gram news
Аватар канала Go to Belarus

Go to Belarus

@gotobelarus

Падарожжы па Беларусі by 34travel.me. *** Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus Чытай таксама: https://t.me/travel34

ПроектыBEПутешествия

1,963подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Go to Belarus

    4 июл. 2025 г., 10:49

    📍 У новым выпуску «Месца тыдня» адпраўляемся даследаваць Гомельскую вобласць.Стаіўшыся ў аддаленні ад ажыўленых трас, Чачэрск размясціўся на пагорках побач з Сожам. Горад можна абысці пешшу за гадзіну – праўда, за гэтую гадзіну ты ўбачыш мінімум пяць гістарычных лакацый і ўдосталь налюбуешся разьбянымі ліштвамі мясцовых дамоў.⚡️ Чытаць: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/chachersk
    2,24025751Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    9 июн. 2025 г., 11:20

    ⚡️ Лета 2025 будзе вельмі насычаным: практычна на кожныя выходныя запланаваныя фестывалі, канцэрты і пікнікі. Мы выбралі сем не самых раскручаных варыянтаў за межамі Менска (ёсць і такія, куды можна трапіць абсалютна бясплатна, калі не ўлічваць выдаткаў на дарогу). Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў. Даставай з антрэсоляў палатку, кідай у заплечнік санскрын, рыхтуй гатоўку для маршрутак – і паехалі!https://34travel.me/gotobelarus/be/post/belarus-summer-festivals
    8,0901265Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    21 мая 2025 г., 10:51

    ⚡️ З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў сямі касцёлах Беларусі – у Пінску, Лагішыне, Ружанах, Мядзведзічах, Іванава, Навагрудку і Іўі – пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi. Гэта выдатная магчымасць пачуць рэдкія гістарычныя інструменты і акунуцца ў атмасферу беларускіх касцёлаў. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю будзе вольны. ⠀ У гэтым матэрыяле мы падзелімся гісторыяй арганаў, якія гучацьмуць на канцэртах фестывалю, і крыху раскажам пра арганную культуру Беларусі – як яна развівалася ў мінулым і як гучыць сёння. ⠀ ⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/arhany-belarusi#34travel #gotobelarus
  • Go to Belarus

    7 окт. 2024 г., 11:37

    переслано из @travel34

    🏕Ці добра ты ведаеш Беларусь?Нашы сябры з 34mag падрыхтавалі цікавую апытанку пра мясцовыя славутасці, іх геаграфію і гісторыю. Зможаш адказаць на ўсё?Правярай: https://34mag.net/post/dzien-z-zyccia
    34mag.netТэст: ці добра ты ведаеш беларускія славутасці?10 выкрутлівых пытанняў для самых дапытлівых.
    4,2102786Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    30 сент. 2024 г., 10:28

    🍂 Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў? ⠀ «Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета. У дзень восеньскага раўнадзенства аўтары праекта «Спячая спадчына» наведалі свята ў вёсцы Вязынка – і прывезлі з імпрэзы цэлы фотаальбом:📸 https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bahach ⠀ #gotobelarus
    9,4703783Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    27 мая 2024 г., 07:30

    Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў:⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/art-museums-belarus-bel@gotobelarus #gotobelarus
    4,46017841Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    21 мая 2024 г., 07:03

    ⚡️ Касцёл кармелітаў у БялынічахЦяпер на месцы, дзе стаяў касцёл у Бялынічах, – звычайная плошча. Але калісьці ён быў цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Рэчы Паспалітай.Гісторыя касцёла звязана з імем канцлера і вялікага гетмана ВКЛ – Льва Сапегі. Годам заснавання касцёла называюць 1624-ы.Спачатку ўсе адбудавалі з дрэва, але пазней вырашылі ўмацаваць цэглай. Прыход дзейнічаў тут да 1832 года, а ў 1859 годзе на тэрыторыі здарыўся пажар – касцёл выратаваць не змаглі.Яго перабудавалі і ў 1876 годзе перадалі праваслаўным. Гэта быў помнік эпохі позняга барока.Пасля вайны будынак выкарыстоўвалі як кінатэатр і склад. У 1960-х наогул вырашылі ад яго пазбавіцца: былы касцёл узарвалі, а руіны цалкам разабралі.Храм усё ж такі не знік бясследна. Беларускім мастакам-рэстаўратарам удалося знайсці і аднавіць яго фрэскі. Цяпер яны прадстаўлены ў мастацкім музеі ў Магілёве.(Малюнак
    4,0901831Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    20 мая 2024 г., 08:23

    ⚡️ Палессе – ўнікальны рэгіён, які не надта пускае людзей да сабе. Пятро Цалка, палешук, этнограф і дырэктар турыстычнай кампаніі «Мора вандраванняў», расказаў пра міфы і легенды старажытнага беларуса, якія можна знайсці не ў кніжках, а ў сучасных палескіх вёсках.– Акрэсліць дакладныя межы Палесся проста немагчыма, – кажа Пятро Цалка. – Я прыязжаю, напрыклад, да маці ў Сіманічы, гэта Лельчыцкі раён, і пытаю: «Мамо, а дзе Палессе? – Ото дзе твая баба Каця жыве, у бок Турава, то ўжо Палессе. У нас яшчэ не Палессе». Прыязжаю да бабы Каці (усяго кіламетраў дваццаць, а праз балота і пяць): «Бабо Каце, слухайце, а дзе Палессе? – Гэто дзе му па грыбу ходзім, праз балота, дзе маці твая жыве. Там Палессе, а у нас яшчэ не Палессе». То бок для мясцовых жыхароў гэта такі міф, Атландыда, пра якую ўсе ведаюць, але ніхто не можа сказаць: вось тут Палессе.⚡️ Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра
  • Go to Belarus

    15 мая 2024 г., 12:08изменён

    ⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі.У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў.⚡️ Што яшчэ паглядзець у Лынтупах і ваколіцах? Чытай тут:https://34travel.me/gotobelarus/be/post/lyntupy-bel
    2,8901332Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    14 мая 2024 г., 08:26

    ⚡ Дубае (Пінскі раён)📍52.091018, 25.771770Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, маёнтак перадалі мясцовым езуітам. Тыя прыстасавалі яго пад летнюю рэзідэнцыю. Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – тут пражылі некалькі пакаленняў роду.Барочная капліца з'явілася ў Дубае на месцы драўлянага касцёла ў другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час у будынку капліцы размясцілі вузел сувязі.📍 Што яшчэ паглядзець у ваколіцах Пінска? Тут знойдзеш цэлы маршрут:
    2,73014422Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    12 мая 2024 г., 14:10

    ⚡️ Ткацтва – гэта сакральны працэс: праз арнамент на тэкстылі нашы продкі размаўлялі з памерлымі сваякамі, звярталіся да прыродных сіл, праграмавалі дабрабыт сям'і. Ручнікі і посцілкі выконвалі розныя рытуальныя функцыі на пахаванні, вяселлях, каляндарных святах. Па элементах ткацтва, якія дайшлі да нашых дзён, этнографы даведаюцца, якія вераванні бытавалі ў архаічныя часы.📍 Да 31 траўня ў краязнаўчым музеі Віцебска можна наведаць выставу «Матуліны кросны». На выставе прадстаўлена больш за 200 элементаў традыцыйнага ткацтва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я: ручнікі, посцілкі, прадметы адзення.Калі хочаш прыйсці на выставу ўжо падрыхтаванай(-ым) – рэкамендуем лекцыі ад Веткаўскага музея аб сімвалах, якія нашы продкі закладвалі ў тканыя прадметы.📍 Больш цікавых травеньскіх падзей знойдзеш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-may-2024-bel@gotobelaru
  • Go to Belarus

    9 мая 2024 г., 13:23

    ⚡️ Вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным.⚡️ Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў:https://34travel
    2,2602682Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    7 мая 2024 г., 10:46

    ⚡️ Сядзіба Тышкевічаў (в. Вялае, Валожынскі раён Менскай вобласці)📍 53.976267, 26.692329На месцы сядзібы ў 1840 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў сабе драўляны паляўнічы домік. Праз нейкі час пабудова згарэла, і сын графа ўзвёў на яе месцы ўжо каменную сядзібу. У 1892–1893 гадах Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у Вялым фоталабараторыю, дзе былі абсталяваныя спецыяльныя інтэр'ерныя залы, памяшканні для грыму, касцюмерны пакой, пакоі для інтэлектуальных творчых гутарак і многае іншае. Дваццатае стагоддзе яе не пашкадавала: спачатку пабудова моцна пацярпела ў Першую сусветную, а ў часы Другой сусветнай яе дабілі партызаны. Цяпер гэта атмасферная занядбанка з чырвонай цэглы на маляўнічым беразе Іслачы.📍 Вось тут знойдзеш маршрут падарожжа з наведваннем сядзібы: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-na-zapad-bel
  • Go to Belarus

    6 мая 2024 г., 07:26

    Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi.🏃‍♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры.🏃‍♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу.
    3,370126Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    16 апр. 2024 г., 10:35

    ⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы БеларусіУ новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/brama#gotobelarus @gotobelarus
    2,640211121Открыть в Telegram
  • Go to Belarus

    3 апр. 2024 г., 11:03изменён

    ⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878) Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі
  • Go to Belarus

    21 мар. 2024 г., 12:58

    🌸 Агу, вясна, агу, красна!Гуканне вясны – гэта абрадавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня.📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды.🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут:
    2,5402081Открыть в Telegram
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота