Последние посты

Адчуй | Adčuj
31 авг., 12:05

Адчуй | Adčuj
31 авг., 12:04

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:37

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:37

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:37

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:37

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:37

Адчуй | Adčuj
20 авг., 14:34

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:57
Газлайтынг пазбаўляе чалавека права на ўласныя пачуцці і ўспаміны. Калі вам доўга паўтараць, што вы памыляецеся ў відавочных рэчах, вы страціце здольнасць да супраціву.Найлепшая тактыка абароны — фіксацыя фактаў✍️. Звяртайцеся да дакладных доказаў: скрыншотаў, лістоў, запісаў, а таксама да людзей, якія былі сведкамі падзей. Стойце на сваім: «Я памятаю гэта менавіта так, і мае пачуцці маюць значэнне».
Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:56

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:56

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:56

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:56

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:56

Адчуй | Adčuj
12 авг., 11:55

Адчуй | Adčuj
10 авг., 13:13

Адчуй | Adčuj
22 июл., 12:00изменён
Вітанкі! ✨Ты штодня спажываеш дзясяткі мэдыя — навіны, мемы, рэкламу, пасты сяброўства — і, магчыма, нават не заўважаеш гэтага. А ведаеш, што ўвесь гэты кантэнт можна ператварыць у тэатр — і праз яго навучыцца бачыць маніпуляцыю там, дзе раней яе не заўважаў_ла?Калі Аўгуста Бааль ствараў гэты метад, галоўнай крыніцай інфармацыі былі газеты. Але свет змяніўся. Сёння медыя — гэта ўсё, што створана для публічнага ахопу і шырокага распаўсюджвання: ад мэйнстрымных СМІ да незалежных блогаў.Мы больш не спажываем інфармацыю пасіўна. У медыятэатры мы бяром усё гэта і ператвараем у тэатральныя сцэны, каб разам аналізаваць, як улада і прыгнёт праяўляюцца ў тым, што мы чытаем і бачым штодня.Для пастаноўкі падыдзе літаральна любы матэрыял і інфанагода:✦ тэксты: артыкулы, каментары, інтэрв’ю, справаздачы ✦ відэа і гук: тэлешоу, падкасты, відэаблогі, запісы прамоваў ✦ лічбы: статыстыка,
Адчуй | Adčuj
13 июл., 12:29
А вы ўпэўнены, што гэта вашыя думкі? Заўважалі, як часта і пад уплывам чаго мяняецца ваша меркаванне?Кожны дзень нас акружаюць тысячы галасоў, сярод якіх і галасы медыя, якія змагаюцца за нашу ўвагу і спрабуюць уплываць на тое, як мы думаем, адчуваем і прымаем рашэнні.Але як адрозніць факт ад інтэрпрэтацыі, дзе заканчваецца інфармацыя і пачынаецца маніпуляцыя?Менавіта для гэтага мы вас запрашаем на двухдзённую лабараторыю медыятэатру ў Варшаве.Мы будзем даследаваць медыяманіпуляцыі праз тэатр: разыгрываць рэальныя сітуацыі, прымяраць на сябе розныя ролі, разбіраць, як працуюць эмоцыі і мова, імправізаваць і ствараць уласны перфоманс.За два дні мы: 📄 навучымся чытаць медыя больш уважліва; 🧠 патрэніруем крытычнае мысленне; 🎭 будзем шмат імправізаваць і створым тэатральны перфоманс.📍 Варшава 📅 25-26 ліпеня 🕚 11:00 - 19:00 Бясплатна, па рэгістрацыі ⚡
Адчуй | Adčuj
7 июл., 11:45
❗️«ШОК!», «Усе пра гэта кажуць!», «Сталі зразумелыя прычыны» – знаёмыя загалоўкі?Кожны дзень нас ловяць на эмоцыі: навіны, пасты, відэа, каментары. Часам мы нават не заўважаем, як пачынаем думаць чужымі шаблонамі.У процівагу гэтаму мы запускаем у Вільнюсе чарговую майстэрню медыятэатру — месца, дзе можна не толькі гаварыць пра маніпуляцыі, але і разыграць іх на сцэне, каб нарэшце ўбачыць, як яны працуюць.На лабараторыі мы: 🔍 шукаем і вызначаем фэйкі і прапагандысцкія прыёмы; 🧠 трэніруем крытычнае мысленне; 🎭 гуляем, імправізуем і за адзін дзень ствараем уласны перфоманс.11 ліпеня, 11:00-19:00👉 РэгістрацыяНе трэба быць акцёр:кай ці медыяэксперт:кай – дастаткова цікаўнасці і жадання разбірацца ў тым, што адбываецца вакол.
Адчуй | Adčuj
1 июл., 12:27
Калі медыя пішуць пра жанчын у стылі «прыгажуня, маці, актывістка», нам здаецца, што гэта прагрэс і падтрымка. Асабліва ў кантэксце таго, што 2026 афіцыйна абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Але калі ўчытацца ў гэтыя тэксты, то за шырмай кампліментаў можна ўбачыць ўсё тое ж расчалавечванне — ператварэнне жанчыны ў функцыю.Тэатр Прыгнечаных і метад медыятэатру вучаць нас чытаць паміж радкоў. Давайце разбяром тры шкодныя нарратывы на прыкладзе свежых беларускіх публікацый.⋆˙⟡ артыкул ⟡˙⋆👉 Ці заўважалі вы такі лагодны сексізм у СМІ? Які з гэтых трох нарратываў вы часцей чуеце ў свой бок на працы ці ў сям'і? Пакідайце вашыя думкі ў каментарах!
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →