gram news
Аватар канала RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

@razam_refugee_help

Канал працоўнай групы RAZAM, якая займаецца дапамогай беларускім уцекачам па-за межамi Нямеччыны. Канал рабочей группа RAZAM, которая занимается помощью беларуским беженцам вне Германии.

ПроектыBE

121подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    7 февр. 2023 г., 17:25

    The artists who participate in the project represent different generations, styles, techniques and disciplines. They are connected by a direct or indirect reference to the concept of freedom, independence, security or lack of it.The auction will take place on February 8, 2023 at 19.00. We invite you to bid via the Artinfo.pl (http://artinfo.pl/) and Onebid.pl (http://onebid.pl/) portals.The artworks are under the link below: https://drive.google.com/drive/folders/14scPP6g7kQE9TaOGi9rkAyHxZEK_ZbFV?usp=sharing
    artinfo.plArtinfo.pl - portal rynku sztukiNajwiększy portal rynku sztuki. Jesteśmy jedynymi niezależnymi doradcami dla kolekcjonerów i inwestorów. Ponad 400.000 dzieł sztuki, 28.000 artystów.
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    7 февр. 2023 г., 17:25изменён

    EN Charity Art Auction for refugees from Belarus and Ukraine #SztukaWspierania The Humanosh Foundation together with Piękna Gallery and the integrated marketing agency Communication Unlimited are organizing a charity auction for the third time. The art works by outstanding artists from Belarus, Ukraine and Poland will be presented there. The auction is an opportunity to buy valuable paintings as well as to help refugees who have been forced to leave their homeland. The event will be held on February 8, 2023 (19:00) on online platforms Artinfo.pl and Onebid.pl.There are currently about 2 million Ukrainians in Poland and this number is likely to grow. The living conditions in the frontline areas are tragic. People do not have electricity, water, heating and food. Those who will be able to organize an escape will probably decide to do so. There is also a growing number of Belarusians who
    OneBidAukcja Charytatywna na rzecz Uchodźców z Ukrainy i Białorusi | Piękna GalleryLicytacja przez internet na żywo 08/02/2023
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    7 февр. 2023 г., 17:17изменён

    RU Фонд «Humanosh» совместно с галереей Piękna и агентством интегрированного маркетинга Communication Unlimited в третий раз организует благотворительный аукцион. Здесь будут представлены работы выдающихся художников из Беларуси, Украины и Польши. Аукцион – это возможность приобрести ценные картины, а также помочь беженцам, вынужденным покинуть родину. Мероприятие состоится 8 февраля 2023 года в 19:00 на онлайн-платформах Artinfo.pl и Onebid.pl.В настоящее время в Польше проживает около 2 миллионов украинцев, и это число, вероятно, будет расти. Условия жизни в прифронтовых районах трагичны. У людей нет электричества, воды, отопления и еды. Те, кто сумеют организовать побег, наверняка решатся на это. Также растет число беларусов, которые вынуждены бежать из страны из-за страха быть арестованными или даже убитыми. Они часто приходят с одним рюкзаком, без возможности забрать свои
    OneBidAukcja Charytatywna na rzecz Uchodźców z Ukrainy i Białorusi | Piękna GalleryLicytacja przez internet na żywo 08/02/2023
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    7 февр. 2023 г., 15:59изменён

    Дабрачынны арт-аўкцыён для ўцекачоў з Беларусі і Украіны #SztukaWspieraniaШаноўныя сябры i сяброўкі, 8 лютага ў 19:00 пройдзе дабрачынны арт-аўкцыён беларуска-украінскага мастацтва ў падтрымку фонду Humanosh, які робіць каласальную працу, каб дапамагчы ўцекачам з Беларусі i Украіны ў Польшчы, а таксама аказвае медыцынскую і гуманітарную дапамогу ва Украіне. Мерапрыемства адбудзецца на анлайн-платформах Artinfo.pl и Onebid.pl. Азнаёміцца з творамі мастацтва можна па спасылцы: https://drive.google.com/drive/folders/14scPP6g7kQE9TaOGi9rkAyHxZEK_ZbFV?usp=sharingЧытаць больш:
    OneBidAukcja Charytatywna na rzecz Uchodźców z Ukrainy i Białorusi | Piękna GalleryLicytacja przez internet na żywo 08/02/2023
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    28 янв. 2023 г., 12:09изменён

    ДАПАМОГА БЕЛАРУСКIМ УЦЕКАЧАМ У ПОЛЬШЧЫ Фінансавая справаздача па праекце за 2022 годУ сакавіку-снежні 2022 года на рахунку праекта аб'яднання Razam e.V. было сабрана 17.075,73 еўра. Усе сабраныя сродкі пералічаны фонду Humanosh у межах дамоўленасцi аб супрацоўніцтве i выкарыстаны на аплату арэнды i камунальных паслуг для шэлтэра «Мірны Дом» (Mirnyi Dom) у Варшаве. У розныя часы ў «Мiрным Доме» адначасова знаходзілася ад 20 да 30 уцекачоў з Беларусі i Украіны, большасць з іх - жанчыны з дзецьмі.Нагадаем, што першы «Мiрны Дом» у Варшаве быў адчынены фондам Humanosh у лютым 2021 года з мэтай даваць першапачатковы прытулак беларусам i беларускам, якiя праз палiтычны пераслед апынулiся ў Польшчы. У сакавіку 2022 года фонд адчыніў другi «Мiрны Дом» у вёсцы Надажын i пачаў дапамагаць таксама ўцекачам з Украіны. Так, на піку гуманітарнай катастрофы ўлетку 2022 года абодва дамы прытульвалі
    RAZAMHilfe für Geflüchtete in Polen @BYАхова ў «мірным доме» Дзясяткі тысяч людзей зь Беларусі знайшлі прытулак ў Польшчы ад рэпрэсій у сваёй краіне. Там для беларускіх уцекачоў быў створаны часовы прытулак у "Мірным доме". ДАПАМАЖЫЦЕ АХВЯРАВАННЕМ На пачатак 2022 году ва Ўкраіне знаходзіліся…
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    23 авг. 2022 г., 10:04

    ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА!Шаноўныя сябры! Ад сакавiка гэтага года згуртаванне Razam e.V. падтрымлiвае праект фонда Humanosh, мэта якого — забяспечыць першапачатковым жыллём беларускiх уцекачоў ад вайны. Гэта выключна людзі, якія трапілі ва Украiну, ратуючыся ад палiтычнага пераследу ў Беларусi. Фокус дапамогi фонда ляжыць на сем'ях з дзецьмi.У дамах, якiя арандуе фонд у Варшаве i польскай вёсцы Надажыне, на сённяшнi дзень (23 жніўня) знайшлi прытулак 68 чалавек, у тым лiку 8 сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі (14).Патрэбна ваша тэрмiновая дапамога для аплаты арэнды жылля за гэты i наступны месяцы. Для забеспячэння фінансавай стабільнасці праекта нам будуць вельмі карысныя рэгулярныя ахвяраванні.Просім вас падтрымаць гэты заклік і распаўсюдзiць яго ў вашых сацыяльных сетках! РАЗАМ МЫ МОЖАМ БОЛЬШ!Падтрымаць праект Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00 B
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    13 авг. 2022 г., 18:30изменён

    ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА!...Не падоўжылі від на жыхарства ва Украіне. Больш таго, пакаралi штрафам i выдалi наказ на дэпартацыю....Дарагія сябры! Вайна ва Украіне для шмат каго з нас паступова становіцца звыклай рэчаiснасцю. Таму так важна нагадваць пра людзей, якім кожны дзень патрэбна наша дапамога, i заклiкаць да салiдарнасцi з iмi. Менавiта такой групай людзей, на якую, здаецца, забыўся ўвесь свет, з'яўляюцца беларусы, якія, уцякаючы ад рэпрэсій, апынуліся ва Украіне, а затым, уцякаючы ад вайны, – у Польшчы.Не многія з нас могуць уявiць сабе стан чалавека, які за вельмi кароткi час у другi раз адчуў страх за сваё жыццё, страціў дах над галавой, працу i магчымасць планаваць будучыню. Наша з вамi падтрымка дае гэтым людзям сiлы ў другi раз устаць на ногі i занова адбудоўваць сваё жыццё.Таццяна (62) з Віцебска з'ехала ва Украiну ў 2021 годзе, ратуючыся ад крымiнальнага пераследу
    RAZAMHilfe für Geflüchtete in PolenPolen hat seit 2020 mit Abstand die meisten Belarus:innen aufgenommen, die aus Angst vor Verfolgung und Repressionen ihre Heimat verlassen mussten. Zehntausende weiterer Geflüchteter hatten Zuflucht in der Ukraine gesucht. Als Russland die Ukraine großflächig…
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    19 июл. 2022 г., 10:59

    ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА!Каля 6 тыс. беларускіх уцекачоў з Украіны знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы без якога-небудзь легальнага статусу, без права на працу і права на арэнду жылля. І без таго катастрафічная сітуацыя пагаршаецца высокімі цэнамі на жыллёвым рынку, перапоўненымі лагерамі для ўцекачоў і (часткова) варожасцю ў дачыненні да беларусаў.На фоне гэтага расце важнасць ініцыятыў дапамогі гэтай групе людзей.Мэта нашага праекта — дапамога з аплатай двух дамоў, якія арандуюцца для беларускіх уцекачоў фондам Humanosh (Варшава). У дадзены момант у абодвух дамах пражывае 50 чалавек, у тым ліку 10 непаўналетніх дзяцей.На жаль, у мінулым месяцы мы не змаглі сабраць 3.100 еўра — суму, неабходную для штомесячнай аплаты арэнды і камунальных паслуг, паставіўшы тым самым пад пагрозу найманне аднаго з дамоў.Просім вас падтрымаць гэту ініцыятыву штомесячным або аднаразовым ахвяраваннем і
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    28 июн. 2022 г., 15:01

    Са снежня 2020 года па люты 2022 года згуртаванне Razam e.V. падтрымлівала беларускіх уцекачоў ва Украіне інфармацыя пра завершаны праект. Пасля пачатку расейскай вайны тысячы з гэтых людзей былі вымушаны ратаваць сваё жыццё ў другі раз. Razam e.V. перанакіравала дапамогу і з сакавіка 2022 года падтрымлівае праект, які фінансуе першапачатковае жыллё для беларускіх уцекачоў з Украіны ў Польшчы.Наша арганізацыя аплачвае арэнду і камунальныя паслугi за дзве хаты, у якіх месцяцца агулам да 50 уцекачоў. Адзін з дамоў знаходзіцца ў Варшаве (Mirnyj Dom w Warszawie), другі – у вёсцы Надажын, недалёка ад сталіцы. Чытаць больш…Штомесячныя выдаткі на праект складаюць каля 3100 еўра і фінансуюцца за кошт ахвяраванняў. 100% ахвяраванняў ідуць на фінансаванне дапамогі.Падтрымаць праект: https://razam.de/polrefhelp/ Кантакт: refugee@razam.de
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    27 июн. 2022 г., 20:50

    Са снежня 2020 года па люты 2022 года згуртаванне Razam e.V. дапамагала беларускім актывістам, вымушаным з-за рэпрэсій уцякаць ва Украіну.Праца была скіравана на аказанне першапачатковай падтрымкі пасля рэлакацыі: аплату жытла на працягу першага месяца , аплату тэрміновых медыцынскiх выдаткаў.Праект фінансаваўся за кошт ахвяраванняў. За больш чым год працы нашу дапамогу атрымалi каля 360 палітычных уцека- чоў, у тым ліку 30 сем’яў з непаўналетнімi дзецьмi. чытаць большДзякуй усім, хто падтрымлiваў дадзеную ініцыятыву!Кантакт: refugee@razam.de
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    5 мар. 2022 г., 09:15изменён

    Шаноўныя сябры!Як вы разумееце, вайна ва Украiне мае самы непасрэдны ўплыў i на працу нашага праекта. Ужо 12 студзеня для беларусаў была зачынена беларуска-ўкраінская мяжа. У гэты ж час наша партнёрская арганізацыя Free Belarus Center (FBC) перавезла частку ўцекачоў, якім мы дапамагалі на той момант, з Кіева ва Львоў, а потым у Польшчу.На сённяшні дзень FBC працуе ў Варшаве i займаецца эвакуацыяй людзей (пераважна жанчын i дзяцей) з Украіны ў Польшчу, арганізуе гуманітарную дапамогу, а таксама вядзе вельмі важную інфармацыйную працу.На сённяшні дзень выехаць з Украіны вельмі складана. Да праблемы бяспекі i калапсу сістэмы грамадскага транспарту дадаюцца вельмі цяжкiя ўмовы пераходу мяжы. Паводле iнфармацыi Міжнароднай міграцыйнай арганізацыі ААН, за час расейскай агрэсіі за мяжу выехалі 1,25 мільёна ўцекачоў (на 04 сакавiка).Асобнай статыстыкі па беларусах няма. Мы ведаем, што з
    TelegramFree Belarus CenterЮрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак. • Сайт: https://freebelaruscenter.org • Юрыдычная падтрымка: @VolunteerFBC
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    5 мар. 2022 г., 08:59изменён

    Шаноўныя сябры! Наш канал (як i праект) змяняе сваю назву на «Дапамога беларускiм уцекачам». Мы працягваем нашу працу! Заставайцеся з намi! Жыве Беларусь! Слава Україні!
  • Channel name was changed to «RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам»

    4 мар. 2022 г., 22:20

  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    25 февр. 2022 г., 20:09

    Шаноўныя сябры, калі вы не ведаеце, як дапамагчы беларускім уцекачам, вымушаным эвакуіравацца з Украіны ў Польшчу, мы раім вам падтрымаць наступны збор сродкаў: byhub.org/help. Яго арганізаваў Беларускi Маладзевы Хаб ў Варшаве. Сродкі ад збораў выкарыстоўваюцца для аплаты месц у хостэлах.
    byhub.orgHELP REFUGEES!Дапамога ўцекачам з Украіны і Беларусі
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    6 февр. 2022 г., 12:00изменён

    З'яўляюся ЛГБТ-актывістам i гэта стала прыладай для ціску і палітычнага шантажу...ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА! Змiцер: "Я з'яўляюся ЛГБТ-актывістам, з ВІЧ+статусам. Пачынаў свой шлях у апазіцыйным руху ў 2017 годзе. Праз год заняўся пытаннямі ЛГБТ-актывізму: імкнуўся, каб як мага больш людзей станавіліся адкрытымі і ў плане сваёй арыентацыі і ў плане свайго ВІЧ-статусу. У выніку гэта стала прыладай для ціску і палітычнага шантажу...Пасля каментара на інтэрнэт-старонцы мясцовай газеты "лепш паднялі б статус беларускай мовы ў вачах народа..." мне патэлефанавалі са словамі: "на Вас чалавек напісаў заяву пра распаўсюджванне і заражэнне ВІЧ...". Пазней да мяне прыйшлі людзі ў пагонах, хацелі агледзець кватэру на наяўнасць атрыбутыкі. У выніку сказалі, што ўсе ведаюць што "ты ж змагарок блакітны, ды яшчэ і пазітыўны"... Ніякіх дакументаў мне не пакінулі, сказалі што ўсё адно пасадзяць...Я
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    2 февр. 2022 г., 21:26изменён

    ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА!Шаноўныя сябры, на сённяшні дзень (2 лютага) у нашай дапамозе маюць патрэбу 12 чалавек, змушаных з-за рэпрэсій пакінуць Радзіму. Са сродкаў праекта мы аплачваем жытло на першы час пасля рэлакацыі (у сярэднім 3 тыдні) і неадкладную медыцынскую дапамогу.Для аплаты арэнды за новы калівінг (кватэра для сумеснага пражывання 12 чалавек), засяленне ў якi пачнецца ўжо на наступным тыдні, нам не хапае каля 1100 1600 еўра (зменена 04.02). Просім вас дапамагчы нам як мага хутчэй сабраць неабходную суму. Дзякуем усім за падтрымку і распаўсюджванне інфармацыі пра гэты збор. Жыве Беларусь!Даведка: Праект «Дапамога беларускiм уцекачам ва Ўкраiне» з'яўляецца сумеснай ініцыятывай Razam e.V. і арганізацыі Free Belarus Center, Украіна.Падтрымаць праект: https://razam.de/ukrrefhelp/ Сачыць за навінамі праекта: Telegram facebook Кантакт Razam: refugee@razam.de Чат-бот Free
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    1 февр. 2022 г., 10:30изменён

    Пасля выйсця з ЦВП я ўжо не адчуваў сябе ў бяспецы КАМУ МЫ ДАПАМАГЛIСымон (Імя змена): «Пасля сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 я цвёрда вырашыў для сябе, што гэты рэжым я падтрымліваць не хачу і не магу. Напачатку 2021 я афіцыйна заявіў пра свой уступ у стачку "Нафтан", адбыўшы да гэтага адміністрацыйны арышт. Восенню 2021 адбыліся чарговае затрыманне, вобыск з адабраннем тэлефонаў і камп'ютарнай тэхнікі. І зноў наш "гуманны суд" Наваполацка асудзіў мяне ў гэты раз на 30 сутак па артыкуле 24.23 КоАП РБ за распаўсюд і ўдзел у відэароліку на Тэлеграм каналах. Не выходзячы з ЦВП, мне прысудзілі чарговыя 30 сутак за ўдзел у іншай акцыі, відэа якой было таксама выкладзена на Тэлеграм каналах. Пасля выйсця з ЦВП я ўжо не адчуваў сябе ў бяспецы. Параіўшыся з сям'ёй я праняў адназначнае рашэнне, што мне трэба пакінуць краіну і працягваць змаганне ў бяспецы.»На сённяшні дзень (1
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    27 янв. 2022 г., 11:00

    Разам мы ўсе зможам перамагчы гэтую вялізарную бандыцкую групу... КАМУ МЫ ДАПАМАГЛIПрохар (Імя змена): «Я ведаў, што да мяне прыйдуць яшчэ раз або некалькі разоў. Але я меркаваў, што прыйдуць напярэдадні рэфэрэндуму. Таму я думаў, што ў мяне ёсьць прыкладна паўтары–два месяцы, каб падрыхтавацца й схавацца недзе ў Беларусі ці за мяжой. Але здарылася так, што нашу суполку абвясьцілі экстрэмісцкай. Я вырашыў, што трэба хутка з’язджаць, і не дарма. Увечары 2 гадзіны на падрыхтоўку й я з’ехаў за мяжу, а раніцай да мяне прыйшлі з чарговым ператрусам.Паколькі зьбірацца не было часу, я ня змог знайсьці дастаткова грошай і ўзяць з сабой усе неабходныя рэчы. Free Belarus Center дапамoг мне з жытлом на той час, пакуль я чакаў візу. І я ведаю, што я не адзін такі, каму выпадае з’язджаць з краіны амаль бяз сродкаў.Многія з тых, хто так з’ехаў, як і я не плянуюць спыняцца ў барацьбе. Разам мы
    TelegramRAZAM Дапамога беларускiм уцекачамКанал працоўнай групы RAZAM, якая займаецца дапамогай беларускім уцекачам па-за межамi Нямеччыны. Канал рабочей группа RAZAM, которая занимается помощью беларуским беженцам вне Германии.
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    24 янв. 2022 г., 11:00изменён

    Дзякуй вялікі за падтрымку! (Імёны зменены) Міхаіл: «У верасні 2020 года мяне звольнілі з працы па палітычных матывах, пазбавілі працы і маю жонку, а ў нас двое дзяцей….Афіцыйна больш не працаваў, быў валанцёрам і дапамагаў чым мог. Больш за год мяне не чапалі, а напачатку снежня прыйшлі з вобыскам да бацькоў, і мне давялося з'ехаць. Free Belarus Center даў мне часовае жыллё, дапамог з афармленнем візы, дапамагалі кансультацыямі. Цяпер я ў бяспецы...ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!!!»Аксана: «У 2020 годзе я разам з сяброўкай і мужам брала ўдзел у пратэстах: выходзіла на маршы і ў ланцугі салідарнасці, выйшла з дзяржаўнага прафсаюза, падпісвала петыцыі і г. д. Была затрымана па адміністратыўнай справе і атрымала штраф. Напачатку снежня 2021 года мяне звольнілі з працы па "спісах КДБ". Крыху пазней прыйшлі з вобыскам да сям'і маёй сяброўкі і затрымалі яе па арт. 342.1. Праз мужа яна перадала, што мне
    TelegramRAZAM Дапамога беларускiм уцекачамКанал працоўнай групы RAZAM, якая займаецца дапамогай беларускім уцекачам па-за межамi Нямеччыны. Канал рабочей группа RAZAM, которая занимается помощью беларуским беженцам вне Германии.
  • RAZAM Дапамога беларускiм уцекачам

    14 янв. 2022 г., 08:59

    Сума ахвяраванняў, што паступілі на рахунак нашага праекта за лістапад і снежань 2021, складае 6.979,38 еўра. Часовае жыллё ў гэты справаздачны перыяд было сплачана 53 беларускім уцекачам, у тым ліку 1-ой сям'і з непаўналетнім дзіцём.Дзякуючы вашай падтрымцы, мы змаглі паспяхова скончыць наш першы працоўны год, aказаўшы самую неабходную дапамогу больш чым 330 уцекачам, у тым ліку і сем'ям з малалетнімі дзецьмі. Шчыры дзякуй кожнаму з вас, хто на працягу гэтага года аднаразова цi рэгулярна, маленькай ці вялікай сумай дапамог у працы гэтай ініцыятыве!На сённяшні дзень (13 студзеня) у нашай дапамозе маюць патрэбу 7 чалавек, змушаных з-за пераследу пакінуць Беларусь і пачынаць нанова ва Ўкраіне. ЗАСТАВАЙЦЕСЯ З НАМІ! Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі, жыве Беларусь!Падтрымаць праект: https://razam.de/ukrrefhelp/ Сачыць за навінамі праекта: Telegram facebook Кантакт Razam: refugee@razam
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота