gram news
Аватар канала КОТОС: мясцовае самакіраванне

КОТОС: мясцовае самакіраванне

@rksby2020

Самакіраванне і самаарганізацыя. Станьце гаспадарамі сваіх двароў! Кансультацыі: @rks_support Звярнуцца ананімна: @KotosBot

ПроектыBE

397подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    20 июл., 10:34

    📣 Важна выказацца: абмяркоўваюцца змены ў Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»Праект змяшчае карысныя новаўвядзенні, але адначасова прапануе прызнаваць «злоўжываннем» звароты, якія нібыта дыскрэдытуюць дзяржаўныя органы або аказваюць ціск на службовых асоб.Такія расплывістыя фармулеўкі могуць стаць падставай для адмовы ў разглядзе крытычных скаргаў. Асабліва небяспечна, што заяўніка могуць нават не паведаміць пра прынятае рашэнне.Да 23 ліпеня 2026 года кожны можа прапанаваць:▪️ выключыць паняцці «дыскрэдытацыя» і «аказанне ціску»; ▪️ абавязаць органы абгрунтоўваць адмову і паведамляць пра яе заяўніку; ▪️ забараніць накіроўваць скаргу таму, на каго скардзяцца; ▪️ абараніць паведамленні пра правапарушэнні ад фармальнай адмовы; ▪️ абмежаваць бестэрміновае спыненне перапіскі.Не абавязкова быць юрыстам. Важна афіцыйна зафіксаваць сваю пазіцыю. Лепш размяшчаць кожную
    forumpravo.byПубличное обсуждение проектов НПАУчаствуйте в Публичном обсуждении проектов НПА, выскажите мнение по их улучшению
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    1 июл., 16:15

  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    1 июл., 16:12

    Бяздомныя жывёлы: рашэнне праблемы ці новыя рызыкі жорсткасці?У Беларусі збіраюць прапановы па зменах у правілах палявання. Сярод абмеркаваных падыходаў — больш жорсткае рэгуляванне сітуацыі з сабакамі, якія знаходзяцца без нагляду ўладальнікаў, асабліва ў сельскай мясцовасці.Фармальна гаворка ідзе пра абарону хатняй жывёлы, дзікай фаўны і людзей. Але на фоне выпадкаў масавага адлову і знішчэння безнаглядных сабак у Гомелі такая ініцыятыва гучыць вельмі неадназначна. Ёсць рызыка, што замест сістэмнага вырашэння праблемы ўлады зноў зробяць стаўку на сілавы падыход — адлоў, ізаляцыю і знішчэнне жывёл.Праблема бяздомных жывёл не ўзнікае сама па сабе. Яе прычынамі становяцца безадказнасць уладальнікаў, самавыгул, адмова ад хатніх гадаванцаў, адсутнасць даступнай стэрылізацыі, недахоп прытулкаў і слабая праца мясцовых службаў. Пакаранне наступстваў без ліквідацыі прычын не вырашае
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    14 июн., 19:13

  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    14 июн., 19:13

    Змены ў заканадаўстве пра садовыя таварыствы датычацца амаль кожнага, у каго ёсць лецішча ў Беларусі. У відэа коратка разбіраем, што мяняецца для ўладальнікаў участкаў, за што цяпер могуць спытаць больш строга і чаму варта загадзя праверыць дакументы, унёскі і правілы карыстання сваім участкам.Пасля прагляду далучайцеся да апытанкі: што ў новых правілах для садовых таварыстваў вас хвалюе найбольш? 👇
    86видео21Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    11 июн., 15:18

    📣 Адкрыта падача заявак на “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы адкрыў прыём заявак на трэцяе выданне варкшопу “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”, які пройдзе 7–9 ліпеня 2026 года ў Страсбургу, Францыя.Праграма прызначаная для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, актывістаў, будучых мясцовых лідараў, прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і тых, хто працуе з тэмамі дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні.Удзельнікі змогуць абмяняцца досведам з прадстаўнікамі Кангрэса Рады Еўропы, экспертамі і беларускімі калегамі, а таксама атрымаць практычныя інструменты для развіцця мясцовай дэмакратыі ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.📅 Дэдлайн падачы заявак: 21 чэрвеня 2026
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    4 мая, 08:32

    Вясновы агляд жылфонду: што гэта значыць і як дзейнічаць жыхарамУ Беларусі пачаўся вясновы агляд жыллёвага фонду. Гэта не “фармальная праверка”, а момант, калі вырашаецца, што будуць рамантаваць у 2026 годзе — і ці ўвогуле будуць.Што правяраюць: — сістэмы вентыляцыі і дымавыя каналы — стан дахаў, фасадаў, балконаў, уваходных груп — пад’езды і месцы агульнага карыстання — тэхнічныя паверхі і гарышчы (санітарны стан) — электрычныя сістэмы і асвятленне — двары, дарожкі, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкіПа выніках складаюцца акты. І вось тут галоўнае: што туды трапіць — тое і будуць (ці не будуць) рамантаваць.
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    13 февр., 09:29

    Генпланы без горада: як тэхнічныя праўкі забіраюць у мясцовых жыхароў паўнамоцтвыНа Прававым форуме ідзе грамадскае абмеркаванне зменаў у Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Тэрмін кароткі: з 10 лютага 2026 да 20 лютага 2026.Ключавое ў гэтым праекце не ў дробных тэрмінах, а ў тым, што Міністэрству прапануюць аддаць функцыю заказчыка па распрацоўцы генпланаў. Калі гэта пройдзе, мясцовы ўзровень будзе яшчэ слабей уплываць на тое, як і дзе будуць будаваць, што будуць зносіць, дзе з’явяцца прамысловыя аб’екты і як будзе выглядаць развіццё тэрыторый. План горада рызыкуе стаць “планам без горада”. Мы падрыхтавалі поўны разбор і гатовыя кароткія фармулёўкі, якія можна ўставіць на форум (спасылка).Як удзельнічаць: -Зайдзіце на старонку абмеркавання, увайдзіце (патрэбна рэгістрацыя) і пакіньце хаця б адну прапанову. Нават адзін абзац мае вагу, калі яго
    etonashgorod.orgГенпланы без удзелу горадаЯк «тэхнічныя» праўкі перакройваюць уладу ў горадабудаўніцтве
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    26 дек. 2025 г., 07:01

    ♻️ Што рабіць, калі кантэйнерная пляцоўка не прыбіраецца ЖКГБруд, лісце “падушкай”, жыжа з дажджу і дробнага смецця, слізка і непрыемны пах — а пляцоўку месяцамі ніхто не падмятае? Гэта не “дробязь”, а пытанне бяспекі і санітарыі. Вось практычны алгарытм.Зафіксуйце праблему Зрабіце фота і відэа так, каб было відаць: лісце, бруд, лужыны, смецце вакол кантэйнераў, слізкія месцы, падыходы да кантэйнераў. Дадайце дату і адрас (хаця б у подпісе да відэа).Падайце заяўку праз 115.бел Гэта самы хуткі спосаб. У тэксце коратка: “Кантэйнерная пляцоўка не прыбіраецца з (месяц/дата), лісце і бруд, слізка, небяспечна. Прашу арганізаваць уборку і вываз раслінных адходаў/прыборку тэрыторыі”. Прыкласці фота/відэа.Дублюйце пісьмова ў ЖКГ/ЖЭС або ў райвыканкам Калі 115 не дае выніку або адказ фармальны — накіроўвайце зварот праз электронную прыёмную або папяровы ліст. Прасіце не “ўзяць на
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    24 дек. 2025 г., 10:40

    🎄 З Раством і Новым годам, шаноўныя калегі! 🎄✨Дзякуй вам за гэты год. За настойлівасць, салідарнасць і гатоўнасць адстойваць свае двары, вуліцы, гарады і вёскі — нават там, дзе сістэма робіць выгляд, што “нічога не бачыць”.📌 Вынікі нашай супольнай працы за 2025 год:— падтрымка актывістаў і ініцыятыў з розных рэгіёнаў Беларусі; — кансультацыі і практычныя рэкамендацыі па вырашэнні мясцовых праблем (ЖКГ, добраўпарадкаванне, транспарт, двары, камуналка, бюджэты); — дапамога з калектыўнымі зваротамі, скаргамі і алгарытмамі дзеянняў; — адукацыйная праца: тлумачылі, як працуе мясцовае самакіраванне, бюджэты і як грамадзяне могуць уплываць на рашэнні.✨ Няхай Раство прынясе цішыню і цеплыню, а Новы год — больш бяспекі, сіл, падтрымкі адзін аднаго і канкрэтных перамог, нават маленькіх, але рэальных. Калі людзі не маўчаць — з’яўляецца вынік. Калі ёсць супольнасць — змены магчымыя.З Ра
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    18 дек. 2025 г., 16:58

    122опрос3Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    18 дек. 2025 г., 16:54

    🚐 Зноў чаргі на маршруткі. Зноў Dana Mall.Людзі стаяць і чакаюць — і гэта ўжо стала звыклым для Мінска і прыгарадаў.Пасля публічнай увагі “зверху” праблема знікла… але толькі на месяц. Потым усё вярнулася. Чаму?Бо праблему не вырашылі сістэмна. Праблема маршрутак у Беларусі — не ў пасажырах і не ў надвор’і. Яна ў манаполіі, адсутнасці канкурэнцыі і слабай дэцэнтралізацыі.Прыватнаму бізнесу складана выходзіць на маршруты, дзяржпрадпрыемствы не спраўляюцца, а мясцовыя ўлады не маюць дастатковых паўнамоцтваў, каб хутка змяніць сітуацыю.🇵🇱 Польшча і 🇱🇹 Літва паказваюць іншы падыход: дзяржава ўсталёўвае правілы і тарыфы, а перавозчыкі — канкуруюць. У выніку транспарт ходзіць часцей, без чаргаў, а якасць вышэй.Беларусі патрэбна: – дэцэнтралізацыя; – рэальныя паўнамоцтвы мясцовым уладам; – канкурэнцыя замест манаполіі.🔚 Пакуль рашэнні прымаюцца зверху і без канкурэнцыі —
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    17 дек. 2025 г., 09:24

    112опрос2Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    17 дек. 2025 г., 09:23

    🛣 Чаму дарогі ў рэгіёнах у дрэнным стане — нават у “год добраўпарадкавання”?1️⃣ Грошы ёсць, але прыярытэты скажоныяСродкі выдзяляюцца, але: – у першую чаргу на сталіцу, трасы і “вітрыны”; – мясцовыя дарогі фінансуюцца па рэшткавым прынцыпе; – замест капрамонту — касметыка і ямкавы рамонт.➡️ У справаздачах — рамонт, на месцах — ямы.2️⃣ Ямкавы рамонт — не рашэннеЯмкі залатаць танна і хутка, але: – яны трымаюцца 1–2 сезоны; – зімой разбураюцца першымі; – грошы трацяцца штогод на адно і тое ж.➡️ Гэта не эканомія, а пастаянныя страты бюджэту.
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    1 дек. 2025 г., 05:04

    156опрос2Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    1 дек. 2025 г., 04:59

    📌 Сёння пра ЖКГ у Беларусі — і праўда тут далёка не такая прыгожая, як у справаздачах. Калі каротка: чыноўнікі схаваюць праблемы, прыдумваюць поспехі і ігнаруюць тое, што сапраўды хвалюе людзей.🕵️ Генпракуратура праверыла Міністэрства ЖКГ І выявіла тое, пра што беларусы кажуць гадамі: ❗ скаргі ігнаруюцца ❗ тэрміны парушаюцца ❗ адказы — фармальныя ❗ у справаздачах — «прыгожыя» лічбы, але не рэальнасць📈 Скаргаў усё больш Лічбы гавораць самі за сябе: • 2023 — 50,5 тыс. зваротаў • 2024 — 54,6 тыс. • першыя паўгода 2025 — 25 тыс. Скаргаў становіцца больш. А якасць — горшая.🛠 Што менавіта знайшлі пракуроры? — інструкцыі і метады 10–20-гадовай даўніны — зацягванне разгляду зваротаў
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    20 нояб. 2025 г., 06:02

    182опрос2Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    20 нояб. 2025 г., 06:01

    ❄️ Холад у кватэры, ледзяныя батарэі і маўчанне ЖКГ? Вось што трэба рабіць!У Слуцку, у доме па вул. Багдановіча, 5 людзі пяць дзён сядзелі без цяпла. На вуліцы — мінус, у кватэрах — прахалода, дзеці ходзяць у цёплых куртках. Батарэі ледзяныя, а адказ адзін: «Чакайце, заявка прынята».Разбіраемся, што павінна быць па нармах і як дзейнічаць правільна.🌡️ Якая павінна быць тэмпература ў кватэры паводле саннормаў?Жылыя пакоі: +18…+24°C Вуглавыя пакоі: не менш +20°C Дзіцячыя: +20…+22°C Ванна: +25°C Кухня: +18°CКалі ніжэй — гэта парушэнне. Калі холад трымаецца больш за 12 гадзін — вы маеце права на пераразлік за ацяпленне.🧾 Што рабіць, калі ў кватэры холадна?1️⃣ Правільна замераць тэмпературу Ставіце тэрмометр:
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    18 нояб. 2025 г., 05:33

    147опрос3Открыть в Telegram
  • КОТОС: мясцовае самакіраванне

    18 нояб. 2025 г., 05:32

    ♻️ У вашым доме ёсць смеццеправод? Ён можа быць прычынай холаду ў кватэры!Нават калі батарэі гарачыя, у пакоях можа быць прахалодна. ЖКГ тлумачыць: калі клапаны смеццеправода няшчыльныя, ён працуе як вентыляцыйная шахта, высмоктваючы цяпло з пад’езда і кватэр.Але гэта толькі частка праблемы.🔥 Чым небяспечны смеццеправод?1️⃣ Антысанітарыя — унутры назапашваецца бруд, бактэрыі, смурод пранікае ў пад’езды і кватэры. 2️⃣ Рызыка ўзгарання — трапіў акурок або гарачы смеццевы пакунак — і ўсё, ствол можа загарэцца. 3️⃣ Менш матывацыі сартыруць смецце — калі ёсць «труба», людзі радзей нясуць адходы ў асобныя кантэйнеры.У новых дамах смеццеправоды больш не праектуюць, а ў старых — актыўна кансервуюць. Толькі ў 2025 годзе ў Мінску закансервавалі 181 ствол у 63 дамах.⚖️ Што кажа закон і як легальна зачыніць смеццеправод?Паводле Жыллёвага кодэкса і Правілаў карыстання жылымі
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота