Latest posts

Альтанка Ałten'a
21 Sept, 09:30
🥰 Маленькія навіны 🥰 ▪️ Перакладу «LEGO Harry Potter 5–7» не будзе (пакуль што) Першую гульню ў серыі я перакладаў паводле кніжак, але, як некаторыя ведаюць, пакуль у продажы ўсяго 4 (5) кніжак. Таму пераклад адкладваецца ў доўгую скрыню, пакуль не выйдуць астатнія кнігі. ▪️ Новы пераклад Нарэшце мы завяршылі шлях з нямымі гульнямі LEGO і цяпер пераходзім на ступень гульняў з дыялогамі. А гэта значыць, што вас чакае пераклад Lego Batman 2! На гэты момант я пераклаў ужо ўвесь інтэрфейс і пераходжу да перакладу субцітраў. Спадзяюся, да Гарбузнага Спасу паспею 😋
Альтанка Ałten'a
21 Sept, 09:01
🎮 LEGO Pirates of the Caribbean: The Videogame ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮▪️ Пераклад: Alten📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Google Drive👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
Альтанка Ałten'a
20 Sept, 18:59
🎮 LEGO Star Wars III - The Clone Wars ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮 ▪️ Пераклад: Alten 📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Google Drive 👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
Альтанка Ałten'a
19 Sept, 07:01
🎮 LEGO Star Wars III - The Clone Wars ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮▪️ Пераклад: Alten📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Google Drive👩🚀Гуляйце па-беларуску! ❤️
Альтанка Ałten'a
9 Sept, 11:07edited
✨Рэліз перакладу South Park™: The Stick of Truth™✨🫅🏼З небяспечных палёў бітваў дзіцячай пляцоўкі чацвёртага класа паўстане малады герой, якому наканавана стаць ратавальнікам Паўднёвага Парка.🧝🏻♂️Як усталяваць лакалізацыю: 1)Перацягніце файлы з архіва ў папку South Park - The Stick of Truth, размешчаную ў ...\SteamLibrary\steamapps\common\South Park - The Stick of Truth 1.1) Калі гульня ў вас не на англійскай, а, напрыклад, на рускай мове, выдаліце файл data_localized_ru.oaf і пераймянуйце файл data_localized_en.oaf у data_localized_ru.oaf 2)Гуляем!🪄Спампаваць можна тут: Nexus🧙🏻♂️Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
Альтанка Ałten'a
24 Aug, 10:34
📰 Галоўныя навіны на сёння:1️⃣ Паўднёвы парк Дата рэлізу: 16 верасня! Тэкст гатовы на 90%. Засталося толькі дапрацаваць частку інтэрфейсу і некаторыя дробныя рэчы. Чакаць засталося зусім нядоўга!2️⃣ Другія праекты На маім Google Drіve ўжо з'явіўся новы нейрапераклад для гульні Fallout 2. Можаце спампоўваць і глядзець, што выйшла на гэты раз!3️⃣ Наступныя мэты Зараз планую нарэшце дарабіць Lego Star Wars III. Даўно вам яе абяцаў і вельмі хачу давесці справу да канца. А што будзе пасля гэтага... пакуль што пакіну гэта ў сакрэце😉
Альтанка Ałten'a
24 Aug, 10:01
⛰ АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРА PEAK! ⛰📰 У гульню дадалі: ▪️ 2 новых біёмы: «ЗМРОК» і «ЦЫТАДЭЛЬ» ▪️ Жаб ▪️ Крумкачоў ▪️ Новыя прадметы і аксесуары ▪️ І новыя сакрэты...📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Nexus 🔹 Steam📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
Альтанка Ałten'a
1 Jun, 18:07
Arciom за дапамогу
Альтанка Ałten'a
15 Apr, 18:15
forwarded from @kinakipasite
Дадалі 9 серыю 17 сезонаПаўднёвы парк | South Park | 1997Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны»IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыяПераклад: AltenГлядзець на Кінакіпе
Альтанка Ałten'a
14 Apr, 17:06

Альтанка Ałten'a
11 Apr, 13:29
forwarded from @kinakipasite
Дадалі 8 серыю 17 сезонаПаўднёвы парк | South Park | 1997Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны»IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыяПераклад: AltenГлядзець на Кінакіпе
Альтанка Ałten'a
9 Apr, 03:41
forwarded from @kinakipasite
Дадалі 7 серыю 17 сезонаПаўднёвы парк | South Park | 1997–2021Выхад серыі прымеркаваны да рыхтуючагася перакладу відэагульні «Паўднёвы парк: Палка Ісціны»IMDB: 8.7 | KP: 8.1 Жанры: мультфільм, камедыяПераклад: AltenГлядзець на Кінакіпе
Альтанка Ałten'a
1 Apr, 21:02
✨РЭЛІЗ ПЕРАКЛАДУ SILENT HILL 2 REMAKE✨ ✉️Атрымаўшы ліст ад сваёй мёртвай жонкі, Джэймс вяртаецца туды, дзе яны перажылі столькі ўспамінаў — у Сайлент-Хіл. Але замест гэтага ён знаходзіць горад-прывід, ахутаны густым туманам і напоўнены жахлівымі пачварамі. Супрацьстаяць гэтым істотам, вырашаць загадкі і шукаць сляды сваёй жонкі — усё гэта ў рэмейку SILENT HILL 2…🟥Як усталяваць лакалізацыю: 1)Перацягніце SilentBY_P.pak у папку Paks, размешчаную ў ...\SteamLibrary\steamapps\common\SILENT HILL 2\SHProto\Content\Paks 2)У наладах гульні выберыце французскую мову 3)Гуляем!🟥Спампаваць можна тут: Steam Nexus🟥Вялікі дзякуй: Kljok Tzalcoatl за пераклад вершаў у загадцы з шыбеніцай Arciom за дапамогу🔺 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
Альтанка Ałten'a
1 Mar, 09:02

Альтанка Ałten'a
1 Mar, 09:01
🎮Вітаю, сябры! 🎮Ці ёсць тут уладальнікі Nintendo Switch? У мяне для вас шыкоўная навіна: беларусізатар The Elder Scrolls V: Skyrim – Special Edition цяпер даступны і на Nintendo Switch!Каб усталяваць яго, вам патрэбна прашытая кансоль і версія гульні 1.1.14.534571 (v65536) — апошняя версія Special Edition перад абнаўленнем да Anniversary Edition.Проста скапіруйце папку 01000A10041EA000 і, у залежнасці ад усталяванай прашыўкі, перанясіце яе ў: для Atmosphere (Кефір) — у «atmosphere/contents» для SX OS — у «sxos/titles» для ReiNX — у «ReiNX/titles»Аўтары: F1sher16 - сам пераклад Arciom і Alten - упакоўка і дапрацоўка перакладу для Nintendo Switch❤️Дзякуй за ўвагу❤️
Альтанка Ałten'a
22 Feb, 11:41
forwarded from @rudzi_game
Вітаю, сябры. Сёння мы паглядзім на сапраўдны рарытэт і класіку гульнявой індустрыі, вынаходнік шматлікіх механік і ідэй - постапакаліптычны Fallout 1997 года.Запрашаю прайсці са мной разам па пустках заходняга ўзбярэжжа Амерыкі, парыпець ядзернымі ападкамі пад нашымі нагамі, каб разабрацца - ці можна гуляць у Fallout зараз, ці лепш болей ніколі не чапаць і пакінуць у памяці?https://youtu.be/k7ht0NlbBbAYouTubeНе гуляў у першы Fallout 25 гадоў. Як ён ўспрымаецца зараз? (+беларускі пераклад гульні)Відэа па гульні Fallout (1997) Дапамагчы Рудзі рабіць відэа часцей, атрымаць ранні доступ, дадатковыя матэрыялы (магчыма трэба VPN, бяспечна) - https://www.patreon.com/rudzi_game Спасылка на файл перакладу - https://drive.google.com/file/d/1ubpsT1daQ0kw…
Альтанка Ałten'a
4 Jan, 12:10
🌫 З вяртаннем! 🌫Прайшоў ужо цэлы месяц з таго моманту, як я згадаў пра адзін вялікі і таямнічы праект… Думаю, прыйшоў час зняць заслону і зрабіць паўнавартасны анонс!🩸 Я пачаў пераклад Silent Hill 2 Remake на беларускую мову!На дадзены момант ужо: ▪️ перакладзена каля паловы ўсіх катсцэн; ▪️ амаль цалкам гатовы інтэрфейс гульні.Праект вельмі цікавы, атмасферны і, шчыра кажучы, даволі складаны.📅 Прыблізная дата выхаду перакладу - другі квартал 2026 года. 📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.
Альтанка Ałten'a
20 Dec 2025, 20:00
АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступны для спампоўвання 🛠📌 Што абноўлена:— PEAK😌Што выпраўлена?— Абнаўленне да версіі 1.51.а❤️Дзякуй за ўвагу!❤️
Альтанка Ałten'a
3 Dec 2025, 19:39
✨ Навіны канала і перакладаў ✨1) LEGO-гульні Я пераклаў ужо шмат частак гэтай серыі, таму раблю невялікую паўзу. Але да LEGO я абавязкова вярнуся — пасля адной вельмі важнай для мяне працы...2) Увогуле пра пераклады Новых рэлізаў у гэтым годзе не будзе. Пераклад PEAK працягне падтрымлівацца, таму хвалявацца няма пра што.3) Старыя пераклады Калі хто яшчэ не заўважыў — на Anibel дадалі яшчэ некалькі маіх старых перакладаў. Акрамя таго, для The Forest быў падрыхтаваны і апублікаваны асобны Steam-дапаможнік.4) Маленькі рэдызайн Канал атрымаў новы аватар. Акрамя таго, Кірбі больш не будзе ўдзельнічаць у жыцці гэтага канала.5) А што далей? Зараз у мяне ў працы самы вялікі праект, за які я калі-небудзь браўся. Што гэта за праект — вам можа падказаць мой новы аватар…Напрыканцы хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне і працягвае гэта рабіць. Год быў вельмі насычаны і
Альтанка Ałten'a
2 Dec 2025, 12:27
АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступны для спампоўвання 🛠📌 Што абноўлена:— PEAK😌Што выпраўлена?— Абнаўленне да версіі 1.47.а❤️Дзякуй за ўвагу!❤️
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
