Последние посты

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
19 дек. 2023 г., 10:34
Вы можаце моцна дапамагчы Валанцёрскай службе “Вясны”, ахвяраваўшы ля 10 хвілін свайго часу 🤍 Калі вы: - жывяце не ў Беларусі; - арганізоўвывалі мірны сход (пікет, дэманстрацыю, мітынг ці іншае); - альбо ўдзельнічалі ў любым мірным сходзе — калі ласка, запоўніце
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
14 дек. 2023 г., 11:03изменён
Вы можаце моцна дапамагчы Валанцёрскай службе “Вясны”, ахвяраваўшы ля 10 хвілін свайго часу 🤍Калі вы: - жывяце не ў Беларусі; - арганізоўвывалі мірны сход (пікет, дэманстрацыю, мітынг ці іншае); - альбо ўдзельнічалі ў любым мірным сходзе —калі ласка, запоўніце анкету і падзяліцеся сваім досведам! Мы збіраем інфармацыю пра мірныя сходы з удзелам беларусак і беларусаў ці арганізаваныя імі не ў Беларусі.Анкета ананімная, яе запаўненне зойме ля 10 хвілін. Ваш удзел вельмі дапаможа нам даследвваць, як працуе права на мірныя сходы ў краінах вашай эміграцыі 🤍Дэдлайн для запаўнення 25.12.2023.Дзякуй!Google DocsАпытанне пра мірныя сходы за межамі БеларусіВаланцёрская служба "Вясны" збірае інфармацыю пра мірныя сходы з удзелам беларусак і беларусаў ці арганізаваныя імі не ў Беларусі. Сабраная інфармацыя будзе выкарыстана ў абагуленым выглядзе для аналіза свабоды мірных сходаў. Наша мэта: даследваць, як беларусы…
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
30 сент. 2023 г., 09:04изменён
Якія фільмы, серыялы, кнігі нагадваюць пра каштоўнасці правоў чалавека і чаму ім варта прысвяціць частку свайго ўік-энду?Пра гэта ў рубрыцы #парады_Вясны распавядаюць нашы калегі па праваабарончым цэнтры. І сёння юрыстка Віка раіць:«Дэкалог» Кшыштафа КесьлёўскагаВіка: Гэта глыбокі серыял з 10 фільмаў, пераасэнсаванне 10 біблейскіх запаведзяў, класіка сусветнага кіно. Пасля прагляду ўзнікае не толькі экзістанцыйны адчай — што нармальна, — але і шмат думак наконт правоў чалавека і статуса чалавека як высокаразвітай, сацыяльнай і маральнай істоты. Кожны з 10 фільмаў можна глядзець асобна: яны маюць свае ўласныя сюжэты па адной з запаведзяў.Але Кесьлёўскі вядомы не толькі “Дэкалогам”, а яшчэ і трылогіяй "Тры колеры", прысвечанай каштоўнасцям Французскай рэвалюцыі: свабодзе, роўнасці і братэрству. На яе таксама варта звярнуць увагу. Я глядзела гэтыя фільмы ў якасці хатняга задання на
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
15 сент. 2023 г., 13:16изменён
Канструктар лега для пашырэння інклюзіі, TED talks пра правы чалавека і кніжка пра рэпрадуктыўны выбар — падборка ад Валанцёрскай службы «Вясны».🏗 Добрыя навіны: Lego запусцілі ў продаж канструктары са шрыфтам БрайляНа кожнай «цаглінцы» канструктара месцяцца шыпы ў выглядзе літар і лічбаў, напісаных шрыфтам Брайля — праз іх дзеці з асаблівасцямі зроку змогуць засвойваць тактыльны шрыфт. Важна, што праз гульню навучаюцца не толькі самі дзеці з асаблівасцямі зроку, але і іх блізкія: гэта стварае больш інклюзіўную прастору ды пашырае яе.→ Даведацца пра шрыфт Брайля ад беларускага праекта «ІншыЯ»🎙 Самаадукацыя: TED-talks пра правы чалавекаХутчэй за ўсё, вы ведаеце, але на ўсялякі выпадак распавядзём: TED Talks — гэта выступы на розныя тэмы, у якіх эксперт_кі, практыкі_ні, маста_чкі і проста людзі з цікавым жыццёвым шляхам дзеляцца сваімі ведамі і досведам. Дык вось, у бібліятэцы
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
29 авг. 2023 г., 14:38изменён
Традыцыйная падборка цікавага: экстрэмізм, анлайн-курсы і Ларс фон Трыер!❗️ Добрыя важныя навіны: «Вясна» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем.23 жніўня ў вядомы спіс дадалі «Вясну». Фармулёўкі такія: «Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаецца група грамадзян, аб'яднаных пад назвай "Вясна/Правы чалавека ў Беларусі" з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў)».Удзел у арганізацыі альбо перадача ёй звестак дае падставы пакараць тэрмінам да 7 гадоў пазбаўлення волі.Што гэта значыць для вас: 1. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, адпішыцеся ад каналаў «Вясны» — у тым ліку ад нашых. 2. Пачысціце ліставанні: выдаліце рэпосты ў чатах з сябрамі, калі пісалі наўпрост «Вясне» — выдаліце ліставанні цалкам. 3. Чытайце каналы ў рэжыме госця і выдаляйце гісторыю пошука — у тым ліку, па інстаграму і тэлеграму.→ Слухаць размову з юрыстам-вясноўцам Паўлам Сапелкам — сёння а 20:05 па беларускім часе.ВяснаПравозащитная программа "Вясна" на Белорусском Радио Рация"Вясна" признана экстремистским формированием. 29 августа отмечается Международный день действий против ядерных испытаний.
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
11 авг. 2023 г., 12:56
Прывіт, мы з падборкай цікавага 🙂🌟 Добрыя навіны: беларусы сабралі блізка 600.000 еўра на падтрымку палітвязняў.Адбылося гэта ў межах марафону салідаснасці «Нам не ўсё адно». Пра наступныя крокі ініцыятыва ўжо распавяла.📚 Самаадукацыя: адказы на базавыя і спрэчныя пытанні пра правы чалавека ад Савету Еўропы.Адкуль узяліся правы чалавека? Чаму нехта «павінен» іх паважаць? Ці валодаюць гэтымі правамі злачынцы (нават самыя страшныя)? У матэрыяле асветлена шмат пунктаў, якія выклікаюць непаразуменні — карысным будзе для тых, хто толькі пачынае цікавіцца правамі чалавека.🏓 Парада ад вясновак і вясноўцаў: класны спосаб правесці суботуСёння каманда Валанцёрскай службы раіць не фільм і не кнігу, а мерапрыемства! Заўтра ў Вільні адбудзецца RADA-маркет з вельмі крутой праграмай: музыка, лекцыі, майстар-класы ды іншыя актыўнасці. І мы таксама паўдзельнічаем ☀️ У планах нашай
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
28 июл. 2023 г., 13:01
Прывіт, гэта рэгулярны дайджэст ад Валанцёрскай службы!🌟 Добрыя навіны: вясновец Леанід Судаленка выйшаў з-за кратаў!Праваабаронца «Вясны» правёў за кратамі 2,5 гады і адбыў увесь прызначаны тэрмін. Кожнае «былы» каля слова «палітзняволены» мы святкуем, але калі вязнямі перастаюць быць калегі, радуемся па-асабліваму. Ура!→ Глядзець відэа сустрэчы Леаніда з сям'ёй (найкранальнейшае!) → Чытаць інтэрв’ю Леаніда адразу пасля вызвалення.📚 Самаадукацыя: даведацца пра мову варожасці (зойме прыкладна 4 хвіліны)Уф, тэма гарачая: спрэчкі «свабода слова VS мова варожасці» дагэтуль ідуць нават у праваабарончай супольнасці. Але сёння мы не пойдзем глыбока, а зробім першы крок да гэтага пытання.→ Глядзець кароткае відэа ад ЮНЕСКА, якое тлумачыць асновы тэрміну hate speech (з ім не ўсё так проста!) → Чытаць брашуру «Мова варожасці на бегемотах» — для тых, хто гатовы выдаткаваць большВяснаПравозащитник Леонид Судаленко: "Ради помощи людям пожертвовал своей свободой"Сразу после освобождения он дал эксклюзивное интервью "Народной Воле" — "Вясна" перепечатывает его.
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
14 июл. 2023 г., 12:39
🚀 Добрыя навіны, самаадукацыя і парады ад вясноўцаўСваёй мэтай мы абралі надаваць веру ў святло пасярод усяго гэтага змроку, і таму прыдумалі такую штуку. Рэгулярна мы будзем дзяліцца:- Адной навіной з галіны правоў чалавека, якая падцвярджае: мы як від усё ж рухаемся да больш роўнага, інклюзіўнага, гуманнага і справядлівага свету.- Адным артыкулам ці іншым адукацыйным матэрыялам, а мабыць і першакрыніцай права. Знаёмства з імі зойме да 10 хвілін, каб час на самаадукацыю дакладна знайшоўся.- Адной парадай ад вясноўцаў пра тое, за чым правесці вольны час — ды так, каб і цікава, і пра правы чалавека даведацца 👀 Будзем прасіць калег раіць фільмы, кнігі, гульні і што толькі прыйдзе ім у галаву!І ў першым выпуску нашага шоў — дзеяздольнасць для ўсіх, важны міжнародны дакумент і класнае кіно пра фемінізм ды змаганне за свае правы.🌟 Добрыя навіны: Мексіка надае поўную
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
13 июл. 2023 г., 17:00изменён
Прывіт! Гэты канал – афіцыйна «экстрэмісцкі»: улады ўнеслі яго ў свой (абсурдны) спіс. Распавядаем, што гэта значыць для вас і што рабіць.Самае важнае: цяпер беларускія праваахоўнікі могуць затрымліваць за падпіску на наш канал — і гэта будзе лічыцца «законным». Вось галоўныя парады, як паклапаціцца пра сваю бяспеку, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.- Адпішыцеся ад нашага канала. Самы бяспечны спосаб сачыць за намі — гэта чытаць, не падпісваючыся і чысцячы гісторыю пошуку.- Калі ўсё ж хочацца атрымліваць уведамленні і не губляцца, можна стварыць асобны тэлеграм-акаўнт для патэнцыйна чуллівага кантэнту. Яго вы зможаце выдаліць цалкам пры любой пагрозе, не баючыся згубіць асабістую інфармацыю. Але, калі ласка, узважвайце рызыкі.- Не публікуйце скрыншоты з нашага канала, не перасылайце нашы паведамленні ў вялікія чаты. Калі перасылаеце іх ў асабістыя ліставанні, выдаляйце пасля
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
26 июн. 2023 г., 18:48изменён
Абсалютнае права — гэта такое права чалавека, парушаць якое дзяржава не можа ні пры якіх умовах. Абсалютным не з’яўляецца нават права на жыццё, але права на свабоду ад катаванняў — з’яўляецца, і ў Беларусі яно працягвае парушацца.26 чэрвеня — Міжнародны дзень супраць катаванняў. Сёння мы прыцягваем асаблівую ўвагу да не самых відавочных відаў жорсткага абыходжання і сцвярджаем: катаванні — гэта не толькі фізічны гвалт, але і парушэнне ўмоваў утрымання за кратамі.Вось толькі найважнейшыя парушэнні, што адбываюцца ў месцах пазбаўлення волі з 2020 года:- Зняволеным не тлумачацца правы і абавязкі; - Камеры перазапаўняюцца, а матрацаў, коўдраў, прадметаў асабістай гігіены вязням не выдаюць; - Адсутнічае ў дастатковай колькасці піццёвая вада і ежа, іх якасць выклікае пытанні; - У камер кепскі і нават антысанітарны стан, адсутнічае ацяпленне і вентыляцыя; - Да палітвязняў назнарокwww.un.orgКонвенция против пыток и других жестоких, бесчеловечных или унижающих достоинство видов обращения и наказания — Конвенции и соглашения…Здесь вы найдете основные декларации, конвенции, соглашения и другие правовые материалы.
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
21 мая 2023 г., 16:01
Каб усвядовміць гэтую колькасць, можна паспрабаваць далічыць да яе ўслых. Каб усвядоміць, што за кожнай лічбай стаіць чалавек, — паспрабаваць прамовіць імёны. На якой лічбе саб’емся? На якім імі знікне голас?21 траўня — Дзень палітвязняў, і сёння, як і штодня, мы заклікаем да салідарнасці. Ведаем, што думка пра «больш за паўтары тысячы» можа пужаць. Але і верым: менавіта ў дзеяннях, нават маленькіх, ляжыць адказ адчаю і бяссіллю.Пампуйце чэкліст простых дзеянняў падтрымкі і выконвайце іх. Памятайма, выяўляйма салідарнасць і — свабоду ўсім палітзняволеным!
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
15 мая 2023 г., 16:02изменён
🌟 Пра асветніцкі мікрапраект Валанцёрскай службыПрывіт! Мы спрабуем не ператвараць гэты тэлеграм у дубль іншых сацсетак, але хочам падзяліцца важным. Мы стварылі серыю асвеніцкіх відэа пра свабоду слова — ці, дакладней, свабоду выяўлення меркавання. Гэтыя відэа адказваюць на базавыя пытанні, якія часам няёмка задаць, ды і здаецца, каму патрэбная тэорыя? Але як раз такія пытанні вельмі важныя: зразумеўшы іх, разумееш і спрэчныя моманты адносна рэальных сітуацый.Відэа выходзяць у нашым інстаграме ў сярэднім раз на тыдзень, адшукаць першыя тры можна ў раздзеле Reels. Вельмі заклікаем глядзець, лайкаць-рэпосціць ды дасылаць паплечні_цам: верым, што разуменне асноваў правоў чалавека карыснае кожна_й паасобку і грамадству агулам 🫶
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
3 апр. 2023 г., 16:49изменён
Ці бяспечна чытаць ВСВ з Беларусі?Пакуль Валанцёрская служба «Вясны» не прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем», таму па законе пераследваць вас не могуць ані за падпіску на наш канал, ані за каментары, ані за рэпосты. Але ў краіне, дзе «часам не да закону», можа быць усялякае. Таму, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, мы раім выяўляць асцярожнасць і як мага памяншаць рызыку.— У Інстаграме: не варта падпісвацца і каментаваць нашыя публікацыі з адкрытых акаўнтаў і акаўнтаў, па якіх вас лёгка пазнаць. Таксама лепей не рабіць у такія акаўнты рэпосты. Калі хочацца сачыць за намі, але не хочацца закрываць акаўнт, — заходзьце ў наш профіль праз пошук, а пасля чысціце гісторыю.— У Телеграме: тут таксама самы бяспечны спосаб сачыць за намі — гэта чытаць, не падпісваючыся і чысцячы гісторыю пошуку. Але калі хочацца атрымліваць уведамленні і не губляцца, можна стварыць асобны тэлеграм-акаўнт для
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
8 мар. 2023 г., 17:40
Адзінае магчымае прыгадванне вясны ў віншаваннях з 8 сакавіка — гэта прыгадванне «Вясны» 😉Віншуем з Днём салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы! З гонарам знаёмім вас з сяброўкамі, паплечніцамі, каляжанкамі — супрацоўніцамі «Вясны» — і перадаём іхныя зычанні.
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
21 февр. 2023 г., 17:28изменён
Хаця беларусы ў Беларусі і не з’яўляюцца нацыянальнай меньшасцю, беларуская мова згубіла статус мовы большасці. У нацыянальным заканадаўстве падрабязна распрацаванае моўнае пытанне — ды вось тое заканадаўства не працуе. Шыльды дзяржаўных устаноў яшчэ напісаныя з ужываннем «і» ды «ў», аднак іх служачыя ўжо не здольныя адказаць па-беларуску.Беларускую мову не пачуеш ані ў гарвыканкаме, ані ў войску, ані ў міліцыі. Дзяржаўнае абвінавачанне і суды сістэмна і катэгарычна адмаўляюць у тым, каб весці следства на беларускай мове, — прыгадаем хаця б выпадак Алеся Бяляцкага. Гэта дыскрымінацыя і парушэнне правоў: чалавек, які ў жыцці размаўляе па-беларуску, не можа поўна, грунтоўна і падрабязна патлумачыць сваю пазіцыю на ненатуральнай для сябе мове. А ад дакладнасці фармулёвак можа залежыць яго лёс.За апошнія 4 месяцы мінулага года публічнымі зрабіліся больш за 10 выпадкаў моўнай
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
21 февр. 2023 г., 17:28

Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
30 янв. 2023 г., 16:54изменён
Мы вяртаемся 🎉Апошнія некалькі месяцаў мы працягвалі працаваць, але вытрымлівалі цішу ў сацсетках: шукалі свой голас і спосаб размаўляць пра важнае ў бягучых умовах. Здаецца, адшукалі — і вяртаемся! :)Адразу хочам адзначыць важнае. Валанцёрская служба «Вясны» на сёння не прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем», але мы ўсё ж раім абыходзіцца з нашым кантэнтам асцярожна, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Калі ж вы па-за межамі краіны і ў бяспецы, вашыя рэпосты тут, у інстаграме ці ў фейсбуку нас падтрымаюць і ўсцешаць. Спадзяёмся, кантэнт будзе варты таго!Пра што, дарэчы, мы будзем распавядаць? Пра праваабарону, вядома! У беларускім кантэксце гэтая тэма не прадугледжвае шмат пазітыву (уф, ды якое там «шмат»!), але мы паспрбуем усё ж зрабіцца крыніцай калі не надзеі і натхнення, то энергіі.Не падайма духам! Вясна прыйдзе 🙂
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
6 янв. 2023 г., 15:08
переслано из @viasna96
💖Марфе Рабковай — 28! Як павіншаваць праваабаронцу з Днём Народзінаў?Нагадаем, Марфу асудзілі да 15 гадоў зняволення па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў. Цяпер яна чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» адзначае сваё 28-годдзе. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі.Вось, што можна зрабіць, каб падтрымаць Марфу:📍дашлі паштоўку, тэлеграму ці ліст з віншаваннямі і цёплымі словамі, можна анлайн 📍напішы віншаванне на дошцы анлайн 📍распавядзі пра Марфу у сацсетках з хэштэгамі #FreeMarfa #FreeViasna 📍адпраў пасылку ці бандэрольку з прыемнымі дробязямі, нават з-за мяжы 📍зрабі грашовы перавод💌Адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
5 дек. 2022 г., 13:03
переслано из @viasna96
🌿Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёраЗначную ролю валанцёрства і салідарнасць адыгралі ў Беларусі ў 2020 годзе, аднак дзейнасць добраахвотнікаў на карысць беларусаў працягваецца і дагэтуль.Сёння кожны беларус па-свойму валанцёр — людзі збіраюць перадачы і пасылкі палітвязням, арганізуюць вечары сумеснага падпісання паштовак, набываюць адзенне і школьныя прыналежнасці для дзетак вязняў.За кратамі таксама знаходзяцца і двое валанцёраў-вясноўцаў — Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк. Яны былі затрыманыя ў 2020 годзе, а пазней асуджаныя да 15 і 6 гадоў калоніі адпаведна.💌Падтрымаць Марфу і Андрэя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марфа Аляксандраўна Рабкова, Андрэй Сяргеевіч Чапюк 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Валанцёрская служба ПЦ "Вясна"
28 нояб. 2022 г., 16:58
АДКРЫТЫ НАБОР У ВАЛАНЦЁРСКУЮ СЛУЖБУ "ВЯСНЫ"📆 2 снежня, пятніца ⏰ 18:00 - 19:00 📍 Вільня, дакладнае месца пасля рэгістрацыіЗапрашаем усіх неабыякавых:- даведацца, як працуе Валанцёрская служба Вясны і як можна дапамагаць зараз - пазнаёміцца з каштоўнасцямі правоў чалавека і відамі праваабарончай дзейнасці - пры жаданні далучыцца да нашай каманды і абраць для сябе напрамак валанцёрстваКаго мы шукаем? Людзей ад 18 год, любога гендару, у каго ёсць некалькі вольных гадзін на тыдзень і жаданне дапамагаць. Навыкі працы з кампьютарам вітаюцца. У астатнім не патрабуецца ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі, бярыце толькі добры настрой ☀️
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →