gram news
Аватар канала Беларуская школка ў Вільні

Беларуская школка ў Вільні

@szkolka_vilnia

Беларуская школка – гэта нефармальны адукацыйны праект Віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча для дзетак-беларусаў і іх бацькоў.

ПроектыBE

235подписчиков

Открыть канал

Последние посты

  • Беларуская школка ў Вільні

    22 сент., 12:17

    📚 Новая аўтарка ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратурыМарыя Навасельска падарыла нам сваю дэбютную кнігу - зборнік казак для дзяцей і, як засведчана ў анатацыі, для дарослых, якія ў душы застаюцца дзецьмі.У кнігу "Твой анёл" увайшлі чатыры гісторыі, сюжэты і персанажы якіх моцна адрозніваюцца. Аднак усе яны маюць адну важную агульную рысу - веру. Веру не толькі ў чараўніцтва, але і ў тое, што кожны з нас здольны стаць чараўніком у сваім, здавалася б, звычайным свеце. ✨Асобнай увагі заслугоўвае мова выдання. Кніга напісана тарашкевіцай. Згадзіцеся, гэта даволі рэдкі выбар для сучаснай дзіцячай літаратуры, а таму, магчыма, прапанаваная кніга будзе першай нагодай юнаму чытачу даведацца пра гісторыю беларускага правапісу .Пераклад з рускай мовы выканала Міа Міткевіч. Чароўны свет кнігі дапамагаюць стварыць ілюстрацыі Юліі Лясной, а выданне стала магчымым дзякуючы незалежнаму
  • Беларуская школка ў Вільні

    22 сент., 12:17

  • Беларуская школка ў Вільні

    18 сент., 10:42

    СУБОТА 10:00-11:00 - Беларуская мова (3-5) 10:00-11:00 - Беларуская мова (6-9) 11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+) 11:00-12:00 - Літоўская мова (6-9) 12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+) 12:00-13:00 - Ангельская мова (6+) 13:00-14:00 - Творчая майстэрня (5+) 13:00-14:00 - Робататэхніка (6+) 14:00-15:00 - Творчая майстэрня (10+) 14:00-15:00 - 3D-друк і CAD (10+) 15:00-16:00 - Хор (6+)НЯДЗЕЛЯ 10:00-11:00 - Інклюзіўная група (8+) 12:00-13:30 - Камунікатыўная група для дзяцей з РАС і СДУГ (4+)Запіс на заняткі, пазначаныя , па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка📍Заняткі праходзяць у Беларускім доме ў Вільні па адрасе: Vilniaus, 20
  • Беларуская школка ў Вільні

    16 сент., 17:31

    🔧✨ Інжынерны клуб Prime запрашае!Мы ўжо 5-ы год разам ствараем робатаў, праектуем і даследуем свет тэхналогій.🤖 Робататэхніка LEGO 6+ LEGO Spike Essential: Дзеці збіраюць першых робатаў, вучацца праграмаванню праз гульню, развіваюць фантазію і логіку.🖨 3D-друк і CAD 10+ Ствараем уласныя 3D-мадэлі, друкуем іх на сапраўдных 3D-прынтарах, збіраем канструкцыі і прымяняем іх у жыцці. Шлях ад ідэі да гатовага прадукту!💰 Кошт навучання за любы курс: 60 € / месяц 💡 Чаму варта далучыцца да нас? - Развіццё тэхнічных і творчых навыкаў - Падрыхтоўка да будучыні ў ІТ і інжынерыі - Навучанне праз рэальныя праекты і найсучаснейшыя тэхналогіі.📍Заняткі праходзяць штосуботу а 13-й гадзіне Робататэхніка і 14-й гадзіне 3D-друк і CAD ў Віленскім беларускім музеі ім. Івана Луцкевіча па адрасе Vilniaus, 20. 📅 Старт з 19 верасня. 📝 Каб запісацца на гурток, калі ласка, запоўніце форму
  • Беларуская школка ў Вільні

    16 сент., 12:18

  • Беларуская школка ў Вільні

    16 сент., 11:02

    Новы сезон творчай майстэрні для дзяцей (5+ гадоў) запрашае старых і новых удзельнікаў.Гэта заўсёды цікавая, непаўторная і цёплая сяброўская атмасфера, дзе ваш творца зможа рэалізаваць свое асабістыя задумкі.Чаму важна займацца творчасцю: 🫟 развівае фантазію, уяўленне, творчыя здольнасці, кругагляд 🫟 паляпшае дробную маторыку, уседлівасць, каардынацыю рухаў і іншыя навыкі 🫟 вучыць выражаць свае думкі і пачуцціНа занятках дзеці змогуць больш даведацца пра сябе, знайсці свае таленты і інтарэсы. Пазнаць не толькі сябе, але і навучыцца працаваць у камандзе, развіваць сацыяльныя навыкі і зносіны.На занятках будзем: - маляваць - клеіць - ляпіць - плесці - шыць і інш.Кожны раз робім гатовую працу - паштоўку, малюнак, цацку, бірульку, брошку і інш.
  • Беларуская школка ў Вільні

    16 сент., 05:47

    Шаноўныя бацькі! Запрашаем Вашых падлеткаў 10+ на гурток “Беларусазнаўства”, дзе мы традыцыйна спасцігаем веды для жыцця праз прызму нацыянальных каштоўнасцяў, беларускіх традыцый, гісторыі і літаратуры. Заняткі праходзяць па суботах а 11 гадзіне ў актыўнай форме, з элементамі дзелавых гульняў, трэнінгаў, інтэрактыўных лекцый. Таму дзеці набываюць не толькі веды, але і карысныя навыкі, або, як цяпер кажуць, софт скілз: камунікатыўныя навыкі, навыкі супрацоўніцтва і канкурэнцыі, крэатыўнасць, настойлівасць, уменне даводзіць справу да канца, уменне прымаць адказныя рашэнні і вырашаць канфлікты. Праграму гуртка традыцыйна складаюць самі дзеці на першых занятках. У мінулыя гады гэта былі фінансавая пісьменнасць, навыкі прадпрымальніцтва, кіраванне эмоцыямі, медыяадукацыя, месца беларускага мастацтва ў свеце. Што будзе сёлета – залежыць ад усіх нас. Адзінае патрабаванне – гэта жаданне думаць
  • Беларуская школка ў Вільні

    15 сент., 17:07

    АНГЛІЙСКАЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 🇬🇧Будзем вучыць ангельскую і шмат практыкавацца.Намагаемся вучыцца паводле цікавых тэмаў і заданнямі, якія пасуюць канкрэтнай групе.Калі дзіця працуе на занятках, вынік абавязкова будзе!На занятках мы: ✨️пашыраем слоўнікавы запас; ✨️разбіраем і адпрацоўваем граматыку; ✨️шмат трэнуем маўленчыя канструкцыі; ✨️вучымся карыстацца вывучаным у жывым маўленні (у маналогах, дыялогах і размовах у групе); ✨️працуем самастойна і ў парах; ✨️сёлета дадаём больш аўдзіравання; ✨️а напрыканцы пакідаем крыху вясёлых заданняў «на дэсерт» 😌У нас шмат практычнай працы і раздруковак. Усе заданні я правяраю, адзначаю памылкі, а дзеці спрабуюць самі знайсці правільны варыянт. Калі бачу, што нешта складанае для многіх, разбіраем разам.Пры неабходнасці магу даваць дзіцяці асобныя заданні паводле ўзроўню, калі дзіця ўжо ўмее даволі самастойна працаваць.
  • Беларуская школка ў Вільні

    15 сент., 17:07

  • Беларуская школка ў Вільні

    15 сент., 15:57

    Гурток «Гісторыя Беларусі» для дзяцей 10+Паважаныя бацькі! Запрашаем вашых дзяцей у падарожжа праз стагоддзі! На нашых занятках мы разам прайдзём шлях ад старажытных часоў да сучаснасці і даведаемся, як узнікла беларуская зямля і як фарміравалася наша сучасная дзяржава. Дзеці пазнаёмяцца з яскравымі асобамі і важнейшымі падзеямі беларускай мінуўшчыны, навучацца бачыць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю. Заняткі суаднесены з праграмай уводных курсаў па гісторыі Беларусі і Літвы для 4–5 класаў.📍Заняткі праходзяць штосуботу а 12-й гадзіне ў Віленскім беларускім музеі ім. Івана Луцкевіча па адрасе Vilniaus, 20. 📅 Старт з 19 верасня. 📝 Каб запісацца на гурток, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыіДаступна, цікава, на беларускай мове. Чакаем вашых дзетак у падарожжа па гісторыі роднай зямлі!
  • Беларуская школка ў Вільні

    15 сент., 12:36

    Рэгістрацыя: Беларуская Школка ў Вільні, 2026/2027У навучальным годзе 2026/2027 Беларуская Школка ў Вільні зноў адчыняе дзверы для маленькіх і больш дарослых вучняў, для іхных бацькоў і сяброў, для ўсёй супольнасці!Гурткі беларускай мовы, беларусазнаўства, гісторыі Беларусі бясплатныя! Дзякуючы падтрымцы беларусаў праз праграму 1,2% падаткаў. Гэта вельмі важна. Шчыры вам дзякуй!Маем і шмат іншых гурткоў, платных. Але ўсе яны праводзяцца на роднай, беларускай мове.Расклад заняткаў на навучальны год 2026/2027:СУБОТА 10:00-11:00 - Беларуская мова (3-5) 10:00-11:00 - Беларуская мова (6-9) 11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+) 11:00-12:00 - Літоўская мова (6-9) 12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+) 12:00-13:00 - Ангельская мова (6+) 13:00-14:00 - Творчая майстэрня (5+) 13:00-14:00 - Робататэхніка (6+) 14:00-15:00 - Творчая майстэрня (10+)
    Google DocsБеларуская школка ў Вільні | анкета для наведвальнікаў заняткаў 2026/27Беларуская школка ў Вільні чакае дзетак на заняткі! Для наведвання заняткаў трэба запоўніць гэтую невялікую форму, якая зойме ў вас не больш за 5 хвілін. Расклад заняткаў: СУБОТА 10:00-11:00 - Беларуская мова (3-5) 10:00-11:00 - Беларуская мова (6-9)…
  • Беларуская школка ў Вільні

    15 сент., 12:35

  • Беларуская школка ў Вільні

    14 сент., 05:39

    переслано из @cytalnia

    🌟 У наступныя выходныя стартуе новы навучальны год у школцы пры Цэнтры беларускай супольнасці і культуры! 🌟Амаль усе наведнікі нашай школкі - яшчэ і чытачы бібліятэкі. І мы з вялікай радасцю чакаем новай сустрэчы, каб зноў дапамагаць дзецям і падлеткам знаёміцца з досведам чалавецтва, назапашаным у прыгожым пісьменстве і навуковых даследаваннях.На жаль, не ўсе сучасныя дзеці цікавяцца кнігамі, бо завісаць у інтэрнэце, вядома, значна прасцей.Але сёння хочам падзяліцца з вамі досведам адной мудрай сям'і (як вы ўжо разумееце, гэта нашыя чытачы), якая знайшла цудоўны спосаб збалансаваць занурэнне ў віртуальную прастору і ў свет кніг.Бацькі ўстанавілі простае правіла: дзіця можа правесці ў сеціве столькі ж часу, колькі выдаткавала на чытанне кніг. Як вы ўжо здагадаліся, наша юная чытачка любіць тоўстыя кнігі. ❤️📚А каб карысць ад гэтай сістэмы была максімальнай, варта
  • Беларуская школка ў Вільні

    14 сент., 05:39

    переслано из @cytalnia

  • Беларуская школка ў Вільні

    10 сент., 15:29

    переслано из @bielaruskidom

    Мікіта Найдзёнаў: паэтычны стэндапУ суботу на падворку Беларускага Дому выступае Мікіта Найдзёнаў!Мікіта прапанаваў фармат паэтычнага стэндапу. Будуць гісторыі і вершы, вершы і песні, гутаркі з вамі. Жывая праграма, сабраная з гісторый, тэкстаў, вершаў, песень. Таго, што турбуе і таго, што кранае.Нядаўна Мікіта выступаў з падобнай праграмай у ЗША. І вось цяпер едзе ў Вільню! На Тыдзень беларускай культуры.Мы вельмі чакаем!12 верасня 18:30 Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20 (падворак)Фіналь вечар Тыдня беларускай культуры ў Вільні - 2026.
  • Беларуская школка ў Вільні

    9 сент., 09:44

    переслано из @bielaruskidom

    У гэтую суботу 12 верасьня Віленскі беларускі музэй ім. І. Луцкевіча ператворыцца ў эпіцэнтр творчасці і свята. Мы запрашаем вас адсвяткаваць Тыдзень беларускай культуры разам з намі! Будзе весела і неверагодна душэўна!Мы падрыхтавалі праграму, у якой кожны знойдзе нешта для сябе: ☀️Кірмаш майстроў і кніжны кірмаш- добрая нагода набыць унікальны хэндмэйд і крутыя кнігі ☀️Майстар-класы для дзяцей і дарослых- стварайце прыгажосць сваімі рукамі ☀️Куратарская экскурсія па выставе і імерсіўная прастора- рыхтуйцеся здзіўляцца і захапляцца. ☀️Святочная музыка і канцэрт Мікіты Найдзёнава- будзем спяваць, танчыць і зараджацца крутым вайбам!Збірайце сяброў, бярыце сям'ю і прыходзьце лавіць натхненне.Чакаем вас і без вас не пачнем!📆 12 верасня ⏰ з 12:00 да 19:00 📍 Віленскі беларускі музей ім. І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)Уваход вольны, а настрой - святочны!Да сустрэчы!
  • Беларуская школка ў Вільні

    7 сент., 16:58изменён

    🎵 Запрашаем у дзіцячы хор! 🎵Шукаем юных спевакоў ад 6 гадоў!Калі вашае дзіця любіць спяваць і марыць аб сцэне - яму абавязкова ў нас спадабаецца!На занятках мы будзем: - развіваць слых, рытм і дыханне; - вучыцца спяваць прыгожа і ўпэўнена; - развучваць вясёлыя песьні і сапраўдныя харавыя творы; - знаёміцца з народнымі песнямі і хітамі любімых беларускіх выканаўцаў; - удзельнічаць у канцэртах і выступах; - знаходзіць новых сяброў і атрымліваць асалоду ад спеваў.Заняткі будзе праводзіць настаўніца з больш чым 10-гадовым досведам працы з дзецьмі.💶 Кошт 30 еўра/месяц📍Заняткі праходзяць штосуботу а 15-й гадзіне ў Віленскім беларускім музеі ім. Івана Луцкевіча па адрасе Vilniaus, 20. 📅 Старт з 19 верасня.
  • Беларуская школка ў Вільні

    4 сент., 15:53изменён

    Праект “Кніжныя размовы” і віленская бібліятэка “Чытальня” запрашаюць чытачак і чытачоў 8-12 гадоў у кніжны клуб!📚 Мы будзем чытаць беларускія кнігі і пераклады на беларускую мову, дзяліцца меркаваннямі пра сюжэты і герояў, спрачацца і - сябраваць 🤗 Будзем разам выбіраць кнігі, гуляць у літаратурныя гульні і піць гарбату з пачастункамі.👩🏻 Кніжны клуб будзе праводзіць Кацярына, аўтарка “Кніжных размоў”.📗 Для першай сустрэчы мы прапануем прачытаць неверагодны комікс “Трымайся, трусік!” Жазэфіны Марк, выдадзены праектам "Кніжны вырай" @knizny.vyraj. Комікс ёсць у бібліятэцы, а таксама яго можна пазычыць у Кацярыны (пішыце!).✅ “Кніжныя размовы” - гэта блог і падкаст пра беларускія кнігі, якія Кацярына чытае сама і разам з дзецьмі. Праект існуе ўжо больш за 6 гадоў і скіраваны на папулярызацыю літаратуры на беларускай мове. “Чытальня” - бібліятэка беларускай кнігі ў Вільні.📍 Дз
  • Беларуская школка ў Вільні

    4 сент., 15:53

  • Беларуская школка ў Вільні

    2 сент., 10:46

    АНГЛІЙСКАЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙЯ не абяцаю, што на занятках мы будзем толькі гуляць і весяліцца. Але абяцаю: калі дзіця працуе, то ад заняткаў будзе карысць.На занятках мы: - пашыраем слоўнікавы запас; - разбіраем і адпрацоўваем граматыку; - шмат трэнуем маўленчыя канструкцыі; - вучымся выкарыстоўваць вывучанае ў маўленні (маналог, дыялог, палілог); - працуем самастойна і ў парах; - сёлета планую дадаваць аўдзіраванне; - а напрыканцы пакідаем крыху вясёлых заданняў «на дэсерт» 😌У нас даволі багата раздруковак і практычнай працы. Усе заданні правяраюцца: я падкрэсліваю памылкі, дзеці самі іх выпраўляюць. Тое, што аказваецца найбольш складаным або выклікае частыя памылкі, разбіраем разам усёй групай.Пры неабходнасці магу даваць індывідуальныя заданні паводле ўзроўню дзіцяці (пры ўмове, што дзіця добра ўмее працаваць самастойна).Заняткі пасуюць дзецям, якія: - ужо ўмеюць чытаць і пісаць;
Скачать ряд в CSV
Бот обратной связи для своего канала — бесплатно

Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.

Как это работает →
Создать бота