Последние посты

ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
1 июн., 09:06
У дадатак ў 2026 годзе плануецца вызначыць найлепшыя нямецкамоўныя манаграфіі на беларускую тэматыку апублікаваная за апошняе дзесяцігоддзе – у 2017-2025 гадах.Ганаровыя прэміі за іншамоўныя манаграфіі надаюцца замежным даследчыкам, якія не звязаныя ні паходжаннем, ні акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю.У Германіі існуе сталая акадэмічная зацікаўленасць беларускай праблематыкай, што выяўляецца ў правядзенні рэгулярных даследаванняў, тэматычных семінараў і канферэнцый, стыпендыяльных праграмаў, перакладаў.Сёлета будзе нададзена другая ў гісторыі Кангрэса прэмія для нямецкіх даследчыкаў. У 2017 годзе лепшай нямецкамоўнай манаграфіяй было прызнана крытычнае выданне “Беларускай граматыкі” Антона Луцкевіча, якое ажыццявіў прафесар Венскага ўніверсітэта Герман Бідэр.Просьба дасылаць намінацыі на адрас: premija@palityka.org да 30 чэрвеня 2026 года.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
28 мая, 09:10
Пачынаецца праца экспертных камісій па вызначэнні лепшых публікацый 2025 года. Задача экспертаў – адзначыць дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, а таксама спрыяць іх папулярызацыі.Запрашаем даследчыкаў і ўсіх зацікаўленых дасылаць свае меркаванні і зрабіць свой унёсак у вызначэнне дасягненняў беларускай навукі.Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 30 чэрвеня 2026 года.Урачыстае аб’яўленне лепшых публікацый адбудзецца 25 лістапада 2026 года ў Варшаве.Па вынікам працы камісій будуць вызначаны па тры найлепшыя публікацыі па наступных накірунках: – Гісторыя (манаграфіі, артыкулы); – Гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы); – Сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы).Да разгляду таксама прымаюцца працы апублікаваныя ў 2024 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
22 апр., 15:33
Вызначаны даты наступнага Кангрэса. XIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 23-25 верасня 2027 года на базе Варшаўскага ўніверсітэта. Асноўны партнёр - Instytut Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego (ul. Dobra 55, Warszawa).
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
26 сент. 2025 г., 12:20
Увага!!!! Секцыя 2.1. Унутраная палітыка і палітычныя інстытуты. Прэзентацыя Андрэя Вардамацкага: "Геапалітычныя арыентацыі і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у кантэксце вайны ва Украіне. Грамадская думка" Адбудзецца ў аўдыторыі -1.501Attention! Section 2.1. Domestic Politics and Political Institutions Presentation by Andrei Vardamatski: “Geo-political orientations and national identity of Belarusians in the framework of the war in Ukraine. Public opinion” Will take place in Room 1.501
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
26 сент. 2025 г., 10:45
Хто замаўляў сертыфікаты, можна забраць на інфапойнце
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
26 сент. 2025 г., 06:11
Другая частка пленарнага паседжання
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 15:21
Можа раптам хто забыўся навушнікі на трэцім паверсе, то забярыце
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 13:34
переслано из @larhien

ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 09:01
Першая панэльная дыскусія
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 08:38
Вітальныя словы на адкрыцці Кангрэса
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 08:20
Кангрэс распачаўся!
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 сент. 2025 г., 06:07
Уваход праз двор, справа ад Invalidenstraße 42
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
24 сент. 2025 г., 16:56

ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
24 сент. 2025 г., 15:39

ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
23 сент. 2025 г., 13:50
Звяртаем вашу ўвагу на праграму публічных мерапрыемстваў і прэзентацый, якія адбудуцца падчас Кангрэса.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
18 сент. 2025 г., 12:53изменён
Буйны беларускі навуковы Кангрэс у Берліне25-27 верасня ў Берліне на базе Універсітэта Гумбальта адбудзецца буйны навуковы форум – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Запланаваны пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як развіваецца беларуская навука ў складаных умовах. Плюс больш 50-ці секцый пра розныя аспекты беларускай гісторыі і сучаснасці. Кангрэс можна наведаць у статусе госця, праз папярэднюю рэгістрацыю да 20 верасня.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
3 сент. 2025 г., 14:33
XII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 25-27 верасня 2025 у Берліне (у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin) запрашае да рэгістрацыі:Гасцей (на публічныя мерапрыемствы; можна пазначыць панэль для наведвання як слухач).Прадстаўнікоў СМІ (акрэдытацыя).Валанцёраў.Зарэгістравацца можна праз электронную формуРэгістрацыя працягнецца да 12 верасня 2025 года.
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
25 авг. 2025 г., 16:57изменён
На сайце Кангрэса размешчана праграма секцый і панэляў, якія будуць адбывацца ў Берліне 25-27 верасня 2025 г.ICBSБЕРЛІН 2025 | ICBS2International Congress of Belarusian Studies
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
15 авг. 2025 г., 09:52изменён
Шаноўныя калегі, знаёмім вас з папярэдняй праграмай КангрэсаICBSБЕРЛІН 2025 | ICBS2International Congress of Belarusian Studies
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
5 авг. 2025 г., 11:13
Шаноўныя калегі,Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin.Сёлета, акрамя дысцыплінарных панэляў і секцый, мы таксама рады запрасіць да правядзення: круглых сталоў, публічных прэзентацый (напрыклад, навуковых праектаў, кніг, культурных ініцыятыў) ці іншых публічных імпрэз.Удзельнікі могуць прадстаўляць новыя ідэі, даследаванні або садзейнічаць адкрытаму дыялогу ў міждысцыплінарнай супольнасці. Аргкамітэт не ўводзіць строгіх тэматычных абмежаванняў - прапануйце тое, што мае актуальнае значэнне для беларускай тэматыкі ў шырокім кантэксце. Круглыя сталы, публічныя дыскусіі і прэзентацыі дапамагаюць аб’ядноўваць акадэмічную супольнасць, запуск новых праектаў і
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →