️ ЯК АБАРАНІЦЬ СВАЕ ПРАВЫ Ў ЛІТВЕ? СУСТРЭЧА З МІХАІЛАМ БЕНЬЯШАМУчора ў віленскім офісе беларускай арганізацыі «Наш Дом» адбылася сустрэча з юрыстам і грамадскім дзеячам Міхаілам Беньяшам.Міхаіл шмат гадоў працаваў адвакатам у Расіі і абараняў грамадзянскіх актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ён сутыкнуўся з ціскам расійскіх уладаў: быў аштрафаваны паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі арміі», унесены ў рэестр «замежных агентаў», а пазней пазбаўлены адвакацкага статусу. У выніку ён пакінуў Расію і пераехаў у Літву, дзе атрымаў гуманітарны від на жыхарства.Аднак ужо ў Літве Міхаілу давялося самому прайсці праз складаную міграцыйную і судовую гісторыю. У 2025 годзе Дэпартамент міграцыі ануляваў яго ВНЖ пасля дзвюх кароткіх паездак у Беларусь, куды ён ездзіў, каб сустрэць і праводзіць свайго малалетняга сына. Міхаіл абскардзіў гэтае
    172видео7Открыть в Telegram
  • Dapamoga

    20 сент., 13:11изменён

    🤍❤️🤍 Сёння беларусы зноў выйшлі на акцыю салідарнасці, гэтым часам — каля амбасады Беларусі ў Вільні.І асабліва кранальна было бачыць сярод удзельнікаў тых, хто яшчэ літаральна некалькі дзён таму сам знаходзіўся за кратамі, а сёння ўжо стаіць побач з намі на свабодзе.Адна з удзельніц «вераснёўскай групы» сказала сёння вельмі простыя, але важныя словы: яна хоча дапамагаць, хоча быць карыснай і не хоча сядзець склаўшы рукі.Пасля ўсяго, праз што гэтым людзям давялося прайсці, яны не страцілі галоўнага — жадання жыць, дзейнічаць, падтрымліваць іншых і заставацца вернымі сваім прынцыпам.Нечалавечыя ўмовы не здолелі адабраць у іх годнасць і ўнутраную свабоду.І сёння асабліва хочацца сказаць: як жа мы рады бачыць вас тут. На свабодзе. Побач. Разам з намі! 🕊️Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
  • Dapamoga

    20 сент., 11:08

    переслано из @racyja

    “Дапамога” аб’явіла збор для беларускіх экс-палітвязняў🕊 Кожнаму вызваленаму палітвязню мяркуюць раздаць па 100 еўра. Як кажа кіраўніца дабрачыннай арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава, пакуль яны дачакаюцца асноўнай грашовай дапамогі, палітвязням важна мець невялікія кішэнныя грошы.Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/dapamoha-abjavila-zbor-dlja-belaruskich-eks-palitvjaznjau/
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    20 сент., 09:05

    💅 НАША КАРАЛІНА — УЖО 5 ГАДОЎ У ПРАФЕСІІ!На гэтым тыдні наша разумніца і прыгажуня Караліна адзначыла 5-годдзе сваёй прафесійнай дзейнасці! 🎉Ужо пяць гадоў яна з любоўю, пяшчотай і ўвагай клапоціцца пра прыгажосць на руках і нагах сваіх кліентаў і кліентак 💅🦶На жаль, зараз Караліна на бальнічным, таму ад усёй каманды Dapamoga зычым ёй як мага хутчэй паправіцца! ❤️ А мы ўжо вельмі чакаем яе вяртання ў Замак на наступным тыдні.Караліна перадае ўсім прывітанне і спадзяецца вярнуцца ўжо ў сераду 🤗Будзем трымаць вас у курсе навін — і абавязкова паведамім, калі Караліна зноў будзе гатовая прымаць вас у Замку.Караліна, папраўляйся! Мы сумуем і чакаем! 🤍❤️🤍
    Иллюстрация к посту канала DapamogaИллюстрация к посту канала Dapamoga
  • Dapamoga

    20 сент., 07:05

    💔НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ💔 Заўтра, 20 верасня, чакаем усіх на плошчы Вінцаса Кудзіркі на нашым традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэтая сустрэча будзе для нас асаблівай. На нашай традыцыйнай расцяжцы — партрэты