Последние посты

ГЦУ "ТЭРОР"
31 авг., 16:42изменён
Мы заўжды намагаемся выцягнуць будзь якую тэхніку, каб потым адрамантаваць яе й паставіць у строй. Занадта вялікія нагрузкі даводзіцца вытрымліваць нашым пікапам, вялікія рэсурсы ўкладзены ў іх рамонт, каб мы маглі дазволіць сабе грэблівае стаўленне да сродкаў перамяшчэння.На відэа вы бачыце адну з аперацый па ратаванню аднаго з такіх „карчоў“. Яна, як і ўсе дзеі, што адбываюцца на сектары, суправаджаецца рызыкай быць заспетымі ворагам на месцы падзей. І не дарма мы заўжды трэнуемся ў стральбе з рознай зброі: якія б задачы не выконвалі байцы «ГЦУ „Тэрор“», гэты навык заўжды застаецца прыярытэтным.
ГЦУ "ТЭРОР"
27 авг., 14:00
Ёсць вольны час? Рыхтуйся. Менш слоў — больш справы.#ГЦУ_Тэрор #БДК
ГЦУ "ТЭРОР"
2 авг., 10:48
Вытрымка — вызначальная рыса для гор. А калі гэта ўкраінскія Карпаты, то велічныя краявіды застаюцца ў памяці назаўжды.ГЦУ „Тэрор“ здзейсніла трохдзённы марш-кідок горнымі маршрутамі. Першыя двое сутак каманда ішла пад дажджом і пранізлівым ветрам, які прабіраў да самых костак. На трэці ж дзень горы сустрэлі спекай.Але нішто не здольна зацьміць прыгажосць Карпат. Для беларускіх дабраахвотнікаў украінскія горы ўжо сталі роднымі. А для нашага подразделення гэта не проста маляўнічыя пейзажы, але й выдатная магчымасць падтрымліваць форму ды вытрываласць паміж баявымі задачамі.
ГЦУ "ТЭРОР"
12 июн., 12:17
Вайна дыктуе свае правілы. Мы, як і багата іншых спецыялістаў, адаптуемся да яе рэалій. Немагчыма паспяхова апераваць на тэатры ваенных дзей, калі ты абмежаны ў сродках і, тым болей, навыках. Разнапланавасць у задачах: выведка, лагістыка і, вядома ж, „ударка“ — забралі на сябе БПЛА.Яшчэ ўзімку большасць нашага калектыву прайшла навучанне на кіраванне ўдарнымі дронамі. А ўжо пачынаючы з вясны, мы выконваем баявыя задачы з іх выкарыстаннем. Цяпер не толькі мінамэты, РСЗВ, іншыя буйнакалыберныя сродкі падаўлення расейскай навалачы, але й „смерць з нябёсаў“ у нашых руках.На фота вы бачыце аператараў і працоўныя працэсы ад пачатку навога вітка нашага шляха. Некаторыя кадры паражэння жывой сілы і ўмацаванняў праціўніка былі апублікаваныя раней, на асноўным ресурсе БДК.
ГЦУ "ТЭРОР"
4 июн., 20:06
переслано из @bdk022
Падчас адваёвы акупаваных підарамі тэрыторыяў, нашая шляхта атрымала раненьні рознай ступені цяжкасьці. Вы можаце падтрымаць цяжка параненых беларусаў сваім данатам. З вашай падтрымкай хлопцы хутчэй адновяцца й вернуцца да выкананьня задачаў па зьнішчэньні маскоўскіх акупантаў.https://send.monobank.ua/jar/6UsCsbuDXMДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙInstagram | YouTube Telegram | LinkedIn Bluesky | Threads
ГЦУ "ТЭРОР"
2 мая, 20:11
переслано из @bdk022
Праца гранатамётніка ў сучасных баявых дзеяньнях не губляе актуальнасьці, калі ўлічваць рэаліі і дастасоўваць іх да сыстэмы падрыхтоўкі.Кадры трэнаваньня гранатамётнай справы БДК у складзе батальёну «Hatred».ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙInstagram | YouTube Telegram | LinkedIn Bluesky | Threads
ГЦУ "ТЭРОР"
7 мар., 09:33
переслано из @diukraine
⚡️Підрозділи ГУР у взаємодії з Силами оборони України зупинили наступ ворога на Запоріжжя у своїй смузі відповідальностіУпродовж трьох місяців воїни “Спецпідрозділу Тимура” ГУР МО України реалізовують комплексну оборонну операцію на Запорізькому напрямку.Ціль розвідників – зірвати наступальні плани ворога та не допустити його просування до обласного центру.⚔️В ході активних дій спецпризначенці ГУР ліквідували понад 300 окупантів вбитими та пораненими, ще 39 російських військовослужбовців взяли в полон.Точними ударами дронів та артилерії воєнні розвідники системно обмежують логістичні спроможності московитів – через брак забезпечення окупанти все частіше відмовляються від штурмових дій на напрямку.✊Дії спецпризначенців дозволили стабілізувати оборону на вигідних для українських захисників рубежах та убезпечити Запоріжжя.Операцію проводять підрозділи Химера, РДК, Братство,
ГЦУ "ТЭРОР"
27 янв., 18:28
У Кіеві цэнтральнымі вуліцамі прайшоў марш памяці Міхася Жызнеўскага ды ўсіх загінулых за Ўкраіну беларусаў.Гэты марш адбываецца штогод. Сёлета удзел у ім прыйнялі мы — Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус. Нажаль, не ўсе змаглі аддаць пашану беларускім героям, бо значная частка БДК знаходзіцца на баявой рабоце, дзе працягвае справу, якую распачалі нашыя загінулыя пабрацімы.Нагадаем, што Міхась Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014-га году падчас крывавых падзей на вуліцы Грушэўскага ў Кіеві. Тады беркутаўцы расстрэльвалі актывістаў з вогнепальнай зброі. Пасля перамогі Майдану, расея пачала гібрыдную інтервенцыю супраць Украіны: анэксавала Крым і ўвяла сваіх дыверсантаў на Данбас. У змаганнях супраць гэтых фармаванняў з першых дзён прыймалі ўдзел і беларусы: пралівалі кроў, гінулі. Калі ж распачалося поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў ва Ўкраіну, багата беларусаў прыехала, каб
ГЦУ "ТЭРОР"
26 янв., 11:33
переслано из @bdk022
Футболка «БДК»Кошт: 1300 грн Для ўладальнікаў УБД / вайсковага білета: 1000 грнКолеры: чырвоны, чорны, каёт Шаўкатрафарэтны друк, вольны крой, 100% бавоўнаПамеры: S, M, L, XL, XXLНабываючы гэтую футболку, вы падтрымліваеце беларускіх дабраахвотнікаў і дапамагаеце нам закрываць баявыя патрэбы.Замовіць.БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
ГЦУ "ТЭРОР"
31 дек. 2025 г., 19:01
Пакуль адны адпачываюць, адзначаючы Новы год — другія ахоўваюць іх неба ад варожай напасці, каб усе мы ўбачыліся ў наступным годзе.на фота сябар нашага падраздзялення са сваім святковым Браўнінгам.#ГЦУ_Тэрор
ГЦУ "ТЭРОР"
26 дек. 2025 г., 22:01
переслано из @diukraine
Три роки тому на запорізькій землі було оголошено про створення Білоруського Добровольчого Корпусу в складі «Спецпідрозділу Тимура» ГУР МО України.До першого складу БДК увійшли ветерани АТО, досвідчені воїни та молодь, яка лише стала на шлях війни.З моменту нашого створення і до сьогодні дійшли не всі, хто стояв біля витоків або долучився з часом. Кожен зробив свій внесок, закарбувавши власною кров’ю, потом і сльозами близьких гонор нашої нації у сучасну історію білоруського спротиву.Наша боротьба триває. Ті, хто перейняв досвід війни останніх років, уже передають його новому поколінню білоруської шляхти. Ми з гонором пронесемо імена полеглих героїв війни та промовимо їх у День Визволення Білорусі!Слава Україні! Білорусь Передусім!⬜️🟥⬜️ Тры гады таму на запарожскай зямлі было абвешчана пра стварэньне Беларускага Дабраахвотніцкага Корпуса ў складзе «Спецпадроздзела Цімура» ГУР
ГЦУ "ТЭРОР"
5 дек. 2025 г., 15:06

ГЦУ "ТЭРОР"
24 окт. 2025 г., 08:31
переслано из @bdk022
10.01.1992 - 24.10.2023Сёння гадавіна апошняга бою легендарнага беларускага выведніка Паўла «Барта» Горбача.Ён прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павал страціў лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў.Павал камандаваў групай выведкі АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, штурмах на Рабоцінскім напрамку, абароне Бахмута, Аўдзееўкі, рэйдах на тэрыторыю супраціўніка і іншых аперацыях ГУР.24 кастрычніка 2023-га Павал «Борт» Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы ў складзе батальёна «Шаман», дзе быў намеснікам камандзіра групы выведкі.Беларусь перадусім! Шляхце гонар!БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
ГЦУ "ТЭРОР"
20 окт. 2025 г., 12:44
Сучасная артвыведка на другой лініі — не заўсёды з'яўляецца забаўляльнай прагулкай з выбарам агнявой пазіцыі. Запланаваны на некалькі гадзін маршрут, бывае, праходзіш за значна большы час.На ўмоўнай другой лініі знаходзяцца разлікі БПЛА, мінамётныя разлікі, кропкі накаплення сваіх і сумежных сіл — усё гэта жаданыя цэлі для праціўніка.І калі ёсць верагоднасць, што ў момант актыўнасці праціўніка цябе заўважаць, лепш хавацца, перачакаць і не адсвечваць. Месцы могуць быць зусім рознымі: ад апалага хмызняку з ярамі, да пакінутых хат.Вось некалькі фота з такіх захадаў, калі над галавой не змаўкаюць „птушкі“, а пад нагамі можна знайсці што заўгодна…#ГЦУ_Тэрор
ГЦУ "ТЭРОР"
17 окт. 2025 г., 12:33
переслано из @bdk022
Шыхт, зважай!Ваяры БДК прынялі ўдзел ува ўрачыстых захадах, прысвечаных прыняццю прысягі ды ўзнагароджванню байцоў Спецыяльнага падраздзялення Цімура ГУР МА. За нашымі спінамі доўгі шлях, на якім мы сумленна пряўлялі сябе як адданыя ваяры ды надзейныя пабрацімы.Гонар стаяць побач!БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →