gram news
Аватар канала Інстытут беларускае мовы

Інстытут беларускае мовы

@instytutbm

Спрыяем зьберажэньню й разьвіцьцю беларускае мовы. Для кантактаў: instytutbelmovy@gmail.com

ПроектыBE

546подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Інстытут беларускае мовы

    13 сент., 18:13

    Працягваем расказваць пра беларускую мову ў дзяржаўных школах Польшчы і Літвы.У 🇱🇹 Літве сітуацыя іншая: у Вільні працуе гімназія імя Францыска Скарыны — дзяржаўная школа, дзе беларуская з’яўляецца мовай навучання, а ўвесь школьны шлях ахоплівае 1–12 класы.
  • Інстытут беларускае мовы

    13 сент., 18:01

    📚 Як беларуская мова выкладаецца ў дзяржаўных школах 🇵🇱 Польшчы і 🇱🇹 Літвы?На Падляшшы беларуская ўжо шмат дзесяцігоддзяў існуе ў польскай дзяржаўнай школьнай сістэме як мова нацыянальнай меншасці. Яе вывучаюць у пачатковых школах і ліцэях, асобна выкладаюцца гісторыя і культура беларускай меншасці, праводзяцца конкурсы, алімпіяда, беларускую можна абраць для здачы матуры.Расказваем, як гэтыя мадэлі працуюць сёння, чым яны адрозніваюцца і якія прававыя нюансы важна ўлічваць.
  • Інстытут беларускае мовы

    4 сент., 15:45

    🌤 Пасля 2020 года беларусы ў розных краінах пачалі ствараць школы і адукацыйныя праекты для сваіх дзяцей. Яны вельмі розныя: ад поўнага школьнага дня і хатняй адукацыі з кансультацыямі да анлайн-навучання, суботніх школак і школы мастацтваў.📚Розныя і праграмы: недзе дзеці вучацца паводле польскай або ўкраінскай сістэмы і атрымліваюць афіцыйныя школьныя дакументы, недзе атэстуюцца праз мясцовую школу, а недзе беларускія заняткі дапаўняюць асноўную адукацыю.🏠 Але ўсе гэтыя ініцыятывы даюць дзецям тое, што пасля пераезду асабліва лёгка страціць, — магчымасць вучыцца, размаўляць і быць разам па-беларуску.Сабралі школы, пра якія ведаем сёння.🤝 Калі нешта прапусцілі — напішыце ў каментарах!
  • Інстытут беларускае мовы

    17 авг., 12:08

    Уладзімір Куліковіч — выбітны мовазнаўца, руплівы даследчык, таленавіты настаўнік, шаноўны калега. У гэтым пасце — пра яго працу, кнігі, ідэі і пра тое, якім яго памятаюць тыя, хто вучыўся ў яго і працаваў побач. З удзячнасцю і памяццю.
    29573322Открыть в Telegram
  • Інстытут беларускае мовы

    2 авг., 16:34

    🧩Сёння беларуская мова гучыць па ўсім свеце. На ёй ствараюць кнігі і медыя, запісваюць падкасты, выступаюць публічна і размаўляюць штодня. Каб гэтыя тэксты і моўныя даныя былі даступныя для даследавання, выкладання і іншых прафесійных патрэб, ІБМ працуе над «Корпусам беларускіх тэкстаў».🧩Ужо створаныя субкорпусы «Рэгіяналізм» і «Культура», рыхтуецца вусны корпус дыялагічных тэкстаў падкастаў. У субкорпусе «Культура» — больш за мільён слоў. Праца вядзецца пад кіраўніцтвам Святланы Лясовіч. У гэтым кірунку працуюць тры даследчыкі Інстытута. Тэхнічную падтрымку на валанцёрскай аснове ажыццяўляў Іван Бахцін, які таксама стварыў рэдактар для анатавання тэкстаў.🔗 noske.bielkorpus.com🔗 Рэкамендацыі па карыстанні👨‍💻 Далучыцца да працы ў якасці валанцёра: instytutbelmovy@gmail.com
    40711311Открыть в Telegram
  • Інстытут беларускае мовы

    22 июл., 18:52

    Працягваем расказваць пра нашы праекты, навуковыя і публічныя ініцыятывы 📖🏙️🤝
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота