gram news
ProFood channel avatar

ProFood

@prof00d

🍽️ Кухня — это искусство и культура 🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы 🔍 Делаю обзоры 🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram

ProjectsUKFood

4,560subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • ProFood

    22 Sept, 15:08

    Трохі фота са здымак 🎬 Хутка на канале.
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    46728742Open in Telegram
  • ProFood

    21 Sept, 10:35

    788video36133Open in Telegram
  • ProFood

    19 Sept, 14:19

    Цікава, колькі людзей зараз глядзяць на яблыкі і думаюць адно і тое ж: «Ну і што з вамі рабіць?» 😅🍎 У мяне сёння адказ — яблычнае варэнне. А што робіце вы?
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,08036251044Open in Telegram
  • ProFood

    18 Sept, 13:13

    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,2303723821Open in Telegram
  • ProFood

    12 Sept, 10:13

    САЛЯНКА З КАПУСТАЙ І ГРЫБАМІ 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае развівацца, а я магу здымаць для вас новыя відэа і рэцэпты. #салянка #капуста #грыбы
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,81045151321Open in Telegram
  • ProFood

    11 Sept, 14:12

    Салянка з капустай і грыбамі — знаёмая многім хатняя нарыхтоўка. Сам рэцэпт у сучасным выглядзе наўрад ці можна назваць старадаўняй беларускай стравай, але яго аснова вельмі блізкая да нашай кулінарнай традыцыі: капуста, лясныя грыбы і сезонная гародніна здаўна займалі важнае месца ў хатняй кухні.А мне гэтая салянка знаёмая яшчэ з дзяцінства — яе заўсёды нарыхтоўвала мая мама. Напэўна, таму я асабліва люблю яе і сёння. Да таго ж гэта вельмі ўніверсальная нарыхтоўка: яе можна падаць як салату ці дадатак да асноўнай стравы, а можна проста адкрыць слоік і есці з хлебам.
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,640501912Open in Telegram
  • ProFood

    9 Sept, 08:01

    Хочаце абраць сабе новы водар?У @nefes_noir зараз можна знайсці нешта новае для сябе 😉Па маім промакодзе PROFOOD — зніжка 15% на ўсе водары.Акцыя дзейнічае да 22 верасня.Калі даўно хацелі адкрыць для сябе нешта новае — зараз добры момант.
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,62019721Open in Telegram
  • ProFood

    8 Sept, 13:29edited

    ПАЎЛАВА З КУЛІ З МАЛІНЫ І ЧЫРВОНЫХ ПАРЭЧАК І ВАНІЛЬНЫМ КРЭМАМ 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok 🤍 Дэсерт, натхнёны водарам Instagram: @nefes_noir Маліна, чырвоныя парэчкі і ваніль — ноты водару, якія гэтым разам я паспрабаваў перадаць праз смак. #паўлава #маліна #парэчкі
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,6704016131Open in Telegram
  • ProFood pinned a photo

    3 Sept, 12:03

  • ProFood

    3 Sept, 12:03

    Беларуская кухня жыве, пакуль мы яе захоўваем і перадаём далей. На гэтым канале я гатую, шукаю старыя і забытыя рэцэпты, даследую іх гісторыю і вяртаю ім месца ў сучаснай кухні. І вы таксама можаце быць часткай гэтага працэсу. Ваша падтрымка дапамагае ствараць новыя відэа, знаходзіць цікавыя гісторыі і працягваць даследаваць беларускую кулінарную спадчыну. Кожны ўнёсак — гэта яшчэ адзін рэцэпт, гісторыя ці традыцыя, якія мы захоўваем разам. Далучыцца можна тут: ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,1407328951Open in Telegram
  • ProFood

    3 Sept, 09:38

    1,900video341495Open in Telegram
  • ProFood

    1 Sept, 13:26edited

    СЫРНІКІ, ЗАПЕЧАНЫЯ Ў СМЯТАННА-МАКАВЫМ СОУСЕ 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця. #сырнікі #мак #тварог
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    1,9606219112Open in Telegram
  • ProFood

    25 Aug, 13:34edited

    КАПУСНЫЯ РУЛЕЦІКІ З МОРКВАЙ 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця. #капуста #морква #гародніна
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,4304219161Open in Telegram
  • ProFood

    23 Aug, 13:43

    Сёлета вырашыў нарыхтаваць на зіму аджыку. Свайго рэцэпту не меў, а ў інтэрнэце варыянтаў столькі, што цяжка выбраць. Тады сястра падзялілася сваім: памідоры, перац, цыбуля, морква, часнок, востры перац і, што мяне здзівіла, кіслыя яблыкі. Па складзе гэта, можа, і не зусім аджыка, а хутчэй соус ці нешта накшталт леча. Але хіба назва галоўнае, калі атрымліваецца смачна? 😄 А як вы гатуеце аджыку? Падзяліцеся сваімі рэцэптамі і сакрэтамі.
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,400541713Open in Telegram
  • ProFood

    19 Aug, 09:51

    Сябры, усім прывітанне! 🤍 Я шукаю старыя беларускія сямейныя рэцэпты, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне — ад бабуль і мам, а цяпер жывуць у вашых сем’ях. Калі ў вас захаваўся такі рэцэпт і звязаная з ім сямейная гісторыя — дасылайце мне ў асабістыя паведамленні. Я абавязкова прыгатую гэтую страву і раскажу вашу гісторыю. Бо такія рэцэпты не павінны заставацца толькі ў старых кулінарных сшытках. Яны павінны жыць далей. 🤍
    2,94069197Open in Telegram
  • ProFood

    12 Aug, 13:42edited

    МАЛАСОЛЬНЫЯ ПАМІДОРЫ 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok ──────────────────────── 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты і кулінарныя традыцыі вяртаюцца да жыцця. #памідоры #маласольныяпамідоры #нарыхтоўкі
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    3,3104725161Open in Telegram
  • ProFood

    11 Aug, 17:38

    Сёлета мяне нешта па-сапраўднаму зацягнула ў гэтую гісторыю з нарыхтоўкамі 😅 Кожны раз думаю: ну ўсё, гэта дакладна апошняя партыя. А потым гляджу — і зноў на стале новыя слоікі 😂 Ніколі раней столькі не рабіў. Але, здаецца, сёлета я ўвайшоў у смак. І нешта мне падказвае, што гэта яшчэ не апошнія слоікі 😄
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,5608227185Open in Telegram
  • ProFood

    8 Aug, 18:02

    Шыпшына — адна з тых ягад, што не крычыць пра сябе, але спрадвеку была часткай беларускай традыцыі. Яе рэдка елі свежай. Затое нарыхтоўвалі на зіму: сушылі, заварвалі духмяныя напоі, варылі адвары і ўзвары. Разам з калінай, рабінай і ляснымі ягадамі шыпшына была часткай той культуры запасаў, калі прырода карміла цэлы год. Сёння сабраў свой ураджай. Ён ужо адправіўся сушыцца, каб узімку ператварыцца ў кубак гарачага, духмянага напою з водарам жніўня. 🍂
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,950733715311Open in Telegram
  • ProFood

    7 Aug, 17:59

    Пакуль на паліцах крамаў стаяць сотні аднолькавых слоікаў, я працягваю гатаваць па рэцэптах, якія збіраў і адточваў гадамі. Нешта дасталося ад мамы і бабулі. Нешта вывучыў сам. Без спешкі. З добрых прадуктаў. І так, як лічу правільным.Бо сапраўдныя хатнія нарыхтоўкі — гэта не пра колькасць. Гэта пра смак, у які ўкладваеш час.
    Image from a post by ProFoodImage from a post by ProFood
    2,6207220621Open in Telegram
  • ProFood

    6 Aug, 16:23

    2,430video46215Open in Telegram