Последние посты

Школьны музей "Мой родны кут
3 сент., 14:12
Неверагодна, падобныя чаўны існавалі яшчэ ў неаліце. Даўжыня нашага 5 метраў! Зроблены з суцэльнага дрэва! У нашы дні знайсці такі экспанат рэдкасць.
Школьны музей "Мой родны кут
29 авг., 11:32
Тапонімы Рагачова- Старасельская Круча.
Школьны музей "Мой родны кут
19 авг., 04:59
переслано из @zborovschool
Сапраўдны настаўнік не проста дае веды, а дапамагае зрабіць першы крок у вялікае жыццё. У Год беларускай жанчыны пра таленавітую настаўніцу Надзею Сямёнаўну Сімакову з цяплом і ўдзячнасцю расказаў яе калега Андрэй Чарняўскі, настаўнік сярэдняй школы № 4 г. Рагачова імя У.С. Вялічкі.https://www.slova.by/news/sertsa-addanae-dzetsyam/
Школьны музей "Мой родны кут
16 авг., 13:53
У новым навучальным годзе запрашаем на наш маршрут.
Школьны музей "Мой родны кут
4 авг., 15:24
Рагачоўскі замак быў "нанова ўзведзены ў 1760-х". Цікава, што ў кожным пакоі пісар вельмі дасканала апісвае металічную фурнітуру..." дзверы на завесах з клямкай і кручком унутр ы" і так кожны пакой. І зараз вакол Замкавай гары і на пойме Дняпра можна знайсці тыя замкі і клямкі.
Школьны музей "Мой родны кут
21 июн., 05:51
Вяртанне ў Рагачоў праз стагоддзе! Паштоўка ў 1912 годзе была адпраўлена ў Рагачоўскую гімназію, сп. Грамыка (бібліятэкарцы). І вось праз сто гадоў яна зноў у Рагачове!
Школьны музей "Мой родны кут
9 мая, 17:59
Дзень Перамогі. Памятаем!
Школьны музей "Мой родны кут
30 апр., 10:51
З сямейных альбомаў, фота пачатку 20 ст. Падпісаўшы фота можна пачынаць пісаць свой радавод і вывучаць гісторыю Радзімы.
Школьны музей "Мой родны кут
9 апр., 09:20
Вясновы цуд Рагачоўшчыны- разлівы рэк. Дзе варта быць на выходных: - Рагачоў (гара Бяляніна-старая царква, тэраса Яўрэйскіх могілак, масты праз Дняпро і Друць); - Задруцце (сутока Друці з Дняпром); - Санаторый- Чырвоная гара; - Вішчын- Чырвоная гара; - Збароў- Замак; - Азярышча- бераг Дняпра.
Школьны музей "Мой родны кут
25 мар., 12:14
Тапонімы Рагачова- Балонне. Гэта нізкі заліўны луг, адзін з самых старажытных тапонімаў Рагачова.
Школьны музей "Мой родны кут
8 мар., 09:13
Горшава Юлія Федараўна, в. Ходасавічы (п. Адраджэнне). Партызанка, пасля баец Чырвонай Арміі. Працавала супрацоўніцай Палявой пошты. Колькі радасці і гора прайшло праз яе сэрца?.. Памятаем.
Школьны музей "Мой родны кут
5 мар., 09:49
Жыццё Піянерыі сорак гадоў таму. З дзённіка дружыны імя К. Н. Осіпава.
Школьны музей "Мой родны кут
3 мар., 13:24
Віншуем наш Савет музея з невялікай перамогай у раённым конкурсе "Саветаў музеяў ...." Малайцы!
Школьны музей "Мой родны кут
26 февр., 09:05
У гэтыя дні 28.02.1945. Ільін Сцяпан Іванавіч (1894-1984 в. Збароў). Радавы, ваяваў у г. Варэнген, Германія. Стрымліваў рубеж ад атакі ворага, знішчыў дзевяць фашыстаў і падавіў агнявую кропку куляметчыка. Быў узнагароджаны ордэнам Славы. Прайшоў усю вайну!!!
Подписчики пишут боту, вы отвечаете реплаем, ваш аккаунт скрыт. Создаётся в одно касание.
Как это работает →