gram news
Аватар канала Пра IT і не толькі.

Пра IT і не толькі

@it_yaromax

Yaromax у Telegram Назіранні, вопыт працы сістэмнага адміністратара. Дапамагу наладзіць тое, што павінна працаваць, але не працуе. Заўседы адкрыты да супрацоўніцтва.

ПроектыBE

156подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Пра IT і не толькі.

    14 сент., 06:45

    Як выканаць каманду ад імя адміністратараНе так даўно ў аднаго з кліентаў спатрэбілася вырашыць тыповую задачу - даць магчымасць карыстальнікам сэрвера выконваць адну каманду ад імя адміністратара.Мэта гэтай задачы - завяршаць усе экземпляры аднаго плагіна працы з кпрыптаключамі, плагін проста не разумеў што ён на сэрверы і карыстальнікаў можа быць болей за аднаго, але - што маем, то маем.Сістэма на сэрверы - Windows 2022, і ўсе тыповыя варыянты проста не падыходзілі - аніяк не працавалі.У выніку пошукаў быў знойдзены прыгожы і надзейны варыянт - у блоге Вадзіма Сцеркіна. Ідэя: карыстальнік клікае па ярлыку, рэгіструе падзею ў журнале, а ў планіроўшчыку на гэтую падзею рэагуе заданне з патрэбнымі правам. Нікому ніякія правы не перадаюцца, але ж усё працуе - проста выдатна.Каб не перапісваць падрабязнасці - лепей пачытаць першакрыніцу, але фактычна - гэта две каманды - адна
  • Пра IT і не толькі.

    10 сент., 06:45

    Google - Don't be evil.Сёння - пра не-імпэрыю зла Google.Сутыкнуўся з нечаканым. Трэба было зарэгістраваць новы ўліковы запіз з тэлефона карыстальніка.Раней на гэты нумар быў зарэгістраваны ўліковы запіс, пароль ад яго ёсць. Але пры спробе дадаць яго - "акаўнт не знойдзены". Пры спробе зарэгістраваць такі ж самы - імя занята ..Ну ок. Зробім новы, справа на пару хвілін. Але - не прымае нумар тэлефона... Спрабую іншыя - але на ўсіх ужо ёсць уліковыя запісы НеЗлой імперыі і нумары не прымаюцца.Дакладна ведаю, што на свой нумар я рэгістраваў некалькі ўліковак і ўсё працавала, менавіта з тэлефона.Як аказалася - НеЗлая карпарацыя абмежавала колькасць уліковак - адзін нумар - адзін запіс... Раней было пяць, што зручна - бываюць выпадкі, калі прасцей зрабіць уліковы запіс на свой нумар, зараз так не працуе ..Вось такая гісторыя, вось такое НеЗло. Трэба думаць пра іншыя сэрвісы.#g
  • Пра IT і не толькі.

    3 июл., 14:49

    Думкі пра надзейнасць кампьютараўСутыкнуўся яшчэ з аднім выпадкам, калі завісанне кампьютара каштавала даволі дорага.Турагент спрабуе забраніраваць для кліентаў тур за вельмі добры кошт, і ў самы адказны момант кампьютар завісае, пакуль атрымалася яго ажывіць - тур вельмі адчувальна падаражэў, і кліенты адмовіліся... У выніку - і турагент, і кліент з благім настроем, і зарабіць не атрымалася.Такія выпадкі вельмі ярка паказваюць, што на працоўных кампютарах эканоміць нельга - яны павінны працаваць налзейна і без завісанняў, але пастаянна сутыкаюся з думкамі "яшчэ папрацуе", "здаецца ж яшчэ ўсй добра" - не, так не працуе, час ад часу працоўны інструмент трэба абнаўляць І пры правільным падыходзе гэта можна зрабіць літаральна за гадзіну-дзве, без асаблівых намаганняў, як - тэма для асобнай размовы.Вынік гісторыі пра турагента - быў набыты новы выдатны працоўны ноўтбук, і зараз
  • Пра IT і не толькі.

    24 июн., 07:57

    Антывірусаў шмат не бывае! Ці не?Ізноў стандартны выпадак - у кліента ўсталявана два антывірусы - Total Security і Avast. Зразумела, што абодва прыехалі паравозікам разам з нейкім софтам, але - маем што маем. Яны старанна змагаюцца з пагрозамі, нейтралізуючы пры гэтым самую галоўную пагрозу - карыстальніка, які жадае працаваць. У выніку карыстальнік злуецца і крые нядобрым словамі... А ўсяго толькі трэба быць уважлівым пры ўсталёўцы праграм...Не губляйце ўвагу, і хутка працуючых кампьютараў усім!
  • Пра IT і не толькі.

    21 июн., 09:43изменён

    Ці патрэбна пераўсталёвуаць Windows?Зноў пра старое як сусвет пытанне - ці трэба час ад часу пераўсталёуваць Windows?Рознага кшталту кампьютарныя “майстры” адкажуць - так, абавязкова тржба час ад часу гэта рабіць - гэта дазваляе выдаліць смецце і паскорыць сістэму. Вядома ж, яны цікавяцца пра свой заробак.А зараз уявіце - у карыстальніка наладжанае гадамі асяроддзе для яго працы? Праграмы. налады, сэрвісы? І гэта ўсё зламаць для нейкага “паскарэння і выдалення смецця” і потым аднаўляцйь назад?Мой адказ, з асабістага вопыту: калі хоць неяк, доўга, праз сілу сістэма загрузілася і атрымалася пабацыць працоўны стол - пераўсталёўка не патрэбна. Нават калі і не атрымалася - прасцей аднавіць загрузку, гэта не складана, але пра гэта - у іншы раз.Перша за ўсё трэба зрабіць стандартны набор : праверыць на вірусы, выправіць памылкі сістэмы, паглядзець што запускаецца, праверыць стан
  • Пра IT і не толькі.

    9 мая, 08:43

    Пра Яндэкс ДыскВідавочна, што Яндэксу спатрэбіліся грошы - з 3 чэрвеня праграма Яндэкс дыск для кампьютара будзе працаваць толькі пры наяўнасці платнай падпіскі.Ва ўсіх канкурэнтаэў сінхранізацыя - бясплатная функцыя, так што прыйшоў час сказаць: Яндэкс Дыск - гуд бай! І станцыі свае забяры з сабой, бесяць.
    1629111Открыть в Telegram
  • Пра IT і не толькі.

    19 апр., 07:19

    ​​Пра пераключэнне клавіятурыНевялікая занатоўка, хутчэй - каб было куды даць спасылку калі спытаюць.Перыядычна ў карыстальнікаў узнікаюць пытанні з пераключэннем мовы ўводу - камусьці не падабаецца ўжо даўно стандартны варыянт Win-прабел, у кагосьці - болей за две мовы ўводу - я бачыў пяць моў, і ў такім выпадку пераключаць іх па чарзе нязручна.Выйсці вельмі простае - іздем у налады сістэмы - Час і мова - Увод - Дадатковыя параметры клавіятуры і наладжваем пераключэнне па камбінацыі Ctrl - лічба, напрыклад, у мяне так:Ctrl-1 - англійская; Ctrl-2 - беларуская; Ctrl-3 - расейская.Вельмі зручны варыянт, пасля пераключэння ведаеш, якая мова будзе, і не параключаеш па чарзе.Невялікая і вельмі простая налада, але ж робіць працу за кампьютарам трошкі болей зручнай, а камфорт складаецца з дробязей.Выдатнай і камфортнай працы за кампьютарам.
    1995211Открыть в Telegram
  • Пра IT і не толькі.

    8 апр., 18:46изменён

    Пра беларускія сэрвісы справаздач - цікава пачуць думкі, што трэба зрабіць з распрацоўшчыкамі за вось такую рэалізацыю без перспектыў паляпшення?
  • Пра IT і не толькі.

    5 апр., 14:06

    Заснавальнік Ubuntu Mate пакідае праект - не цікава болей.Выдатны прыклад таго, што ўсё заўсёды вырашаюць зялёныя - тыя, што з лічбамі і партрэтамі.Раней я цікавіўся дэсктопным Linux - здавалася, што вось яшчэ трошкі - і будзе добрая свабодная сістэма для ўсяго.Не. Не будзе ніколі, таму што любая праца павінна аплачвацца, бясплатная распрацоўка ў вольны час ніколі не прывядзе да добрага выніку - трэба набываць ежу, плаціць за кватэру, машыну, адпачываць, вандраваць - карацей, жыць поўным жыццём, а не марнаваць увесь час за маніторам.Гэта паказвае і доля Linux на дэсктопах - адзінкі адсоткаў, і ніякіх змен за дзесяць гадоў. Праграм як не было - так і не будзе, за рэдкімі выключэннямі.Карацей - няма грошай - няма выніку.Запрашаю на халівар у каментах. https://share.google/qimGRrPeXioBYAfcy
    www.comss.ruUbuntu MATE 26.04 LTS не выйдет: основатель покидает проектМартин Уимпресс объявил о поиске новых мейнтейнеров для Ubuntu MATE. Выпуска Ubuntu MATE 26.04 LTS не будет — проект не прошёл квалификацию
  • Пра IT і не толькі.

    12 окт. 2025 г., 06:47

    І зноў пра флэшкі.Зноў тыповы выпадак - захаванне працоўных дакументаў ТОЛЬКІ на флэшцы - гэта ж так зручна, што можа пайсці не так? І не, флэшкі ж не губляюцца...Адна з папак з працоўнымі файламі за некалькі гадоў (толькі на флэшцы) аказалася запоўнена замест файлаў нейкімі дзіўнымі файламі з нечытаемымі імёнамі. Прапанаваная сістэмай праверка на памылкі прлывяла да ператварэння папкі ў файл памерам 4 кб - не адкрываецца ніяк. Спробы праграмна аднавіць даныя рознымі праграмамі да поспеху не прывялі.У выніку флэшка была адпраўлена ў сэрвіс аднаўлення даных - і добра, што ў іх атрымалася аднавіць усё патрэбнае. Каштавала аднаўленне 300 бел. руб - прыкладна $100 - вось такая плата за спакой і памылку з захаваннем даных.Па выніках была праведзена кансультацыя - як рабіць так, каб гэта не паўтарылася - воблака, сінхранізацыя, перыядычнае захаванне ў архіў.Але ж якая непахісная
  • Пра IT і не толькі.

    11 окт. 2025 г., 15:42изменён

    Выпадак з практыкі - шыфравальшчыкУ аднаго з кліентаў здарыўся нечаканы і даволі непрыемны выпадак - на міні-сэрвер такі змог пранікнуць шыфравальшчык і зашыфраваць усе працоўныя файлы. Я лічыў, што іх час прайшоў, але ж не, сустракаюцца.Але моцна нашкодзіць у яго не атрымалася - даныя былі на Яндэкс Дыску, рэзервовая копія базы 1С рабілася кожную ноч на Google Drive - без падключэння яго да кампьютара.Усё аднаўленне - наладзіць працу на другім кампьютары і аднавіць базы 1С.Для далейшай працы былі прапанаваны некалькі варыянтаў для павышэння надзейнасці працы, калі будуць сагласаваны - такая сітуацыя стане зусім немагчыма.
  • Пра IT і не толькі.

    15 сент. 2025 г., 13:46

    Сёння сутыкнуўся з нечаканым глюкам AnyDesk - відавочна нешта ў іх зламалася, і атрымаўся адзін нумар на два кампьютары. Мне скідваюць нумар, спрабую падключацца - а мне адмаўляюць у падключэнні - непарадак. Дапамагла звычайная чыстка даных AnyDesk - пасля яе змяняецца нумар, і ўсё запрацавала як мае быць.
  • Пра IT і не толькі.

    13 сент. 2025 г., 10:31изменён

    Пра реэервовае капіраванне і захоўванне інфармацыіСутыкнуўся з тым, што ў карыстальікаў нават на працоўных кампьютарах поўны гармідар з інфармацыяй- усё захоўваецца толькі лакальна, і першы ж збой ці шыфравальшчык знішчае ўсю інфармацыю, і аднавіць яе амаль немагчыма.Калі ў арганізацыі ёсць хоць які сэрвер - гэта ўжо прасцей, можна наладзіць рэзервовае капіраванне, а калі яго няма і ўсё раскідана па ноўтбуках супрацоўнікаў? Бывае, што кажуць "я сам час ад часу пераношу ўсё на знешні дыск - гэтага дастаткова" - не, не дастаткова. Дыскі вельмі лёгка ламаюцца, губляюцца - у выніку надзейнасць нізкая. Да таго ж усё зламаецца ў самы нязручны момант.Не варта забываць, што амаль што ва ўсіх сучасных ноўтбуках стаяць SSD, зваротны бок хуткасці якіх - значна ніжэйшая надзейнасць і высокі кошт аднаўлення інфармацыі пры нізкай верагоднасці поспеху.Застаецца толькі захоўваць даныя ў
  • Пра IT і не толькі.

    7 сент. 2025 г., 09:21

    Нечаканае пра мабільную сувязь.Заўважыў, што на мінулым тэлефоне Samsung A52 на некаторых абанентах у час рзамовы мяне перастаюць чуць - як быццам на маім тэлефоне адключаецца мікрафон. Вельмі раздражняючая рэч, замінае карыстацца тэлефонам.Неўзабаве я замяніў тэлефон на Samsung A56 - вельмі добры тэлефон, але, на дзіва - тая ж самая праблема засталася - час ад часу быццам адключаецца мікрафон, і што цікава - не на ўсіх суразмоўцах.Кансультант у салоне МТС справбаваў пераканаць мяне, што зараз тэлефоны едуць "паралельным імпартам" (і да на гэтыя агідныя словы дабраліся), яны для каўказскага рэгіёна, і не падтрымліваюць усе нашы частоты сувязі, і калі б набылі кітайскі тэлефон ці iPhone - то ўсё было б добра.На мой погляд - лухта поўная, навошта Samsung рабіць розныя тэлефоны, калі прасцей зрабіць усе аднолькавыя і задаваць рэгіён у прашыўке. Акрамя таго - Samsung A52 быў з
  • Пра IT і не толькі.

    26 июл. 2025 г., 15:12

    Нечаканы вопыт з AppStore.У дачки на iPhone падключана віртуальная картка для аплаты падпісак - iCloud і Яндэкс Плюс - для іх станцыі, болей падпісак няма.Картка аформлена на мяне, я атрымліваю чэкі, і некалькі дзён таму атрымліваю чэкі, правяраю - дзве аплаты вядомыя, а што за нечаканыя $49.99?Як аказалася, дачка выпадкова падпісалася на нейкі сэрвіс трэкера сну, скончыўся бясплатны перыяд, і замест таго, каб ціха адваліцца - спісваецца адзін з гадавых планаў падпіскі (потым ужо паглядзеў), які каштуе $49,99. Калі б гэта быў месячны план за $5 - можа б і не заўважыў, але тут ужо неяк зашмат.Як аказалася, можна аформіць вяртанне сродкаў пра сайтhttps://reportaproblem.apple.com/Падрабязная інструкцыя па вяртанню сродкаў https://support.apple.com/ru-ru/118223Запоўніў запыт на вяртанне сродкаў, час для чакання - 24-48 гадзін, на наступны дзень ужо быў адобрана вяртанне
    AppleSign in to your Apple Account
  • Пра IT і не толькі.

    9 мая 2025 г., 16:48

    Знойдзена выдатная музыка для адпачынку - VOLFGANG TWINS - TRIBAL COMPILATION. Лепей слухаць, калі на небе поўня :) https://youtu.be/uPiUOFElqXE?si=uTNqNgtn7xzIg68u
    YouTubeVOLFGANG TWINS - TRIBAL COMPILATIONALBUMS & MERCH: https://www.volfgangtwins.com/store STREAM & DOWNLOAD VOLFGANG TWINS: https://distrokid.com/hyperfollow/Volfgangtwins US TOUR TICKETS (HarpTwins ft. VolfgangTwins): https://www.volfgangtwins.com/tour JOIN THE WOLF PACK ON PATREON: https:…
  • Пра IT і не толькі.

    28 апр. 2025 г., 07:11

    Як не згубіць файлы - працягПадказалі яшчэ адзін часты выпадак з файламі - а што калі файл не згубілі, а змянілі, і спатрэбілася мінулая версія файла? Такіх выпадкаў можа быць шмат, асабліва калі файлы падобныя - напрыклад, справаздачы за розныя перыяды.Зараз, бадай адзіны надзейны варыянт - захоўваць усе працоўныя файлы ў воблачным сховішчы, напрыклад ва ўбудаваным OneDrive, ці Google Drive, Яндэкс Дыск, Dropbox, з усталёўкай кліента. Усе воблачныя сховішчы падтрымліваюць версіі файлаў, і змены сінхранізуюцца пры кожным захоўванні файла (не забываем пра перыядычнае націсканне Ctrl-S ці Command-S). Пры неабходнасці аднавіць папярэднюю версію файла не ўзнікае пытанняў - той жа Dropbox падтрымлівае гісторыю файлаў на 30 дзён у бясплатнай версіі. Акрамя аднаўлення папярэдніх версій воблачныя сховішчы дазваляюць адвязаць файлы ад кампьютара, але гэта тэма ўжо іншай заметкі.Яшчэ варыянт
  • Пра IT і не толькі.

    27 апр. 2025 г., 10:03

    Пост-падказка - як не згубіць файлВельмі часта здараецца наступная сітуацыя: працавалі над дакументам ,і закрылі яго без захоўвання (ці нейкі збой здарыўся) - і ўсё, файла няма. Ёсць, канешне, варыянты, як аднавіць незахаваны файл, напрыклад, у MS Office, але не факт, што атрымаецца.Каб гэтага пазбегнуцть - СПАЧАТКУ ствараем файл (у Windows - праая кнопка мышы, стварыць - файл MS Excel, напрыклад), і толькі потым пачынаем у яго пісаць нешта, і вельмі добрая практыка - пальцы левай рукі трымаць на клавішах Ctrl-S (Coomand-S у Mac OS), і перыядычна націскаць іх, захоўваючы файл, не спадзяваючыся на аўтазахоўванне - вельмі дапамагае.Вось так проста можна не губляць файл і захаваць свой час і спакой.
  • Пра IT і не толькі.

    27 апр. 2025 г., 08:46

    Пазбаўленне праблем з сінхранізацыяй у Dropbox -Excel for the webСітуацыя: невялікая крама, складскі ўлік - файл Excel у Dropbox, адначасовай працы з файлам практычна ніколі няма, карыстальнікі працуюць аддалена. Але - ёсць пастаянныя праблемы з сінхранізацыяй, канфліктуючыя копіі, у выніку трэба правяраць файл, правяраць склад - марнаваць час. Dropbox захоўвае копіі файлаў на працягу 30 дзён, добра, што можна праверыць, але гэта не такі лёгкі працэс.Падтрымка Dropbox піша, што ў такіх выпадках трэба ачысціць кэш, праверыць інтэрнэт і г.д. Карыстальнікі гэта рабіць дакладна не будуць, ім трэба працаваць, а не займацца наладамі, і здараюцца такія выпадкі заўсёды нечакана.Пасля некалькіх выпадкаў аднаўлення файлаў было вырашана ўсю працу з асноўнымі файламі ўліку перавесці выключна ў браўзэр і працаваць у Excel for the web. Гэта варыянт вырашае пытанні з сінхранізацыяй - няма
    DropboxDropbox is a free service that lets you bring your photos, docs, and videos anywhere and share them easily. Never email yourself a file again!
  • Пра IT і не толькі.

    23 апр. 2025 г., 05:45

    Пра надзейныя пароліВядома, што паролі павинны быць доўгімі, складанымі і час ад часу мянацца. Але калі трэба змяніць паролі для вялікай колькасці карыстальнікаў, напрыклад, 20-40 уліковых запісаў VPN - то выдумываць іх не так лёгка, і тут на дапамогу прыходзяць генератары паролей.Спачатку я напісаў такі на PowerShell, і нейкі час ім карыстаўся - усё добра, але ж я не заўсёды за сваім кампьютарам, трэба нешта з доступам адкуль заўгодна, і быў знайдзены выдатны генератар паролей PassGen.RU - вельмі зручны сэрвіс. Я звычайна стаўлю ўсе магчымыя галкі - для максімальнай складанасці, даўжыню 16 сімвалаў - і можна дадаваць карыстальнікаў.Як піша сэрвіс - кожны пароль унікальны, улік не вядзецца, але ж красці толькі пароль без уліковага запісу няма сэнсу. Гэта як даць ключ ад дзвярэй, а дзверы паспрабуй знайсці.У выніку - вельмі зручны сэрвіс, дапамагае працаваць трошкі хутчэй і
    passgen.ruОнлайн генератор паролей PassGenНаш онлайн генератор паролей позволит Вам за несколько секунд сгенерировать себе сложный и надежный пароль, который легко запомнить.
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота