Последние посты

Тётя Ира разрешила
23 июн. 2025 г., 17:46
Цёця Іра ў працы))
Тётя Ира разрешила
23 июн. 2025 г., 17:46
переслано из @volya_novik

Тётя Ира разрешила
21 июн. 2025 г., 14:05
І да тэмы, ці бываюць цуды на Купалле: https://ru.hrodna.life/2025/06/21/tsikhanouski-free/Hrodna.life - новости ГродноВышел на свободу Сергей Тихановский и еще 13 политзаключенныхГруппу из 14 политзаключенных, в том числе Сергея Тихановского, освободили после визита в Минск Кита Келлога - представителя президента США.
Тётя Ира разрешила
16 мая 2025 г., 17:16
Ц ёця Іра сабрала крутую каманду і мы згулялі ў азартную гульню "Па 500". Хто паглядзіць відос, даведаецца, ці ўдалося нам узбагаціцца 🤔😜🤫https://youtu.be/Ls6O_SRtdwc?si=Bvflm8LzmNQ5yJ6UYouTubeКто мог поехать на Евровидение? Сбываются ли предсказания цыганок? Шоу ПА500В этом выпуске удивляемся тому, кто мог поехать на Евровидение от Беларуси, поём вместе «Калыханку» и разбираемся, сбываются ли предсказания цыганок. А также — дегустируем белорусские конфеты, погружаемся в мифологию и разыгрываем 500 евро! Шоу «Па500» …
Тётя Ира разрешила
15 мая 2025 г., 08:30
На ютуб-канале ў цёці Іры распачаўся новы сезон падкаста "Дочкі-маткі". Самы час паглядзець новыя відэа. Гэтым разам практычна скандалы - інтрыгі - расследванні https://www.youtube.com/watch?v=S9Ao-JTY57g&t=1064sYouTubeФеминистки VS Каверин. Разбор полётовУвага! У выпуску ўзгадваецца крымінальная справа аб згвалтаванні і забойстве. Разлічвайце свае сілы перад праглядам. У першым выпуску трэцяга сезона Даша і спадарыня Ірына ў новай лакацыі абмяркоўваюць сваіх калег-мужчын і тое, што апошнія вырабляюць. Ці…
Тётя Ира разрешила
16 апр. 2025 г., 09:51
переслано из @kropkasuvenir
Павукі да Пасхі 🔥19 красавіка а 15.00 адбудзецца адкрыцьцё выставы 10 павукоў і майстар-клас ад спадарыні Ірыны Новік. Запрашаем паглядзець на беларускіх павукоў і зрабіць абярэг для свайго дома ўласнымі рукамі 🏡Саламянымі павукамі беларусы й беларускі ўпрыгожвалі сваё жытло да сьвятаў і важных падзеяў. Пасха - добрая нагода і самім паспрабаваць зрабіць саламянага павука. Наведайце “павучыную ” выставу Ірыны Новік і майстар-клас па вырабу гэтых абярэгаў. Нават калі вы раней ніколі не працавалі з саломкай - у вас атрымаецца хаця б самы просты рамбічны павучок. А калі маеце трохі досведу - зробім павука з элементамі піраміды 🫶Майстар-клас пачнецца адразу пасля адкрыцьця і працягнецца каля 2 гадзін ⏱ Усе неабходныя матэрыялы прадаставім
Тётя Ира разрешила
5 мар. 2025 г., 08:48
переслано из @thehrodna1127
Ларыса Ляшэнка – легенда беларускай харэаграфііЛарыса Ляшэнка — знакавая фігура ў беларускай харэаграфіі, народная балетмайстарка, якая выхавала сотні танцораў. Яе пастаноўкі сталі класікай, а ансамбль "Нёман" праславіў Гродна на ўсю краіну.Ларыса Ляшэнка стварала танцы, натхнёныя народнымі традыцыямі, і пакінула велізарную спадчыну ў беларускай культуры. Як ёй удалося зрабіць гэта? Які след яна пакінула ў гісторыі харэаграфіі?📺 Распавядаем у новым відэа: https://youtu.be/qSdaFkXsCVs📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTubeПадтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!YouTubeЛариса Ляшенко: от народного танца до легенды ГродноЛариса Ляшенко — легенда белорусской хореографии, народный балетмейстер, воспитавший сотни танцоров. Её постановки стали классикой, а ансамбль "Нёман" прославил Гродно на всю страну. Лариса Ляшенко создавала танцы, вдохновленные народными традициями, и оставила…
Тётя Ира разрешила
28 февр. 2025 г., 13:55
Хто куды, а я ў Каміно👣Вось такі варыянт падарунка да дня народзінаў прыдумала сябе цёця Іра.🤔Чаму так? А проста, для новых рэчаў у сёняшнім жыцці месца няма, а новыя ўражанні за плячамі не насіць.🤩Каміна - гэта мой спосаб пераасэнсаваць сам канцэпт сталай жанчыны. Бо калі б было, як абяцалася ў маладосці, то ў свае 55 я б мусіла пайсці на пенсію і мець нейкія гарантыі ад дзяржавы.😇Але ж - няма таго, што раньш было. То ішла свае 140 км ў пошуках адказаў на пытанні, ці магу я быць самастойнай і самадастатковай, ці магу разлічваць на апору для сябе ў самой сабе.😍Не тое, што перад саборам у Санцьяга дэ Кампастэла божанька пацалаваў мяне ў лобік і настала поўнае прасвятленне ў мазгах.💯Але! Але я гэта зрабіла.❤️Я прайшла не так шмат і так хутка, як іншыя. Але я ішла па дароўе, якую сама выбрала.🚶♀️То і далей пайду ў свой новы год і да новых здзяйсненняў.💥А як вы
Тётя Ира разрешила
21 февр. 2025 г., 09:34
Жызэль Пеліка. Гэта яна стала жанчынаю года паводле часопіса Time.Ганаровае званне ёй прысвоілі за тое, што адкрыта выступіла ў судзе па справе аб згвалтаваннях, якія арганізаваў над ёй яе муж.Апроч яе ў спіс Time патрапілі акторка Ніколь Кідман, гімнастка Джордан Чайлз, спявачка Laufey і іншыя.
Тётя Ира разрешила
18 февр. 2025 г., 11:52
Сябровачкі - каляжаначкі, цёця Іра прынесла вам прапанову ад Марыі Грыц да Дня роднай мовы.Ідэя Марыйкі "прапхнуць беларускую на Amazon KDP, каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні - любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску"Каб гэта выправіць, была падрыхтавана петыцыю. Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе, тэгніце Amazon KDP і яшчэ 3х сяброў, каб перадаць ім беларускую эстафету! Агульны тэг акцыі #BezosGiveMeMyBook.Петыцыя тут https://chng.it/WNs9y27yX4Цёця Іра разрышыла і сама падтрымала, то гоў наперад!
Тётя Ира разрешила
13 февр. 2025 г., 12:15
Ці ведаеце вы, што 13 лютага - Дзень Сябровак?Цёця Іра прыйшла вас павіншаваць і расказаць пра гісторыю новага святаhttps://telegra.ph/Galentines-Day-02-13
Тётя Ира разрешила
31 янв. 2025 г., 17:47
переслано из @thehrodna1127
💥 Сябры, рады паведаміць, што на нашым YouTube мы распачалі новы праект HARADZIENKI. Ён прысвечаны жанчынам чый лёс быў звязаны з нашым горадам.👉 Першы выпуск прысвечаны неверагоднай Зосьцы Верас.📺 Якія перформансы яна з сябрамі ладзіла ў пачатку мінулага стагоддзя, што хаваецца пад яе псеўданімам і дзе канкрэтна ў Гродне жылі яе бабуля з дзядулем, вы дазнаецеся ў нашым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=T7EJLEE8GPg📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTubeПадтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!YouTubeЗоська Верас - яшчэ пры жыцці стала легендай | HaradzienkiЗоська Верас — легендарная личность, голос Беларуси, который не молчал на протяжении почти всего XX века. Она встречалась с Максом Багдановичем, Брониславом Тарашкевичем, а её "Лесная хатка" под Вильнюсом стала местом паломничества белорусских патриотов.…
Тётя Ира разрешила
23 дек. 2024 г., 11:14
переслано из @youtube_by

Тётя Ира разрешила
23 дек. 2024 г., 11:14
Тру крайм з падкастаў цёці Іры патрапіў у спіс падкастаў, на якія звярнулі ўвагу. А вы глзядзелі нешта з прапанаванага? Прагаласуйце сэрцам, калі што)))
Тётя Ира разрешила
13 дек. 2024 г., 08:37
Пятніца 13-га павінна пачынацца з чараўніцтва)) І яно такі ў гэтым свеце ёсць)) Калегі ўзгадалі пра цікавыя жаночыя праекты 2024 - гэта рэальна цудоўныя рэчы!Цешыць, што ў спіс увайшлі і два падкасты ад Цёці Іры)) - "Дочкі маткі" ды "Страшна - нястрашнаА яшчэ больш цешыць, што жаночых праектаў вельмі шмат - ад кніг да маршаў, ад флэшмобаў да фестываляў - чаго толькі тут не знойдзеш!То, калі раптам яшчэ не бачылі - вэлкам знаёміцца і далучацца! Хопіць і на пятніцу і на выхадныя!https://www.svaboda.org/a/33211041.htmlРадыё СвабодаМарш «Яе звалі Ліза», «Палітвязынка», «Нітка Зорка» Ваданосавай, падкаст «Дочкі‐Маткі». Расказваем пра найважнейшыя жаночыя праекты…Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Тётя Ира разрешила
6 дек. 2024 г., 09:42
переслано из @hrodna1127
💃 Уявіце сабе жанчыну, якая прыехала ў незнаёмую краіну ў 24 гады, выйшла замуж за мужчыну, які старэйшы за яе на 27 гадоў, і літаральна перавярнула дзяржаву з ног на галаву. Гэта гісторыя Боны Сфорца - італьянскай прынцэсы, якая стала каралевай і мела ключавы ўплыў на беларускія землі XVI ст.Яе рэформы і новаўвядзенні мы ўзгадваем дагэтуль. Плюс яна мела асаблівае значэнне для нашага горада. Усё гэта - у чарговым эпізодзе з комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Поўная версія ў pdf ніжэй 👇🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна.YouTube | Instagram | Buymeacoffee
Тётя Ира разрешила
15 нояб. 2024 г., 11:39изменён
Віншаванні для гарадзенкі Аліны Коўшык. Зараз яна - дырэктарка Белсату.Аліна Коўшык - беларускамоўная журналістка з гістарычнай і паліталагічнай адукацыяй. Да прызначэння была прадстаўнічкай Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.
Тётя Ира разрешила
31 окт. 2024 г., 10:07
переслано из @bajmedia
«Размова двух людзей пра тое, што баліць». Ірына Новік – пра шчырасць, эмоцыі і гарызантальныя стасункі ў падкастахПадзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце, а падкасты дапамагаюць зноў сабрацца разам, лічыць журналістка Ірына Новік.У інтэрв’ю БАЖ яна расказала, як знаходзіць тэмы для выпускаў, чаму мы стаміліся ад экспертаў за мікрафонам і што робіць падкаст цікавым для слухачоў.«Раней было так, што на ўвесь кантэнт мы глядзелі журналісцкімі вачыма, вельмі аб’ектыўна, трэба было быць па-за сітуацыяй, не выказываць сваіх ацэнак. А ў падкастах можам падзяліцца меркаваннем пра свой досвед. Ён у кожнага чалавека розны».Чытайце тутбез впнРэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Тётя Ира разрешила
30 окт. 2024 г., 08:13изменён
😱Сябры -сябровачкі, такая справа. Цёці Іры не разрышаюць разрышаць.🤯Рашэннем суда Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ад 21 кастрычніка канал прызналі экстрэмісцкім.💯 Яно і зразумела. Больш небяспечную зброю, чым кулінарныя рэцэпты, трэба яшчэ пашукаць))🥰 Каму стала небяспечна - адпішыцеся. Вы ведаеце, як і дзе мяне шукаць пры патрэбеА цёця Іра пойдзе разрышаць з яшчэ большым імпэтам направа і налева))
Тётя Ира разрешила
15 окт. 2024 г., 11:11изменён
Для вас "рак" - страшнае слова?Для мяне дакладна. І кожны раз, калі рак з'яўляецца ў маім блізкім асяроддзі, я адчуваю ўнутраную барацьбу.Мяне разрывае паміж схавацца ў бульбу і зрабіць выгляд, што я ні пры чым, ці наадварот - пачаць углядацца яшчэ больш уважліва, натапырваць усе свае антэны і лакатары на тое, злавіць як мага больш самай рознай інфармацыі.Так паўтараецца кожны раз. І кожны раз як у першы.Гэтым разам вынікам стаў фільм, які па шчырасці гераінь можна назваць споведдзю. Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева - мае гераіні сёлетняга ружовага кастрычніка.А яшчэ Вольга Вялічка, з якой мы разам гэты фільм зрабілі і наш камерамэн Макс, без якога фільма як фільма проста не было б)Сёння, 15 кастрычніка, Міжнародны дзень барацьбы з ракам грудзей. І - анлайн-прэм'ера стужкі.https://www.youtube.com/watch?v=E5PyquagrMsYouTubeКатя и Катя. Рак, ремиссия и женские мечты #беларусь #ракгруди #женщина #онкология #онколожизньИстории Кати Водоносовой и Кати Пытлевой записала журналистка Ирина Новик в 2022 году. Обе Катерины были вынуждены покинуть Беларусь и обустраиваться с нуля в эмиграции. Ко всему этому добавился диагноз - рак груди. В фильме Катя и Катя рассказывают о том…
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →