Последние посты

Studfreedom | Belarus
8 сент., 09:36
⚔️ 8 верасня 1514 года: Бітва пад ВоршайУ 1514 годзе Масква захапіла Смаленск і рушыла ўглыб ВКЛ, маючы значную колькасную перавагу. Спыніць нашэсце выправілася аб'яднанае войска Вялікага Княства і Польшчы на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім.На рацэ Крапіўне Астрожскі зладзіў бліскучую пастку. Нашы воіны імітавалі адступленне і завабілі варожую конніцу прама пад прыцэльны агонь схаванай артылерыі. Пасля залпу ва ўпор і магутнага контрудару цяжкай кавалерыі маскоўскія шэрагі ахапіла паніка — войска кінулася наўцёкі, а галоўныя ваяводы трапілі ў палон.Разгром пад Воршай не толькі спыніў экспансію Масквы і разбурыў яе міжнародныя саюзы, але і паказаў: зайсці на чужую зямлю — зусім не значыць яе захаваць.⚔️ Слава Воршы ўжо ня горша!
Studfreedom | Belarus
2 сент., 15:58
🎉 Сёння дзень нараджэння Ханса-Хермана Хопэ (1949) — эканаміста і палітычнага філосафа, аднаго з найбольш вядомых прадстаўнікоў аўстрыйскай школы эканомікі і лібертарыянскай думкі.Хопэ лічыць прыватную ўласнасць адной з асноў свабоднага грамадства. Паводле яго, чалавек павінен мець магчымасць самастойна распараджацца сваёй уласнасцю, заключаць добраахвотныя дамовы і выбіраць, як будаваць уласнае жыццё, без умяшання дзяржавы. Прыватную ўласнасць ён разглядае не толькі як эканамічны прынцып, але і як неабходную ўмову мірнага суіснавання і свабоды.Асабліва жорстка Хопэ крытыкуе сучасную дэмакратыю і прынцып улады большасці. Ён сцвярджае, што большасць не павінна атрымліваць права вырашаць, што чалавек можа рабіць са сваёй уласнасцю, калі ён не парушае правоў іншых. Замест дзяржаўнага кіравання ён абараняе ідэю грамадства, заснаванага на прыватнай уласнасці і добраахвотных
Studfreedom | Belarus
31 июл., 18:41
🎉 Сёння дзень нараджэння Мілтана Фрыдмана (1912–2006) — Нобелеўскага лаўрэата, аднаго з самых уплывовых эканамістаў XX стагоддзя і галоўнага голасу Чыкагскай школы. Сын імігрантаў, які прайшоў шлях ад студэнта з невялікай стыпендыяй да чалавека, чые ідэі паўплывалі на эканамічную палітыку ва ўсім свеце.Фрыдман сцвярджаў, што свабодны чалавек і свабодны рынак ствараюць больш магчымасцяў, чым дзяржаўны кантроль. Ён папулярызаваў манетарызм, даказваў, што інфляцыя ўзнікае перадусім праз празмерны рост грашовай масы, выступаў за свабодны гандаль, дэрэгуляцыю, адукацыйныя ваўчары і заклікаў ацэньваць дзяржаўную палітыку не па прыгожых намерах, а па яе рэальных выніках.Ідэі Фрыдмана і сёння гучаць актуальна. Калі дзяржава абяцае вырашыць усе праблемы новымі забаронамі, кантролем і рэгуляваннямі, варта памятаць яго простую думку: свабода — гэта не праблема, якую трэба абмежаваць, а
Studfreedom | Belarus
9 июл., 20:19
🏔️ У ГАРУ ДА СВАБОДЫ📅 11 ліпеня (субота)📍 Гара DzikowiecХочаш правесці суботу так, каб пасля было што ўспомніць? Тады хапай зручны абутак, бутэльку вады і далучайся да паходу Беларускіх Студэнтаў за Свабоду (БСС) × Ladies of Liberty Alliance (LOLA).У гэты дзень сустрэчу з гарамі мы спалучым з размовамі пра свабоду, лідарства і ролю жанчын у развіцці грамадства.⛰️ Што цябе чакае?🎤 Valeriya LOLA (Ladies of Liberty Alliance) — міжнародная супольнасць жанчын-лідаракПагаворым пра тое, як працуе сусветная сетка LOLA, якія магчымасці яна адкрывае для жанчын: развіццё лідарскіх навыкаў, міжнароднае супрацоўніцтва, падтрымка і грамадская актыўнасць.🎤 Martyna Wolność gospodarcza jako emancypacja kobiet
Studfreedom | Belarus
25 мая, 09:39
🐇 25 траўня споўнілася 34 гады беларускім «зайчыкам» – аднаму з сімвалаў маладой беларускай дзяржавыКажуць: за двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш. Беларуская наменклатура 90-х спрабавала сумясціць незалежнасць з савецкай сістэмай – і ў выніку страціла і час, і шанец на іншы шлях.
Studfreedom | Belarus
14 февр., 08:04
З Днём Святога Валянціна! 💛Наша каманда падрыхтавала для вас серыю рамантычных паштовак — пра каханне, свабоду і ўзаемную павагу. Мы верым, што сапраўдныя пачуцці не патрабуюць рэгуляцый і дазволаў: яны трымаюцца на даверы, адказнасці і свабодным выбары.Няхай у вашым жыцці будзе больш кахання і менш бар’ераў!
Studfreedom | Belarus
22 янв., 19:05
🕯️ 19 студзеня 2026 года ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Вуж» ЛазараўАляксей быў адным з першых беларусаў, хто пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання стаў на абарону Украіны. Ён зрабіў свядомы выбар – стаць воінам і ўзяць на сябе адказнасць. Ён аддаў сваё жыццё ў баі, абараняючы каштоўнасці свабоды.Малады актывіст і палітык, удзельнік парламенцкіх выбараў 2019 года ў складзе Моладзевага блока, сузаснавальнік падкаста «Вальнадумства». Ён верыў у будучыню Беларусі, у сілу людзей і ў адказнасць кожнага за зроблены выбар.Яго баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце, якая стала асновай Палка Каліноўскага. «Вуж» удзельнічаў у бітве за Кіеў, у кампаніях па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей, у баях на Луганскім і Данецкім напрамках, працаваў у самых гарачых кропках фронту.Свой апошні бой Аляксей Лазараў, малодшы сяржант, прыняў у шэрагах 225-га
Studfreedom | Belarus
27 окт. 2025 г., 15:41
Лісты з пацвярджэннем удзелу ўжо ляцяць адабраным кандыдатам!👉 Нагадваем, што Праграма Лідарства – гэта выдатная магчымасць развіць свае лідарскія навыкі, а таксама даведацца пра эканоміку, паліталогію і шмат чаго іншага ад вядучых экспертаў з Беларусі і замежжа.Адказы на частыя пытаньні, а таксама спіс спікераў можна пабачыць у нас у інстаграме 🤲Да сустрэчы на Праграме ;)
Studfreedom | Belarus
15 окт. 2025 г., 15:36
💡Адказы на папулярныя пытанні пра ПЛ 2025!Даведайся пра нашу Праграму Лідарства 2025: як прыняць удзел, што чакае і чаму гэта магчымасць можа змяніць твае жыццё!Што ўваходзіць у праграму?🔸 Лекцыі і воркшопы ад вядучых экспертаў 🔸 Поўнае забеспячэнне харчаваннем і навучальнымі матэрыяламі 🔸 Пражыванне для ўсіх удзельнікаў у вялікім доме.Не дайце шанцу вас абмінуць! Запаўняйце анкету і далучайцеся да Праграмы Лідарства 2025!
Studfreedom | Belarus
8 окт. 2025 г., 16:27изменён
📢 Абвяшчаем рэгістрацыю на Праграму Лідарства 2025! 📢🏡ПЛ 2025 – гэта 4 дні ў вялікім доме пад Варшавай з лекцыямі, гульнямі, семінарамі і ежай.🙆♂️🙆♀️ Для каго:• Маладых беларусаў і беларусак з розных краін свету, якія любяць свабоду, прагнуць новых ведаў, знаёмстваў і прыколаў.🧠 Вас чакаюць:• Лекцыі ад вядомых экспертаў пра эканоміку, палітыку і лібертарыянства; • Семінары па лідарству і трэнінгі; • Гульні, знаёмства з аднадумцамі і добрае баўленне часу; • Вольны час на адпачынак і бескампрамісны нэтворкінг; • Поўнае забеспячэнне ежай, дахам над галавой і прыемнымі вайбамі.🗓 Калі: 30.10 - 02.11 – вялікія выхадныя ў Польшчы.📍Дзе: на прыродзе ў вялікім доме пад Варшавай, падрабязнасці па рэгістрацыі.
Studfreedom | Belarus
12 авг. 2025 г., 08:49
Прэзентацыя першага беларускага перакладу легендарнага маральнага маніфесту ў Варшаве!У гэтую сераду Беларускія Студэнты за Свабоду і Моладзевы Блок запрашаюць далучыцца да найважнейшага дыскурса беларускага грамадска-палітычнага жыцця: што для нас ёсць дзяржава і якія высновы мы мусім рабіць з цяперашняга становішча?Нашыя каманды вырашылі распачаць гэтую дыскусію з перакладу Why Liberty? — зборніка эсэ, у якім прадстаўленыя маральныя, этычныя, філасофскія і эканамічныя асновы свабоднага грамадства.На сустрэчы мы распавядзём пра асаблівасці перакладу і беларускамоўнай філасофскай тэрміналогіі, раскрыем сутнасць самой кніжкі і правядзём кароткую дыскусію пра Беларусь як лібертарны праект.У цябе будзе ўнікальная магчымасць атрымаць фізічны асобнік. На дадзены момант — адзіны! Не прапусці!Далучайся да нас у гэтую сераду і бяры сяброў і сябровак!Kwatera 27 13.08
Studfreedom | Belarus
20 июл. 2025 г., 17:30
💔 Роўна 9 гадоў таму быў забіты журналіст Павел ШараметРаніцай 20 ліпеня 2016 года машыну, у якой ён ехаў, падарвалі ў цэнтры Кіева. Ён сканаў па дарозе ў лякарню.Павел быў не проста журналістам. Ён быў чалавекам, які не баяўся называць рэчы сваімі імёнамі. Пісаў, гаварыў, выкрываў. Любіў Беларусь і верыў у яе свабодную будучыню.⚖️ Прайшло дзевяць гадоў з той жахлівай раніцы, калі не стала выбітнага журналіста. І дагэтуль не пакаралі ані замоўнікаў, ані арганізатараў. Разгляд справы прыпыняўся, справу засакрэчвалі, суд пачынаўся нанова і зноў з’яўліліся новыя перашкоды. На гэты момант суд прыпыніў разгляд справы Шарамета.Праўду спрабуюць замаўчаць. Але мы не забудзем. Бо калі грамадства маўчыць – несправядлівасць мацнее!❗️Таму мы працягваем пытаць: Хто забіў Паўла Шарамета?❗️І будзем пытаць, пакуль не знойдзецца адказ. Пакуль не асудзяць вінаватых. Пакуль не будзе
Studfreedom | Belarus
18 июн. 2025 г., 13:59
Чытаць, а не пакутаваць 📚Стандартныя спісы кніг на лета? Дзякуй, ужо было 😅Мы сабралі кнігі, якія чытаюцца на адным дыханні, даюць інсайты і дапамагаюць глядзець на свет шырэй. 🌍 Трошкі пра свабоду, эканоміку і карысныя ідэі — тое, што трэба на лета ☀️👀 І так, у гэтым пасце схаваная пасхалка — скора раскажам падрабязнасці!
Studfreedom | Belarus
3 июн. 2025 г., 16:28
🔥 У ГАРУ ДА СВАБОДЫ — як гэта было 🔥18 траўня мы вырваліся з руціны і разам адкрылі новыя гарызонты — у прамым і пераносным сэнсе. Chełmiec, сонца, вецер, жывыя размовы і людзі, з якімі хочацца яшчэ.📸 Лаві моманты ў фотаздымках — гэта не проста кадры, гэта доказ, што свабода пачынаецца з малога: з адкрытага дыялогу, праўдзівай размовы і адсутнасці страху быць самім сабой.🎙Наш спікер Сяржук Рашэтнікаў закрануў важныя тэмы: — ці патрэбна крыміналізацыя псіхаактыўных рэчываў? — як працуе стратэгія зьніжэння шкоды і чаму яна ратуе жыцці?І ўсё гэта — на фоне прыроды. Мы не вучылі, мы гаварылі.💛 Дзякуй кожнаму, хто быў з намі. Наступны iвэнт ужо не за гарамі. Хочаш быць у тэме — сачы за абнаўленнямі!
Studfreedom | Belarus
24 мая 2025 г., 13:25
152-е месца. Ніжэй за Уганду, Пакістан і Мазамбік.Такое «ганаровае» месца заняла Беларусь у рэйтынгу эканамічных свабод Heritage Foundation за 2025 год. З 176 краін — мы амаль у самым канцы спісу. Ніжэй — толькі самыя закрытыя і праблемныя эканомікі свету.Гэта не проста лічбы, а сурʼёзная прычына задумацца 👇У рэйтынгу вышэй за Беларусь апынуліся: 🇵🇰 Пакістан 🇲🇿 Мазамбік 🇺🇬 Уганда 🇵🇬 Папуа — Новая ГвінеяІ гэта пры тым, што Беларусь — еўрапейская краіна. Сярод суседзяў усё выглядае ўражвальна: Польшча — 45-е месца, Літва — 16-е, Латвія — 25-е. Лідары рэйтынгу 2025 года: Сінгапур, Швейцарыя і Ірландыя.Чаму мы так нізка? У Беларусі не працуюць сапраўды незалежныя суды, карупцыя хоць і не афішуецца, але пранізвае ўсе ўзроўні ўлады. Эканоміка знаходзіцца пад поўным кантролем дзяржавы з вельмі нізкай эфектыўнасцю, а прадпрымальнік, які павінен быць рухавіком эканомікі,
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →