Последние посты

Канал Двіжбота
3 мар. 2024 г., 12:03
♟Шах і мат за палітвязняў: дабрачынны турнір9 сакавіка сумесна з ініцыятывай Fizra мы ладзім дабрачынны турнір па шахматах і запрашаем усіх жадаючых.📍Дзе сустракаемся? Варшава, Imaguru (Twarda 14/16). 📍Калі? 9 сакавіка, 14:00.Удзел у турніры каштуе 50 злотых. Усе сабраныя сродкі мы накіруем у Politzek.me на перадачы палітзняволеным ❤️🩹Цудоўная магчымасць не проста паспаборнічаць і добра пабавіць час, але і падтрымаць вязняў.📍Каб далучыцца да турніру, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.P.S. Не атрымліваецца да нас завітаць? Вы заўсёды можаце аформіць падпіску ці аднаразовы данат на сайце Politzek.me. Памятайце, што данаціць з Беларусі небяспечна!
Канал Двіжбота
8 февр. 2024 г., 12:02
🔥 Дзелімся вынікамі Клапатлівага марафона!Дзякуй усім, хто далучыліся да нашага марафона і паспрабавалі пераўтварыць самаклопат у звычайную руціну. Спадзяемся, разам з WEMAYHELP мы дапамаглі вам распачаць шлях да падтрымкі свайго ментальнага стану.Таксама раім сачыць за навінамі нашых партнёраў і пры неабходнасці звяртацца па экспертную псіхалагічную дапамогу: — WEMAYLHELP, — Hopeflow, — OMME.Калі ласка, не забывайцеся на адпачынак і клопат пра сябе. Усім сіл і здароўя ❤️🩹
Канал Двіжбота
6 февр. 2024 г., 08:39изменён
Вынікі розыгрышу! 🔥Радасныя мы хутка напішам усім пераможцам. Віншуем!❤️🔥 Удзельні_цы пад нумарамі 130 і 123 атрымліваюць гадавую падпіску ў аплікацыі OMME. ❤️🔥 Нумары 101, 116, 124, 111, 115 , 112, 104, 103, 113, 105 атрымліваюць прамакоды на зніжкі на тэрапеўтычныя сэсіі ў Hopeflow.Хутка з усімі звяжамся і напішам, як атрымаць прызы 🤝
Канал Двіжбота
5 февр. 2024 г., 10:23
❤️🔥 Адна гадзіна да розыгрышу!Ага, яшчэ ёсць шанец далучыцца і атрымаць цудоўныя падарункі, каб паклапаціцца пра сябе ❤️🩹🔥 2 бясплатных гадавых падпіскі ў аплікацыі OMME пра ментальнае здароўе, 🔥 10 прамакодаў са зніжкамі на тэрапеўтычныя сэсіі ад Hopeflow.Далучыцца — у Двіжбоце!
Канал Двіжбота
2 февр. 2024 г., 12:59
❤️🩹 Знаёмімся з праектамі WEMAYHELP, Hopeflow і OMMEКалі вы адчуваеце, што варта звярнуцца па экспертную дапамогу для падтрымкі ментальнага стану, то гэты пост дакладна для вас.📍Сёння прапануем даведацца больш пра важныя ініцыятывы падтрымкі ментальнага здароўя і партнёраў нашага Клапатлівага марафона — WEMAYHELP, www.hopeflow.online і OMME.Нагадваем, што тыя, хто дойдуць да канца Марафона атрымаюць вогненныя падарункі ад нашых партнёраў: 🔥 2 бясплатных гадавых падпіскі ў аплікацыі OMME пра ментальнае здароўе, 🔥 10 прамакодаў са зніжкамі на тэрапеўтычныя сэсіі ад Hopeflow.Далучыцца да Марафона — у Двіжбоце 🤝
Канал Двіжбота
1 февр. 2024 г., 08:09
👀 Навошта гутарыць пра ментальнае здароўе?Хаця тэма ментальнага стану і здароўя становіцца ўсё менш стыгматызаванай, часам прылятаюць пытанні, чаму гэта ўвогуле так важна і навошта пра гэта столькі размаўляць.🫣 Каб зразумець актуальнасць і крытычнасць тэмы ментальнага здароўя, у картках падрыхтавалі ўражальныя лічбы.З клопатам нагадваем пра наш Марафон, падчас якога робім самаклопат руцінай і вучымся простым звычкам падтрымання ментальнага стану. Далучыцца — у Двіжбоце ❤️🩹
Канал Двіжбота
30 янв. 2024 г., 10:32
🤯 Псіхалагічная гігіена: як вярнуць сабе энергію?Учора распачаўся наш Клапатлівы марафон. Калі вы яшчэ не там, прапануем разабрацца, як захоўваць і павялічваць нашы ўнутраныя рэсурсы і запасы энергіі, і абавязкова далучыцца да Марафона.📍У картках — пяць простых крокаў, здзейсніўшы якія ўжо праз некалькі дзён вы адчуеце, што ваша канцэнтрацыя і ў цэлым псіхічны стан сталі лепш.Яшчэ некалькі важных крокаў — у заданні марафона. Далучайцеся да Двіжбота 😉
Канал Двіжбота
29 янв. 2024 г., 08:42
Пачынаем Клапатлівы марафон ❤️🔥Да 4 лютага сумесна з праектам «WEMAYHELP» мы запрашаем вас на «Клапатлівы марафон: робім самаклопат руцінай», які прысвячаем яго адкрыццю агульнай беларуска-украінскай платформы ментальная дапамогі Hopeflow.🤝 Як далучыцца? — Заходзьце ў Двіжбот. — Цісніце «Старт». — Не забывайцеся чытаць карысныя матэрыялы ў нашым канале і instagram.А сярод тых, хто дойдзе да канца Марафона, мы разыграем: 🔥 2 бясплатных гадавых падпіскі ў аплікацыі OMME пра ментальнае здароўе, 🔥 10 прамакодаў са зніжкамі на тэрапеўтычныя сэсіі ад Hopeflow.Клопат пра сябе — не раскоша, а неабходнасць ❤️🩹
Канал Двіжбота
26 янв. 2024 г., 10:41
❤️🩹 Пра клопат і маленькія крокі з Надзяй ДамкоўскайУ рамках «Клапатлівага марафону: робім самаклопат руцінай» пагутарылі з Надзяй Дамкоўскай, стваральніцай фонду падтрымкі ментальнага здароўя WEMAYHELP, mental fitness аплікацыі OMME і платформы па комплексным падборы ментальнай тэрапіі Hopeflow.🤝 Пра важнасць ментальнага здароўя і адсочванне прагрэсу, калі падаецца, што маленькія крокі не працуюць, — у картках.Чакаем вас у панядзелак на нашым марафоне самаклопату. Далучайцеся ў Двіжбот! 🚀
Канал Двіжбота
25 янв. 2024 г., 08:57изменён
👀 А вы ўмееце клапаціцца пра сябе?Усе мы ведаем правіла самалёта: спачатку апранаем маску сабе, потым — іншым. Гучыць проста і лагічна, а як яно ў жыцці?🔥 З 29 студзеня па 4 лютага сумесна з праектам «WEMAYHELP» мы запускаем «Клапатлівы марафон: робім самаклопат руцінай» і прысвячаем яго адкрыццю агульнай беларуска-украінскай платформы ментальная дапамогі Hopeflow.Самаклопат — не раскоша, а неабходнасць для падтрымання раўнавагі і жыццёвай энергіі. За 7 дзён Марафона паспрабуем унесці ў жыццё простыя, але эфектыўныя штодзённыя звычкі самаклопату.⭐️ Што такое псіхічная гігіена і як яе падтрымліваць? Якія практыкі дапамогуць павысіць усвядомленасць і бароцца з трывогай? Як лепш адпачываць і расслабляцца? Пра ўсё раскажам на Клапатлівым марафоне.Яшчэ трошкі вогнішча! Сярод тых,
Канал Двіжбота
24 янв. 2024 г., 11:57
Маштабны зліў дадзеных: што рабіць?12 Тб інфармацыі 26 мільярдаў запісаў былі зліты, як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на Cybernews і Security Discovery. Сярод іх — дадзеныя сайтаў X, Linkedin, Adobe, Canva, «Вконтакте», Dropbox, Telegram і іншых. У базе, апублікаваную парталам, ёсць і такія сайты, як mail.ru, ozon.ru, wildberries.ru, tuts.by, obana.by, и sundays.by.❗️Што рабіць? Некалькі парад ад эксперта па лічбавай бяспецы:1. Змяніць пароль на сайтах, пазначаных сярод злітых. 2. Калі такі ж пароль вы выкарыстоўваеце на іншых сайтах, змяніць і там. 3. Паўсюль падключыць двухфактарную ідэнтыфікацыю (калі яшчэ не 🥲). 4. Праверыць у наладах, ці няма не вашых прыладаў, падлучаных да акаунта (калі ёсць такая функцыя).❗️На сайце Cybernews можна праверыць, ці не зліты вашы дадзеныя. Ці бяспечна гэта?Можна ўвесці пошту альбо тэлефон, калі гэта вашы публічныя дадзеныя
Канал Двіжбота
17 янв. 2024 г., 14:20
❤️🩹 Каця Сныціна: «Салідарнасць нікуды не падзелася»Прынеслі для вас кружочкі ад цудоўнай Каці Сныцінай, баскетбалісткі і беларускі. Працягваем шукаць няпростыя адказы на нашы складаныя пытанні.🤝 Што важна рабіць? Ці можам кожны і кожная з нас на штосьці ўплываць? Як вывозіць? Адказы Каці — у картках.
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →