gram news
Аватар канала Новы Час

Новы Час

@novychas

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Са

ПроектыBEНовости

1,765подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Новы Час

    22 сент., 16:57

    📌Хронікі рэпрэсій:◾️ Былыя палітзняволеныя Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк распавялі пра фізічны гвалт, ціск і фабрыкацыю парушэнняў у жаночай калоніі № 24. ◾️ Начальніка ўстаноўкі Мазырскага НПЗ Яўгена Вяргея больш за сем месяцаў трымалі ў СІЗА. Яму выставілі абвінавачанне ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». ◾️ Facebook-старонку былога палітвязня Міколы Дзядка другі раз унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дзядок з іроніяй задаецца пытаннем, як так атрымалася.З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.Без VPN
  • Новы Час

    22 сент., 13:56изменён

    Ілья Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), даў эксклюзіўны каментар "Новаму Часу":"Я расчараваны сённяшнім працэсам. Я лічу, што пацярпелым ад гэтага злачынства не далі магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у сённяшнім пасяджэнні. І гэта вялікі недагляд.Бо мэта гэтага працэсу — не толькі ўстанавіць віну падазраванага, у дадзеным выпадку Гараўскага. Існуюць таксама працэсуальныя правы і падсуднага, і пацярпелых, якія тут выступаюць як істцы. Яны таксама маюць права на справядлівае судовае разбіральніцтва, доступ да правасуддзя і эфектыўнае пакрыццё шкоды.Удзел у працэсе ў пэўнай ступені гарантуе гэтыя працэсуальныя правы. І адмова даць ім слова, на мой погляд, парушае іх працэсуальныя правы.У іх не было магчымасці расказаць, як яны працягваюць пакутаваць праз гвалтоўнае знікненне сваіх родных. Яны не маглі
    157видео6311Открыть в Telegram
  • Новы Час

    22 сент., 12:50

    Суддзя запытаўся ў Юрыя Гараўскага, хто замовіў САХРу гэтыя знікненні. Гараўскі адказаў: — Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка (Дзмітрый Паўлічэнка — былы камандзір САХРу. — рэд.), Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў (Юрый Сівакоў — былы міністр унутраных спраў
    Новы ЧасУ Швейцарыі пачынаецца апеляцыйнае слуханне па справе Юрыя Гараўскага. «Новы Час» працуе з залы судаСёння, 22 верасня, у Кантанальным судзе Санкт-Галена пачынаецца апеляцыйнае слуханне па справе былога байца беларускага САХРу Юрыя Гараўскага. У 2023 годзе суд першай інстанцыі апраўдаў яго па абвінавачаннях у датычнасці да гвалтоўных знікненняў беларускіх…
    1765311Открыть в Telegram
  • Новы Час

    22 сент., 09:28

    Суддзя запытаўся ў Юрыя Гараўскага, ці мог бы ён вярнуцца ў Беларусь у выпадку змены палітычнай сітуацыі ў краіне. Гараўскі адказаў: — Нават пры змене ўлады ў Беларусі я быў бы асуджаны і расстраляны. Пра тое, што адбываецца падчас апеляцыйнага слухання
    2316221Открыть в Telegram
  • Новы Час

    22 сент., 09:10

    Суддзя запытаўся ў Юрыя Гараўскага, ці мог бы ён вярнуцца ў Беларусь у выпадку змены палітычнай сітуацыі ў краіне.Гараўскі адказаў:— Нават пры змене ўлады ў Беларусі я быў бы асуджаны і расстраляны.Пра тое, што адбываецца падчас апеляцыйнага слухання па справе былога байца беларускага САХРу Юрыя Гараўскага, мы распавядаем тут.Без VPN
    263511Открыть в Telegram
  • Новы Час

    22 сент., 07:34

    Бенуа Мэйстрэ, юрыдычны кансультант няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Trial International», якая была адным з ініцыятараў прыцягнення да адказнасці экс-байца САХР Юрыя Гараўскага за гвалтоўныя знікненні апазіцыйных палітыкаў у Беларусі:Мы пазбягаем залішняй упэўненасці, бо ў такіх сітуацыях ніколі нельга быць цалкам упэўненымі. Наша апошняя надзея — атрымаць абвінаваўчы прысуд і дамагчыся адмены рашэння суда першай інстанцыі.
    238видео922Открыть в Telegram
  • Новы Час pinned a photo

    22 сент., 06:37

  • Новы Час

    22 сент., 06:33

    Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным дзеля міру👉 НЧЗяленскі адзначыў, што не імкнецца да такой сустрэчы, але гатовы да яе дзеля міру. «Гэта (будзе) не лепшы дзень у маім жыцці. Але я зраблю гэта дзеля таго, каб наблізіць мір», — сказаў ён. Сусветныя лідары абмяркоўваюць, як уладкаваць паміж РФ і Украінай хаця б энергетычнае перамір’е, а Расія працягвае біць па Украіне балістыкай. Ідуць 1672-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    22 сент., 06:27

    ❗️Сёння ў Швейцарыі пачынаецца апеляцыйнае слуханне па справе Юрыя ГараўскагаГараўскі — былы баец беларускага САХРу, які прызнаваўся ў датычнасці да выкрадання Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У 2023 годзе суд першай інстанцыі яго апраўдаў.Карэспандэнт "Новага Часу" Вольга Класкоўская знаходзіцца ў залі суда. і мы будзе расказваць вам, што адбываецца на працэсе.Чытаць далейБез VPN
    2881632Открыть в Telegram
  • Новы Час

    21 сент., 17:09

    📌Хронікі рэпрэсій◾️ Пяты год на турэмным рэжыме знаходзіцца палітвязень Юрый Бялько. Паводле праваабаронцаў, яго стан здароўя сур’ёзна пагоршыўся: мужчына моцна схуднеў, у яго галаўныя болі, павышаны ціск і праблемы з пазваночнікам. За пяць гадоў яму не дазволілі ніводнага спаткання з роднымі. ◾️ У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай у калоніі выявілі анкалагічнае захворванне. Большую частку часу яна знаходзіцца ў медсанчастцы. ◾️ На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак афіцэраў. Іх падазраюць у сувязях з адстаўным падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарой.З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.Без VPN
  • Новы Час

    21 сент., 06:45

    Дональд Трамп ізноў просіць Уладзіміра Зяленскага спыніць удары па расійскіх НПЗ👉 НЧПамятаеце, як кіраўнік ЗША Дональд Трамп заявіў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што ў таго «няма картаў» у вайне з Расіяй? Падобна, цяпер «няма картаў» у самога Трампа. Ён неаднаразова просіць Зяленскага спыніць удары па расійскай нафтаперапрацоўцы. Пры гэтым нічога не прапануе Украіне — бо няма чаго прапанаваць узамен? Ідуць 1671-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    20 сент., 06:19

    «Надсанаведа» можа стаць новым кірункам у гуманістыцыУ Лёндане на сымпозіюме да 100-годзьдзя з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана загаварылі пра надсанаведу — магчымы міждысцыплінарны кірунак, які будзе дасьледаваць яго постаць, спадчыну і інтэлектуальную дзейнасьць.Што стаіць за гэтай ідэяй і чаму гаворка ідзе ня толькі пра Надсана, але і пра беларускую мову, рэлігію, ідэнтычнасьць ды эміграцыю — чытайце тут.Без VPN
    5741221Открыть в Telegram
  • Новы Час

    20 сент., 05:48

    ISW: у расійцаў практычна няма прасоўвання на фронце з сакавіка 2026 года👉 НЧПа даных аналітыкаў, расіяне за гэты год захапілі ўсяго 147,7 квадратнага кіламетра тэрыторыі Украіны. У той жа час Украіна вызваліла сваёй зямлі ў шэсць разоў больш — па меншай меры 972,56 квадратнага кіламетра. Праблема «прыпісак» у арміі РФ можа быць не толькі прапагандысцкай, але і следствам культуры пастаяннай хлусні, распаўсюджанай унутры расійскай арміі. Ідуць 1670-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    19 сент., 06:04

    Дональд Трамп падпісаў закон Ліндсі Грэма аб «пякельных санкцыях» супраць РФ👉 НЧДакумент прадугледжвае санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў, банкаў, алігархаў і «ценявога флоту» Расіі, а таксама дазваляе прэзідэнту ЗША ўводзіць мыты да 100% для краін, якія купляюць расійскую нафту, газ, уран і іншыя рэсурсы. Галоўнае, каб прэзідэнт ЗША скарыстаўся гэтым правам. Ідуць 1669-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    18 сент., 15:27

    📌Хронікі рэпрэсій у Беларусі◾️ У СІЗА КДБ набылі моц новыя правілы ўнутранага распарадку. Яны дыскрымінуюць жанчын і ўзмацняюць ізаляцыю людзей у карцары. ◾️ МУС дадало ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 11 чалавек. Сярод іх — былы падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч і 56-гадовая Галіна Усцюгава, якую суд прызнаў вінаватай паводле пяці артыкулаў КК. ◾️ Міністэрства інфармацыі прызнала «экстрэмісцкімі» два TikTok-акаўнты і Telegram-чат «Выборы 2020. Чат».З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.Без VPN
  • Новы Час

    18 сент., 06:57

    Урсула фон дэр Ляен: ЕС вылучыць Украіне дадатковыя 3,3 мільярды еўра на ракеты і беспілотнікі👉 НЧГэтыя сродкі паступаць для Украіны ўжо сёння. Тым часам ЕС таксама ўкладзецца ў стварэнне супрацьбалістычнай сістэмы Freya. Гэта становіцца ўсё больш актуальным, бо існуе верагоднасць удару РФ па краінах NATO, якую потым назавуць «выпадковым інцыдэнтам». Ідуць 1668-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    18 сент., 05:44

    Лукашэнка запэцкае адносіны з Коўлам і Трампам праз уласную сквапнасць?👉 Сяргей СалаўёўБезумоўна, самая прыемная навіна тыдня — гэта вызваленне 25 палітычных вязняў. Цяпер у розных пабліках абмяркоўваюць адно пытанне: «Чаму так мала?» Але мы лепш успомнім, што нават адно выратаванае жыццё — гэта лепш, чым ніводнага.Чытаць цалкамСпасылка без VPN
    354311Открыть в Telegram
  • Новы Час

    17 сент., 15:51

    📌Хронікі рэпрэсій◾️ У першай палове 2026 года 30 чалавек дадалі ў «спіс экстрэмістаў» у справах, дзе фігуруе арт. 342. Праваабаронцы распавядаюць, як пераслед працягваецца пасля заканчэння тэрміну даўніны. ◾️ Яўген Караулаў заявіў, што КДБ цягам трох месяцаў кашмарыць яго сям’ю. Яго маці затрымлівалі на працы, а самога Караулава спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва. ◾️ Старонкі блогеркі і экс-палітзняволенай Вольгі Такарчук і яшчэ некалькі акаўнтаў дадалі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.Без VPN
  • Новы Час

    17 сент., 06:14

    Кангрэс ЗША канчаткова прыняў закон аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Справа за Трампам👉 НЧПалата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША канчаткова прыняла законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Цяпер гэты закон павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У той жа час Украіна чакае ад Расіі крокаў па «энергетычным перамір'і», якое анансаваў Трамп. Ідуць 1667-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.Чытаць далейЧытаць без VPN
  • Новы Час

    16 сент., 17:17

    📌 Хронікі рэпрэсій◾️ На 16 верасня планавалі вызваліць мінімум 200 палітвязняў. Аднак на волю выйшлі толькі 25 — іх вывезлі ў Літву. Больш за 170 чалавек, якіх планавалі вызваліць і пакінуць у Беларусі, не выйшлі. ◾️ У Мінску 38-гадовую фатографку Злату Скобнікаву асудзілі паводле арт. 361-4 КК. Верагодна, яна атрымала «хатнюю хімію». ◾️ Былую палітзняволеную Ганну Вішняк завочна асудзілі на 5 гадоў калоніі і штраф 600 базавых велічыняў.З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні.Без VPN
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота