Последние посты

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
22 сент., 08:43
Сустрэча настаўнікаў у Варшаве — ужо 27 верасня! Запрашаем на жывую сустрэчу педагогаў, рэпетытараў і ўсіх, хто звязаны з адукацыяй. Будзем знаёміцца, дзяліцца вопытам, абмяркоўваць працу ў эміграцыі, адукацыйныя праекты і магчымасці для настаўнікаў.У праграме: 🔹 Польская сістэма адукацыі. Дзе ў ёй мы — настаўнікі? І дзе нашы дзеці? Вольга Сцяпанава 🔹 Як матываваць вучняў у рамках урока ці заняткаў Наталля Фурсава - мадэраванае абмеркаванне 🔹 Вопыт інтэграцыі ў сістэму адукацыі ў Польшчы Андрэй Макоўскі ☕️ Кава-паўза 🔹 Стварэнне адукацыйнага курса ў рамках гранта 🔹 Павандраваць бясплатна і павучыцца новаму: Erasmus+ Аляксей Бурносенка — майстар-клас 🔹 Асабістыя ўнутраныя рэсурсы педагога і іх аднаўленне Васіль Пронь — Майстар класс 🤝 Нэтворкінг Вольны фармат: знаёмімся, абменьваемся кантактамі, размаўляем і знаходзім цікавых суразмоўцаў. А напрыканцы — кароткія прэзентацыі
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
21 сент., 18:02
🧠🎬 PSY-кінаклуб Глядзім і абмяркоўваем разамЗапрашаем на сустрэчу PSY-кінаклуба — месца, дзе кіно становіцца інструментам для самапазнання і разумення чалавечых пачуццяў.Гэта не проста кінапаказ. Мы разам глядзім стужку, а потым абмяркоўваем яе псіхалагічныя аспекты з прафесійным мадэратарам-псіхолагам. Гэта жывая размова пра эмоцыі, жыццёвыя сцэнары і тое, што часта хаваецца ад вока.🎥 Гэтым разам глядзім фільм рэжысёра Георга Слейзера «Знікненне (The Disappearance / Spoorloos)»Каханая Рэкса знікае бясследна. Пасля шматгадовай невядомасці з'яўляецца таямнічая фігура, якая прапануе Рэксу даведацца праўду, але цана за яе можа быць невыноснай. Псіхалагічны трылер пра апантанасць і кантроль.🔴 У праграме сустрэчы: 🔻 кароткае ўступленне 🔻 прагляд фільма 🔻 перапынак 🔻 сумеснае абмеркаванне🟠 Каму будзе цікава: 🔸 псіхолагам 🔸 аматарам добрага кіно
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
21 сент., 12:31
👋Вітаначкі даражэнькія! Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥🗓 Панядзелак 18:00 -Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым | заля👉 рэгістрацыя 18:00 - Закрытае | Працоўная сустрэча | каворкінг🗓 Аўторак 10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы 18:40 - Што? Дзе? Калі? | заля 👉 канал клуба🗓 Серада 18:00 - Напішы ліст палітвязню | каворкінг 👉Insta ініцыятывы 18:30 - Творчы Клюб «Мярэжкі» | заля 👉Insta ініцыятывы🗓 Чацвер 16:00 - Закрытае | Рэпетыцыя | заля 18:00 - Падлеткавы клуб WYSPA | заля👉 канал клуба 19:00 - Філасофскі клуб | каворкінг 👉 канал клуба
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
18 сент., 17:03
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎📣 Ад ідэі да PR кампаніі: трэнінг для беларускіх ініцыятыўЗапрашаем беларускія ініцыятывы на практычны трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній.17–23 кастрычніка, Польшча.📌 Што вы атрымаеце? • 5 дзен практыкі з экспертамі; • каля 900 еўра для каманды на рэалізацыю кампаніі; • ментарскую падтрымку, каля 5 гадзін.🙌 Умовы ўдзелу: • запрашаем па 2 прадстаўні:цы ад каманды ініцыятывы з Польшчы; • тэмы у якіх вы павінны працаваць: сацыяльныяі, культурныя, адукацыйныя, праваабарончыя, экалагічныя, гендарныя і інш. • узрост удзел:ніц: 18 – 30 год🌍 У праграме возьмуць удзел маладыя людзі і ініцыятывы з Беларусі і Германіі. 💬 Працоўныя мовы: англійская для часткі міжнароднай праграмы і беларуская / руская на этапе стварэння кантэнту.
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
17 сент., 11:14изменён
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎🚨🎓 Адукацыйныя магчымасці для беларусаў: бясплатная вучоба і стыпендыі да 800 еўра!🚨«Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (IUBEL) адкрыў прыём заявак на восеньскі семестр 2026 года. Гэта выдатная магчымасць паглыбіць веды, далучыцца да крутой акадэмічнай супольнасці і рэалізаваць свой праект.Што прапануюць? 🔹 Бясплатная сертыфікацыйная праграма (з крэдытамі ECTS) ад Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэта. 🔹 Гібрыдны фармат: зручныя анлайн-заняткі + афлайн сапраўдная сапраўдная зімовая школа. 🔹 Асноўны курс: «Беларусь пад пытаннем» (сярод выкладчыкаў — Эн Эплбаўм, Таццяна Шчытцова, Андрэй Казакевіч і інш.). 🔹 На конкурснай аснове — даследчыя стыпендыі да 800 еўра за семестр.Для каго? Беларускія студэнты і
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
14 сент., 12:52
👋Вітаначкі даражэнькія! Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥🗓 Панядзелак 18:00 -Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым 👉 рэгістрацыя 18:00 - Закрытае | Працоўная сустрэча🗓 Аўторак 10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы 16:00 - Закрытае | Рэпетыцыя 18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба🗓 Серада 15:00 - Закрытае | Падлеткавы клуб WYSPA 17:00 - Закрытае | Рэпетыцыя 18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы🗓 Чацвер 18:00 - Падлеткавы клуб WYSPA 👉 канал клуба
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
10 сент., 14:39
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎Афлайн-майстэрня «Нябачная праца» ў Варшаве пры падтрымцы J4T 💛«Нябачная праца» – майстэрня калажа для беларусак, прысвечаная нябачнай жаночай працы: клопату пра блізкіх, побыту, эмацыйнай падтрымцы, адаптацыі ў эміграцыі, пошуку працы і мноству іншых рэчаў, якія рэдка ўспрымаюцца як «сапраўдная праца», хоць менавіта на іх часта трымаецца наша жыццё.На майстэрні ўдзельніцы разам з мастачкамі Кацяй і Ірай створаць калажы на аснове ўласнага досведу. Пасля сустрэчы працы стануць часткай анлайн-выставы «Нябачная праца» – разам з невялікімі гісторыямі іх аўтарак.Ідэя «Нябачнай працы» нарадзілася ў рамках Школы інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People, якую j4t.info праводзілі сёлета, і ў нас атрымалася падтрымаць яе рэалізацыю.👉 Рэгістрацыя
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
10 сент., 07:40
⁉️Ваша дзіця ідзе ў школу, а ў вас усплываюць “в’етнамскія флэшбэкі”? ⁉️А ці ёсць цкаванне ў польскіх школах? ⁉️Чаму ўзнікае цкаванне і як школа і бацькі могуць абараніць дзіця?Запрашаем на ўводную інфармацыйную лекцыю з псіхолагам «👋Прывітанне, школа! Бывай, булінг🚫».Пра што пагаворым: 🔻Анатомія з’явы: што такое сапраўдны булінг і чым ён прынцыпова адрозніваецца ад звычайнага дзіцячага канфлікту або прыцірання ў класе.🔻Прычыны і трыгеры: чаму і як калектыў выбірае мішэнню тое ці іншае дзіця (разбіраем сістэмныя збоі ў класе, а не «няправільныя» паводзіны дзяцей).🔻Алгарытм для дарослых: дакладныя дзеянні школы і бацькоў, калі цкаванне ўжо пачалося, і чаму парады «проста не звяртаць увагі» або «дай здачы» не
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
9 сент., 12:11
👋Вітаначкі даражэнькія! 🧵 Нагадваем, што сёння будзем не проста вышываць - будзем працягваць беларускую традыцыю! ❤️Першая сустрэча Творчага Клюба «Мярэжкі» - ужо сёння.Пазнаёмімся з тэхнікай вышыўкі процягам і разам створым невялікую стужку з узорам. Досвед не патрэбны - усё пакажам!📅 9 верасня ⏰ 18:30 🎟 Уваход вольны 💛 Данаты вітаюцца 📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a✨ Без рэгістрацыі - проста прыходзьце!Будзем тварыць, размаўляць і захоўваць сваё разам 🤍Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам 👉 Падтрымаць
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
7 сент., 17:32
👋Вітаначкі даражэнькія! Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥🗓 Панядзелак 18:00 -Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым 👉 рэгістрацыя 18:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя🗓 Аўторак 10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы 18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба🗓 Серада 11:00 - Закрытае | Працоўная сустрэча 18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы 18:30 - Першая сустрэча Творчага Клюба «Мярэжкі»👉Insta ініцыятывы🗓 Чацвер 18:00 - Падлеткавы клуб WYSPA 👉 канал клуба 19:00 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
4 сент., 06:04
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎🎓 Invisible University for Belarus (IUBEL) — восеньскі семестр 2026Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацыйную праграму для беларускіх студэнт_ак у эміграцыі: Invisible University for Belarus.Гэта не замена вашай асноўнай вучобы, а дадатковая адукацыя: курсы пра Беларусь у транснацыянальным кантэксце, даследчыя праекты, менторства і сувязі з беларускай і міжнароднай навуковай супольнасцю. Курсы даюць крэдыты ECTS.У восеньскім семестры 2026: «Беларусь у пытаннях: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры Беларусі ў рэгіянальных і глабальных кантэкстах» Сярод выкладчыкаў: Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava і іншыя.Акрамя таго, студэнт_кі могуць наведваць курсы ў рамках Global
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
3 сент., 19:01
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎Набор на «Журфак па суботах» — афлайн-праграму для дасведчаных і пачынаючых журналістаўНавучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый.«Журфак» для вас, калі вы:▪️пачынаеце шлях у журналістыцы; ▪️працуеце ў медыя, але хочаце сістэматызаваць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў; ▪️пасля пераезду хочаце вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі; ▪️пішаце, здымаеце, працуеце з сацсеткамі, але хочаце лепш разумець увесь журналісцкі працэс.Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
3 сент., 15:10
⁉️Ваша дзіця ідзе ў школу, а ў вас усплываюць "в'етнамскія флэшбэкі"? ⁉️А ці ёсць цкаванне ў польскіх школах? ⁉️Чаму ўзнікае цкаванне і як школа і бацькі могуць абараніць дзіця? Запрашаем на ўводную інфармацыйную лекцыю з псіхолагам «👋Прывітанне, школа! Бывай, булінг🚫». Пра што пагаворым: 🔻Анатомія з'явы: што такое сапраўдны булінг і чым ён прынцыпова адрозніваецца ад звычайнага дзіцячага канфлікту або прыцірання ў класе.🔻Прычыны і трыгеры: чаму і як калектыў выбірае мішэнню тое ці іншае дзіця (разбіраем сістэмныя збоі ў класе, а не «няправільныя» паводзіны дзяцей).🔻Алгарытм для дарослых: дакладныя дзеянні школы і бацькоў, калі цкаванне ўжо пачалося, і чаму парады «проста не звяртаць увагі» або «дай здачы» не працуюць. Гэтая сустрэча
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
27 авг., 10:29
"Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем? 🫣Магчыма, ВІЧ ёсць у чалавека, з якім ты сябруеш, сустракаешся ці працуеш. Магчыма, ён не кажа пра гэта, бо баіцца асуджэння. А магчыма, ты проста хочаш лепш разумець уласнае здароўе, адносіны і межы іншых людзей.📣 Запрашаем на «Абмяркуем?» — інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне пра ВІЧ без сораму і страшылак.З дапамогай гульнявых фарматаў і рэальных жыццёвых сітуацый мы разам абмяркуем: • Як ВІЧ перадаецца, а як — не? • Ці трэба распавядаць партнёру пра ВІЧ-статус? • Якія спосабы абароны існуюць? • Як падтрымаць чалавека, які даверыўся табе?Табе не спатрэбяцца спецыяльныя веды. Нікога не будуць прасіць раскрываць свой статус ці асабісты досвед. Можна ўдзельнічаць у абмеркаванні, задаваць пытанні ці проста слухаць. А яшчэ будуць піца, напоі, новыя знаёмствы і прастора, дзе можна спытаць пра тое, пра што звычайна маўчаць.
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
27 авг., 09:34
👋 Сябры, ужо сёння ўвечары чакаем вас!Калі вы яшчэ не вызначыліся з планамі на гэты чацвер, нагадваем пра нашыя сённяшнія сустрэчы:🏃♂️ 18:45 - Сустрэча клуба RUN_WAWA_RUN. Далучайцеся да актыўнай супольнасці і рыхтуйце красоўкі! 👉 Усе дэталі ў канале клуба🗣 19:00 - Інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне "Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем важныя і складаныя пытанні ў бяспечнай і сяброўскай атмасферы. 👉 Не забудзьцеся зарэгістраваццаДа сустрэчы ўвечары! 🤍🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам 👉 Падтрымаць📍 Dożynkowa 6a, Варшава ⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
24 авг., 13:46
👋Вітаначкі даражэнькія! Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥🗓 Панядзелак 18:00 -Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым 👉 рэгістрацыя🗓 Аўторак 10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы 18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба🗓 Серада 17:30 - Майстар-класс: "Што азначае свабода? Гoлас моладзі" 👉 рэгістрацыя 18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы🗓 Чацвер 18:45 - Сустрэча клуба RUN_WAWA_RUN 👉 канал клуба 19:00 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба 19:00 - Інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне "Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем? 👉 рэгістрацыя
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →