gram news
Беларуская музыка channel avatar

Беларуская музыка

@charnuxa

Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку

ProjectsUKMusic

2,590subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Беларуская музыка

    3 Sept, 11:57

    Спадарства, сустракайце!Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст. Гэта будзе шалёны канцэрт, які абавязкова трэба паглядзець, каб больш зразумець беларускі андэграўнд і яго адданага героя.Запісвайце дату: 17 верасня ў 20:00 па менскім часе на канале Сепультуры Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей!https://youtube.com/live/_QscZaB2YjUПадтрымайце праект і артыста сімвалічнымі квіткамі, бо такога вы яшчэ не бачылі!https://buymeacoffee.com/sepuliveДа сустрэчы, сябры!
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,600722311441Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    30 Aug, 08:00

    Хіты 90-х -- гэта настальгічная скарбонка з успамінамі. Малодзенькая Ліка Ялінская, гарачая Іна Афанасьева, дэградацыя Сяброў, уздым Кірыла Слукі. У гэтым выпуску будзе шмат-шмат вайбовых трэкаў, якія вы стопудова памятаеце і любіце. Залятайце глядзець!https://youtu.be/AyKqJdT7-fk
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,190391173Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    21 Aug, 10:16

    Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Беларусы і беларусачкі з усяго свету глядзелі канцэрт Крамбамбулі — і гэта было нешта неверагоднае. Столькі шчаслівых водгукаў, столькі цеплыні, столькі важных словаў. Як кажуць, свята ў кожную хату!Калі раптам прапусцілі трансляцыю, то можаце паглядзець канцэрт у запісе — энергія, драйв і весялосць б’юць праз экран!https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2gІ скажыце, калі ласка, дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія зрабілі для вас гэтае свята!https://buymeacoffee.com/sepuliveДа сустрэчы на наступных канцэртах, даражэнькія!
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,7807820131Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    20 Aug, 08:10

    Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасцьhttps://buymeacoffee.com/sepuliveДа сустрэчы, даражэнькія!
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,14049156111Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    16 Aug, 08:19

    Сезон беларускіх летніх фестываляў працягваецца і дзясяткі тысяч беларусаў ідуць паглядзець на артыстаў, якіх ім сёлета прывезлі. А прывезлі небагата. Дзіма Білан, Бабунец, Ваня Дзмітрыенка. Гэтага мы хацелі? А калі менавіта гэтага, то чаму? У новым выпуску Міністэрства сепультуры разбіраемся, што не так з беларускімі оўпэн эйрамі.https://youtu.be/okDXJjM-C_k
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,6202312654Open in Telegram
  • Беларуская музыка pinned a photo

    15 Aug, 08:19

  • Беларуская музыка

    15 Aug, 08:11

    ❗️Спадарства! Сёння адбылася непрыемная гісторыя: нейкім чынам злаўмыснікі атрымалі доступ да трансляцыі Крамбамбулі і пачалі яе заўчасна з рэкламай.💔На жаль, нам спатрэбілася зрабіць новую трансляцыю, таму шчыра прашу вас паставіць пад ёй лайк і націснуць калакольчык, каб алгарытмы пачалі працаваць і трансляцыю ўбачыла як мага больш людзей. Дзякуй вам і да сустрэчы 20 жніўня!https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,890537641Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    14 Aug, 07:39

    Света Бень у дуэце з Жэням Кучмейнам (.К) сёння выдала новы альбом «Карова белая». Глыбокі, кранальны, пранізлівы, сумны, светлы — і неверагодна прыгожы.Музыка — гэта перш за ўсё глыбокае эмацыйнае перажыванне. Нерв. Мастацтва. Ёй не патрэбны дарагі дызайн, каб трапіць у самае сэрца. Ёй папросту не трэба перашкаджаць, а проста дапамагчы. Трапнай аранжыроўкай. Дакладнымі акцэнтамі.У гэтым суперсіла дуэт Бень і Кучмейны — яны не перашкаджаюць адзін аднаму, не перацягваюць на сябе коўдру, а дапамагаюць уласным песням раскрыцца напоўніцу. Паэзія Светы — жорсткая, пяшчотная, адчайная, трагічная, — яе выкшталцоныя мелодыі, у якіх і народныя спевы, і Вярцінскі, і тэатр, — усё гэта пераўтварылася ў аўдыёспектакль дзякуючы працы Жэні.«Карова белая» размаўляе з намі на экзістэнцыяльныя тэмы. Ён пра трагедыю і надзею. Апакаліптычны «О, капитан, мой капитан» з сырой, неахайная гітарай
    band.linkСвета Бень, tochka K - Карова белая | BandLinkListen, download or stream Карова белая now!
    1,73072186332Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    7 Aug, 09:29

    Гурт Dymna Lotva сёння выдаў новы альбом Vyraj, прысвечаны падарожжу беларускай душы. Падарожжу эпічнаму, сумнаму і неверагодна прыгожаму адначасова: празрыстыя клавішы, выразныя гітары, выкшталцоныя мелодыі — у ім няма лішніх нот і неабавязковых трэкаў, у яго пачынаеш верыць адразу і верыш да самага фіналу, настолькі ён пераканаўчы.Вырай у беларускай традыцыі мае два значэнні. Гэта і месца, куды ляцяць птушкі на зімоўку, калі ў родным месцы холад і смерць. Гэта і больш шырокае значэнне, яшчэ дахрысціянскае значэнне нябёсаў, куды ляціць душа памерлага праз Млечны шлях. Абодва значэнні адыгрываюць ключавую ролю ў канцэпцыі альбома. Ён пра падарожжа беларускай душы, якой няма месца на радзіме (бо там холад і смерць) і якая пасля смерці ляціць у беларускі космас. Метафара прыгожая, маштабная і адначасова балючая для кожнага з нас.Музычна гурт рухаецца ад DSBM у бок пост-блэк метала і
    YouTubeDymna Lotva - Vyraj (Full Album)Post Black / Doom Metal from Belarus (now Poland) Released August 7th, 2026 Order Album: https://spkr.store/collections/dymna-lotva In Belarusian mythology, Vyraj is both the land where birds depart for winter and the mystical realm where souls journey…
    2,0006817521Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    6 Aug, 13:05edited

    Ёсць цудоўныя навіны!🔥🔥🔥Гурт Крамбамбуля на чале з Лявонам Вольскім запрашае на канцэрт для беларусаў усяго свету! Гэта будзе сапраўдны Усебеларускі карпаратыў, на які можна трапіць з любога куточку планеты. Мы збіраемся, каб павесяліцца, патанчыць, заспяваць любімыя песні і годна правесці гэтае гарачае лета на не меней гарачым канцэрце. Запісвайце дату: 20 жніўня ў 20:00 па менскім часе Усебеларускі карпаратыў разам з Крамбамбуляй!https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2gГэты канцэрт адбываецца дзякуючы вам, гледачам. Вы падтрымліваеце, мы спяваем! Добраахвотныя ўнёскі на канцэрт прымаюцца тутhttps://buymeacoffee.com/sepulive
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    10,00081164221Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    31 Jul, 11:33

    «Был вне игры, но не в оффсайде», — чытае Бакей на сваім новым альбоме «Побег». У назве — гульня словаў, якую вы, напэўна, зразумелі. Не так складана зразумець і альбом рэпера, які нарэшце вярнуўся ў гульню. Але у якім статусе?У 2016 годзе малады хлопец запісваў трэкі, які падкупалі ў першую чаргу сваёй непасрэднасцю. Яму даравалі шмат чаго: кульгавыя рыфмы і сіроцкае інтаванне, — бо вызначальную ролю тут адыгрывала акурат проціпастаўленне сумнаму і аднастайнаму камерцыйнаму фастфуду. У падлеткавай шчырасці была свая абаяльнасць, свой непадробны драйв і нерв.На дыстанцыі, аднак, гэта не спрацавала. Так, Бакею і яго сябрам заўсёды хапала густу, каб працаваць з арыгінальнымі бітамі — і гэта, натуральна, працавала ў плюс артысту. А вось сваю зону адказнасці Бакей рэгулярна правальваў. Нават у хітах кшталту «Бунтаря» прасочваўся катастрафічны брак адчування музыкі, але не толькі. Пра
    infnty.proБакей - Побег | BandLinkListen, download or stream Побег now!
    1,8801255411Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    31 Jul, 09:17

    ❤️Дзякуй усім, хто быў учора з намі і глядзеў гэты чароўны канцэрт! Гэта было сапраўды нешта неверагоднае: беларуская магія і чарадзейства, якую для вас зрабіў гурт Šuma. Калі раптам прапусцілі — хуценька бяжыце глядзець і кайфаваць!https://www.youtube.com/live/8KkCvdKk1sUА калі вам спадабаецца, скажыце дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія вырашылі скіраваць грошы на добрую справу!https://buymeacoffee.com/sepulive👻Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы на наступным канцэрце Сепультуры Alive!
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,540541041Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    30 Jul, 08:14

    🔥Яшчэ не маеце планаў на гэты вечар? Тады далучайцеся сёння да нашай трансляцыі. Для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Šuma. Будзе прыгожа, вайбова, нібыта ты апынуўся на чароўным рэйве.❤️Чакаем вас усіх сёння ў 20:00 па Менску. Да сустрэчы!https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sUСімвалічныя квіточкі на канцэрт можна набыць вось тут, каб падтрымаць каманду праекта і музыкантаў👻
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,33036123Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    26 Jul, 08:00

    Песняры здзейснілі гістарычныя гастролі ў ЗША ў 1976 годзе. Як гэта было? Пра тую вандроўку ёсць шмат гісторый, але што з іх міфы, а што факты? Літры гарэлкі, мільён даляраў, «рускі наступ» і таямнічы канцэрт з Полам Макартні. У новым выпуску Міністэрства сепультуры -- легенды пра самыя першыя гастролі беларускага гурта ў Амерыку.https://youtu.be/302covY2NSA
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    1,780361291Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    16 Jul, 09:08

    🔥🔥🔥На Сепультуры Alive выступіць Šuma — беларускі праект, які спалучае сучасную электронную музыку і аўтэнтыку. Калі вы хоць раз былі на лайвах Šuma, то ведаеце: там адбываецца гукавое і візуальнае чарадзейства. Гэта густоўна, прыгожа і атмасферна. Далучайцеся да анлайн-трансляцыі 30 ліпеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, кайфуйце!https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sUІ падтрымлівайце! Абавязкова набывайце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў. Мы працуем, каб вы адпачывалі! https://buymeacoffee.com/sepuliveКалі ў вас ёсць магчымасць, аформіце штомесячную падпіску на падтрымку Сепультуры Alive. Арганізацыя кожнага канцэрта каштуе 1500-2000 еўра, і з вашай падтрымкай у нас ёсць магчымасць планаваць наступныя мерапрыемствы https://buymeacoffee.com/sepulive/membership❤️Дзякуй вам і да сустрэчы 30 ліпеня на канале Сепультура Alive!
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,5005119422Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    12 Jul, 08:00

    Гурт IOWA прайшоў неверагодна пакручасты шлях ад Slipknot у магілёўскім андэграўндзе да Маршруткі на Залатым грамафоне. Было ўсё: галеча і мюзіклы, дуэт с Сержам Танкянам у прапагандысцкім фільме і падтрымка беларускіх пратэстаў. А ў выніку -- касцюм, які прынялі за пеніс, і гастролі па расіі. Як так атрымалася? Глядзіце свежы выпуск Міністэрства сепультуры!https://youtu.be/ROQ5sITUbpk
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,24036138442Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    9 Jul, 08:21

    На Сепультуры Alive выступіць чароўны гурт, у які немагчыма не закахацца! Вы яго дакладна ведаеце і любіце, таму вас чакае сапраўднае свята беларускай музыкі. Глядзіце трансляцыі па ўсім свеце, стаўзце лайкі і званочкі пад відэа, а мы праз тыдзень назавем імя артыста! Да сустрэчыhttps://youtube.com/live/8KkCvdKk1sUБудзем вельмі ўдзячныя за данаты, бо толькі так зможам працягваць гэты праектhttps://buymeacoffee.com/sepulive
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,3104742Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    2 Jul, 15:31

    👻 Прывітанне! Нарабіў для вас, даражэнькія, шмат-шмат цікавага. Спадзяюся, што вы ацэніце!🎸Сёння вас чакае тэкст пра Мільтана Насіменту — вельмі цікавага бразільскага музыканта, які нарабіў столькі прыгажосці, што я дагэтуль не магу адарвацца ад яго дыскаграфіі. Гэта гісторыя, у якой ёсць і неверагодная музыка, і шмат трагізму, і светлы сум. Спадзяюся, што вам спадабаецца гэты тэкст.https://buymeacoffee.com/charnukha/nascimento1🎤А яшчэ ў мяне для вас ёсць плэйліст са свежанькай музыкай з усяго свету за травень і чэрвень. Паслухайце і кайфаніце, як кайфаваў я, пакуль яе для вас збіраў.https://buymeacoffee.com/charnukha/play2026❤️А калі вам усё гэта спадабаецца, скажыце мне дзякуй за працу. Я буду вам вельмі ўдзячны і змагу зрабіць яшчэ больш цікавага!https://buymeacoffee.com/charnukha
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,27025103Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    28 Jun, 08:00

    Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркотыкі і там запісаў два гангста-рэп альбомы, якія спачатку сталі хітамі ў зэкаў, а пасля і на волі. Абавязкова зацаніце!https://youtu.be/8of75VjNCCA
    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,3503854221Open in Telegram
  • Беларуская музыка

    26 Jun, 09:36

    Image from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыкаImage from a post by Беларуская музыка
    2,10036145111Open in Telegram