gram news
Першабытная археалогія ў кантэксце channel avatar

Першабытная археалогія ў кантэксце

@archeaposhuk

Канал, дзе распавядаем пра археалогію першабытнасці Беларусі і не толькі

ProjectsBE

640subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    21 Sept, 10:27

    Экспедыцыя на помніку Агова 1 завершана. Было выяўлена шмат цікавых артэфактаў. У апошні дзень былі адабраны ўзоры пяскоў для датавання.
    2663710631Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    18 Sept, 13:45edited

    https://zrok.app/Ад палявога запісу да гатовага навуковага матэрыялу Добрае прыкладанне для археолагаў і не толькі.ZROK дапамагае дакументаваць раскопкі, рыхтаваць навуковую графіку ды паляпшаць выявы — у адным тэлеграм дадатку.
    zrok.appZROK — цифровые инструменты археологаДокументируйте полевые работы, создавайте научную графику и обрабатывайте материалы прямо в Telegram.
    375155Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    17 Sept, 17:14

    Працягваем раскопкі на помніку Агова 1. Выйшлі на слой з камянямі, сярод якіх прысутнічаюць крамянёвыя артэфакты, глыбіня амаль 9 м.
    490video441652Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    13 Sept, 18:34edited

    Вось так выглядае гарызонт са знаходкамі на раннепалеалітычным помніку Агова 1 у гэтым годзе.
    1,810video60179421Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    13 Sept, 08:55

    Першыя артэфакты з гэтага сезону!
    71641356543Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    12 Sept, 09:13edited

    А мы працягваем, вышлі на глыбіню 8 метраў.
    698482714711Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    9 Sept, 19:52

    Працы на палеалітычным помніку Агова 1 ідуць поўным ходам. Здымаем мінулагоднюю кансерву.
    1,290532212221Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    1 Sept, 12:31

    Пачынаем на наступным тыдні!
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    1 Sept, 12:30

    https://times.by/news/belorusov-zovut-na-raskopki-pamyatnika-vozrastom-500-tys-let
    Times.byБелорусов зовут на раскопки памятника возрастом 500 тыс. летИнститут истории НАН Беларуси приглашает волонтеров принять участи в раскопках на памятнике Огово, возраст которого составляет 400–500 тыс. лет до нашей эры.
    1,07024743Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    5 Apr, 15:05

    Выйшла вось такая публікацыя прысвечаная антрапаморфнай выяве з Азярнога. https://times.by/news/samyj-drevnij-portret-cheloveka-v-belarusi-okazalsya-starshe-piramid
    Times.byСамый древний портрет человека в Беларуси оказался старше пирамидПортрет человека или божества, нацарапанного на кости лося, можно увидеть в музее в Минске. Ученые относят артефакт к каменному веку - он может оказаться старше египетских пирамид.
    2,0201714831Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    21 Mar, 12:25

    Працягнем тэму бурштынавых знаходак 🧭 --- На тэрыторыі Беларусі артэфакты з дадзенага матэрыялу з'яўляюцца вельмі рэдкімі — як уласна і сам бурштын. 🏆 Бязменныя лідэры Аднак бяззменнымі лідэрамі па знаходках бурштыну выступаюць помнікі Крывінскага тарфяніка. 📍 Бешанковіцкі і Сенненскі раёны, Віцебскай вобласці. Напластаванні торфу дазваляюць добра захоўваць гэты матэрыял. 📅 Культурная прыналежнасць Большасць бурштынавых артэфактаў адносяцца тут да напластаванняў усвяцкай і паўночнабеларускай археалагічных культур. 🔹 Храналогія: другая палова 4-га — першая палова 2-га тысячагоддзя да н.э. фота © М.М. Чарняўскага
    1,560271684Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    8 Mar, 08:17edited

    🌹Мілыя дзяўчаты са святам вясны, пяшчоты і хараства! Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены святлом і радасцю.
    1,370video359611Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    7 Mar, 16:07

    КРОПЛІ СОНЦА З ЭПОХІ МЕЗАЛІТУБурштын з’яўляўся вельмі важным матэрыялам для вырабу ўпрыгожванняў. У нашым рэгіёне асноўным месцам здабычы з’яўляецца ўзбярэжжа Балтыйскага мора, адкуль сыравіна распаўсюджвалася на астатнія рэгіёны Еўропы і не толькі.Найбольш цікавымі па сваім дэкоры і разнастайнасці з’яўляюцца вырабы маглемозскай культуры (10 000–6 000 тыс. да н.э.). У большасці выпадкаў дадзеныя артэфакты з’яўляюцца выпадковымі знаходкамі.Сярод артэфактаў з бурштыну можна вылучыць: 🔸 падвескі з прасвідраванымі адтулінамі, што ўпрыгожаны рознымі геаметрычнымі арнаментамі і антрапаморфнымі выявамі; 🔸 скульптуры ў выглядзе выяваў розных жывёл.Магчыма, што бурштынавыя ўпрыгожванні мезалітычнага часу будуць знойдзены і ў Беларусі😜.📷 Фота знаходак: Нацыянальны музей Даніі
    1,100409521Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    28 Feb, 11:57

    🦌 Дзе і калі знайшлі самы старажытны малюнак жывёлы на тэрыторыі Беларусі? Ці ведаеце вы, што самы старажытны «партрэт» жывёлы, знойдзены на тэрыторыі нашай краіны, датуецца эпохай мезаліту? Гэта не проста гіпотэза, а рэальная знаходка, зробленая ў канцы 1980-х гадоў беларускім археолагам Мікалаем Мікалаевічам Крывальцэвічам. 🌊 Месца знаходкі: паселішча Азярное 2Б. Гэта незвычайны археалагічны аб'ект, бо ён знаходзіцца ў падводнай частцы возера Вячэра на тэрыторыі Любанскага раёна Мінскай вобласці. Сярод артэфактаў, здабытых са дна старажытнага возера, увагу навукоўца прыцягнула звычайная на першы погляд птушыная костка. 🔍 На паверхні косткі захавалася гравіроўка — зааморфная выява. Было вызначана, што па агульным сілуэце і характэрнай форме галавы гэта выява лася. Выява лася з Азярнога самае старажытнае вядомым на сёння адлюстраваннем жывёлы на тэрыторыі Беларусі. Цяпер гэты
    1,31035208221Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    23 Feb, 14:26

    Дыск быў выпадкова знойдзены ў 1999 г. у лесе Цыгельродзе (Германія) і трапіў на чорны рынак. Разам з ім знайшлі бронзавыя мячы, сякеры і бранзалеты, што дазволіла вызначыць яго храналогію (2100 -1700 г.д.н.э). Толькі ў 2002 г. ён здолеў стаць часткай музейнай экспазіцыі. 🔬 Тэхнічныя характарыстыкі і паходжанне— Матэрыял: Бронзавы дыск з інкрустацыяй чыстым золатам. — Вага: 2,05 кг. — Тэхналогія: Створаны метадам гарачай коўкі пры тэмпературы каля 700°C. — Геаграфія: Навукоўцы высветлілі, што медзь для дыска здабылі ў Аўстрыйскіх Альпах, а золата — ажно на тэрыторыі сучаснай Англіі! Гэта гаворыць пра развітыя гандлёвыя сувязі ў Еўропе бронзавага веку.🌞 Што намалявана? Залатыя ўстаўкі на дыску — гэта не проста прыгожы арнамент. Гэта адлюстраванне светапогляду старажытных людзей: — Сонца (ці поўня) — Месяц (у форме «чаўнака») — Зоры (адна з іх, верагодна, Плеяды — важны арыенцір для
    1,130351373Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    20 Feb, 16:41

    63 гады таму, 20 лютага 1963 года, адышоў у вечнасць чалавек, які вярнуў нам тысячагоддзі гісторыі — выбітны даследчык палеалітычных старажытнасцяў Беларусі Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч. Менавіта дзякуючы яго натхнёнай працы і навуковай уважлівасці мы сёння ведаем такія славутыя палеалітычныя помнікі, як Бердыж і Юравічы. Але гэта толькі вяршыня айсберга: навуковец пакінуў велізарны след у вывучэнні помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, даследуючы старажытныя стаянкі і паселішчы першых людзей на тэрыторыі нашай краіны. Аднак мала хто ведае, дзе знайшоў свой апошні спачын гэты выдатны археолаг. 🔹 Канстанцін Міхайлавіч пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.
    1,230611651Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    1 Nov 2025, 07:45

    У апошнія дні кастрычніка разам з калегамі з ДПУ Нацыянальны парк "Прыпяцкі" правялі абследаванне помнікаў археалогіі размешчаных на тэрыторыі Белавежскай Пушчы.Наша мэта: Асноўнай задачай быў пошук археалагічных аб'ектаў з выкарыстаннем сучаснага метаду— радыётэхнічнага павярховага зандзіравання.Як гэта працуе? Гэты геафізічны метад з'яўляецца неінвазіўным, гэта значыць не патрабуе раскопак. Ён дазваляе зазірнуць пад зямлю і выявіць неаднароднасці ў структуры глебы, якія могуць сведчыць пра старажытныя пабудовы, агнішчы або іншыя сляды чалавечай дзейнасці.Вынікі: У выніку мы абследвалі тры помнікі археалогіі,якія адносяцца да шырокага храналагічнага дыяпазону — ад фінальнага палеаліту да ранняга Сярэднявечча.На атрыманых здымках мы зафіксавалі некалькі перспектыўных анамалій. Іх прырода яшчэ патрабуе дакладнай інтэрпрэтацыі і праверкі, што адкрывае новыя магчымасці для будучых
    1,530video46206221Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    27 Oct 2025, 17:11

    Нарэшце выйшаў доўгачаканы падкаст з Нататнікам! Дзякуй Максіму Хлябцу! Было вельмі крута!https://www.youtube.com/watch?v=qceq7DHASOo
    YouTubeСенсацыя ў Агова, сакрэты палеаліта і маманты ў Юравічах. Падкаст з археолагам Аляксандрам ВашанавымСтаянка Агова-1 - найстарэйшае месца на тэрыторыі Беларусі, дзе былі людзі больш за 400 тысяч гадоў таму. Археолаг Аляксандр Вашанаў распавядае пра тое, як дзякуючы мясцоваму краязнаўцу ўдалося адкрыць гэты помнік, чаму складана вызначыць больш дакладны час…
    3,7304921751Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    13 Oct 2025, 20:25

    Сябры, вітаю! ☀️ Палявы сезон павольна, але пэўна сканчваецца, а гэта значыць, што пасты пачнуць з’яўляцца часцей. Сёння распавяду пра першы абсідыянавы артэфакт, знойдзены на тэрыторыі нашай краіны.Абсідыян — гэта вулканічнае шкло, якое ўтвараецца, калі лава астывае вельмі хутка.У Беларусі няма радовішчаў абсідыяну. Гэта значыць, усе такія рэчы траплялі сюды шляхам абмену ці гандлю. Гэта — імпартны прадукт!Артэфакт быў знойдзены ў ваколіцах в. Навасёлкі Кобрынскага раёна. Гэта адшчэп без слядоў другаснай апрацоўкі (рэтушавання). Вынікі трасалагічнага аналізу не зафіксавалі наяўных слядоў выкарыстання. Суправаджальны матэрыял, выяўлены разам з ім дазваляе датаваць знаходку перыядам позняга неаліту — ранняга бронзавага веку.Дзякуючы XRF метаду высветлілі, што крыніцай сыравіны з'яўляецца... Арменія! Артэфакт прайшоў шлях амаль у 2000 км, каб трапіць сюды. Больш пра знаходку можна
    1,6104024921Open in Telegram
  • Першабытная археалогія ў кантэксце

    30 Sept 2025, 12:26

    Ніжні палеаліт у Брэсцкай вобласці: знаходкі з Агова-1 працягваюць здзіўляць!Толькі што скончыўся другі этап экспедыцыі на помніку Агова-1 у Іванаўскім раёне — адным з самых старажытных месцаў пасялення чалавека на тэрыторыі Беларусі!▶️ Што новага ў гэтым сезоне: ▫️Расчыстка схілу пашырана да 4 метраў. ▫️Агульная глыбіня раскопу дасягнула 7,5 метраў. ▫️Даследаваны першы з трох культурных гарызонтаў. ▫️Знойдзена больш за 300 крамянёвых артэфактаў узростам больш за 400 000 гадоў!Гэтыя знаходкі адносяцца да ашэльскай культуры — часоў, калі па тэрыторыі нашай краіны маглі хадзіць продкі неандэртальцаў.Самае цікавае — наперадзе! Дэталі і фота знаходак будзем публікаваць у наступных пастах. Сачыце за каналам!
    1,770493216543Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot