Последние посты

Supolka Associazione Bielorussi in Italia
3 мар. 2025 г., 19:13

Supolka Associazione Bielorussi in Italia
19 февр. 2025 г., 11:42
Да Дня роднай мовы далучайцеся да акцыі #BezosGiveMeMyBook ✨Вы ведаеце, як важна чуць родную мову, чытаць кнігі на ёй, адчуваць сваю культуру побач, нават калі мы далёка ад дому. На Amazon KDP любы чалавек без папярэдніх укладанняў грошай можа друкаваць любы наклад: зборнік вершаў, маляванкі, падручнікі… Гэта такі ж буст для культуры, як вынаходніцтва друкарскага станка! Але не для на беларускай мовы, бо Amazon яе не падтрымлівае.📢 Давайце гэта зменім!Мы запусцілі акцыю #BezosGiveMeMyBook. Гэта збор подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа разблакавала беларускую мову.⚡️Што можна зрабіць?1. Падпішыце петыцыю. 2. Распавядзіце пра яе ў сваіх сацсетках і тэгніце Амазон: - у інстаграме @AmazonKDP - у фэйсбуку @KindleDirectPublishing - у твітары | X @AmazonKDP. 3. Перадайце эстафету беларускасці 3м сваім сябрам, каб больш людзей падхапіла нашу годную справу!❤️
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
26 янв. 2025 г., 12:18изменён
Il giorno sensa scelta...
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
25 нояб. 2024 г., 06:30
SOTTO IL CIELO GRIGIO di Mara Tamkovich - a Torino, Roma, Bologna, Padova, Milano, Polignano a Mare...Opera prima dalle tinte fosche fin dal titolo - preso dall'inno bielorusso di protesta "Ja naradziusia tut" (2001), in italiano "Sono nato qui" - il film è in concorso al 42°Torino Film Festival, poi in tour per l'Italia. TORINO, lunedì 25 novembre, al Cinema Ideal Cityplex; BOLOGNA, martedì 26 novembre al Cinema Nosadella; PADOVA, mercoledì 27 novembre al Cinema MultiAstra; ROMA, giovedì 28 novembre al Cinema Farnese MILANO, venerdì 29 novembre 21.30 al Cinema Ariosto POLIGNANO A MARE (Bari) Sabato 30 Novembre al Cinema Multisala Vignola.
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
11 авг. 2023 г., 19:14
Беларускі вечар у Італіі 🇮🇹Сябры, нагадваю пра вечар беларускай музыкі, які адбудзецца ў Італіі і будзе транслявацца онлайн ужо заўтра ўвечары.Прагучаць беларускія творы неверагоднай прыгажосьці ў выкананні:Таццяны Гаўрылавай, сапрана Юрыя Гарадзецкага, тэнара Івана Малібошка, фартэпьянаПадтрымаем нашых пазітыўнымі вайбамі!Запрашайце сяброў, заварвайце гарбату, каву, разлівайце віно і добры настрой, Вас чакае асалода ад выдатнага мастацтва роднага краю! Усім тым, хто сумуе па Беларусі прысьвячаецца.Субота, 12 жніўня 2023Канцэрт пачнецца: Мінск, Вільня, Рыга, Талін - 22.00 Варшава, Рым - 21.00 Тбілісі - 23.00YouTube"Senza frontiere"L'Associazione Culturale Anima Vivente è felice ed onorata di invitarvi al concerto Senza Frontiere del 12 agosto presso l'ex Convento di S. Maria di Monte Oliveto di Castilenti. Il concerto rientra in un progetto internazionale che ha come obbiettivo la…
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
5 июн. 2023 г., 18:43
Адкрываем новыя землі: Беларусь на скрыжаваннях гісторыі. Персанажы, месцы, падзеіЗапрашаем у наступны аўторак 13 чэрвеня на творчую сустрэчу з беларускім пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым у Мілане. Разам мы пройдзем шляхамі герояў розных часоў, лёс якіх звязаў дзьве далёкія краіны – Беларусь і Італію.Падчас сустрэчы будзе магчыма набыць (за наяўныя) наступныя выданні і атрымаць аўтограф пісьменніка: Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі Айчына ч. 2, Ад Агінскага да Багушэвіча Імёны Свабоды Незалежнасьць гэта... Пакуль ляціць страла Каханак яе вялікасці Ордэн Белай Мышы Апоўначы ў лонданкім доме Паром праз Ля-Манш Танцы над горадам Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі, найноўшае выданне.Да сустрэчы!
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
17 мая 2023 г., 09:22
Milano 21 Maggio 2023, a 16/00 Piazza dei Mercanti. I bielorussi della Lombardia organizzano una manifestazione dedicata ai prigionieri politici in Belarus e vi invitano a partecipare. Grazie per la vostra solidarietà
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
15 мая 2023 г., 12:15
La diaspora bielorussa a Roma sta organizzando una manifestazione in occasione della giornata dei prigionieri politici in Belarus e vi invita a partecipare. Grazie per la vostra solidarietà!
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
26 апр. 2023 г., 06:59
📣 18 траўня ў Турыне беларуская пісьменніца Святлана Аляксяевіч прыме ўдзел у адкрыцці XXXIV Salone del libro. Чакаем беларусаў на сустрэчы! 18 maggio a Torino la scrittrice bielorussa Sviatlana Aleksievich parteciperà all’incontro d’apertura dei XXXIV Salone del libro.
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
26 апр. 2023 г., 06:55
GIORNATA DELLA LIBERTÀ DI STAMPA 2023La guerra oltre la propaganda - Il racconto indipendente dei fotoreporter ucraini e dei dissidenti russimercoledì 3 maggio, h. 10.30 Giardino dei Giusti di Milano al Monte Stella - piazza Santa Maria Nascente - MM1 (QT8)https://it.gariwo.net/giardini/giardino-di-milano/giornata-della-liberta-di-stampa-il-3-maggio-al-giardino-dei-giusti-di-milano-26136.html
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
4 февр. 2023 г., 21:39
📯Увага!!! Фларэнцыя!!! Ад украінскай дыяспары атрымалі запрашэньне на акцыю 18.02, ніжэй поўны тэкст:📋Доброго вечора! Запрошую провести час з українською громадою Флоренції 18.02.! Приводьте всіх друзів білорусів! Хочемо бачити "Пагоню" і білоруське національне вбрання! Акція за мир і єднання братів! 💟❤💟💙💛 Сцена і мікрофон для вільного спілкування на додачу!Ва ўмовах антыбеларускіх тэндэнцый праз прапутынскую палітыку нелегітымнага для нас такія запрашэньні маюць асобную каштоўнасць, а прысутнасць прадстаўнікоў нашай дыяспары на такіх акцыях надзвычайна важна.Калі ласка, хто ва Фларэнцыі ці недалёка ад яе: падтрымаем 18/02 нашых братоў-украінцаў!
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
24 дек. 2022 г., 09:55
переслано из @viasna96
📚PDF-версія кнігі «Я выхожу» — праверце, ці ёсць вы ці вашыя знаёмыя на фотаздымкахБылыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што за кратамі ўтрымліваецца шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выхожу». Так, у снежні сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з гэтай кнігі.У сілавікоў ёсць PDF-версія кнігі «Я выхожу», па якой яны індэнтыфікуюць пратэстоўцаў — паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асуджана, дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у ёй.Са згоды аўтара мы публікуем PDF-версію кнігі. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і фотаздымак з Вамі патрапіў у гэтую кнігу, то Вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку.
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
24 дек. 2022 г., 09:55
Гэтая інфармацыя патрабуе распаўсюджвання. Калі вы маеце родных і знаёмых у Беларусі, праверце, няма лі іх на фотаздымках
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
22 дек. 2022 г., 20:26
Дабры вечар, беларусы! Давайце падпішам і распаўсюдзім петыцыюhttps://www.milanotoday.it/attualita/polunin-arcimboldi-proteste.html артыкулhttps://www.change.org/p/cancellate-lo-spettacolo-di-polunin-in-italia петыцыяMilanoTodayPetizione e mail bombing all'Arcimboldi: "Annullate lo spettacolo del ballerino pro Putin"Una petizione per chiedere al Teatro degli Arcimboldi quanto già fatto in Repubblica Ceca: l'annullamento dell'esibizione del ballerino russo-ucraino Sergei Polunin, che ha i tatuaggi di Putin e, a novembre, ha partecipato ad una raccolta fondi per l'esercito…
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
5 дек. 2022 г., 16:03
Шаноўныя сябры, анансуем выхад новага праекта, які будзе карысны асабліва для беларусаў замежжа, спампуйце і знаемцеся з яе магчымасцямі! Павал Лібер і Яраслаў Ліхачэўскі выпусцілі Digital платформу «Новая Беларусь», якая аб'яднае ўсіх беларусаў і беларусак. Аплікацыя выйшла для Android і IOS, неўзабаве будзе версія для Huawei.Чаму варта спампаваць аплікацыю: - навіны і падзеі, цікавыя беларусам і беларускам; - сустрэчы, знаёмствы, майстар-класы; - супольнасці і асацыяцыі беларусаў і беларусак ва ўсіх краінах; - сэрвісы па пошуку лекараў, юрыстаў ці працы; - гайды па рэлакацыі. І ўсё гэта сабрана ў адным месцы, каб землякі ў любой краіне заставаліся сярод сваіх. Бо галоўная каштоўнасць Беларусі – гэта людзі і іх дабрабыт.А акрамя таго, удзельнікі і ўдзельніцы платформы – гэта аснова для стварэння электроннай грамадскасці, якая ў будучыні стане сапраўднай лічбавай дзяржавай.1,040Открыть в Telegram
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
31 окт. 2022 г., 20:44
Дапамажыце беларускім студэнтам-палітвязням, адзіным «злачынствам» якіх была абарона сваёй свабоды і свабоды сваёй краіны.Ваш унёсак дазволіць ім пасля вызвалення з турмы працягнуць навучанне ў італьянскім універсітэце, фінансава падтрымаць іх сем'і і дапамагчы ім у пераездзе ў іншыя еўрапейскія краіны.Перайдзіце па спасылцы для збору сродкаў ніжэй 👇🏻https://buonacausa.org/cause/raccolta-per-studenti-prigionieri-politici-bielorussi
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
29 окт. 2022 г., 10:59
Паслухайце і атрымайце асалоду ад верша Міхася Чарота "Прысяга" ў выкананні таленавітай беларускі з Ламбардыі#nochpaetau #kurapaty #міхась_чарот #нерасстраляныя
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
28 окт. 2022 г., 10:56
Сёння прапануем вам паслухаць урывак з "Хрушчы" Алеся Дудара ў выкананні беларускі з Ламбардыі. "Нерасстраляныя. Прага да жыцця" #алесь_дудар #nochpaetau #kurapaty
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
27 окт. 2022 г., 09:52изменён
У гэтым годзе беларусы Італіі падрыхтавалі відэапраект "Нерасстраляныя. Прага да жыцця" ка дню ўшанавання памяці беларускіх паэтаў, расстраляных у 1937 г. Поўная версія Відэапраекту будзе апублякавана 30 кастрычніка, а пакуль што мы прапануем вам паслухаць абраныя вершы з праекту ў выкананні беларусаў Ламбардыі (сення - Валеры Маракоў "Жаданне"). Далучайцеся да прагляду, шаноўныя сябры. Запісвайце вашыя відэа з прачытаннем вершаў і публікуйце на сваіх старонках і ў группе. Хай галасы Нерасстраляных гучаць паўсюль гэтыя дні!
Supolka Associazione Bielorussi in Italia
14 окт. 2022 г., 13:22
Сябры, далучайцеся! 🤍❤️🤍Сустракаемся ў Мілане 16/10 у 17:00 з паэтам- беларусам Дзмітрыем Строцавым, які піша вершы па-руску, актыўна прымаў удзел у пратэстах 2020.CASA DELLA CULTURA Via Borgogna, 3 poco distante da piazza Duomo:MM1 (fermata SanBabila) - Bus 54, 60, 61, 73, 84, 94
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →