Последние посты

ULegend - вандроўкі па-беларуску
16 июн., 09:19изменён
Сябры, важная навіна для жыхароў Вільні – мы стварылі асобны акаўнт для нашых квэстаў Ulegendquests! 🔥Там вас чакаюць актуальныя навіны пра будучыя квэсты і івэнты ў Вільні. Акрамя таго, вы можаце замовіць асобна будзь-які квэст для сваёй кампаніі.А 21 чэрвеня а 14:00 мы вяртаемся з гарадскім квэстам «1863», які сёлета прысвячаем 200-годдзю Зыгмунта Серакоўскага, аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў.Пра квэст: Вы перанясецеся ў 1863 год: вораг перахапіў чалавека з паролямі для паўстанцаў, атрад чакае на адмысловы сігнал. Ваша місія – прайсці па вуліцах староў Вількі, знайсці падказкі і дапамагчы паўстанцам даведацца пра бяспечнае месца збору.🔗Усе падрабязнасці па спасылцы на рэгістрацыіюПасля квэста ўсіх чакае вясёлая вечарына ў Карчме «1863» (Bokšto g. 2), а таксама пачастункі і сувеніры.📍Кошт з 1 чалавека: 15 еўра (аплата наяўнымі на месцы)
ULegend - вандроўкі па-беларуску
18 апр., 09:02изменён
📍 Заслаўе Старажытны горад з больш як тысячагадовай гісторыяй, старэйшы за Мінск. Тут два гарадзішчы, гісторыя Рагнеды і Ізяслава, эпоха Рэфармацыі і памежнае жыццё міжваеннага часу. Падарожжа пачынаецца з загадкі — чаму станцыя называецца «Беларусь». Аўтарка : Вольга Абразцова (@volhaabraztsova)📍 Наваполацк Малады горад з нечаканым характарам. Гэта не проста “савецкі горад у полі”, а сапраўдная галерэя мазаік і прыклад урбаністыкі з ідэямі Ле Карбюзье. Маршрут прапануе паглядзець на Наваполацк без стэрэатыпаў — праз архітэктуру і гарадское асяроддзе. Аўтары: МУП (@miensk_urban_platform)📍 Мір Адзін з самых вядомых помнікаў Беларусі — Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта не толькі абарончае збудаванне, але і сімвал магутнасці роду Радзівілаў, дзе гісторыя адчуваецца ў кожнай вежы і алеі парку. Аўтарка: Таццяна Віркоўская (@way.to.myself)📍 Бабруйск Горад,
ULegend - вандроўкі па-беларуску
18 апр., 09:02
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — дата, якая нагадвае, як важна захоўваць і адкрываць для сябе культурную спадчыну.Гісторыя жыве не толькі ў сталіцах. Часам яна мацней адчуваецца ў невялікіх гарадах — там, дзе кожная вуліца мае свой голас, а кожны маршрут — сваю гісторыю.Сёння нагадваем вам пра нашы аўдыягіды па такіх месцах 👇
ULegend - вандроўкі па-беларуску
21 февр., 12:52изменён
🌍 Дзе ў замежжы можна знайсці экскурсіі па-беларуску?Да Дня роднай мовы разам шукаем беларускія галасы ў свеце:🇵🇱 У Варшаве ў Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN ёсць аўдыягіды па-беларуску.🇱🇻 У Рызе шукайце беларускую версію буклета са славутасцямі горада ў інфармацыйных цэнтрах.🇵🇱 У Свідніцы ў Царкве міру (Kościół Pokoju w Świdnicy) даступны аўдыёгід па-беларуску, распрацаваны @valoshka93 — у адным з найпрыгажэйшых драўляных храмаў Еўропы.🎧 Аўдыягіды па-беларуску ў дадатку ULegend дасяжныя ў Мюнхене, Кракаве, Варшаве, Познані і Вільні.👉 Калі вам больш даспадобы жывыя экскурсіі па-беларуску, звяртайцеся да нашых гідаў: @lierka_liusterka — Валерыя, гід па Вільні @warsawspacyr_gid_warsaw — Юрый, гід па Варшаве @bielaruski_krakau — Зміцер правядзе вас па беларускім Кракаве @klennik — Марыя раскажа пра МюнхенЗахоўвайце спіс, абірайце беларускае ❤️
ULegend - вандроўкі па-беларуску
23 янв., 09:01
Вітаем у новым годзе і запрашаем на святочны квэст, прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага!Сёлета лідэру беларускага нацыянальнага вызваленчага руху спаўняецца ажно 188 гадоў.У нядзелю, 1 лютага, а 14:00 мы будзем рады сустрэцца ў «Карчме 1863», дзе распачнецца квэст, які потым скончыцца вясёлай паўстанцкай вечарынкай у гонар спадара Кастуся!Каб прыняць удзел, трэба:1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму.2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.3️⃣ Прыходзьце ў нядзелю 1 лютага а 14:00 у Карчму (Bokšto g. 2). Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх — той пераможца.Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!Кошт удзелу ў квэсце 15 еўра з удзельніка. Да сустрэчы на квэсце. Зычым поспехаў!Instagram | Tik-Tok | Telegram 🌻 П
ULegend - вандроўкі па-беларуску
31 дек. 2025 г., 12:23
Дзякуй, што былі з намі ў гэты год — слухалі аўдыягіды, хадзілі на івэнты, раілі сябрам, пісалі водгукі і адкрывалі новыя гарады разам з ULegend 💛 2025-ы стаў для нас годам новых магчымасцяў і сапраўды цудоўных сустрэч.Упершыню ў гэтым годзе мы зрабілі маршрут у калабарацыі: прапанаваныя супрацоўнікамі кампаніі SOFTSWISS пункты сталі асновай эксклюзіўнага шпацыру, які каманда ULegend пераўтварыла ў гісторыю для ўсіх.Таксама мы сталі яшчэ бліжэй: 📱 аўдыягіды дасяжныя ў мабільнай аплікацыі, 💻 і ў веб-версіі, 🎉 а квэст-івэнты можна замовіць асобна — для каманд, супольнасцяў і сяброў.У новым годзе мы рыхтуем для вас яшчэ больш эксклюзіўных маршрутаў — па Беларусі і за мяжой. І, вядома, яшчэ больш натхняльных калабарацый 🤝✨Шчаслівых святаў! Няхай у 2026 годзе кожны ваш крок вядзе да цудаў, прыгожых месцаў і адкрыццяў, якія захочацца наведваць і перажываць наноў 💫 — Instagram |
ULegend - вандроўкі па-беларуску
25 дек. 2025 г., 18:21
🎄 Хочаце адчуць Познань па-новаму гэтай зімой? Разам з кампаніяй SOFTSWISS мы падрыхтавалі маршрут, які вядзе праз атмасферныя вулачкі, назіральныя пляцоўкі, цёплыя кавярні і месцы, дзе гісторыі жывуць на кожным кроку.А яшчэ — калядная армасфера! На шляху вас чакаюць дзве святочныя ярмаркі, якія працуюць аж да 6 студзеня на: ✨ Plac Wolności ✨ Stary RynekГэта не проста шпацыр — гэта маленькая казка, створаная тымі, хто сапраўды ведае Познань і любіць яе.📲 Маршрут у мабільным дадатку і веб-версіі ULegend — дасяжны бясплатна — з аўдыягідам ад чароўнай @karalionak.vola — на беларускай і рускай мовах — і ідэальны для калядных выходных 💛Запрашаем на шпацыр, і няхай свет навокал будзе цёплы нават узімку ❄️✨— Instagram | Tik-Tok | Telegram
ULegend - вандроўкі па-беларуску
1 дек. 2025 г., 17:44изменён
Сёлета адзначаецца 260-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага – дыпламата, палітыка, мецэната і аўтара легендарных паланэзаў. Яго жыццё – гэта суцэльныя таямніцы. Нават дагэтуль даследчыкі спрачаюцца пра дату і месца яго нараджэння!У суботу, 6 снежня, запрашаем на квэст «Род князёў Агінскіх» у Вільні. Вы знойдзеце мясціны, звязаныя з Агінскімі, даведаецеся пра паходжанне роду, выбітных яго прадстаўнікоў, каханне і розныя авантуры, а таксама пачуеце фрагмент паланэза ўжывую. Пасля квэста далучайцеся да вечарыны з адмысловым госцем і канцэрт-лекцыяй пра Агінскага.📍 6 снежня, 14:00 📍 Збор: Званіца Кафедральнага сабораУдзельнікі атрымаюць сувеніры, пераможцы – падарункі. Вазьміце тэлефон з інтэрнэтам і паўэр-банк – гугліць можна і трэба!🔗Рэгістрацыя да 5 снежня па спасылцы🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
ULegend - вандроўкі па-беларуску
6 нояб. 2025 г., 13:04изменён
Напярэдадні 119-годдзя з выпуску першага нумара «Нашай Нівы» запрашаем на квэст па Нашаніўскім часе!«Наша Ніва» – першая «беларуская газэта з рысункамі», якая стала сапраўднай нацыятворчай з’явай. На яе старонках публікаваліся вядомыя літаратары і грамадскія дзеячы, складаліся нормы сучаснай беларускай мовы.А на вечарыне пасля квэста ў нас будзе адмысловы госць, які ў 1990-х працаваў ужо ў адноўленай Нашай Ніве ў Вільні і ў Менску – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Нашаніўская тэма займае значнае месца сярод ягоных спеваў і літаратурных твораўКалі і дзе: Нядзеля, 16 лістапада, 14:00 Месца збору: Базыльянскія муры (Aušros Vartu, 7)Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы – адмысловыя падарункі.Што браць з сабой: тэлефон з мабільным інтэрнэтам і паўэр-банк. Гугліць трэба!🔗Спасылка на рэгістрацыюРэгістрацыя пажадана да канца дня суботы, 15 лістапада, але ў
ULegend - вандроўкі па-беларуску
31 окт. 2025 г., 16:07
переслано из @vilnia_ulegend
Надыходзяць Дзяды - старадаўняя традыцыя ўшанавання продкаў. На гэтых выходных адбудуцца 2 шпацыры памяці па Росах і Бернардынскіх могілках, якія дазволяць дакрануцца да памяці выбітных людзей, тут пахаваных. А гэта паўстанцы і навукоўцы, мастакі і літаратары. ✅ Адмыслова завітаем да помнікаў беларускіх дзеячоў пачатку 20-га стагоддзя: Антона і Івана Луцкевічаў, Лявон Вітан-Дубейкаўскага, Казіміра Сваяка, Францішка Аляхновіча.📍Росы: Збіраемся 1 лістапада (субота) ў 16:00 каля галоўнага ўвахода на могілкі 📍Бернардынскія: Збіраемся 2 лістапада (нядзеля) ў 13:00 каля ўвахода на могілкі.✅ Бярыце з сабою знічы (лампадкі) і БЧБ стужачкі. ✅ Данаты вядоўцы вітаюцца!
ULegend - вандроўкі па-беларуску
24 окт. 2025 г., 12:13
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі
ULegend - вандроўкі па-беларуску
14 окт. 2025 г., 13:17
переслано из @vilnia_ulegend
Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам.Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў )) Дарэчы, хто напісаў паланэз Агінскага - не такі ўжо і жарт. А ў нібыта юбілейны год дасьледчыкі сталі аспрэчваць нават яго дату ды месца нараджэньня.Ня менш захапляльнымі былі жыцьцёвыя гісторыі ягоных продкаў, сваяко ды нашчадкаў. Мы з вамі знойдзем некаторыя памяткі гэтага незвычайнага княжацкага роду ў Вільні і пагаварым пра выбітных яго прадстаўнікоў.Пачатак а 16-й гадзіне. Рэгістрацыя ў гугл-форме ці ўпрыват праз тэлеграм @liusterkavilniaГэтым разам экскурсія платная - каштуе 15 еўра, але
ULegend - вандроўкі па-беларуску
14 окт. 2025 г., 08:49
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя?25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў.Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца таемнага сходу, дзе а 16:00 адбудзецца філамацкая вечарынка.Усіх удзельнікаў чакаюць сувеніры, а пераможцаў – адмысловыя падарункі!📅 Субота, 25 кастрычніка, 14:00 📍 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)Каб далучыцца: 1. Збярыце каманду ад 1 да 6 чалавек, прыдумайце назву і зарэгіструйце кіраўніка праз гугл-форму (спасылка ў сторыс / профілі) 2. Калі вы без каманды — таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна. 3. Пажадана зарэгістравацца да вечара пятніцы, 24
ULegend - вандроўкі па-беларуску
11 сент. 2025 г., 13:50изменён
Далучайцеся на першага квэсту ў новым сезоне — пра паўстанне Кастуся Каліноўскага! Каб прыняць удзел, трэба: 1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму. 2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыцеGoogle Docs14.09.2025 Рэгістрацыя на квэст "1863"Сябры, Ulegend запрашае на квэст «1863» 14 верасня ў 14:00📝 Патрапіла да нас невядомая дагэтуль цыдулка ад нашага Яські-гаспадара з-пад Вільні, з просьбай пра дапамогу: "Дзецюкі! Шмат цярпелі мы няволю і ўрэшце паўстаў народ наш! Рук ахвотных і сягодня…
ULegend - вандроўкі па-беларуску
5 сент. 2025 г., 08:19
переслано из @vilnia_ulegend
Сябры, у нядзелю 7 верасьня запрашаем Вас далучыцца да мемарыяльнай экскурсіі, прысьвечанай чарговым угодкам славутай перамогі пад Воршай і 565-й гадавіне выбітнага вайсковага дзяяча ВКЛ і мецэната Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які кіраваў той самай знакамітай Бітвай пад Воршай.Мы пройдзем шляхам знакамітага трыўмфальнага ўезду ў стольную Вільню войска пераможцаў на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім і вялікім князем ды каралём польскім Жыгімонтам Старым. Гэтае ўрачыстае шэсьце з палоннымі ды трафеямі, захопленымі варожымі сьцягамі, зброяй і каштоўнасьцямі адбылося неўзабаве пасьля знакамітай Перамогі 8 верасьня 1514 года. Вядома, мы не прамінем і Базыльянскіх муроў, дзе знаходзіцца шыльда князю Астрожскаму, дзе запалім зьнічкі й прасьпяем славутыя гімны.Нагадаем, з пачатку 1990-х гадоў 8 верасьня ў гонар той знакамітай перамогі пад Воршай адзначаецца як Дзень Белар
ULegend - вандроўкі па-беларуску
1 сент. 2025 г., 19:17
Далучайцеся на першага квэсту ў новым сезоне — пра паўстанне Кастуся Каліноўскага!Каб прыняць удзел, трэба:1️⃣ Сабраць каманду ад 1 да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму.2️⃣ Добра зарадзіце тэлефон і ўключыце мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба.3️⃣ Прыходзьце ў нядзелю 14 верасня а 14:00 у Дворык ЭГУ (Savičiaus g. 17). Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх — той пераможца.Пасля квэста ўсіх чакае вясёлая вечарына ў Карчме «1863» (Bokšto g. 2): пачастункі, сувеніры і цікавая гісторыя пра аднаго з паўстанцаў ад гісторыка Аляксея Ластоўскага.Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а пераможцы — адмысловыя падарункі!Удзел бясплатны. Да сустрэчы на квэсце. Зычым поспехаў!🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.Instagram | Tik-Tok | Telegram 🌻 Падтрымаць праект
ULegend - вандроўкі па-беларуску
18 июл. 2025 г., 13:54
Сезон квэстаў у Вільні – адкрыты! І гэта цудоўная нагода добра правесці час з сябрамі, сустрэцца з новымі людзьмі і паглыбіцца ў беларускую гісторыю.Вас чакаюць жывыя, інтэрактыўныя квэсты на беларускай мове. І кожны з іх – магчымасць даведацца нешта новае не толькі пра паўстанне 1863 года Кастуся Каліноўскага, «Нашаніўскую пару», але і пра гісторыю выбітных дзяячак Вільні ды таемныя таварыствы студэнтаў.Сачыце за анонсамі, неўзабаве паведамім даты! Будзе патрэбны папярэдні запіс на кожны квэст.☝️Удзел бясплатны, данаты па жаданніНа сувязі! — Instagram | Tik-Tok | Telegram 🌻 Падтрымаць праект
ULegend - вандроўкі па-беларуску
5 июл. 2025 г., 08:21изменён
🔧 ULegend App адпачывае… але прыгоды працягваюцца!Наш мабільны дадатак вырашыў узяць маленькі тэхнічны адпачынак (па незалежных ад нас прычынах). Але не хвалюйцеся — вандроўкі нікуды не дзеліся!🎒 Тэлеграм-бот гатовы прыйсці на дапамогу: Пакуль мы рамантуем усё «пад капотам», скарыстайцеся ULegend Bot у Telegram — ён ведае амаль усе тыя ж маршруты, гаворыць па-беларуску і не патрабуе абнаўленняў 😊💬 Дзякуй, што пішаце нам, калі нешта не працуе — і дзякуй, што вы застаецеся з намі ❤️UPD. Праца мабільнага прыкладання адноўленая! — Instagram | Tik-Tok | Telegram 🌻 Падтрымаць праект
ULegend - вандроўкі па-беларуску
4 июл. 2025 г., 10:33
📖🤫 Скажам па сакрэту, што час ад часу будынкі можна чытаць, як кнігі! Пры пэўнай увазе вас чакаюць і эпічныя звароты сюжэту, і цікавыя гісторыі. Што хавае ад нас Драматычны тэатр імя Максіма Горкага? Распавядаем! І запрашаем вас даведацца больш пра будынкі, плошчы і прашпекты разам з новай вандроўкай ULegend “Між дзвюма плошчамі”.🎧 Дзе знайсці экскурсію? • у мабільным дадатку ULegend (Google Play); • у вэб-версіі прыкладання праз браўзер смартфона; ✨ — Instagram | Tik-Tok | Telegram 🌻 Падтрымаць праект
ULegend - вандроўкі па-беларуску
27 июн. 2025 г., 20:00
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →