gram news
🏰 Hrodna History channel avatar

🏰 Hrodna History

@hrodna1127

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна. Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127 Зваро

1,043subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • 🏰 Hrodna History

    22 Sept, 08:27

    Карціна "Штурм Гродна". Як у савецкай мастацкай прапагандзе ўяўлялі сабе падзеі верасня 1939 годаСавецкі мастак Павел Сокалаў-Скаля, які спецыялізаваўся ў батальных сцэнах і часта маляваў рознага кшталту бітвы і штурмы, недзе ў 1939 або 1940 годзе стварыў карцінку пра штурм Гродна савецкімі жаўнерамі ў верасні 1939 года. Атрымаўся мікс гістарычных звестак і аўтарскіх прыдумак.Як мастак уяўляў сабе гэтыя падзеі?Па-першае, панараму горада ён адлюстраваў вельмі падобнай, улічваючы, што ў нас ён ніколі не бываў.Па-другое, уезд савецкіх танкаў праз Стары мост таксама меў месца.А вось далей пачалася мастацкая фантазія.Мост над вуліцай Гарнавых (былы Уланскі мост) намаляваны як чыгуначны, хаця ніколі такім не быў. Бачна старэнькі польскі танк Renault, хаця вядома, што такія машыны з польскага боку ў бітве за горад не ўдзельнічалі. Савецкая кавалерыя зацята рубіцца з польскай - гэты
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    12731Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    17 Sept, 08:27edited

    💥 На Старым мосце, каля замка, у казармах на Маставой і на могілках у верасні 1939 года ішлі баі. Гродна абаранялася ад Чырвонай арміі, але сярод жыхароў былі і тыя, хто дапамагаў ёй заняць горад.17 верасня СССР напаў на Польшчу пасля таемнай дамоўленасці з нацысцкай Германіяй аб падзеле сфер уплыву. Гродна на той момант ужо перажыло першыя нямецкія бамбардзіроўкі. З вайсковага пункту гледжання горад быў аслаблены, бо асноўныя сілы польскага гарнізона раней накіравалі на іншыя ўчасткі фронту. Нападзенне Чырвонай арміі было нечаканым і шакуючым.У выніку нямецкага бамбардавання частка турмы была разбураная, і вязням удалося збегчы. Часам пра гэта пішуць, як пра бунт, арганізаваны ў турме 18 верасня падпольным партыйным камітэтам на чале з Піліпам Пестраком. Калі частка вязняў выйшла на волю, камуністычнае падполле выступіла супраць польскай улады; 19 верасня сутыкненні адбываліся на
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    280421Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    16 Sept, 08:27

    👮‍♂️ Крымінальныя гісторыі старога Гродна⚖️ Расійская адміністрацыя XIX стагоддзя пакінула пасля сябе шмат дакументаў пра крымінальнае жыццё горада. А вось бок злачынцаў не прадстаўлены — крымінальнікі часта не ўмелі пісаць і пасля сябе ніякіх “мемуараў” не пакідалі. Таму іх жыццё мы можам рэканструяваць толькі паводле паліцэйскіх ці судовых дакументаў.▫️ Дзе было найбольш злачынцаўНебяспечнымі ў 80-я гады XIX ст. лічыліся сучасныя цэнтральныя вуліцы горада — Ажэшкі і Савецкая, а таксама Падольная (гродзенскі Падол быў вельмім бандыцкім раёнам ва ўсе часы). Таксама небяспечнымі былі чыгуначны вакзал, занёмаскі фарштат і Сянны рынак. Там вельмі актыўна працавалі кішэннікі — яны і псавалі гэтым раёнам статыстыку.▫️ Як рабавалі дамы і святыніУ Гродне XIX ст. рабавалі храмы — былі абкрадзеныя Барыса-Глебскі і іезуіцкі кляштары. Злачынцы выносілі свечы, абразы, абклады ікон і
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    2605321Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    15 Sept, 08:27

    📚 Кнігі пад заклад і бібліятэкар, якога саслалі: як пачыналася гродзенская публічная бібліятэка15 верасня 1830 года лічыцца датай рашэння аб стварэнні ў Гродне публічнай бібліятэкі. Яе гісторыю працягвае сённяшняя Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага.У 1830 годзе губернатар Міхаіл Бабяцінскі стварыў камісію для арганізацыі бібліятэкі і двойчы звяртаўся ў Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак рашэнне яшчэ не азначала адкрыцця: рэальна бібліятэка пачала дзейнічаць толькі недзе праз два гады, а дазвол міністра народнай асветы з’явіўся толькі 6 жніўня 1834 года (Бабяцінскі тады ўжо і губернатарам не быў).У дакуменце міністэрства прапісалі, як мусіла працаваць адна з першых публічных бібліятэк Беларусі. Для пачатку прапаноўвалі вылучыць адзін-два пакоі, а абавязкі бібліятэкара даручыць чыноўніку, які добраахвотна пагодзіцца іх выконваць. Грошы з ахвяраванняў раілі найперш
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    23281Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    14 Sept, 08:27

    Крыжы на настарэйшым у Гродне каталіцкім касцёле. Фота каля 1916 года з калекцыі Нацыянальнага музея ў ВаршавеБернардынцы з’явіліся ў Гродне каля 1494 года, але тады не здолелі тут замацавацца. Верагодна — з-за канфлікту з Радзівіламі У 1595 манахі вярнуліся: княгіня Друцкая-Сакалінская ахвяравала ім пляц на тэрыторыі былых каралеўскіх стайняў. На тым месцы касцёл бернардынцаў стаіць дагэтуль.13 мая 1618 года касцёл Адшукання Святога Крыжа асвяціў віленскі біскуп Яўстафій Валовіч.Войны, пажары і перабудовы змянялі святыню. У яе архітэктуры спалучаюцца готыка, рэнесанс і барока. Унутры насупраць выяў дванаццаці апосталаў змешчаны выявы дванаццаці дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — сярод іх Жыгімонт ІІІ, прадстаўнікі Сапегаў, Валовічаў і Масальскіх.Кляштар быў таксама месцам навучання і палітычнага жыцця: тут працавалі філасофскія курсы, збіраліся павятовыя сеймікі, а ў 1789 годзе
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    260103Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    10 Sept, 08:27

    📜 Прэмію Ажэшкі ў Гродне стваралі амаль восем гадоў. Уручылі яе толькі адзін разУ міжваенным Гродне памяць пра Элізу Ажэшку падтрымлівалі на гарадскім узроўні: яе імем называлі вуліцу, тэатр і грамадскія арганізацыі, у 1926 годзе на доме пісьменніцы адкрылі памятную шыльду, а праз тры гады — помнік. Наступным крокам мела стаць гарадская літаратурная прэмія яе імя.Упершыню такую прапанову Гарадская рада прыняла 13 снежня 1928 года. Але праект адклалі амаль на паўтара года. Да яго вярнуліся ў 1930-м — у тым ліку пасля таго, як у Вільні ўжо ўручылі ўласную гарадскую літаратурную прэмію. А ў плане культуры Гродна вельмі жадала канкураваць з больш паспяховай Вільняй!Бюракратычны хаос і фінансавы крызісПершапачаткова ў Гродне хацелі раз на тры гады даваць узнагароду 5000 злотых аўтарам, чыя творчасць была звязаная з паўночна-ўсходнімі землямі тагачаснай Польшчы — то бок Гродзеншчынай
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    343631Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    9 Sept, 08:27

    📜 Юбілей Гродна могуць адсвяткаваць раней? Гісторык прапануе скарэктаваць датуГродзенскі гісторык Аляксандр Горны ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала ТРК «Гродно» заклікаў задумацца аб змене афіцыйнай даты першай летапіснай згадкі горада.Традыцыйна ёю лічыцца 1128 год. Менавіта ад яго адлічваюць умоўны ўзрост Гродна і гарадскія юбілеі. Аднак прафесійныя гісторыкі лічаць больш дакладным 1127 год.Прычына розніцы — у сістэме летазлічэння. У Іпацеўскім летапісе, на які традыцыйна спасылаюцца, няма ні 1127, ні 1128 года: падзея пазначана 6636 годам ад стварэння свету. Пры пераліку гэтай даты на сучаснае летазлічэнне, паводле прынятай гісторыкамі методыкі, атрымліваецца 1127 год.«Гэтая дата прапісана ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі як 1127 год, у іншых навуковых выданнях», — адзначыў Горны ў тэлеэфіры.На яго думку, Гродна варта разгледзець магчымасць афіцыйна скарэктаваць дату першай
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    3721211Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    7 Sept, 08:27

    ⚰️ 75 гадоў таму ў Гродне вырашылі ліквідаваць старыя лютэранскія могілкі7 верасня 1951 года выканкам Гродзенскага гарсавета прыняў рашэнне закрыць лютэранскія могілкі ў цэнтры горада. Зелянгасу і гарадской канторы па добраўпарадкаванні загадалі арганізаваць на іх месцы сквер.Лютэранскія могілкі фактычна складаліся з дзвюх частак па абодва бакі сучаснай вуліцы 1 Мая. Старыя могілкі каля кірхі існавалі ўжо ў пачатку XIX стагоддзя — яны пазначаны на плане Гродна 1824 года. Іх закрылі каля 1878 года, хоць асобныя пахаванні адбываліся яшчэ ў 1916-м. Праз дарогу знаходзіліся «новыя лютэранскія могілкі», закладзеныя 19 лістапада 1883 года. Яны дзейнічалі да Другой сусветнай вайны.Адметнасцю некропаля былі надмагіллі з элементамі ампіру і класіцызму. Напрыклад, магілу Вільгельміны Даратэі Мелін, якая памерла ў 1806 годзе, адзначала высокая калона на пастаменце. Тут таксама былі пахаваныя
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    350441Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    4 Sept, 08:27

    🚂 Чаму адзін з першых чыгуначных вакзалаў у Беларусі пабудавалі ў маленькім Парэччы? І чаму станцыя там была большай і тэхнічна больш прасунутай, чым у губернскім Гродне?У чарговым відэа на нашым YouTube-канале расказваем пра гісторыю чыгункі ў Парэччы: ад адкрыцця лініі да амаль поўнай забытасці і дэмантажу рэек.👉 Глядзець тут: https://youtu.be/YvmZjbcr4l0А вы каталіся на цягніку ў Парэчча? А можа быць і да Друскенік паспелі такім чынам дабрацца? Пішыце вашыя ўспаміны ў каментарах на YouTube. І прапануйце новыя тэмы для чарговых відэа!🔥 Калі вы лічыце, што такога кантэнту павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    41951Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    3 Sept, 08:27

    ✝️ 3 верасня 1909 года пачаў дзейнічаць нелегальны Гродзенскі гурток беларускай моладзi “Хатка”. Яго кіраўніком стаў ксёндз Францішак Грынкевіч. Пры гуртку была бібліятэка, якой кіравала Людвіка Сівіцкая - Зоська Верас. Пpы ім існаваў таксама першы ў Заходняй Беларусі белаpускі тэатр.Да гуртка належалі і школьнікі, і старэйшыя юнакі і дзяўчаты. Першыя два гады сустракаліся патаемна, каб пра гурток не даведаліся расійскія ўлады. Накірунак быў каталіцкім і беларуска-народніцкім, а мэтай было свядомых беларусаў і свядомых хрысціянін.Сябры «Хаткі» праводзілі сходы, дыскусіі, вывучалі гісторыю і геаграфію Беларусі, беларускую мову, ставілі спектаклі, якія паказвалі не толькі ў Гродне, а і ў бліжэйшых вёсках.Францішак Грынкевіч усю дзейнасць «Хаткі» трымаў на кантролі і дапамагаў усім, чым мог. Ён рыхтаваў пасяджэнні, кансультаваў. На жаль, амаль усе дакументы і здымкі гродзенскага
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    397121Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    1 Sept, 08:27

    🛩 Прыкладна ў гэтым месцы 1 верасня 1939 года на Гродна ўпала першая нямецкая бомбаГродзенцы перажылі першы налёт нямецкай авіяцыі каля 6.30 раніцы. Тры аэрапланы скінулі на горад каля 40 бомб. Бамбілі чыгунку, вайсковыя склады, разбурылі шэраг гарадскіх будынкаў. Забітых і параненых было каля 40 чалавек.Гродзенец А. Рымарчук успамінаў:“Мы выйшлі з дому і бачым, як самалёты пікіруюць на сённяшнюю вуліцу Дзяржынскага. А пан Банкевіч кажа: “Гэта нічога, гэта наша, (польскае) лётніцтва манеўры робіць… І тут самалёты скінулі бомбы. Адна ўпала каля будынка цяперашняга факультэта мастацтваў, там яшчэ на куце каланіяльная крама Касмандэля была… другая – у драўляны дом насупраць, ну той і згарэў”Немцы наносілі ўдар польскай арміі і тым самым падрыхтоўвалі лепшыя ўмовы для “вызваленчага паходу” Чырвонай арміі на Беларусі, які мусіў пачацца ўжо вельмі хутка.🔥 Калі вы лічыце, што
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    41591Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    30 Aug, 08:27

    👑 Як у цэнтры Гродна ледзь не з'явілася вуліца Вітаўта18 жніўня 1993 г. Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне “Аб вяртанні гістарычных назваў вуліцам горада і перанайменаванні вуліц”. У рашэнні між іншым гаварылася:“Згодна з гарадской праграмай “Спадчына” і па прапанове гарадской тапанімічнай камісіі выканкам гарадскога Савета народных дэпутатаў вырашыў рэкамендаваць сесіі гарадскога Савета народных дэпутатаў разглядзець пытанне аб вяртанні гістарычных назваў: вул. Сацыялістычная — вул. Вітаўта”.5 кастрычніка 1994 г. гарсавет прыняў рашэнне “Аб перайменаваннi вулiц горада”, у адпаведнасці з якім некаторым вуліцам вярнулі гістарычныя назвы.Вул. Сацыялістычная ў гэты спіс не трапіла, аднак на адным з будынкаў нейкі час вісела шыльда “Вуліца Вітаўта Вялікага”. Таксама назва “вуліца Вітаўта” трапіла ў даведнік Белпошты як варыянт назвы вуліцы Сацыялістычнай: можна было адправіць
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    444171Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    29 Aug, 08:27

    🛳 Сёння прагулачны цеплаход «Вольга Соламава» застаецца амаль адзіным напамінам пра тое, што Нёман калісьці быў судоходнай ракой. Ды і той курсіруе ўжо толькі ў межах Аўгустоўскага канала.Аднак цягам стагоддзяў менавіта рака служыла галоўнай магістраллю, якая злучала Гродна з усёй Еўропай. У новым відэа на YouTube-канале Hrodna History мы расказваем пра гісторыю нёманскага флоту: ад старажытных гандлёвых ладдзей і ўнікальных драўляных віцін да першых параходаў і хуткасных савецкіх суднаў.Вы даведаецеся, як працавалі мясцовыя плытагоны і віціннікі, якія грузы везлі ў Каралявец і што дастаўлялі назад у Гродна з еўрапейскіх гарадоў. Мы распавядзем пра першы параход «Вільня», які з'явіўся на Нёмане ў 1856 годзе, а таксама пра папулярныя пасажырскія рэйсы 1930-х гадоў на суднах «Śmigły», «Jagiełło» і «Jadwiga», якія вазілі гродзенцаў на адпачынак у Румлёва і да Крэйдавых гор.👉 Глядзець
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    42291Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    26 Aug, 08:27

    💰 Ці можа ў лясах каля Гродна дагэтуль ляжаць вядро з золатам расійскай арміі?У лютым 1915 года ХХ корпус расійскай арміі апынуўся ў акружэнні ў Аўгустоўскіх лясах. Яго часткі спрабавалі прарвацца да фартоў Гродзенскай крэпасці, але нямецкія войскі перакрылі шлях. Маючы кулямёты і дастаткова амуніцыі, яны занялі вышыні і мелі магчымасць спыняць усе прарывы расійскіх жаўнераў.Пасля чарговай няўдалай спробы прарыву камандзір корпуса генерал Павел Булгакаў прыняў рашэнне аб капітуляцыі. Але перад гэтым ён вырашыў зрабіць яшчэ адну справу.🪾 Паводле запісанага гісторыкамі больш за 20 гадоў таму аповеду мясцовага жыхара, чый бацька ў 1915 годзе быў правадніком пры штабе корпуса, перад здачай усю корпусную казну ссыпалі ў звычайнае вядро. Яго накрылі другім вядром і закапалі на ўзгорку каля трох прыкметных соснаў.Чаму пасля вайны ніхто не вярнуўся па грошы? Частка вайскоўцаў не
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    5068311Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    25 Aug, 08:27edited

    🎬 111 гадоў таму ў Гродне адкрыўся «Эдэн» — першы стацыянарны кінатэатр горадаУ жніўні 1915 года ў Гродне пачаў працу «Эдэн» — першы кінатэатр, для якога пабудавалі асобны спецыяльны будынак. Ён стаіць і сёння на вуліцы Сацыялістычнай, 4 і вядомы як «Чырвоная зорка».Ідэя належала адстаўному капітану Сяргею Манастырскаму. У 1913 годзе ён прыехаў у Гродна разам з жонкай Сафіяй, а ў маі 1914-га атрымаў дазвол на будаўніцтва «сінематографа» на тагачаснай Паштовай вуліцы. На праект пайшлі сямейныя грошы: Сафія прадала палову свайго маёнтка ў Саратаве, Сяргей уклаў атрыманыя пасля службы сродкі. Згодна з сямейным паданнем Манастырскіх, гэты былі сродкі, атрыманыя іх продкам у якасці кампенсацыі за раненне.Будынак планавалі не толькі для кіно: тут хацелі ладзіць выставы і канцэрты (канцэртная зала была запасным варыянтам на выпадак, калі б кінатэатр не акупіўся). Галоўная зала была
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    4491111Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    23 Aug, 08:27

    🤝 Змова двух дыктатараў: як Сталін і Гітлер падзялілі ЕўропуУ жніўні 1939 года ўвесь свет быў шакаваны: нацысцкая Германія і сталінскі СССР, якія гадамі дэманстравалі лютую ідэалагічную варожасць, раптам падпісалі дамову аб ненападзе. Але галоўны цынізм хаваўся ў сакрэтным дадатковым пратаколе. Што насамрэч стаяла за гэтай змовай?▫️ Падзел Еўропы «на дваіх»: Дыктатары літаральна разарвалі незалежныя дзяржавы і народы Еўропы. У сферы іх уплыву трапілі Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, а таксама ўкраінскія і беларускія землі.▫️ Сталін свядома абраў саюз з Гітлерам замест пагаднення з Англіяй і Францыяй. Яго логіка была цынічнай: калі падпісаць саюз з Захадам, Германія адмовіцца ад нападу на Польшчу і вайны не будзе. А калі дамовіцца з Гітлерам — вайна паміж Германіяй і Захадам стане непазбежнай.Сталін прама казаў: «Для нас вельмі важна, каб вайна цягнулася як
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    394511Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    22 Aug, 08:27

    Што гэта за вежачка, схаваная на левым беразе Нёмана каля гродзенскага рачнога порту? І як яна звязаная з гродзенскім піўзаводам?Маляўнічы будынак, быццам з казкі пра мумі-троляў, добра бачны кожнаму, хто шпацыруе па набярэжнай каля гродзенскіх замкаў.Гэта - гідралагічны пост, які стаіць у гэтым месцы ўжо амаль 150 гадоў. Як ён там з'явіўся? У 1877 годзе аўстрыйскі купец Юзаф Кунц звярнуўся да ўрада за дазволам на будаўніцтва на беразе Нёмана ў Гродне піваварнага завода. Ён атрымаў дазвол, але з адной умовай - у адказ ён павінен быў пабудаваць за свае грошы на левым беразе Нёмана гідралагічны пост, які б назіраў за ўзроўнем вады ў рацэ. Так вось прыклад-дзяржаўна-прыватнага бізнес-партнёрства з XIX стагоддзя.Галоўная задача паста – адсочваць узровень і тэмпературу вады ў Нёмане. Сваю працу ён прыпыняў у час Першай і Другой сусветных войнаў. Але будынак не пацярпеў. На ім таксама
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    456121Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    21 Aug, 08:27edited

    ▫️ Наша "скандынаўская" серыя відэа падыходзіць да завяршэння. На YouTube-канале HrodnaHistory Васіль Калач расказвае пра своеасаблівы аналаг IKEA з XVIII стагоддзя - шведскую печку. Адкуль яна з'явілася і як стала распаўсюджанай у Беларусі? І пры чым тут так званая руская печ?👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/op9JTxg-kbwНа гэтым праграма "Вікінгі Панямоння" заканчваецца. Паглядзець усе відэа з цыкла можна тут: https://www.youtube.com/show/VLPLE1zIKcJveLc?sbp=QAE%3DКалі вас цікавяць яшчэ нейкія тэмы з гісторыі Гродна і Гродзеншчыны - пішыце ў каментарыях у YouTube, пра што маюць быць чарговыя ролікі. І мы пастараемся рэалізаваць вашыя просьбы.🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!🫶 ДАНАТ 🫶👀 Зазірніце ў Гродна!📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    43592Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    20 Aug, 08:27

    🤪 Як у Гродне вар'яты жылі побач з губернатарамНа сённяшняй плошчы Тызенгаўза больш за 80 гадоў знаходзілася адначасова сумная і вясёлая ўстанова - гарадскі "дом умалишенных". Будынак не захаваўся, але пацыенты ў свой час натхнялі на творчасць саму Элізу Ажэшку.Будынак шпіталя пабудавалі прыкладна насупраць так званай "Крывой афіцыны" ў канца 1840-х - пачатку 1850-х. Спачатку гэта быў звычайны шпіталь, але ўжо ў 1860-х яго перанеслі на вуліцу Ажэшкі, а на старым месцы адкрылі псіхіятрычную клініку.У той час лекары не мелі ніякіх сучасных псіхатропных сродкаў, таму хворых проста трымалі быццам у заключэнні. Летам яны спявалі і крычалі праз адчыненыя вокны, што стварала дзіўнае суседства дзяржаўным установам на плошчы. А плошча была і Дварцовай, і Губернатарскай, і знаходзілася літаральна ў двух кроках ад дома гродзенскага губернатара.Аднойчы ў Гродна ў госці да Элізы Ажэшкі
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    4215111Open in Telegram
  • 🏰 Hrodna History

    19 Aug, 08:27

    🎸 37 гадоў таму прыкладна ў гэты ж самы час у канцы лета ў Гродне выступала звышпапулярная тады польская рок-група Lady PankГродзенцы, якія тады хадзілі на канцэрты, дагэтуль узгадваюць гэта, як адзін з самых яскравых успамінаў маладосці. Захавалася вось такое фота з-пад гасцініцы "Беларусь", дзе гродзенская моладзь спадзявался сустрэць (і сустрэла!) куміраў.У той час у Гродна прыязджалі і іншыя зоркі польскага року - гурт Lombard, Kombi і іншыя. Гродзенцы так узгадвалі пазней тыя канцэрты:"Я была в дневном лагере в "Юности", очень хорошо помню, Lady Pank выступали 3 дня, люди ломились на концерты. И нас, детей, пустили на один из концертов! Мы сидели наверху и пели вместе с ними, Mniej niż zero""KOMBI выступали и у нас в Офицерах, а PAPA DANCE тоже в Юности как и LOMBARD, а вокалистка (Молгожата Островска) группы жила в гостинице Беларусь, и так совпало что мы в тот вечер
    Image from a post by 🏰 Hrodna HistoryImage from a post by 🏰 Hrodna History
    406161Open in Telegram