Последние посты

NADZEYA: INFO Belarus in UK
19 сент., 05:59
переслано из @info_belarus_in_uk
Сябры! Запрашаем далучыцца да акцыі супраць расейскага імперыялізму.Гэты міжнацыянальны пратэст арганіазаваны іранцамі, якія выступаюць супраць дыктатуры ісламскай рэспублікі (якую падтрымлівае расейскі рэжым), і ўкраінцамі.Разам нашыя галасы будуць гучаць мацней!Па магчымасьці, прыносьце сьцягі і адмысловыя плакаты.⏰ Нядзеля 20 верасня, 13:00-15:00 📍 Kensington Palace Gardens, London (насупраць расейскай амбасады)
NADZEYA: INFO Belarus in UK
17 сент., 13:37
Вам калі-небудзь казалі «у вас такі мілы акцэнт»? 😊 Менавіта так называецца новая кніга Кацярыны Оаро — пра тое, як беларуска жыве ў розных краінах, сутыкаецца з іншымі мэнталітэтамі, вучыцца новай мове і новым правілам жыцьця — і расьце праз гэта. Пазнавальныя сытуацыі, нечаканыя сюжэтныя павароты, гумар і нават візуальны сторытэлінг — кніга пра эміграцыю, у якой хочацца не толькі чытаць, але і пазнаваць сябе. 26 верасьня мы запрашаем вас на прэзэнтацыю гэтай кнігі ў Скарынаўскай бібліятэцы — і гэта яшчэ і выдатная нагода наведаць саму Скарынаўку з яе гісторыяй і скарбамі: пасьля прэзэнтацыі для ўсіх жадаючых будзе экскурсія. А потым — на выбар: царкоўная служба па-беларуску або тусоўка ў пабе 🙂 Можна прыйсьці на ўсё запар, а можна — толькі на прэзэнтацыю ці экскурсію. Галоўнае — гэта цудоўная нагода сустрэцца: чакаем пісьменьніцу, спартоўцаў, людзей з IT-сфэры — карацей, кампанію на
NADZEYA: INFO Belarus in UK
12 сент., 17:57
Сябры! Запрашаем далучыцца да акцыі супраць расейскага імперыялізму.Гэты міжнацыянальны пратэст арганіазаваны іранцамі, якія выступаюць супраць дыктатуры ісламскай рэспублікі (якую падтрымлівае расейскі рэжым), і ўкраінцамі.Разам нашыя галасы будуць гучаць мацней!Па магчымасьці, прыносьце сьцягі і адмысловыя плакаты.⏰ Нядзеля 20 верасня, 13:00-15:00 📍 Kensington Palace Gardens, London (насупраць расейскай амбасады)
NADZEYA: INFO Belarus in UK
12 сент., 13:58
переслано из @info_belarus_in_uk
DREVA - новы спектакль ад праекта Skarb.16.09, 20:30-21:30 The Cockpit, LondonDREVA — гэта незвычайны гукавы тэатральны досвед, натхнёны беларускімі народнымі гісторыямі, традыцыйнымі песнямі і старажытнымі ўяўленнямі пра стварэнне свету.Гледачам прапануецца не глядзець, а заплюшчыць вочы і слухаць: начную гісторыю, медытатыўныя народныя спевы, калыханку для дарослых — і глыбокі гук сапраўднага гонга.Абапіраючыся на беларускую і шырэйшую ўсходнеславянскую фальклорную традыцыю, DREVA спалучае аповед, традыцыйныя песні і сучасны фармат sound bath — гукавой медытацыі. Гэта гукі і гісторыі, якія калісьці былі часткай паўсядзённага жыцця, але сёння паступова забываюцца.Беларускія гісторыі. Беларускія песні. І гук сапраўднага гонга.КвіткіTête à TêteDREVA | Tête à TêteDREVA is a sound experience where you asked not to watch, but listen. A lullaby for grown-ups. Tête à Tête: The Opera Festival 2026
NADZEYA: INFO Belarus in UK
7 сент., 08:52
Інстытут Беларускае Мовы і Скарынаўка запрашаюць на сымпозіюм ў Скарынаўскай бібліятэцыУ праграме:• моўная і скарыназнаўчая спадчына айца Надсана • пытаньні беларускае тоеснасьці і традыцыйнай культуры • мова дыяспары • рэдкія выданьні Скарынаўкі • рэлігійная гісторыя • сучасныя беларусістычныя дасьледаваньні • і іншаеМовы: беларуская і ангельская.🔗 Поўная праграма сымпозіюму і рэгістрацыя для прысутных гасьцей праз Eventbrite:https://www.eventbrite.com/e/100--tickets-1997979783316
NADZEYA: INFO Belarus in UK
31 авг., 09:53
переслано из @skarynapress
Пагартаць і набыць беларускія кнігі у цэнтральным Лёндане можна будзе ў суботу 5 верасьня на традыцыйным кірмашы кніг і паэзіі ў Conway Hall.Вярнуліся з вакацыяў? Паліцы непрачытаных кніг напаўпустыя? — На гэта ёсьць паратунак! 🙃Кнігі розных выдавецтваў па-беларуску і беларускіх аўтараў — па-ангельску — будуць на стэндзе Skaryna Press. Пазнаеце нас па 🥤 сьцяжку.📍 Дзе: Conway Hall, 25 Lion Square, WC1R 4RL. 🕑 Калі: Субота, 5 верасьня, 11.00 — 16.30.Перасячэмся?
NADZEYA: INFO Belarus in UK
19 авг., 12:21
Сябры, падтрымайце дабрачынны збор, каб дапамагчы дзеткам палітвязняў падрыхтавацца да школы.Збор па спасылцыwww.bysol.orgЗбяром дзяцей палітзняволеных у школу!Гэта дабрачынны збор у падтрымку для самых малых – дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой. У нашых руках – магчымасць рэальна ім дапамагчы.
NADZEYA: INFO Belarus in UK
11 авг., 08:24
DREVA - новы спектакль ад праекта Skarb.16.09, 20:30-21:30 The Cockpit, LondonDREVA — гэта незвычайны гукавы тэатральны досвед, натхнёны беларускімі народнымі гісторыямі, традыцыйнымі песнямі і старажытнымі ўяўленнямі пра стварэнне свету.Гледачам прапануецца не глядзець, а заплюшчыць вочы і слухаць: начную гісторыю, медытатыўныя народныя спевы, калыханку для дарослых — і глыбокі гук сапраўднага гонга.Абапіраючыся на беларускую і шырэйшую ўсходнеславянскую фальклорную традыцыю, DREVA спалучае аповед, традыцыйныя песні і сучасны фармат sound bath — гукавой медытацыі. Гэта гукі і гісторыі, якія калісьці былі часткай паўсядзённага жыцця, але сёння паступова забываюцца.Беларускія гісторыі. Беларускія песні. І гук сапраўднага гонга.КвіткіTête à TêteDREVA | Tête à TêteDREVA is a sound experience where you asked not to watch, but listen. A lullaby for grown-ups. Tête à Tête: The Opera Festival 2026
NADZEYA: INFO Belarus in UK
26 июл., 09:46изменён
8 жніўня 2026 споўніцца 100 гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — знакавае постаці беларускае эміграцыі, чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню Богу і Бацькаўшчыне. У гэты дзень беларусы Брытаніі зьбяруцца, каб ушанаваць ягоную памяць і асэнсаваць свой уласны шлях.Айцец Надсан належаў да пакаленьня паваенных эмігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад вайны і рэпрэсій. Многія сёньняшнія беларусы апынуліся на падобным раздарожжы пасьля падзей 2020 г. Як зьмянілася вашае жыцьцё за гэтыя шэсьць гадоў? Які шлях мы прайшлі як супольнасьць? Што б мы хацелі сказаць сабе самім і наступным пакаленьням праз 25 гадоў?Вашыя гісторыі, думкі і ўспаміны будуць сабраныя разам у капсулу часу, што стане нашым лістом у будучыню, які мы захаваем да наступнага вялікага юбілею.Праграма дня: 🕚 11:00 — служба ў памяць а. Аляксандра Надсана ў Беларускай царкве сьв. Кірылы
NADZEYA: INFO Belarus in UK
16 июл., 05:33изменён
🎤 Елена ЖелудОК у Лондане!Легендарная выканаўца «Шчучыншчыны» нарэшце едзе ў Лондан. Такое прапускаць нельга!18 ліпеня а 13:00 у Беларускім доме (52 Penn Road) вас чакае сустрэча з Еленай ЖелудОК — спявачкі, песні якой многія беларусы ведаюць на памяць. Вас чакаюць востры гумар, музыка і добры настрой!Але гэта яшчэ ня ўсё!У праграме — Конкурс талентаў, дзе ўсе ахвотныя змогуць прадэманстраваць свае здольнасці (каб узяць удзел, запішыцеся тут). Спецыяльны госць — вядомы беларускі актор Алег Сідорчык.📅 18 ліпеня 🕐 13:00 📍 Беларускі дом, 52 Penn Road, London N7 9REКанцэрт адбываецца з падтрымкай Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.Прыходзьце па добры настрой, сьмех і цудоўную кампанію!
NADZEYA: INFO Belarus in UK
8 июл., 12:21
переслано из @skarynalibrary
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову.На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манькоўскай.📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00📍Дзе:
NADZEYA: INFO Belarus in UK
29 июн., 14:35
У суботу мы сьвяткавалі Купальле ў садзе бібліятэкі 🌿Зорка беларускага баскетболу і Свабоднага тэатру Каця Сныціна падзялілася сваім асабістым поглядам на нашае сьвята. Атрымаўся шчыры і цёплы рэпартаж пра тое, як беларускія традыцыі жывуць у Лёндане.Паглядзець можна тут 🫶YouTubeЗачем отмечать свои национальные ПРАЗДНИКИ в ЭМИГРАЦИИКупалле в Лондоне - это больше, чем диаспора собралась вместе палить костер, это про сохранение Беларуси
NADZEYA: INFO Belarus in UK
29 июн., 09:45
Віншуем першую беларускую каманду дзяўчат, якія пераплылі Ла-Манш!Падтрымаць словам ці іншым спосабам можна ў іх Інстаграме.
NADZEYA: INFO Belarus in UK
24 июн., 18:20изменён
Сябры! У нас добрая навіна - Беларуская грамада Лёндану шукае Таленты! Запрашаем вас узяць удзел у першай эдыцыі шоў “Маю Талент” Чакаем удзельнікаў усіх ўзростаў! Тэматыка - свабодная, выбар жанраў - шырокі.Пасьля шоў адбудзецца выступ беларускай зоркі, вядомай выканаўцы “Шчучыншчыны” Елены ЖелудOk, якая таксама будзе адным з чальцоў журы.Гарантуем цудоўную атмасферу і ўзнагароды за лепшыя выступы.Анкета для ўдзельнікаў : ТУТКалі: 18/07/2026 а 13:00 Дзе: 52 Penn Road N7 9 REІмпрэза адбываецца пры падтрымцы ЗБВБ.Да хуткай сустрэчы Беларусы Маюць Талент
NADZEYA: INFO Belarus in UK
24 июн., 18:19
переслано из @skarynalibrary
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову.На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манькоўскай.📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00📍Дзе:
NADZEYA: INFO Belarus in UK
18 июн., 13:32
Сябры, 27 чэрвеня святкуйма Купальле. Наш цудоўны хор "Вір" запісаў песьню, якую можна сьпяваць усім разам. Дзелімся запісам і тэкстам, каб можна было падрыхтавацца!Сёння Купала, заўтра Йван (2р.), Зайграй сонца, зайграй нам (2р.), Каб зялёны лугі шумелі (2р.), Каб сырая зямля стагнала (2р.), Дай ад дзявоцкага гуляння (2р.), Дай ад жаноцкага спявання (2р.)!
NADZEYA: INFO Belarus in UK
16 июн., 12:00
переслано из @skarynalibrary
Купальле ў садзе бібліятэкіАнгла-беларускае таварыства і Скарынаўская бібліятэка запрашаюць вас на традыцыйнае сьвяткаваньне Купальля☀️Калі: 27 чэрвеня 15.00-22.00🌿Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS)Разам з фальклёрным гуртом "Вір" будзем плесьці вянкі, сьпяваць і таньчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук. А напачатку паэтычнымі чытаньнямі адзначым юбілей паэткі і перакладніцы Веры Рыч, якая ў свой час любіла купаліцца з намі.15.00 – пляценьне вянкоў (прыносьце кветкі да пачатку) 16.00-16.30 паэтычныя чытаньні ў гонар Веры Рыч 16.30-22.00 Купальскае святкаваньне 18.00-18.40- служба ў царкве Сьвятога Кірылы ТураўскагаПрыносьце хатнія закускі, гатовыя да падачы на стол, віно, піва і безалькагольныя напоі, але, калі ласка, без моцнага алькаголю. Для пакрыцьця выдаткаў будзе
NADZEYA: INFO Belarus in UK
9 июн., 13:05
переслано из @skarynalibrary
Талака ў садзе СкарынаўкіЗапрашаем усіх ахвочых далучыцца да талакі ў гэтую суботу! Будзем рыхтаваць сад да Купальля, якое сёлета ладзіцца 27 чэрвеня.📅 Калі: 13 чэрвеня 2026 году аб 11:00-17:00📍 Дзе: Сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)Прыносьце добры настрой, абед і, па магчымасьці, садовыя пальчаткі з нажніцамі!
NADZEYA: INFO Belarus in UK
3 июн., 06:25изменён
Дзьве беларускія кнігі ў ангельскім перакладзе!When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail Ганны Комар (у арыгінале "Калі я выйду на волю", перакл. Ганна Комар і Джон Фарндан)What Now, Mr Wolf? Евы Вежнавец (у арыгінале "Па што ідзеш, воўча?", перакл. Эла і Джым Дынглі)Прэзентацыя і тэатралізаваная чытка кнігі What Now, Mr Wolf? адбудзецца 11.07, а 3-й гадзіне ў Скарынаўскай бібліятэцы, Лондан.
NADZEYA: INFO Belarus in UK
31 мая, 21:55
переслано из @skarynalibrary
Прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь – гэта сьвятое»Скарынаўская бібліятэка і Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі сардэчна запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыю ягонае новае кнігі «Беларусь – гэта сьвятое»📅 Калі: 5 чэрвеня 2026 году а 18:30📍 Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)«Беларусь – гэта сьвятое» – першая пасля турмы кніга пісьменьніка, палітыка і былога палітвязьня Паўла Севярынца, зборнік-сьведчаньне, створаны за кратамі. У кнізе 71 малюнак беларускіх храмаў – Павел маляваў іх для свайго сына Францішка, – выслоўі і вершы, большасьць зь якіх публікуецца ўпершыню. Да сустрэчы можна будзе далучыцца праз зум па спасылцы https://us02web.zoom.us/j/82994964102?pwd=WaVeVt1UrtlbX8vA0m0jbJFRSJaklZ.1Кнігу можна будзе атрымаць на прэзэнтацыі з аўтографам аўтара. Напрыканцы вечарыны запрашаем на сьціплы
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →