gram news
DA VOLI channel avatar

DA VOLI

@bap_da_voli

Публічны канал Беларускай Асацыяцыі Палітвязьняў ДаВолі

ProjectsBE

290subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • DA VOLI

    22 Sept, 17:12

    «Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу РагашчукуВячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе.«Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі».Нагадваем нашу размову з Вячаславам, які распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе.
  • DA VOLI

    22 Sept, 15:30

    КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА?26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замежнікаў на Taborowa 33, беларусы замежжа правядуць акцыю. За гэты год — больш за 228 адмоўных рашэнняў па справах аб міжнароднай абароне. У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі: 889 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі, людзей затрымліваюць і пераследуюць, заводзяць крымінальныя справы, уключаюць у спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».Пераслед распаўсюджваецца і на беларусаў, якія ўдзельнічалі ў законных акцыях за мяжой.Мы хочам атрымаць адказ: Калі ў Беларусі стала бяспечна?Далучайся да акцыі. Прыходзь сам і запрашай іншых беларусаў. Нас павінны пачуць.📍26.09.2026 | 12:00 | Варшава | Taborowa 33
  • DA VOLI

    22 Sept, 09:55

    56video1Open in Telegram
  • DA VOLI

    22 Sept, 07:45

    22 верасня 1939 года ў Берасці адбыўся супольны нацысцкага-савецкі парад
  • DA VOLI

    22 Sept, 07:39

    forwarded from @viasna96

    ⚖️ У Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя ГараўскагаБылы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду.У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў паводле абвінавачанняў у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.Судовы працэс маніторыць праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка, а таксама TRIAL International і FIDH.
  • DA VOLI

    21 Sept, 17:03

    «Мы прысвяцілі акцыю адразу дзвюм нагодам»⚪️🔴⚪️ У Варшаве каля помніку Мікалаю Каперніку прайшла традыцыйная нядзельная акцыя. Падрабязнасці распавёў суарганізатар івэнту Васіль Плешкуноў.Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/my-prysvjacili-akcyju-adrazu-dvum-nahodam/
  • DA VOLI

    21 Sept, 13:17

    Беларуская прысутнасць на Грунвальдскім полі стане больш заўважнайСвятлана Ціханоўская і дырэктар Музея бітвы пад Грунвальдам Шымон Дрэй дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Сярод запланаванага — беларуская версія аўдыягіда музея і ўдзел прадстаўнікоў беларускай супольнасці ў міжнародных мерапрыемствах разам з партнёрамі з Польшчы, Літвы і Украіны.Таксама абмяркоўваецца стварэнне на Грунвальдскім полі памятнага знака ваярам з земляў сучаснай Беларусі і ўсталяванне флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Да гадавіны бітвы ў ліпені 2027 года плануецца пашырыць удзел беларусаў і беларускіх гістарычных рэканструктараў у Грунвальдскіх урачыстасцях.У сустрэчы ўдзельнічаў таксама Юрый Меляшкевіч — ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі.
  • DA VOLI

    21 Sept, 13:16

    Уначы з 20 на 21 верасня 1610 года войскі Вялікага княства літоўскага і Каралеўства Польскага ўвайшлі ў Маскву.
  • DA VOLI

    21 Sept, 06:02

    Запрашаем вас у сераду 23 верасня ў 18-30 Музей Вольнай Беларусі на лекцыю памяці Івана ЛуцкевічаСёлета споўнілася 145 год з дня народзінаў пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. А гэтай восеньню мы адзначаем 120 год з часу выхаду заснаваным ім першым беларускіх газэтаў Наша Доля і Наша Ніва.З гэтых нагодаў запрашаем вас на лекцыю пад назвай «Іване, ты жывеш!»Гэтая фраза, выбітая на кенатафе Луцкевіча на віленскіх могілках Росы, належыць нарачонай Івана Юльяне Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра гэтае шчымлівае трагічнае каханне. Іван Луцкевіч памёр літаральна ў яе на руках у Закапанэ ў 1919 годзе, але магіла, на жаль, не захавалася❗️У гэтым годзе ёсьць ідэя ушанаваць памяць бацькі беларускай нацыі, пра што мы таксама пагаворым.Лекцыю прачытае віленская экскурсаводка, магістарка культурнай спадчыны
    7732Open in Telegram
  • DA VOLI

    21 Sept, 05:48

    Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на чарговай нядзельнай акцыі, каб падтрымаць палітвязьняў, якіх у Беларусі застаецца ўсё яшчэ вельмі шмат. Нягледзячы на "памілаванні", амаль кожны дзень праходзяць новыя "суды", за краты за "экстрэмізм", "абразу" і "распальванне варожасці" трапляюць беларусы, якія нязгодныя з рэжымам і маюць адвагу казаць пра гэта ў голас. 19 верасня мы адзначалі Дзень сцяга бчб і герба Пагоня. Шмат хто з палітзняволенных знаходзіцца ў турме таму, што асталіся вернымі менавіта ім, а не цяперашнім афіцыйным сцягу і гербу. Але ў вольнай і дэмакратычнай Беларусі паўсюль будуць наш сцяг бчб і наш герб Пагоня! Жыве Беларусь.
    76video1Open in Telegram
  • DA VOLI

    20 Sept, 12:00

    20 верасня 2001 года з нагоды пашырэння менскай кальцавой шашы лукашэнкаўскія ўлады пачалі нішчыць урочышча Курапаты. Пасля гэтага пачаўся рух у абарону месца расстрэлу нявінных падчас савецкіх рэпрэсіі.Фота: vytoki.net
  • DA VOLI

    20 Sept, 11:59

    20 верасня 1939 года пачалася славутая абарона Горадні. Баі цягнуліся ажно 3 дні.
  • DA VOLI

    20 Sept, 07:20

    forwarded from @radiosvaboda

    Ужо сёньня: дні нараджэньня паэтак Натальлі Арсеньневай і Ніны Мацяш20 верасьня ў 1903 годзе нарадзілася паэтка Натальля Арсеньнева (на здымку), паэтка. Сярод яе вершаў — «Магутны Божа», які лічыцца духоўным гімнам беларусаў.Праз 40 гадоў у той самы дзень нарадзілася іншая вядомая паэтка — Ніна Мацяш, беларуская пісьменьніца і перакладчыца. Аўтарка зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Агонь» (1970), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя» (1982).Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/Re1Wx
  • DA VOLI

    20 Sept, 07:20

    forwarded from @radiosvaboda

    «Калі Лукашэнка гаворыць, што ў яго няма палітвязьняў, хай гаворыць. Сэмантыка тут ня мае значэньня»Спэцыяльны пасланьнік амэрыканскага прэзыдэнта Трампа Джон Коўл адзначыў, што для яго ня мае вялікага значэньня, як называюць людзей пры вызваленьні зь беларускіх турмаў. Галоўнае, што гэта менавіта ён бачыць вызваленых і чытае ў іхных вачох, што для іх значыць свабода.
  • DA VOLI

    20 Sept, 07:20

    💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Аляксандру Сезеню пачаць жыццё нановаБылы палітзняволены Аляксандр Сезень пасля вызвалення з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Маючы інваліднасць трэцяй групы, у зняволенні ён сутыкнуўся з сур'ёзным пагаршэннем здароўя, а цяпер праз праблемы з дакументамі пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі. Яму патрэбная падтрымка на час, пакуль ён зможа аднавіцца, аформіць абарону і пачаць працаваць.Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра «памагатых рэжыму». За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі.🤝 Падтрымаць Аляксандра можна па спасылцы BYSOL.📌 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА
  • DA VOLI

    19 Sept, 12:02

    forwarded from @bellitinfo

    🏆 У галасаванні за прыз чытацкіх сімпатый прэміі Angelus можна прагаласаваць за беларускую кнігу.Сёлета ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus” прайшла кніга Уладзіміра Арлова "Танцы над горадам". За яе можна аддаць свой голас у чытацкім галасаванні прэміі.✍️ Аўтар, які атрымае найбольшую колькасць галасоў, будзе запрошаны ва Уроцлаў на літаратурную рэзідэнцыю.Вынікі галасавання, якое будзе доўжыцца да канца пятніцы, 16 кастрычніка, будуць абвешчаныя ў суботу, 17 кастрычніка, падчас цырымоніі ўручэння прэміі Angelus.Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы “Angelus” — узнагарода, якая выдаецца з 2006 году за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску.Галасаваць можна тут ⬅️
  • DA VOLI

    19 Sept, 09:35

    У фондах Нацыяальнага архіва захоўваецца шэраг заканаўчых актаў, на падставе якіх стваралася незалежная Беларусь. Як вядома, з 19 верасня 1991 года наша дзяржава стала называцца Рэспублікай Беларусь. У той жа дзень Вярхоўны Савет 12-га склікання зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.Крыніца
    8111Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot