Latest posts

Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
14 Jul, 15:27
🚣🔥 Запрашаем на выходныя з рафтынгам па адной з самых вядомых рэк Новай Англіі - Kennebec River!Гэта прыгожы маршрут з парогамі Class II–IV, актыўны адпачынак, кeмпінг, вогнішча і цудоўная кампанія. Калі вы любіце прыроду, ваду і крыху адрэналіну - гэта менавіта тое, што трэба!Паездка падыходзіць і для пачаткоўцаў: перад стартам будзе падрабязны інструктаж, а ў кожнай лодцы будуць вопытныя гіды.📅 Даты: 21-23 жніўня 📍 Месца: The Forks Adventure Resort - 1771 US Route 201, The Forks, Maine 04985 💰 Кошт: $240 з чалавека 🎫 Бронь месца і дэталі тура па спасылцы.У кошт уваходзіць: ✅ 2 ночы ў кэмпінгу ✅ Поўны дзень рафтынгу ў суботу ✅ Увесь неабходны інвентар: рафт, вясло, шлем і выратавальная камізэлька ✅ Трансфер да ракі і назад ✅ Гарачы абед на беразе ракі
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
19 Jun, 14:54
Трымайце спіс, што варта ўзяць з сабой на Купалле 🎒Таксама маем выдатныя навіны, што на Купалле будзе сапраўдны хатні кірмаш са смачнымі пачастункамі: 🌱 Духмяны чай на зёлках 🥩 Хатняе сыравэнджанае мяса 🍓 Смачнае хатняе варэнне 🍄 Марынаваныя грыбочкі ды іншыя прысмакі. Прыходзьце ласавацца і разам сустрэць гэта чароўнае свята!Набыць квіткі можна на месцы або па спасылцы.
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
17 Jun, 00:19
Мы з нецярпеннем чакаем вас ужо ў гэту суботу на Kupala Night | Summer Solstice Celebration!Калі ласка, не забудзьцеся ўзяць з сабой ежу, ваду, сонцаахоўны крэм і сродак ад камароў. Рэкамендуем апранаць традыцыйныя строі, вышыванкі, вопратку ў стылі боха ці проста светлае адзенне - і, вядома ж, не забудзьцеся на добры настрой!Размяшчаем поўную праграму мерапрыемства. Таксама, засталося яшчэ пару месцаў у кэмпінгу, якія можна зарэзерваваць па спасылцы.
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
9 Jun, 11:24
Інфармацыя пра кэмпінг на Купалле ⛺️Шаноўныя госці Купалля, калі вы плануеце застацца на ноч, ёсць варыянты кэмпінга на 1 ноч (з суботы на нядзелю) і 2 ночы (з пятніцы на нядзелю).Кошт: $35 за ноч за адну палатку. Платформа, на жаль, бярэ дадатковую камісію, але гэта дапамагае вам забраніраваць месца, а нам - загадзя зразумець, ці трэба замаўляць дадатковыя пляцоўкі.Калі вы хочаце выбраць канкрэтнае месца на адзначанай на мапе тэрыторыі, калі ласка, напішыце нам у прыватныя паведамленні.Бронь Кэмпінга і Квіткі на Купалле
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
7 Jun, 16:18
🥔 Цёплыя ўспаміны пра DRANIKI PICNIC 🫶
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
4 Jun, 13:58
📚 Ужо ў гэту суботу, 6 чэрвеня, у Бостане адбудзецца прэзентацыя кнігі Таццяны Заміроўскай "Свечкі Апакаліпсісу".Пісьменніца з Беларусі жыве ў Нью-Ёрку і прадае самыя дарагія свечкі ў свеце ў раскошным буціку.Гэта тэкст пра тое, як яна нікому не можа дапамагчы, і ніхто нікому не можа дапамагчы.Уваход вольны, але ахвяраванні вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.📆 Дата: 6 чэрвеня, субота ⏰ Час: 5:00 pm 📍Месца: 399 Congress St, 399 Congress Street, Boston, M
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
28 May, 22:20
🌿 КУПАЛЛЕ 2026 🌿Шаноўныя беларусы Новай Англіі, запрашаем адсвяткаваць самае чароўнае свята - Купалле.Прыходзьце рабіць вянкі, шукаць папараць-кветку, спяваць і вадзіць карагоды. Будзе абрадавае прагатаванне крупніку, музыка і танцы, таямнічая варажба і жаркае вогнішча🔥🗓️ 20 чэрвеня (субота) 🕐 12 pm - 10 pm 📍Lazy River Camping Area, Epsom, NH 🎟️ Квіткі і бронь кэмпінга
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
25 May, 12:09edited
🌤️ Добрай раніцы! Калі вы засумавалі па беларускіх вершах і драніках, чакаем вас сёння на нашым пікніку а 12-3 pm у Pequitside Farm (79 Pleasant Street, Canton, MA). Нават прагноз абацае камфорт беларускага лета!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
23 May, 14:49
🫶 Адказы на пытанні аб DRANIKI PICNIC | 2026❓ Галоўнае: Дзе і Калі? 🅰️ 25 мая (панядзелак!), 12:00–15:00 Pequitside Farm (79 Pleasant Street, Canton, MA)❓ Як дабрацца? 🅰️ На машыне або грамадскім транспарце да станцыі Canton Junction. Напішыце нам на info@belboston.org, калі вы едзеце да Canton Junction, каб арганізаваць давоз ад станцыі да пікніка.❓ Ці ёсць паркоўка? 🅰️ Так, ёсць некалькі паркінгаў недалёка ад месца правядзення пікніка.❓ Ці трэба браць ежу? 🅰️ ТАК! Гэта будзе класічны potluck. Бярыце дранікі — выберам лепшыя!❓ Ці можна браць дзяцей? 🅰️ Вядома! Ёсць добрая дзіцячая пляцоўка адразу каля месца правядзення пікніка.Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы ў панядзелак!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
22 May, 16:04
☔ Важная інфармацыя пра пікнік: перанос на панядзелак!Праз прагноз надвор'я на нядзелю мы пераносім наш вялікі пікнік на панядзелак, 25 мая! Месца, час і ўся праграма (уключаючы нашага госця Мікіту Найдзёнава) застаюцца без зменаў. Бярыце дранікі, пледы і далучайцеся - з нецярпеннем чакаем сустрэчы!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
21 May, 13:01
Такога запрашэння вы яшчэ не чулі 🔥 Мікіта Найдзёнаў запрашае на Дранікі Пікнік ужо ў гэту нядзелю, 24 мая, 12 pm у Pequitside Farm, Canton MA. Неўзабаве дадзім інфармацыю пра паркінг і іншыя варыянты даезду!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
18 May, 16:43edited
Чатыры беларускія падзеі ў Бостане і Новай Англіі: Пікнік з дранікамі, жывая музыка і новыя кнігі!1️⃣ Беларускі вячоркі ў Cafe St. Petersburg 📅 Пятніца, 22 мая | 7:30 PM - 11:30 PM 📍 Cafe St. Petersburg – Newton, MA 👉 Рэстаран Cafe St. Petersburg запрашае на цёплы банкетны вечар з традыцыйнымі стравамі (дранікі, мачанка) і жывой музыкай ад адмысловых гасцей - Святаслава Ярмоленкі і Алы Славінай (з ансамбля «Сябры»). 🎟 Квіткі2️⃣ Штогадовы пікнік з дранікамі і Мікітам Найдзёнавым 📅 Нядзеля, 24 мая | 12:00 PM - 3:00 PM 📍 Pequitside Farm – Canton, MA (Новае месца!) Запрашаем на наш традыцыйны пікнік! Спецыяльны госць Мікіта Найдзёнаў упершыню ў ЗША прэзентуе фармат «паэтычнага стэндапу» і сваю новую кнігу. У праграме: музыка, вершы і шмат гарачых дранікаў! 🎟 Рэгістрацыя+мерч3️⃣ Прэзентацыя новай кнігі Таццяны Заміроўскай 📅 Субота, 6 чэрвеня | 5:00 PM - 8:00 PM 📍 399 Congress
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
10 May, 14:55
Дранікі пікнік 2026 (новая лакацыя!)Шаноўныя беларусы Бостаншчыны і сябры, 24 траўня запрашаем вас на традыцыйны беларускі пікнік і паэтычны стэндап нашага госця - Мікіты Найдзёнава!Калі вы хочаце выступіць ці паўдзельнічаць у дабрачынным кірмашы са сваімі хэнд-мэйд вырабамі, прысмакамі і іншым, калі ласка, напішыце ў каментах ці на info@belboston.org!🗓️ May 24 (Sunday) 🕛 12 PM - 3 PM 📍Pequitside Farm (79 Pleasant Street, Canton, MA) ℹ️ Калі ласка, зарэгіструйцеся, каб лепш зразумець, колькі нас будзеEventbriteDRANIKI PICNIC | Special Guest: Mikita NaidzenauJoin us for the annual Belarusian picnic! Special guest: Mikita Naidzenau with poetry stand-up. Notice a new location!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
30 Apr, 13:50
Лекцыя ў Гарвардзе: Culture and Resistance: Why is it Time for a New History of Soviet Dissent?Таццяна Астроўская, доктар гісторыі і навуковая супрацоўніца Інстытута імя Гердэра ў Марбургу, абмяркуе, чаму настаў час для новай гісторыі савецкага дысідэнцтва, якая пераносіць акцэнт з Масквы на культурны і нацыянальны супраціў ва Украіне і Беларусі.🗓️ May 5, 2026 🕛 12:00PM - 01:30PM EDT 📍Pritsak Memorial Library (34 Kirkland Street, Cambridge, MA) ℹ️ More details
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
25 Mar, 17:07
З Днём Волі, беларусы Бостану!Сілы, адзінства і веры ў лепшую будучыню. Няхай гэта свята заўсёды яднае нас, дзе б мы ні былі.Жыве Беларусь!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
20 Feb, 00:20
Наш музычны госць ужо прызямліўся ў Бостане, а значыць беларускай музыцы ў суботу быць!Нагадваем, Дзень роднай мовы ў Бостане адбудзецца ўжо ў гэту суботу, 21 лютага, а 3 pm у Rooted Armory Café. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы. Паркінг ёсць каля Arts at the Armory, на вуліцы Hingham ave, і ў 5-10 хвілінах хады на Belmont st.Да сустрэчы!
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
8 Feb, 22:41edited
Шчыра запрашаем далучыцца да святкавання Дня роднай мовы ў Бостане. Вас чакае спецыяльны госць - зорка беларускай музыкі! Вітаем слухачоў усіх узростаў.📆 21 лютага 🕒 3 pm 📍 Rooted Armory Café 🎟 Рэгістрацыя
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
16 Jan, 18:21
Шаноўныя сябры! Рэгістрацыя на заўтрашнюю Батлейку з Маляванычам ужо закрытая, бо ўсе месцы зарэзерваваныя! ✨ Калі вы вельмі хацелі патрапіць, але не паспелі забраніраваць месца, калі ласка, напішыце нам на tickets@belboston.org ці ў каментарах тут, і мы паглядзім, што можна зрабіць 🫶Тых, хто ўжо мае рэзервацыю, просім звярнуць увагу на новае месца сустрэчы, пазначанае ў email. Чакаем вас заўтра з нецярпеннем! 🎭
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
3 Jan, 18:15edited
Паважаная беларусы Бостану, віншуем вас з Калядамі і Новым годам і запрашаем вас на магічнае і цёплае святкванне з легендарным акторам і былым вядучым Калыханкі Маляванычам (Аляксандр Ждановіч)!✨У праграме тэатр ценяў і святочная батлейка - тэатральнае прадстаўленне, дзе ажываюць калядныя гісторыі, героі і сапраўдныя цуды.📅 Дата: 17 судзеня (субота)📍 Месца: Rooted Cafe (Arts at the Armory, Somerville, MA).🕖 Час: 2:30-4 pm.💳 Колькасць месцаў лімітавана, калі ласка, рэзервуйце загадзя па спасылцы.
Афіша Беларусаў Бостона 🤍❤️🤍
21 Oct 2025, 23:32
🎶 Ужо ў гэту суботу Лявон Вольскі ў Бостане: важная інфармацыя пра канцэрт🎤📅 ДАТА: Субота, 25 кастрычніка⏰ ЧАС: Дзверы адчыняюцца а 4:30📍 МЕСЦА: Newton City Hall, 1000 Commonwealth Avenue, Newton, MA👨👩👧👦 УЗРОСТ: 0+ (Дзеці вітаюцца!) Для самых маленькіх або тых, хто любіць спакой, ёсць "ціхія" месцы на балконе.🚗 ПАРКІНГ: Ёсць шмат месцаў праз дарогу, каля Newton Free Library (330 Homer St, Newton, MA).🎟 Квіткі можна набыць онлайн ці на ўваходзе. Бярыце сяброў, калег і, вядома, самы добры настрой!
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
