gram news
Аватар канала Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

@holas_project

Тут жывуць навіны праекта HOLAS - першага ў свеце ai-спадарожніка па Беларускім Cвеце.

ПроектыBE

218подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    25 мар., 13:56изменён

    Чаму HOLAS пакуль не ў закрытай бэце — і чаму гэта добрая навіна 👇Мы не «затрымаліся». Мы свядома не выпускаем сыры прадукт, які можа расчараваць у першыя хвіліны.Для HOLAS агучка тэксту голасам — адна з галоўных прычын, чаму запуск ідзе асцярожна.Што ўжо пратэсцілі: • Gemini — найлепшы баланс кошту, якасці і хуткасці, але бываюць абрывы фраз. • OpenAI — вельмі якасна і хутка, але пакуль даражэй для нашага сцэнару. • ElevenLabs — добрае вымаўленне, але ў нас павольней і даражэй. • Speechify — пакуль не дацягвае да патрэбнага ўзроўню. • Bextts (TuteishyGPT) — цікава для беларускай мовы, але патрабуе дарагой інфраструктуры.Мы працягваем будаваць HOLAS для рэальнага жыцця, не толькі для «ідэальных» умоў. І так, разглядаем закрытую бэту з разумнымі кампрамісамі — празрыста і сумленна.💬 Нам важны ваш фідбэк:1. Карысталіся б HOLAS, калі часам будуць хібы вымаўлення? 2. Які кошт
    3551752Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    8 мар., 20:39

    Мы сабралі першую пілотную партыю нашых дэвайсаў — фізічна яны ўжо гатовыя да закрытага бэта-тэсту. Працягваем дапілоўваць “мазгі” і софт. А буслы ўжо вяртаюцца з выраю ў свае гнёзды — і разам з імі хутка паляцяць першыя дэвайсы да пілотных карыстальнікаў.Асабістая падзяка Андрэю Капылаву ды Клубу беларускіх мецэнатаў за падтрымку на гэтым этапе.Stay tuned 👀
    1,6004610111Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    23 февр., 05:03

    🔎 Тэстуем функцыю web-пошуку.Аказалася нетрывіальнай задачай завезці якасны пошук па інтэрнэце, каб і хуткі, і дакладны, і недарагі.Спрабуем навучыць мадэль не расказваць пра мінулыя падзеі і шукаць не толькі па-беларуску, бо далёка не пра кожны запыт карыстальніка нешта ёсць у бай-нэце.Працы яшчэ шмат, але, прынамсі, апошнія навіны можна ўжо пачуць 👆Таксама змянілі голас на больш жвавы ды малады, згодна каментарам. Гэты голас, відаць, навучаўся на ўкраінскім датасэце 🇺🇦.#BuildInPublic #БеларускаяМова #Holas
    612видео2991Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    16 февр., 19:00

    ЯНА ЗАГАВАРЫЛА 🌦У мінулым посце мы паказвалі, як Holas разумее каманду ўключыць радыё. Гэта было ўжо нешта, але, па шчырасці, гэта ўсяго толькі функцыя "кнопкі", якую мы націскаем голасам.Сёння мы зрабілі крок наперад.Лонг сторы шорт: мы навучылі Holas хадзіць у інтэрнэт, глядзець прагноз надвор'я і агучваць яго вам. 🗣 👆На відэа — жывы тэст. Мы пытаемся, ці браць парасон, і яна адказвае!Але будзем шчырымі (мы ж тут build in public): беларуская мова ў сінтэзе пакуль не ідэальная. Вы можаце пачуць пэўныя хібы ў націсках, інтанацыі і фанэтыцы — часам яна гучыць крыху як робат-эмігрант 🤖.Мы выдатна ведаем пра гэта і актыўна працуем над паляпшэннем мадэлі, каб яна гучала больш натуральна і "па-нашаму". Але галоўнае — яна ўжо разумее кантэкст і адказвае па-беларуску!👇 Сябры, патрэбны ваш фідбэк: Як вам голас на гэтым этапе? Што рэжа слых, а што гучыць добра? Напішыце ў
    606241141Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    16 февр., 19:00

    444видео171Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    8 февр., 19:35

    МОМАНТ, КАЛІ ЖАЛЕЗА АЖЫВАЕ ✨Памятаеце, у мінулым пасце мы паказвалі інтэрфейс нашага Радыё? Сёння хочам паказаць, як гэты софт працуе ў рэальным жыцці.На відэа — той самы момант сінхранізацыі. 👆Тут няма мантажу. Мы просім уключыць радыё — і калонка разумее. Не праз кнопкі ў тэлефоне, а праз простае чалавечае слова. І пакой напаўняецца музыкай. Менавіта так форма (наша калонка) нарэшце сустрэлася са зместам (Радыё Holas).Гэта ўжо не проста код на экране ноўтбука. Гэта першыя рэальныя гукі таго самага беларускага асяроддзя. Гэта яшчэ толькі пачатак, наперадзе шмат працы, але сістэма ўжо "дыхае".Але каб Holas стаў сапраўды карысным памочнікам, адной музыкі мала.ДАВАЙЦЕ ПАМАРЫМ РАЗАМ 👇Уявіце, што Holas ужо стаіць у вас дома. Ён вас слухае. Аб чым бы вы папрасілі яго прама цяпер? Напішыце ў каментарах любыя сцэнары — ад кіравання святлом да напамінку пакарміць ката. Нам важна
    437видео201631Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    30 янв., 07:16

    🎙 РАДЫЁ HOLAS: ЧАМУ ХАРДВАРНАМУ СТАРТАПУ СПАТРЭБІЎСЯ ЎЛАСНЫ СТРЫМІНГНа скрыншоце — інтэрфейс нашага новага мабільнага дадатку. Гэта не проста плэер, гэта частка нашай стратэгіі па стварэнні экасістэмы.Ствараючы Holas, мы вырашаем задачу даступнасці. Наша разумная калонка ўжо ўмее працаваць са Spotify, закрываючы патрэбу ў сусветнай музыцы. Але нам крытычна важна насыціць асістэнта менавіта беларускім кантэкстам.Мы хочам, каб творы нашых аўтараў і музыкаў траплялі да карыстальніка максімальна проста. У працэсе працы над прадуктам мы прыйшлі да высновы, што найлепшы фармат для агрэгацыі — гэта ўласнае онлайн-радыё.Гэта дадатковы выклік для каманды распрацоўкі, але важны крок для ўсяго праекта. Зараз мы рыхтуемся да адкрыцця бэта-тэсту (набор пачнецца зусім хутка).І ў нас ужо ёсць сур'ёзны падмурак. Зараз у нашай аўдыётэцы сабрана кантэнту на 13 дзён бесперапыннага прайгравання.
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    30 янв., 07:16

  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    16 нояб. 2025 г., 06:05изменён

    🎙️ Holas шукае дапамогу!Мы збіраем пілотную партыю беларускіх AI-колонак і шукаем чалавека, які ўмее акуратна і надзейна збіраць электроніку і паяць.Трэба будзе: 🔧 сабраць некалькі прылад з камплектуючых (каля 20шт) 🔥 зрабіць пайку кантактаў і дробных элементаў 🧰 правесці базавыя тэсты гатовых дэвайсаўВажна: — упэўнены навык пайкі — акуратнасць — гатоўнасць зрабіць працу ў бліжэйшыя тыдні📍 Вільня, праца афлайн 🛠️ фармат — разавы/праектныХочаш дакрануцца да стварэння першай беларускай AI-прылады? Пішы ў асабістыя!
    508165411Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    12 нояб. 2025 г., 11:46изменён

    Учора мы падаліся на грант ад Microsoft - іх праект LINGUA.Хацім запісаць прафесійных дыктараў для трэніроўкі беларускай text-to-speech AI-мадэлі.https://www.microsoft.com/en-us/research/academic-program/lingua-expanding-europes-voices-in-ai/
    Microsoft ResearchLINGUA: Expanding Europe’s Voices in AI - Microsoft ResearchOn the European Day of Languages celebrating Europe’s rich linguistic and cultural diversity, we released the LINGUA Open Call. The call invited proposals that advanced digital inclusion for Europe’s low-resource languages. These are languages with limited…
    1,60031134Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    11 мар. 2025 г., 17:44изменён

    🚀 Сябры, у нас выдатныя навіны! 🚀Мы стварылі афіцыйны Instagram-акаўнт нашага AI-спадарожніка Holas! 🤖 ✨Гэта не проста старонка — гэта супольнасць аднадумцаў, якія імкнуцца захаваць свае беларускія карані і адначасова крочыць у будучыню разам з інавацыямі.📢 Там мы будзем дзяліцца штодзённым прагрэсам, паказваць, як развіваецца Holas, адкрываць новыя магчымасці і абмяркоўваць цікавыя тэмы. 💬 Разам мы ствараем месца для ідэй, падтрымкі і росту, дзе беларуская культура сустракаецца з сучаснымі тэхналогіямі. 📲 Падпісвайцеся, далучайцеся і станавіцеся часткай гісторыі!https://www.instagram.com/holas_by/
    72013431Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    26 янв. 2025 г., 19:28изменён

    Сябры, у нас пачаўся рэбрэндынг!Мы знайшлі сваё імя і ўжо працуем пад ім. Хутка ўсё вам растлумачым, бо ў нас вельмі шмат навін. Мы рыхтуем кантэнт і сацсеткі — не губляйце, будзе цікава
    8612193Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    10 дек. 2024 г., 15:22

    І запісалі прома-відэа, ў якім расказваем пра праект і запрашаем далучыцца да каманды.
    YouTubeПраект HOLAS збірае камандуПраект HOLAS - першая беларускамоўная AI-калонка з ChatGPT. Каманда энтузіястаў стварае першую ў ствеце беларускамоўную разумную калонку з убудаваным ChatGPT і шматлікімі інтэграцыямі з беларускімі сервісамі і не толькі. Зараз для работы над праектам мы…
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    10 дек. 2024 г., 15:14

    Таксама сёння мы аднавілі сайт https://adamby.ai
    holas.aiHOLAS | Першы Беларускі AI-спадарожнікУнікальны праект, створаны беларусамі для беларусаў. Першая ў свеце разумная калонка на беларускай мове — ваш штодзённы памочнік і суразмоўца.
    8551042Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    10 дек. 2024 г., 15:13

    Сёння на devby.io выйшаў артыкул пра наш праект. Спадзяемся на пазітыўны водгук ад камьюніці і на цікаўнасць з боку распрацоўшчыкаў і патэнцыйных партнёраў.
    devby.ioЗакласці асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Стваральнікі беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM распавядаюць пра праектМы ствараем ADAM — першую разумную белаурскамоўную калонку. Гэта дэвайс, які аб’яднае беларускамоўны кантэнт і сэрвісы ў адзіную персаналізаваную экасістэму. Галоўная мэта праекта — дапамагчы беларусам захаваць нацыянальную культуру і ідэнтычнасць. Распавяду…
    6981311Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    24 сент. 2024 г., 20:46изменён

    Праект ADAM шукае камандуДалучайся да стварэння першай у свеце беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM!Хто мы:Незалежная каманда неабыякавых энтузіястаў, раскіданых па ўсім свеце.Навошта мы гэта робім:Мова — аснова нацыянальнай культуры. Мы верым, што праз тэхналогіі можам даць ёй новае жыццё.Наша мэта: AI на роднай мове ў кожны беларускі дом.Каго шукаем:👩‍💻 Вопытных распрацоўшчыкаў (бэкэнд, iOS/Android); 🕵️‍♂️ Пільных QA інжынераў; 🤖 Prompt-інжынераў AI; 🔉 Cпецыялістаў па машыннаму навучанню;
    2,600221Открыть в Telegram
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    24 сент. 2024 г., 18:04изменён

    Што ўжо ўмее ADAM?- Ставіць таймер на пэўны час. У час Х гучыць знаёмая многім мелодыя ⬆️; - Разумець і адказваць па-беларуску; - Іграць вашую музыку са Spotify;
  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце pinned «Мы ствараем першую ў свеце беларускую разумную калонку для дому, заснаваную на ChatGPT. Мы - незалежная каманда энтузіястаў-прафесіяналаў, раскіданых па свеце. Наш асістэнт лёгка ўвойдзе ў штодзённае жыццё беларусаў і прапануе мноства карысных функцый праз…»

    23 сент. 2024 г., 13:02

  • Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце

    23 сент. 2024 г., 13:02изменён

    Мы ствараем першую ў свеце беларускую разумную калонку для дому, заснаваную на ChatGPT. Мы - незалежная каманда энтузіястаў-прафесіяналаў, раскіданых па свеце.Наш асістэнт лёгка ўвойдзе ў штодзённае жыццё беларусаў і прапануе мноства карысных функцый праз просты галасавы інтэрфейс. Гэта будзе беларуская альтэрнатыва Яндэкс Алісе, Google Assistant ці Apple Siri, але з багатым беларускім кантэкстам, якога ў канкурэнтаў няма і не будзе.Наша мэта – захаваць і прасоўваць беларускую мову і культуру праз лёгкі доступ да беларускага кантэнту і паслуг.Плюс, ADAM стане пляцоўкай для падтрымкі і прасоўвання беларускіх бізнесаў — ад віртуальных экскурсій і радыё да выдавецтваў, сэрвісаў навін, адукацыйных і забаўляльных праграм для дзяцей і дарослых.
  • Channel created

    23 сент. 2024 г., 11:11

Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота