Latest posts

Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Aug, 12:13
Дакументальны архіў Міністэрства Інфармацыі БНСР#архіў
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Aug, 12:12
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Sviston'a да міжнароднай супольнасці і народу БакавііМаё сэрца не можа стрымаць крыўды за нашую зямлю, якая стагоддзі была катаваная замежнымі прыгнятальнікамі, у момант, калі сякера інтэрнацыянальнага капіталу зноўку занесеная над галавой нашай краіны!Імпатэнцыя крэатыўнасці ў падтрымальнікаў капіталістычнага рэалізму дайшла да той ступені, што каб быць здольнымі хаця б на нешта, ім неабходная псеўдаформа маёмасці пад назвай патэнты. Хоць іхнія аматары і кажуць, што яны выкарыстоўваюцца толькі для абароны аўтараў, але гэта яшчэ адна буржуазная хлусня - не прайшло і тыдня, як імпатэнты абвясцілі права на ўладанне Бакавіяй...Пасля доўгай рэвалюцыі, якая каштавала шмат каму з нас жыцця, пасля нашых ахвяраў і пралітае крыві за волю і незалежнасць нашага народу, яны зноўку спрабуюць накінуюць сваё ярмо на бакавійскі народ!Мы, бакавійскія працоўныя, сяляне і
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
23 Jul, 19:19

Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
8 Jan, 21:41edited
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Sviston'a да міжнароднай супольнасці і народу Бакавіі Мы жывем у цяжкія часы. Народы ўсяго Агляднага Свету пакутуюць пад ботам дварфійскага імперыялізму або маюць шнары ад яго. І ў гэтых умовах, Княства Падземнае мае права сцвярджаць
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
8 Jan, 21:40
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Sviston'a да міжнароднай супольнасці і народу БакавііМы жывем у цяжкія часы. Народы ўсяго Агляднага Свету пакутуюць пад ботам дварфійскага імперыялізму або маюць шнары ад яго.І ў гэтых умовах, Княства Падземнае мае права сцвярджаць аб пераходзе да народнага антыімперскага ладу? Проста фарс, скіраваны каб здзеквацца з іхніх ахвяраў.Калі ў КП і сацыялізм - то толькі нацыянал. Нават у звароце сваім яны не стрымаліся і напісалі "дворфы ўсіх краін - яднайцеся". Не гульцы, не працаўнікі - дворфы. Усе мы ведаем экспансіўную палітыку КП адносна іхняга грамадзянства, якое яны выкарыстоўваюць як спосаб захопу і дамінацыі іншых фракцый. Усе мы памятаем Цукерый, усе мы памятаем шпігунства, усе мы памятаем што было з Кілатонай.Яны настолькі не разумеюць вольнага грамадства, што нават у псеўда сцвярджэнні ўжываюць манархічны тытул "Князь" і слова "Княства", якое
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
7 Jan, 22:00
Часопіс “Бакавійская Праўда”Яшчэ адзін напад праз наймітаў Падземнага Княства быў адбіты! Бакавія трымаецца!#навіны
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
7 Jan, 22:00
Часопіс “Бакавійская Праўда”Бакавійскія археолагі ў глыбінях джунгляў БНСР знайшлі забыткі мясцовых народаў, знішчаных імперыялістычнай каланізацыяй. У іх лік уваходзіць манумент на галоўным пляцы, а таксама складаны нэдарскі партал, існаванне якога толькі падцвярджае тэхналагічнае развіццё карэнных народаў Бакавіі, да таго як яны былі закаваныя ў кайданы эксплуатацыі. Зараз, партал падлучаны да рэшты нэдарскіх шляхоў.Таксама, былі знойдзеныя манументы рапухаў, якія стаяць па абодзьвух баках ад партала. Згодна з павер'ямі, калі даць ім Бакавійскае печыва, чалавек будзе надзелены удачай да канца жыцця. Бакавійскае печыва можна набыць у фермерскім раёне Бакавіі. Іншае, буржуазнае печыва выклікае пякотку.#навіны
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
7 Jan, 21:59
Часопіс “Бакавійская Праўда”Бакавія актыўна адбудоўваецца! У сваёй прамове на галоўнай плошчы гораду, Прэзідэнт "Свэ" Sviston адчыніў адрэмантаваны дом на Пляцы Рэвалюцыі 1. Варожая артылерыя знішчыла ягоныя два верхнія паверхі, але моцамі народных дружынаў жытло было рэстаўравана. Жытловая праблема Бакавіі была цалкам вырашаная і нарэшце Бакавія можа загарантаваць усім сваім грамадзянам месца для жыцця!#навіны
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
7 Jan, 21:51
Часопіс “Бакавійская Праўда”Народнымі моцамі, БНСР у рэкордны час правяло аграрную рэформу! Зямля была перадана мінулым прыгонным і рабам, пачалі выкарыстоўвацца больш развітыя тэхналогіі апрацоўкі, як выкарыстанне калёсаў і нават трактараў. Эканоміка засярэджаная на вырошчванні гандлёвых культур, як трыснёг, гарбузы і какава. Таксама развіваецца лёгкая прамысловасць па вырабніцтва "Бакавійскага печыва", якая падняла УВП БНСР больш чым на 200% у дыяментавым эквіваленце.Бакавійскі народ ідзе наперад па шляху росквіту і развіцця!#навіны
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
5 Jan, 15:35
Наказам прэзідэнта рэвалюцыйны спеў абвяшчаецца гімнам БакавііГімн БНСР "Ці ты чуеш спеў людзей?"Ці ты чуеш спеў людзей? Пяе раз'юшаны народ! Музыка тых хто больш не будзе ад паноў цярпець прыгнёт!Калі грукат сэрца твой Будзе ў рытме з грамадой Ты зразумееш лепшы час не за гарой!Ці далучышся да нас У нашай слаўнай барацьбе? Ідзем! Настаў наш час! За волю ўсіх - мяне й цябе!Шыхтуйся тады, бо змагаемся мы за волю тваю!#прэзідэнт
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 21:14edited
Дакументальны архіў Міністэрства Інфармацыі БНСРФатаздымак жаўнераў-абаронцаў Бакавы з трафейным сцягам імперыялістычнага Падземнага Княства.#архіў
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 20:12
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Свістона да міжнароднага пралетарыятуТаварышчы! Працоўныя і прыгонныя, усе хто пакутуе ад кнутоў буржуазіі і закаваны ў ланцугі няволі! Ваш час надышоў! Як праметэй, Бакавінская Народная Сацыялістычная Рэспубліка скінула ярмо эксплуатацыі і заклікае вас далучыцца да міжнароднай рэвалюцыі!Далучайцеся да БНСР як новы вольны грамадзянін або гартуйце рэвалюцыю ў сваіх краінах! Звяртайцеся да нас па дапамогу ў паўстаннях - бо толькі разам інтэрнацыянал можа перамагчы! Рабоў забіваюць дыяменты і нэдэрыт - дык не дамо ж ворагам народу піць нашае крыві! ДА ЗБРОІ! ЗА РЭВАЛЮЦЫЮ!#прэзідэнт
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 20:05
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Свістона да міжнароднай супольнасціТаварышчы! У які раз міжнародны імперыялізм паказвае свой сапраўдны твар - інтэрвенцыя дварфаў у маладую краіну толькі адзін прыклад.Бакавія заклікае міжнародную супольнасць не пакідаць надзеі на лепшую будучыню, публічна асудзіць дзеянні Княства Падземнага і далучыцца да Антыімперыялістычнай кааліцыі, з мэтай стрымліваць такіх агрэсараў ад будучай экспансіі і эксплуатацыі каланіяльных земляў. Таксама запрашаем замежных амбасадараў на ўсталяванне стасункаў.#прэзідэнт
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 19:57
Дакументальны архіў Міністэрства Інфармацыі БНСРДоказы і дакументацыя вайсковых злачынстваў Падземнага княства падчас інтэрвенцыі ў Бакавію#архіў
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 19:56edited
Часопіс “Бакавійская Праўда”Не прайшло і тыдня з атрымання незалежнасці Бакавіі, як міжнародны імперыялізм арганізаваў інтэрвенцыю ў маладую рэспубліку!Выкарыстаўшы нэдэрскія шляхі, напад на БНСР здзейснілі галаварэзы Падземнага Княства. Пачалося ўсё з абазначэння свайго нападу і прэтэнзій на зямлю вольных бакавійскіх людзей праз стаўленне ў цэнтры сталіцы Бакавіі дварфійскага сцягу і ўлётак. Хутка акупанты напалі на мірна рамантуючага свой дом пасля бамбёжак грамадзянскага, знішчаючы ўвесь прагрэс.У зняважлівай форме, каб паказаць што капіталістычныя іерархіі нікуды не зніклі і народ Бакавіі ўсё яшчэ чакае рабства, адзін з агентаў інтэрвентаў збудаваў вялічэзны фалічны сымбаль і з яго выкрыкваў капіталістычныя лозунгі. Варожыя войскі яшчэ паўгадзіны дыванава бамбавалі Бакаву з кветкавага БПЛА. Напад адбываўся пад зеллем нябачнасці без апазнавальных знакаў, што парушае міжнародныя
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 19:38
Дакументальны архіў Міністэрства Інфармацыі БНСРГалерэя фатаздымкаў Бакавіі адразу пасля падзей рэвалюцыі#архіў
Бакавійская Народная Сацыялістычная Рэспубліка
4 Jan, 19:29edited
Часопіс “Бакавійская Праўда”Бакавійскі народ разбіў рабскія ланцугі і нарэшце вызваліўся ад сваіх эксплуататараў!Гадамі замежныя каланісты разам з іншымі буржуазнымі элементамі знішчалі наш народ, які пад хлыстом быў вымушаны ламаць спіны на плантацыях і будаваць палацы для сваіх жа захопнікаў. Але гэтыя часы прайшлі - Сацыялістычны Фронт перамог здраднікаў-манархістаў у грамадзянскай вайне і здабыў бакавійскаму народу права на вольнасць!Генерал Свэ, так жа вядомы як Sviston, прывёў паўстанцаў да перамогі і стаў першым Прэзідэнтам маладой краіны з электаральнай падтрымкай у 100%.У барацьбе з імперыялізмам і капіталізмам Бакавіі дапамаглі дабраахвотнікі з Замежнага легіёну, а менавіта ПВК “Смарагдавыя Каты”. Рэвалюцыянер observr за адданасць сацыялістычнай справе атрымаў ганаровае грамадзянства і быў прызначаны Міністрам Абароны Бакавіі.Бакавія ляжыць у руінах пасля гадоўChannel photo updated
4 Jan, 19:27
Channel created
4 Jan, 19:27
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
