Последние посты

КЛІК
20 сент., 15:16
Як mnogolun на Burning Man з'ездзілаЗ 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і свабодных людзей, а з 1990-га робіць гэта ў пустыні Блэк-Рок, што ў штаце Невада. У гэтым годзе жыхары і жыхаркі пустыні ўпершыню пачулі беларускую музыку лайвам.Трошкі кантэксту: у траўні мы з рэдакцыяй правялі другі сезон конкурсу для беларускіх музыкаў ВЫКЛІК. Галоўны прыз – паездку і выступленне на Бёрне пры падтрымцы MARA Camp – атрымалі mnogolun і Applepicker, але праз бюракратычныя пытанні на фестываль трапіла толькі Айлар.Дык вось, не паспела Айлар дадому вярнуцца, як я напала на яе з распытамі пра гэты досвед. Дзялюся гэтай гісторыяй самапазнання і мэтанакіраванасці з вамі. Так бы мовіць, з першых вуснаў.Рэфлексія і першыя высновыІ адразу папраўка ад гераіні – ніфіга гэта не фестываль, а цэлая культурная падзея. Усе, хто туды трапляе, вяртаюцца дадому новымі людзьмі.«Burning Man
КЛІК
18 сент., 15:00
Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюзаNasta Krupko – «Тенью я» Genre: IndieЭкс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусціла свой дэбютны сінгл. Як яно, напэўна, і павінна быць пасля сыходу з гурта, трэк атрымаўся рэфлексіўным. «Тенью я» – спроба асэнсаваць сябе ў новай ролі і зразумець, што не ўсе людзі на нашым шляху – свае. Песня дакладна зойме месца ў вашым плэйлісце, калі вы яе паслухаеце. Гарманічна складзеная, з запамінальным прыпевам і зразумелымі сэнсамі.Dlina Volny – «Вочы» Genre: DarkwaveDlina Volny пачыналі з расейскай, пасля перайшлі на ангельскую, а зараз дропнулі свой першы сінгл па-беларуску. Па словах саміх музыкаў, «Вочы» – маніфест супраць хлусні і злоўжывання ўладай. Як і бывае з дарквэйвам, атрымаўся вельмі асабісты трэк пра барацьбу з уласнымі дэманамі і немагчымасць мірыцца з хлуснёй навокал. Па гучанні гэта вельмі падобна да
КЛІК
9 сент., 15:05
Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeeiMark Formelle выпустили лимитированную коллекцию вместе с рэпером nkeeei. Внутри – оверсайз-футболки, худи, бельё и другие вещи со стразами и леопардом.Леопардовых носочков в коллекции обнаружено не было.
КЛІК
8 сент., 12:15
Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассетИгрой на виниле сегодня уже сложно кого-то удивить – хотя это мы уважаем. Но некоторые ребята идут ещё дальше и играют сеты прямо с аудиокассет.В Минске, например, проходили вечеринки «Дека Дэнс», главная фишка которых в том, что музыку там ставили исключительно с кассет. Само пространство тоже оформляли в ретроэстетике. Там расставляли старые телевизоры, а происходящее снимали на VHS-камеру и выводили изображение на большой экран.Одним из участников таких вечеринок был Applepicker. В интервью проекту TVARY он подробнее рассказал о том, как готовился к выступлениям: «Для вечеринок я сам записывал микстейпы. Покупал кассеты на Куфаре, выбирал те, что ещё сохранились в хорошем состоянии, и записывал на них собственные подборки».А чтобы послушать больше ламповых историй про андеграунд 2010-х, смотрите полное интервью
КЛІК
4 сент., 15:17
Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослыхRise in Rage – «Мертвый груз» Genre: Modern metalRise in Rage маюць сваю стабільнасць у выпуску новых рэлізаў: апошні трэк у хлопцаў выйшаў 6 гадоў таму. А перад гэтым таксама быў шасцігадовы перапынак. Тым не менш, Rise in Rage былі, ёсць і будуць аднымі з самых крутых метал-калектываў Беларусі. Што казаць, калі над іх дэбютнікам «Серая кровь» працаваў саўнд-прадзюсар In Flames. «Мертвый груз» – працяг усё той жа гісторыі. Тлустыя рыфы, энергічныя запілы і вельмі, вельмі круты гук.Extermination Dismemberment – «Annihilation Order» Genre: Slam death metalExtermination Dismemberment выпусцілі 8-хвілінны сінгл акурат падчас свайго амерыканскага туру. «Annihilation Order» складаецца з аднаго інтра і двух трэкаў. «The Final Verdict» ужо выходзіў асобным сінглам, і цяпер мы маем больш поўную карціну таго, куды рухаецца гурт.
КЛІК
3 сент., 15:00
Навошта вам часопіс у 2026 годзе?Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзячныя.Мы плануем сабраць увесь перадзамоўлены наклад за верасень, каб ужо ў кастрычніку пачаць рыхтаваць часопіс да друку. Таксама хочам папярэдзіць, што пасля завяршэння перадзамовы набыць гэты выпуск ужо будзе нельга.Але акрамя апдэйтаў па продажах мы хацелі б адказаць на некалькі пытанняў і крыху больш расказаць пра наш часопіс.Чаму мы гэта робім?Па-першае, за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі ў нас так і не з’явілася паўнавартаснага глянцавага часопіса пра беларускую музыку на беларускай мове. Нам захацелася запоўніць гэты гэп і зрабіць такі часопіс самім.Па-другое, мы адчуваем агульную стомленасць ад бясконцага анлайн-кантэнту, нейраслопу і пастаяннага інфармацыйнага шуму. Здаецца, што цяпер асабліва хочацца чагосьці фізічнага і рэальнага – таго, што можна ўзяць у рукі, пакінуць на
КЛІК
30 авг., 15:00
Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі?Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў – мінскі cold-wave гурт Dlina Volny. За 10 гадоў сваёй дзейнасці музыкі паспелі падпісаць кантракт з лэйблам Italians Do It Better. На ім, напрыклад, выдаюцца Chromatics і Desire, музыку якіх можна пачуць у культавым фільме «Drive». Яшчэ калектыў з’ездзіў у тур па Лацінскай Амерыцы разам з Lebanon Hanover і ўклаў publishing-пагадненне з брытанскай TRO Essex Music Group.КЛІК пагутарыў з Dlina Volny пра ідэнтычнасць, уплыў архітэктуры на творчасць, барацьбу з ШІ-трэкамі на стрымінгах і пра тое, чаму беларуская музыка – гэта не толькі пра мовуЧЫТАЦЬ




КЛІК
29 авг., 15:03
Адкрываем перадзамову першага глянца пра беларускую музыку!Мы сабралі 3 гады працы рэдакцыі КЛІК пад адну вокладку і стварылі глянцавы часопіс пра беларускую музыку. У нумар трапілі нашыя любімыя інтэрв'ю з беларускімі музыкамі, артыкулы і аўтарскія калонкі пра лакальную сцэну. На вокладцы – гурт Dlina Volny, а ўнутры нашыя размовы і фотасесіі з лайтовым, СОЮЗ, Янам Клапоцкім, Domsun і іншымі. Атрымалася каля 150 старонак чыстага стылю.У продаж трапіць усяго 150 асобнікаў, якія мы дашлем у любую краіну са спісу на старонцы перадзамовы цягам 90 дзён.Афармляйце перадзамову, каб паспець забраць дадому кавалачак КЛІК. І цяпер беларуская музыка не толькі гучыць, але і друкуецца ў глянцы!ЗАМОВІЦЬ


КЛІК
28 авг., 15:05
Развітанне з летам праз хардкор, поп-панк і інструментальную музыкуBlackholesun – «Істота» Genre: Melodic hardcoreBlackholesun – з тых гуртоў, якіх хацелася б бачыць больш у нашай прасторы. Хлопцы граюць змрочны і эмацыйны мелодык хардкор з вялікім уплывам пост-хардкору і пост-металу. «Істота» – беларускамоўны трэк гурта пра патаенныя жаданні чалавека. Па сутнасці хлопцы запісалі сінгл пра ўласных дэманаў: эмацыйны, драйвовы, тое што патрэбна нам усім перад самым пачаткам верасня.Varjatka – «Pavuki» Genre: ElectronicКалі б «Яно» Стывена Кінга мела беларускамоўную кіна-адаптацыю, то новы сінгл Varjatka дакладна стаў бы галоўным саўндтрэкам. Артыстка запісала эксперыментальны трэк, у якім пасябравалі фолк, хіп-хоп і электроніка. Адначасова з гэтым гэта песня-пужалка для дзяцей, у якой кожны знойдзе адсылку да адной культавай песні, калі праслухае трэк да канца.Artem Ramanau –
КЛІК
24 авг., 15:03
Вы заметили, как испаноязычная музыка захватила индустрию?В августе Benny Blanco – продюсер хитов Rihanna, Justin Bieber, Ed Sheeran и других гигантов американского попа – выпускает «Hermoso», свой первый альбом полностью на испанском языке.Karol G выпускает «No Me Arrepiento de Sentir Tanto», куда на фиты залетают Drake и Bruno Mars. Rosalía тем временем идёт ещё дальше. Её LUX записан на 13 языках. Это сложный оркестровый поп с оперой, фламенко, электроникой и религиозной мистикой, который как будто вообще не задаётся вопросом, насколько он удобен для глобального рынка.И, возможно, наиболее ярко эту тенденцию сформулировал Bad Bunny. В начале 2025-го он выпускает альбом, который ещё сильнее погружает его музыку в Пуэрто-Рико, колониальный статус острова и эмиграцию.После этого он проводит 30 концертов в Пуэрто-Рико. Серия шоу принесла острову сотни миллионов долларов. А когда
КЛІК
22 авг., 10:06
Снова релизы второго сезона ВЫКЛІК, немного пост-панка и электроникиmnogolun, Applepicker – «Ci ŭ bok?» Genre: Jungle-folk-popНарэшце! mnogolun і Applepicker дропнулі той самы трэк-пераможцу ВЫКЛІК 2.0. Для тых, хто не знаёмы з гэтымі зоркамі: Айлар – стартуючая поп-дыва, а Мікіта – мультыінструменталіст і саўнд-інжынер. Калі вас яшчэ не расхістаў сніпет – самы час паслухаць поўны рэліз. Гэта супер дынамічны, шматслойны саунд, які мы раім слухаць у навушніках, каб злавіць кожную нотку. Ужо ў гэтую нядзелю рабяты зробяць прэзентацыю рэліза ў клюбе Spatif у Варшаве, а на наступным тыдні – Burning Man, чакай!luvrz – «Никогда» Genre: Alternativeluvrz заразились продуктивом после ВЫКЛІК и поделились второй за лето песней-рефлексией. Лирический герой вспоминает школьные времена и свою первую любовь, которая так и не узнала о его чувствах. Однако за классической историей кроется
КЛІК
20 авг., 15:05
«Побег», проросший в сердце одной редакторкиЯ на самом деле не большая любительница хип-хопа, но очень ценю нетривиальный подход к аранжировкам и текстовые хитросплетения. После прослушивания нового альбома «Побег» от минского хип-хоп исполнителя Бакея захотелось копнуть в материал глубже. Заодно опробуем новую рубрику «track by track», где мы вместе с артистом/кой разбираем новые альбомы по косточкам.Потерялся (Intro)Бывает же такое: паркуешься у дома, смотришь на желтый свет в окнах и на местных маргиналов, идущих из магазина. И вдруг рождается строчка «Мой район не торчит на станции спортивной» – на окраинах Минска спорт заменяют совсем другие увлечения.«Главная фишка трека – резкая смена ритма. Сначала идет спокойный, меланхоличный вайб, а потом неожиданный слом. Это манифест: да, я где-то пропадал, но я вернулся, и мы взлетаем», – БакейВ тексте есть пасхалка для тех, кто
КЛІК
19 авг., 15:03
Инди, электроника, и любимый эмбиентBaisan & Frantisz – «Au bout de la nuit» Genre: Electronic«Au bout de la nuit» – першы сінгл з будучага альбома «Čorny snieh». Па словах музыкаў, трохмоўны трэк (беларуская, французская, італьянская) пабудаваны на вобразах цёмнай вады, вулканаў і бурштыну. Атрымаўся ідэальны саўндтрэк для сучаснай турбулентнасці. Халодны, трывожны і гіпнатычны.Афіцына – «Gožaŭskaje Lieta» Genre: Post-punkАфіцына – one-man band праект, які спалучае пост-панк, шугейз і выконвае ўсё гэта на беларускай мове. Новы сінгл артыста «Gožaŭskaje Lieta» наскрозь прасякнута настальгіяй. Па словах музыкі, песня вяртае слухача ў часы, калі свет здаваўся крыху прасцейшым, а адзіным лекам ад ягоных праблем былі ровар, некалькі танных піва і дарога да найбліжэйшага возера. Лоўфайны гук толькі падкрэслівае гэтую атмасферу.Мыслівец – «Грудная клетка» Genre: IndieМыслівец –
КЛІК
18 авг., 15:04изменён
Хібы алгарытмаў і парадокс выбару. Чаму я стаў менш слухаць сучасную музыкуЯ стаміўся ад музыкі. Не, не так. Я стаміўся ад той колькасці кантэнту, які штодзень залятае з усіх шчылін. У нейкі момант я заўважыў, што зноў слухаю музыку альбомамі. Вывучаю канцэпты, паглыбляюся ў тэксты і шукаю сэнсы, якіх не бачна сярод безлічы прыгожых, але пустых сніпетаў.Раней было як? Музыка была скарбам. Каб знайсці штосьці для сябе, патрэбна было марнаваць гадзіны ў пошуках па сеціве. Потым ішоў марудны працэс запампоўкі. Як цяпер памятаю, адну песню System of a Down я спампоўваў каля гадзіны.Пасля таго як бацькі давалі бярозавай кашы за рахунак за інтэрнэт, я выкарчоўваў вінчэстэр і крочыў з ім да сяброў. Там спампоўваў гігабайты музыкі і адбіраў самае каштоўнае.Зараз, калі ўваходзіш у стрымінгі, то адчуваеш глыбокую фрустрацыю. Што слухаць? Каго? І галоўнае – навошта? Спачатку я падумаў, што
КЛІК
15 авг., 15:47
Гомельскае рэггі, дэнс, а яшчэ кінадэбютIntelligency – «нiмфа» Genre: Electronic, DanceПасля некалькіх месяцаў прагрэва Intelligency нарэшце робяць першы крок да свайго новага амбіцыйнага этапу. Сева распавядаў, што толькі праз 12 гадоў напісання музыкі змог па-сапраўднаму прыйсці да сябе. Цяпер музыкі хочуць запісаць альбом на беларускай мове, які будзе гучаць свежа і зможа спадабацца нават чалавеку, які не ведае беларускай мовы. «Німфа» – першая вестачка з будучага альбома. Пакуль гэта хутчэй знаёмства з яго настроем, чым паўнавартаснае раскрыццё карт. Змрок, мова і дэнс. І, здаецца, менавіта такім будзе новы Intelligency.Nevika – «ПАДМАНІ МЯНЕ» Genre: PopNevika ўжо ўпэўнена заняла нішу лакальнай поп-зоркі. Актыўна фестываліць, дапамагае маладым рэперам з гучаннем і пастаянна залятае ў новыя калабы. Для поўнага камплекту засталося толькі напісаць той самы хіт, які аднойчы
