gram news
sacral_BY channel avatar

sacral_BY

@belarus_sacral

Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.

ProjectsBETravel

2,996subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • sacral_BY

    21 Sept, 09:40

    Насамрэч, вось яшчэ адно дзіўнае месца. Бачыце курган? Не, не там дзе тры дрэвы тырчаць. Каб не мапа і не слупок з шыльдай, то ніколі б сам не здагадаўся, што тут курганны могільнік часоў позняга жалезнага веку. На здымку незаўважны агулам, але ён ёсць. Я б назваў яго купінай жалезнага веку. Мо тут ужо парыліся археёлагі і калісьці ён сапраўды быў высокім? Насамрэч, гэта адзіны з 17 курганоў, якія тут былі выяўлены. У астатніх даследчыкі пакалупаліся яшчэ ў далёкім 1935 годзе.Але добра. Вырашыў запілаваць гэты допіс, каб сабраць усе пункты гэтага сплаву ў адну падборку. Мне будзе зручна, а мо і вам.Данюшава: 🔹касцёл; 🔹мемарыял-капліца. 🔹Нямецкія камунікацыі. Жодзішкі: 🔹касцёл; 🔹калегіюм-вар'ятня, экстэр'ер; 🔹калегіюм-вар'ятня, інтэр'ер; 🔹калегіюм-вар'ятня, галерэя; 🔹бровар, млын. 🔹Скаладром. Сяляцічы: 🔹тупальскі мост. Дубок: 🔹касцёльчык; 🔹капліца.
    3423142Open in Telegram
  • sacral_BY

    20 Sept, 08:22edited

    #дубок #sacral_catholic Калі прайсці ад драўлянага касцёлу ўніз па плыні ракі каля кіламетру, сустракаем мураваную капліцу. Абедзве сьвятыні – частка комплекса Марыянскай кальварыі, створанай у 30-х гг. Кальварыя складалася з 7 станцый, якія сімвалізуюць 7 смуткаў маці божай: Сімяонава прароцтва; Уцёкі ў Егіпет; Адшуканне Хрыста ў храме; Сустрэча на Крыжовым шляху; Укрыжаванне і сьмерць Езуса; Зняцце з крыжа; Пахаванне Хрыста.Шлях між станцыямі складае 2 км і пачынаецца з цаглянай брамы. Яна захавалася. Яшчэ захаваўся пастамент з Багародзіцай (у сеціве месца часам называюць «крыніца ля багіні». Зноў нейкія язычніцкія вайбы). Астатнія станцыі прадстаўлены драўлянымі крыжамі. Але іх не пакажу. Гэты хрэсны ход скончыўся ля капліцы, бо не хацелася пакідаць човены з майном надоўга. Няхай кожны, хто мінае гэту капліцу, пабожна прачытае «Вітай, Марыя« за душу святой памяці Ігната Сідарэвіча -
    416347511Open in Telegram
  • sacral_BY

    20 Sept, 08:22

    4052372111Open in Telegram
  • sacral_BY

    18 Sept, 06:53

    #дубок #sacral_catholic Спадарства, наш віртуальны круіз набліжаецца да свайго фіналу. Пару км ад рэштак моста і трапляем у вёску Дубок – месца сапраўды чароўнае. Бачыце, якая мілата? Помнік народнага дойлідства 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Стаіць сабе на прыгорку ля дуба. Стаіць амаль увесь час зачынены, але раз на год збірае вернікаў на фэст у першую нядзелю ліпеня. Як добра, што ў дзвярох ёсць шкляныя ваконцы і можна зазірнуць адным вокам усярэдзіну. Месца гэтае сакральнае ня толькі праз наяўнасць касцёлу. Наш стары знаёмы Канстанцін Тышкевіч у 1857 годзе правёў у наваколлі шэраг раскопак мясцовых курганоў і засведчыў наяўнасць старажытных свяцілішчаў. Магчыма, і храм з'явіўся нездарма, бо з даўніх часоў горка магла лічыцца сьвятой. Бачыце, ля ганку камень з лункай? На іншым баку ляжыць такі ж. Мо і гэта нямыя сведкі паганскага мінулага гэтага рэгіёну? А яшчэ назва вёскі даволі
    506331111Open in Telegram
  • sacral_BY

    18 Sept, 06:53

    491298Open in Telegram
  • sacral_BY

    17 Sept, 06:49edited

    #сяляцічы #гара_цэгла #sacral_industrial Прагучыць дзіўна, але менавіта гэтыя кавалкі бетону шмат у чым стымулявалі вяртанне да Вяллі ды сплаў у гэтыя мясціны. Ужо ня ведаю, як гэта ўспрымаецца чытачамі праз здымкі, але ў той момант адчуваў сябе, як героі «Ўладара пярсцёнкаў», калі праплывалі на човенах праз стаўпы Арганата\браму каралёў. Магчыма, гэта надта пафасна. Але ў жывую яно сапраўды выглядае велічна (асабліва, калі ты пасярод ракі). А па-другое, чаму б не? Вобраз пазнавальны, заява гучная, усім уражвацца! Тым больш, у сеціве шмат людзей, якія тут былі і лічаць патрэбным пахваліцца наведаным месцам. Хайповы, так бы мовіць, мост. Чыгуначны, вузкакалейны. Дакладней, яго рэшты. Частка тых самых нямецкіх камунікацый Першай сусветнай вайны. Бліжэйшыя вёскі ад яго Сяляцічы ды Плавушка. Але на тым жа "глобусе" ён адносіцца да Казярнікаў. Відаць, праз большы памер вёскі. Сам мост
    52329321Open in Telegram
  • sacral_BY

    17 Sept, 06:49

    #гара_цэгла #вялля Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Смаргонню расейскія войскі спынілі нямецкі наступ у Першай сусветнай і фронт усталявалася па лініі Дрысвяты-Нарач-Смаргонь-Пінск ажно
    4463422Open in Telegram
  • sacral_BY

    14 Sept, 06:01

    #жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож! Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць
    649video25134211Open in Telegram
  • sacral_BY

    10 Sept, 06:33

    #жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож! Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць далей па допісным рэчышчы. Але не, усё паглядзіце. Быў тут раней бровар. А зараз у цагляным будынку месціцца аграсядзіба. А яшчэ быў вадзяны млын. Зараз у ім музей. Некалі было ў мяне пытанне, а ці ёсць у нас дзе млын з дзеючым механізмам. Чытачы тады падказалі, што так, менавіта ў Жодзішках і ёсць. Працуе ад ручая, што ўпадае ў Вяллю. Пабачыў я яго? Не, было зачынена. Шукаць наглядчыкаў неяк часу не было, а абысці з усіх бакоў не дазвалялі страшныя забараняльныя шыльды, а ў нас там човены з рыштункам пад мостам без догляду... Ай, усё! Сёння так. Гэтым допісам не ганаруся, пакрысе шуруем адсюль.
    8813961Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot