Последние посты

Мастацкая літаратура
21 сент., 08:47
Чарговая навінка ад "Мастацкай літаратуры". У серыі "Маладосць" выйшла дэбютная кніга Яўгеніі Пракапчук "За парогам", якую склалі як вершы, так і лірычныя мініяцюры аўтара. Яўгенія нарадзілася ў 1997 годзе ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Чудзінскай СШ Ганцавіцкага р-на, аглядальніцай у раённай газеце "Ганцавіцкі тыдзень". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мастацкая літаратура
18 сент., 12:29
Паліна Корнева — адна з самых яркіх зорак на небасхіле маладой беларускай літаратуры. Нарадзілася ў 2004 годзе ў Барысаве. Цяпер — студэнтка лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Сёлета стала лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі.«Подых жыцця» — ужо трэцяя кніга прозы маладой пісьменніцы і будучага доктара Паліны Корневай. Змешчаныя ў зборніку апавяданні раскрываюць багаты ўнутраны свет аўтара і адметны «хірургічны» погляд на рэчаіснасць.
Мастацкая літаратура
17 сент., 12:14изменён
У друкарню накіравалася чарговая навінка "Мастацкай літаратуры". На гэты раз — "Залатая рыбка Нёмана" Яўгена Хвалея. У зборніку сабраны творы пісьменніка з кніг для дзяцей, якія выходзілі ў розныя часы, а таксама — новыя, напісаныя нядаўна. Яны адрасуюцца ў асноўным дзецям малодшага школьнага ўзросту. Тэматыка — самая разнастайная: ад казачнага пазнання свету да сур’ёзнага і нават смешнага ўспрымання жыцця. Жанры — ад дасціпных вершаў, загадак, скорагаворак, азбукі, арыфметыкі да незвычайных казак-сноў, абразкоў.
Мастацкая літаратура
14 сент., 13:10
Жанчына — дачка, сястра, маці, цётка, бабуля, прабабуля — і казачніца. Самае цёплае і светлае спалучэнне, якое існуе ў свеце. Імкненне заўважыць у свеце казачнасць і ў казцы — пабачыць свет. Казка з калінавай рукавічкі і казка з усмешкаю, казка, якая глядзіцца ў люстэрка, і казка, якая жыве ў жніўні,— усё гэта падаравалі нам беларускія пісьменніцы Лідзія Арабей, Алена Васілевіч, Галіна Васілеўская, Ніна Галіноўская, Еўдакія Лось, Клаўдзія Каліна, Святлана Клімковіч, Алена Кобец-Філімонава, Ніна Маеўская, Нэлі Тулупава і Цётка (Алаіза Пашкевіч). У Год беларускай жанчыны — абірайце кнігу беларускіх казачніц "Люстэрка, якое размаўляе"!
Мастацкая літаратура
14 сент., 12:38
Яшчэ адна навінка ад "Мастацкай літаратуры": у серыі "Бібліятэка пачатковай школы" выйшаў зборнік "Сустрэча з бацькам". Яго склалі творы беларускіх пісьменнікаў Міколы Янчанкі, Уладзіміра Юрэвіча, Уладзіміра Шахаўца, Змітро Бяспалага, Ільі Шахрая, Паўла Ткачова, Нічыпара Парукава, Аляксандра Паскробышава і інш., якія з мастацкай дакладнасцю малююць цікавы і разнастайны свет дзяцінства. Некаторыя апавяданні звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, некаторыя прысвечаныя беларускай прыродзе, а таксама сямейнаму выхаванню, вучобе і летняму адпачынку. Многія творы ўключаныя ў школьную праграму па беларускай літаратуры для пачатковых класаў.
Мастацкая літаратура
14 сент., 12:34
Чарговае папаўненне папулярнай серыі "Бібліятэка пачатковай школы"! У кнігарні і бібліятэкі накіраваўся зборнік "Шануйце ўсё жывое". Яго склалі творы беларускіх пісьменнікаў, у якіх у займальнай форме расказваецца пра тое, чаму трэба любіць прыроду і братоў нашых меншых, як аддзячваюць яны чалавеку за яго любоў і ласку да іх.
Мастацкая літаратура
19 авг., 06:04
«Нёман» №7, №8 2026Повесть Владимира Липского «Подснежники в небе» — о героическом подвиге русского летчика, воронежца Александра Мамкина на белорусской земле во время Великой Отечественной войны. Семьдесят первый боевой вылет героя войны Мамкина стал трагическим. Александр Мамкин погиб, спасая белорусских детей и партизан. В это время белорусская девушка Зина Туснолобова была тяжело ранена в бою под Воронежем. Так закалялось братство, единство наших народов
Мастацкая літаратура
15 авг., 13:45
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе маладых літаратараў!Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура», часопіс «Маладосць», пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў уключна на момант падачы заяўкі.Пераможцам уручаюцца дыпломы Саюза пісьменнікаў Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, а іх творы публікуюцца ў штогадовым альманаху «Маладзік» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).Шукайце падрабязнасці на сайце выдавецтва!
Мастацкая літаратура
10 авг., 08:44
«Маладосць» №7, 2026Проза ліпеньскага нумара прадстаўлена апавяданнямі Ягора Жукоўскага і Юліі Макарэвіч, паэзія – вершамі Мацвея Лішына і Аляксандры Кулаковай. Упершыню ў “Маладосці” – празаічныя спробы Паліны Бунас і вершаваная нізка Марыі Стаўрас. Літаратурны дэбют таксама адбудзецца для пераможцаў Рэспубліканскага творчага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар».У рубрыцы “Інтэрв’ю” – размова з пісьменніцай рамфанту Кацярынай Насутай. У яе каля сямідзесяці выдадзеных кніг і мноства псеўданімаў. Падчас гутаркі яна выкрыла многія міфы пра пісьменнікаў, развеяла арэол таямнічасці вакол канцэпцыі натхнення, дала лайфхакі для барацьбы з негатыўнымі каментарыямі і падзялілася аўтарскім падыходам да стварэння тэкстаў.“Музейная гасцёўня” гэтым разам прадставіць новыя знаходкі даследчыка і літаратуразнаўцы Міколы Труса. Асобныя лісты з прыватнай перапіскі трох класікаў: Янкі Купалы,
Мастацкая літаратура
29 июл., 13:38
Сёмы нумар “Маладосці” ўжо ў продажы!Трымайце невялічкі спойлер🤫
Мастацкая літаратура
8 июн., 10:59
Калі купляць “Маладосць”? Дык зараз!Пяты нумар ужо ў продажы, шосты — здадзены ў друк.Зазірнем у тэксты, якія чакаюць на старонках часопіса?
Мастацкая літаратура
27 мая, 09:05
«Маладосць» №5, 2026Аўтараў майскага нумара аб’яднала гарадская тэма. Вершаваная падборка Жанны Міус “Мой горад” і прысвячэнне маці ад Віктара Яраца, публіцыстычныя эсэ “Гарады” Аляксандра Радзькова і празаічныя гісторыі горада М. ад Анастасіі Мельнік напоўнены пяшчотай і шчырымі пачуццямі. Аўтары не толькі насалоджваюцца красой малой радзімы ды запрашаюць чытачоў палюбавацца тым хараством, але і прыадкрываюць патаемны свет сваёй душы. Ва ўнісон з імі гучаць гарадскія гісторыі дэбютантаў нумара – Юліі Міронавай і Арцёма Тулуеўскага.Разам з літаратуразнаўцам Эмануілам Іофе згадаем сусветна вядомага перакладчыка Васіля Сёмуху з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння.
Мастацкая літаратура
25 мая, 07:33изменён
«Нёман» №4, 2026В повести Людмилы Богданович «Моисеево озеро» показана история белорусской деревни конца 19-второй половины 20 веков. Революция, война, голод и ссылка — немало испытаний выпало на семью Михалевых. Но любовь к родной земле, людям, глубокая вера помогли героям выстоять, не сломаться. Своим детям и внукам они передали те духовные ценности, которые позволили в любых условиях сохранить цельность души.
Мастацкая літаратура
29 апр., 13:05
У рамках супрацоўніцтва са студэнткамі БДУЗМ, дзелімся ўражаннямі аб чацвёртым нумары “Маладосці”💕
Мастацкая літаратура
14 апр., 09:00
«Маладосць» №4, 2026Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці Мажаны адбываецца ў свеце жывых і мёртвых. Яна шукае спачуванне ў Небе, справядлівасць на зямлі, а каханне — у Наўі.Лера Гілеўская ў сваім апавяданні дзеліцца вясёлай гісторыяй аб няўдалай спробе знайсці каханне. Яна прапаноўвае чытачам арыгінальнае практыкаванне – выйсці ў горад і кожнаму сустрэчнаму мужчыне прыдумаць камплімент. А лірычны герой апавядання Аляксея Азёмкі – надта сціплы хлопец, і менавіта гэтая рыса характару замінае яму пабудаваць уласнае шчасце.У паэтаў-пачаткоўцаў Марціна Баля і Ганны Сталяровай адбыўся літаратурны дэбют. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню.У матэрыяле Аксаны Спрынчан «Апалогія красы «палескай разумніцы» – развагі пра паэтку, літаратуразнаўцу і выкладчыцу Любу Тарасюк. А ў рубрыцы “Асоба” – развагі
Мастацкая літаратура
10 апр., 09:37
Трэці нумар ужо ў продажы, чацвёрты — здадзены ў друк. Што гэта значыць? Што нас чакае яшчэ больш цудоўных тэкстаў!
Мастацкая літаратура
27 мар., 16:06
Ужо зусім хутка вас чакае трэці нумар “Маладосці”✨Чакаеце?
Мастацкая літаратура
23 мар., 06:04
Фотаімгненні XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу можна паглядзець на сайце!
Мастацкая літаратура
16 мар., 05:50
Эстэтыка “Маладосці” вачыма студэнтаў БДУЗМ🥰
Мастацкая літаратура
13 мар., 06:00
Зазірнем у другі нумар «Маладосці»?Ужо ў продажы💫
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →