Последние посты

Памежак
10 июл., 11:03
ТО-ТО-СЁДзеля чаго жыве цюлень? Ляжыць на пляжы цэлы дзень, Скідае кроплі плаўнічкамі, А ў зяпу рыбкі лятуць самі!
Памежак
9 июл., 12:29
Прысвячэнне ДняпруМагутны, шаноўны і дужы Дняпро, Ты веліч і гонар тутэйшай зямлі! Прасторы палёў, краявіды лугоў Кветкай яскравай тваёй узышлі.Спрадвечныя песні пяюць над табой, Сілы тутэйшым здавён ты даеш, Упэўненай, моцнай, бурлівай хадой Цячэш і цячэш, плывеш і плывеш.Адвечны спакой беларускай прыроды Струмені твае захавалі навекі. Адметны, выразны, яскравы твой водар Душэўныя раны загоіць, што лекі!Хай жа віры твае нясуць жвавы наш род, І нясе твая плынь росквіт душ і пачуццяў, Хай ліецца і танчыць вады карагод,
Памежак
8 июл., 08:32изменён
ТО-ТО-СЁДжыгіт у танцы імкнецца да неба: Яго ДЖАліць матэрыя ўласнага цела, Яму ГІДкая дажджамі размытая глеба.Толькі гравітацыя — упартая бабка, Якая ад пачатку свайго існавання Разбівае і рытмы, і рыфмы, і рукі, Вырашае сыГРАць ягонымі ботамі На ТАЦЫ гор, Запрашаючы ў свае старэчыя абдымкі.А той ізноў да неба.Памежак pinned «Добры дзень, шаноўнае спадарства! Сёння мы хочам больш падрабязна распавесці пра нас у медыя-прасторы і падзяліцца сякімі-такімі спасылкамі. • Асобнік першага нумара альманаху "Памежак" можна прыдбаць у кнігарні "Акадэмкніга" па спасылцы. • Акрамя гэтага…»
18 июн., 11:10

Памежак
18 июн., 10:53изменён
Добры дзень, шаноўнае спадарства! Сёння мы хочам больш падрабязна распавесці пра нас у медыя-прасторы і падзяліцца сякімі-такімі спасылкамі.• Асобнік першага нумара альманаху "Памежак" можна прыдбаць у кнігарні "Акадэмкніга" па спасылцы. • Акрамя гэтага, у нас ёсць сайт з усімі тэкстамі, якія выкладаліся на канале.Пакуль што на гэтым усё, але чакайце! Хутка будуць новыя пасты, падкасты і творы!
Памежак
7 июн., 06:21
"То-то-сё"Я жаўрук па вызначэнніЖаўрукі, да вас пытанне: мы сапраўды такімі нарадзіліся ці гэта вынік дзеяння эвалюцыі? Нядаўна мой бацька успомніў пра мяне цікавы факт, які б мог патлумачыць маю жаўруковасць. Я нават калі быў двухгадовым дзіцюком і спаў у дзіцячым ложку з бар’ерамі, то прачынаўся а пятай раніцы і будзіў бацькоў. Яны вызвалялі мяне і пускалі пагуляцца ў цемру, а самі ішлі дасынаць. Уявіце, якое раздолле мне было! Колькі цікавых заняткаў лунала навокал! Я лічу, што толькі дзякуючы гульням мне і ўдалося развіць у сабе выжывальніцкія навыкі. Паляваць у цемры на звера — гэта, ведаеце, не кожнаму дадзена. Ці, напрыклад, вывучаць флору ў вазонах... Хто возьмецца? Адметна, што з гадамі гэты навык паляўнічага нікуды не знік — цяпер па раніцах я палюю на музу. Але ж, спадарства, хто падкажа, як спаць даўжэй і не падскокваць а пятай? Я стаміўся быць жаўруком! Буду ўдзячны
Памежак
6 июн., 12:31
https://telegra.ph/L%D1%96st-EHryka-Albertav%D1%96cha-da-Alega-YAvaro%D1%9Eskaga-06-06TelegraphЛіст Эрыка Альбертавіча да Алега ЯвароўскагаАрфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваны Мілы сябра мой, Алегу! От і пішу я табе адказ такі доўгачаканы. Усё ніяк не мог сабрацца ды сесці за ліст: увесь час у працы, у справах. Зараз як школа скончылася, дык за дзіцямі прыбіраць трэба, смецця шмат пакідаюць…
Памежак
26 мая, 12:08
Добры дзень, паважаныя слухачы! Сустракайце 15-ты выпуск падкасту “Нататкі народнай мовы”. У гэты раз Ян Квячот і Алег Явароўскі вырашылі паразмаўляць па душах і падвесці вынікі працы згодна з новым фарматам. Размова атрымалася вельмі шчырай і па-сяброўску цёплай. Запрашаем і вас, паважаныя слухачы, далучыцца да нашай гутаркі: пішыце каментары і стаўце рэакцыі! Будзем радыя любой падтрымцы!Абмеркавалі: • З’яўленне “Памежка” на паліцах “Акадэмкнігі” і Нацыянальнай бібліятэкі. • Узнаўленне фармату “То-то-сё”. • Планы да наступнага падкасту.Шчыры дзякуй вам, шаноўныя слухачы, што застаецеся з намі!Прыемнага праслухоўвання!
Памежак
23 мая, 05:23
ТО-ТО-СЁПанства, спадарства, таварышы! Ента што ж робіцца ў свеце-та нашым? Мінск — сталіца Беларусі, казалі яны. Ганарымся Мінскам, пісалі яны. У Мінску самая развітая сетка тралейбусная, ухваляліся яны. А на самой справе што? Тралейбусаў шмат, не спрачаюся, і ездзяць шмат дзе, і новыя ёсць, тут пытанняў нуль! Але ж старыя тралейбусы! Ай, людцы ж вы мае, не герметычныя зусім! Як дождж ішоў нядаўна, дык думаў у тралейбусе схаваюся. А каб яно так і было! Сеў на крэсла я, а на галаву як пацякла вада, дык зусім бяда была! От і скажыце вы мне, людцы, нашто тралейбусы такія? Каб новыя рабіць, дык мо старыя хоць скотчам ці плёнкай заляпіць, каб хоць на галаву не капала?аЎТАР-гАРЭЗА
Памежак
10 мая, 17:15
Добры дзень, паважаныя слухачы! Пасля доўгага маўчання і некаторых зменаў у фармаце прэзентуем вам 14-ты выпуск падкасту “Нататкі народнай мовы”.Абмеркавалі: • Як пісаць творы для дзяцей. • Працяг эпісталярнай спадчыны Алега Явароўскага і Эрыка Альбертавіча пра карціну М. Шагала “Шпацыр”. • Планы да наступнага падкасту.Шчыры дзякуй вам, шаноўныя слухачы, што застаецеся з намі!Прыемнага праслухоўвання!
Памежак
9 мая, 12:20
https://telegra.ph/L%D1%96st-da-EHryka-Albertav%D1%96cha-G-05-09TelegraphЛіст да Эрыка Альбертавіча Г.З эпісталярнай спадчыны Алега Явароўскага Шаноўны Эрык! Пішу я табе, добры мой сябра, пасля наведвання выставы, дзе была выстаўлена карціна Марка Шагала “Шпацыр”. І, не паверыш, глядзеў я на яе і плакаў, не мог стрымацца. Людзі праходзілі побач, дзівіліся…
Памежак
29 апр., 11:05
https://telegra.ph/Kazka-pra-sonejka-04-29
Памежак
21 апр., 19:44

Памежак
21 апр., 19:34
Добры вечар, паважаныя сябры! Шчыра віншуем усіх праваслаўных з Радаўніцай! Пакуль Ян і Алег паступова выпаўзаюць з доўгіх выходных, вы нарэшце можаце паслухаць 13-ты выпуск падкасту "Натакі народнай мовы". Пад шум машын за акном і за кубачкам гарбаты мы прыемна паразмаўлялі пра мастацтва і творчасць.Абмеркавалі: • Першы акт монадрамы спадара Яна "Мае зорныя мроі". • Пераклад Дантэ "Боская камедыя" на беларускую мову. • Творчы шлях Марка Шагала і яго карціны "Шпацыр " і "Над горадам".Прыемнага праслухоўвання!
Памежак
13 апр., 10:41изменён
Добры дзень, паважаныя сябры! Выпраўляем учорашнюю недарэчнасць і прэзентуем вам 12-ты выпуск падкасту “Нататкі народнай мовы”. У гэты раз Ян Квячот напісаў невялікую монадраму “Мае зорныя мроі”, прымеркаваную да Дня Касманаўтыкі і вяртання на Зямлю касмічнай місіі “Артэміда-2”. Заканчэнне плануецца ў наступную нядзелю. Прыемнага праслухоўвання!
Памежак
12 апр., 19:42
Хрыстос Уваскрос, паважаныя сябры! Віншуем усіх праваслаўных з Вялікаднем! А яшчэ з Днём касманаўтыкі! На жаль, у нас узніклі пэўныя "тэхнічныя шакаладкі" з нашым падкастам, таму пастараемся выпусціць яго заўтра з раніцы ☺️ З павагай да слухачоў, Ян Квячот
Памежак
8 апр., 16:46
https://telegra.ph/Danteh-Al%D1%96gery-Boskaya-kamedyya-Pekla-Pesnya-pershaya-04-08TelegraphДантэ Аліґеры "Боская камедыя" Пекла Песня першаяПЕСНЯ ПЕРШАЯ 1 У час цяжкі, у момант паваротны Свайго жыцця, згубіўшы верны шлях, Я трапіў нечакана ў лес дрымотны. 4 Слоў не знайсці, каб выказаць мой жах, Бо выклікаюць нават успаміны Пра гэты лес намнога большы страх, 7 Чым уяўленне ўласнай дамавіны. Быў…
Памежак
5 апр., 18:47изменён
Добры вечар, паважаныя слухачы! Усіх каталікоў мы сёння шчыра віншуем з Вялікаднем, а праваслаўных — з Вербніцай! Сустракайце 11 выпуск "Нататак народнай мовы". У гэты раз Ян Квячот і Алег Явароўскі за кубачкам гарбаты паразважалі наконт рэтрытаў і знайшлі магчымыя шляхі вырашэння творчага крызісу.Абмеркавалі: • Адкуль пайшлі рэтрыты і да чаго тут будыйскія практыкі? • Якія практыкаванні трэба рабіць, калі не пішацца? • Дзе шукаць беларускі пераклад "Боскай камедыі" Дантэ?Прыемнага праслухоўвання!
Памежак
1 апр., 18:36
https://telegra.ph/Rehtryty-dlya-p%D1%96smenn%D1%96ka%D1%9E-04-01TelegraphРэтрыты для пісьменнікаўДобры дзень, паважаныя чытачы нашага невялікага блогу! У сённяшнім пасце я б хацеў закрануць вельмі актуальную тэму для сучасных творцаў і паразмаўляць пра рэтрыты для пісьменнікаў. У гэтым рэчышчы існуе даволі багата артыкулаў як у нас, так і ў англамоўнай…
Памежак
29 мар., 13:03
Добры дзень, паважаныя слухачы! Сёння хочам прэзентаваць вам дзясяты, юбілейны выпуск "Нататак народнай мовы". У гэты раз Ян Квячот і Алег Явароўскі вырашылі не абцяжарваць галовы слухачоў складанымі канцэпцыямі на карысць душэўнай размове.Абмеркавалі: • Тэму адзення ў творы "Споведзь без пінжака". • Дасягненні падкаста і планы далейшага развіцця. • Арабскае пісьмо і кітабы.Шчыры дзякуй вам, шаноўныя слухачы, што застаяцеся з намі!Прыемнага праслухоўвання!
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →