Latest posts

Беларускі Дом
22 Sept, 10:15
Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу ў Беларускім Доме!🏥 Тэма сустрэчы: Лячэнне і медыцынская дапамога замежнікам у Польшчы 🗓 26 верасня, 12:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатныЯк працуе польская сістэма аховы здароўя? Калі можна звярнуцца да ўрача бясплатна? Як карыстацца NFZ і што рабіць, калі ўзнікаюць праблемы? Пра гэта можна будзе даведацца не з інтэрнэту, а непасрэдна ад спецыялісткі NFZ — і задаць свае пытанні.Гэта першая з нашых інфармацыйных сустрэч, якія мы ладзім, каб беларусам было прасцей разбірацца ў паўсядзённым жыцці ў Польшчы. Мы запрашаем польскіх спецыялістаў, якія непасрэдна працуюць у адпаведных установах і арганізацыях, — каб вы маглі атрымаць практычную інфармацыю з першых рук.
Беларускі Дом
17 Sept, 10:31
🌿 Запрашаем на трэцюю сустрэчу Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын у Беларускім Доме!🗓 24 верасня (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны па папярэдняя рэгістрацыіГэтым разам будзем размаўляць на тэму: «Ці можна кіраваць сваімі пачуццямі?»«Не нервуйся», «не злуйся», «не бойся», «думай пазітыўна» — напэўна, кожная з нас хоць раз чула такія парады. Але ці можам мы насамрэч вырашыць, што адчуваць? І што рабіць з эмоцыямі, калі яны становяцца занадта моцнымі? Гэтыя пытанні асабліва важныя ў перыяды вялікіх жыццёвых змен. Вымушаная эміграцыя, страты, адаптацыя да новай краіны і нявызначанасць могуць выклікаць самыя розныя перажыванні — ад страху і разгубленасці да злосці, смутку ці бездапаможнасці.Не трэба ўмець «кантраляваць» усе свае пачуцці. Значна важней навучыцца іх заўважаць, разумець і ведаць, як падтрымаць сябе, калі становіцца
Беларускі Дом
14 Sept, 09:44
🌿 Выйсці з дому. Пазнаёміцца. Пагаварыць. Даведацца нешта новае. Проста пабыць разам.🗓 20 верасня, 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.20 верасня запрашаем былых палітвязняў на трэцюю сустрэчу з цыклу «Коўчынг, развіццё, падтрымка».Гэтым разам будзем гаварыць пра тое, як стаць «сваім» у новым асяроддзі, лягчэй заводзіць знаёмствы і будаваць давер у Польшчы. Будзе не толькі тэорыя, але і шмат практыкі, жывых размоў і знаёмстваў.А пасля — 🍕 супольная вячэра і нефармальныя размовы.Часам самае важнае — проста не заставацца аднаму. Прыйсці, сустрэць новых людзей, абмяняцца досведам і правесці вечар у добрай кампаніі. Далучайцеся!
Беларускі Дом
9 Sept, 15:51
⚡️ Беларускі Дом працягвае падтрымліваць вызваленых палітвязняўМы можам аказаць аднаразовую фінансавую дапамогу людзям, якія былі вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі па палітычных матывах.Хто можа звярнуцца па дапамогу? 🔹 Вызваленыя палітвязні, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць іх статус.Як падаць заяўку? 📩 Напішыце нам на repressions@belaruskidom.eu і далучыце дакументы, неабходныя для пацвярджэння статусу.🤝 Калі вам патрэбная падтрымка — звяртайцеся. Каманда Беларускага Дома побач і гатовая дапамагчы.
Беларускі Дом
8 Sept, 08:41
Ужо ў гэты чацвер адбудзецца чарговая сустрэча жаночага псіхалагічнага клуба ў Беларускім Доме! Далучайцеся!🤍 Тэма другой сустрэчы — "Мае моцныя бакі, пра якія я часам забываю — праца з унутранымі рэсурсамі".🌱 На сустрэчы мы: - даследуем свае моцныя бакі і ўнутраныя рэсурсы; - пагаворым пра тое, што дапамагае нам пераадольваць цяжкасці; - навучымся заўважаць уласныя поспехі і падтрымліваць сябе без жорсткай самакрытыкі; - падзелімся вопытам і атрымаем падтрымку ў бяспечнай атмасферы; - створым сімвалічны вобраз сваіх рэсурсаў, каб захаваць з імі сувязь і лягчэй успамінаць пра іх у складаныя моманты.🗓10 верасня (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя 🔗 Рэгістрацыя - ТУТ
Беларускі Дом
3 Sept, 10:10
Працягваем цыкл «Коўчынг, развіццё, падтрымка» для былых палітвязняў.На другой сустрэчы будзем гаварыць пра тое, што здараецца амаль у кожнай працы і камандзе — канфлікты, крытыку і складаныя размовы.🗓 13 верасня, нядзеля 🕔 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 🙋 Удзел бясплатны, толькі па папярэдняй рэгістрацыі.💬 Тэма трэнінгу: «Анатомія канфлікту: як спрачацца і заставацца калегамі». Як сказаць пра памылку так, каб размова не ператварылася ў сварку? Як абараніць сваю пазіцыю без агрэсіі? І як даваць зваротную сувязь так, каб яна сапраўды дапамагала, а не раніла?💙Але гэты цыкл — не толькі пра навучанне. Для нас важна, каб Беларускі Дом заставаўся месцам, дзе можна пазнаёміцца, адчуць падтрымку, падзяліцца досведам і паступова будаваць сваё новае жыццё ў Польшчы.🤝Таму пачнем з інтэграцыйнай часткі, а пасля трэнінгу застанемся на супольную вячэру і
Беларускі Дом
2 Sept, 11:02
🤍Перыяды вялікіх жыццёвых змен, стрэсу і вымушанай эміграцыі часта прымушаюць нас сумнявацца ў сабе. Здаецца, што сіл ужо не засталося, а ўсё, што калісьці добра атрымлівалася, больш не працуе. Але нават у самыя складаныя часы нашы моцныя бакі нікуды не знікаюць. Часам яны проста адыходзяць у цень пад цяжарам стомы, трывогі і неабходнасці кожны дзень спраўляцца з новымі выклікамі.Запрашаем вас на бясплатную групу падтрымкі для жанчын у Беларускім Доме, дзе мы звернем увагу на тое, што ўжо ёсць у кожным з нас, але часта застаецца незаўважаным.Тэма другой сустрэчы — "Мае моцныя бакі, пра якія я часам забываю — праца з унутранымі рэсурсамі".🗓10 верасня (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная. 🔗 Рэгістрацыя - ТУТ
Беларускі Дом
1 Sept, 10:03
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве на ўзровень В1/В2!🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+серада у 17:00 і ў 18:30 у Беларускім Доме).На першым занятку адбудзецца тэставанне ўзроўня ведаў польскай мовы, каб дакладна вызначыцца з групай.🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць АНКЕТУ.📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст.
Беларускі Дом
20 Aug, 09:00
🌿 Запрашаем на першую сустрэчу з цыклу "Коўчынг, развіццё, падтрымка" для былых палітвязняў!🗓 30 жніўня (нядзеля), 17:00–20:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 🙋 Удзел бясплатны, толькі па папярэдняй рэгістрацыі.Разам пагаворым пра мастацтва «размоў ні пра што», якія вырашаюць усё. 💬 Ці можа размова пра надвор’е прынесці больш карысці, чым ідэальнае рэзюмэ? У Польшчы small talk — гэта не проста ветлівая балбатня, а важны інструмент для знаёмстваў, наладжвання кантактаў і інтэграцыі ў новае асяроддзе.👨🏫 Вядучы — Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч з больш чым 25-гадовым досведам у сферы камунікацыі, публічных выступаў і перамоваў.🍕 А пасля трэнінгу — супольная вячэра і нефармальныя размовы. Гэта будзе час пазнаёміцца, падзяліцца досведам і проста пабыць разам у цёплай атмасферы.Далучайцеся — будзем вучыцца размаўляць так, каб
Беларускі Дом
18 Aug, 09:32edited
🌿 Запрашаем на першую сустрэчу новага цыклу Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын у Беларускім Доме!🗓 27 жніўня (чацвер), 18:00 📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6 💚 Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная. 🔗 Рэгістрацыя - ТУТГэта першая з 8 сустрэч Клуба псіхалагічнай падтрымкі для жанчын, якія пройдуць у Беларускім Доме.🏠 Тэма першай сустрэчы — «Дзе зараз мой дом? Пошук адчування прыналежнасці да новай краіны». Для многіх беларусак пераезд стаў не марай і не загадзя прадуманым планам, а вымушаным крокам.Дзе цяпер мой дом? Што дапамагае адчуць новае месца сваім? Як будаваць новае жыццё і пры гэтым не губляць сувязі з сабой і тым, што для мяне важна? Менавіта пра гэта будзем гаварыць падчас сустрэчы.🌿 Наш клуб — гэта не толькі група падтрымкі, але і жаночае кола, якое мы будзем ствараць разам. Месца, дзе можна быць
Беларускі Дом
10 Aug, 15:10edited
🙌 У Беларускім Доме ў Варшаве зноў можна атрымаць бясплатныя індывідуальныя псіхалагічныя кансультацыі для рэпрэсаваных беларусак і беларусаў.Калі вы перажылі затрыманне, палітычны пераслед або вымушаную эміграцыю, не заставайцеся сам-насам са сваімі перажываннямі. Псіхалагічная падтрымка можа дапамагчы прайсці праз гэты складаны перыяд.Па дапамогу могуць звярнуцца: ▪️ людзі, якія адчуваюць траўму пасля затрыманняў і вымушанага пераезду ў Польшчу; ▪️ былыя палітвязні; ▪️ родныя і блізкія палітвязняў.Кансультацыі прадастаўляюцца бясплатна асобам, якія могуць пацвердзіць факт рэпрэсій.📍 Сустрэчы праходзяць у сядзібе Беларускага Дома ў Варшаве. Колькасць месцаў абмежаваная. Каб пакінуць заяўку, запоўніце анкету.🙏🏻Калі ведаеце чалавека, якому гэтая падтрымка можа быць патрэбная, падзяліцеся з ім гэтай публікацыяй.
Беларускі Дом
6 Aug, 09:25
⚡️ Беларускі Дом падтрымлівае вызваленых палітвязняў!🇨🇿Дзякуючы падтрымцы ураду Чэхіі (у супрацоўніцтве з Амбасадай Чэхіі ў Польшчы) Беларускі Дом можа аказаць аднаразовую фінансавую дапамогу вызваленым палітвязням.Хто можа атрымаць падтрымку? 🔹 Вызваленыя палітвязні, якія могуць пацвердзіць свой статус адпаведнымі дакументамі.Як звярнуцца? 📩 Напішыце на электронную пошту repressions@belaruskidom.eu і далучыце неабходныя дакументы.🤝 Вы не адны. Мы побач і гатовыя дапамагчы!
Беларускі Дом
14 Jul, 19:30
forwarded from @ruchbelnac
⏺12 ліпеня ў Варшаве Рух беларускіх нацыяналістаў арганізаваў Вайсковую імпрэзу, прысьвечаную ўгодкам Грунвальдзкай бітвы і бою пад Лісічанскам. Сустрэча прайшла ў «Беларускім доме» і сабрала поўную залю ўдзельнікаў.📸 Больш фота з Вайсковай імпрэзы ў Інстаграм пасьце ці Фэйсбук пасьце РУХУ.Імпрэза аб'яднала ў сабе дзьве важныя падзеі з мінулага і сучаснасьці. 15 ліпеня 1410 году адбылася Грунвальдзкая бітва – адна з самых значных перамогаў у нашай гісторыі. У той бітве беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы разам разьбілі магутны Тэўтонскі ордэн. А чатыры гады таму, 26 чэрвеня 2022 году, ва Ўкраіне адбыліся трагічныя падзеі пад Лісічанскам. У тым баі гераічна загінулі чатыры беларускіх добраахвотнікі Палку Каліноўскага – Іван Марчук «Брэст», Васіль Парфянкоў «Сябро», Васіль Грудовік «Атам» і Вадзім Шатроў «Папік». Двое
Беларускі Дом
7 Jul, 14:57
forwarded from @ruchbelnac
🏇🧍♂ВАЙСКОВАЯ ІМПРЭЗА ДА ГАДАВІНАЎ ГРУНВАЛЬДЗКАЙ БІТВЫ І БОЮ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ 🇱🇹🔫📆 12 ліпеня (нядзеля) ⏰ 15:00 📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna 6)🔥 У ПРАГРАМЕ: 🔥 Аповед пра зброю часоў ВКЛ. 🔥 Спаборніцтвы па баі на мячах. 🔥 Спаборніцтвы па стральбе з луку на трапнасьць. 🔥 Аповед пра Грунвальд у кантэксьце мінулага і сучаснасьці. Выступ былога кіраўніка "Паспалітага рушэньня" Сяржука Кедышкі. 🔥 Сьпевы і дударская музыка
Беларускі Дом
2 Jul, 12:34
🇺🇸4 ліпеня 2026 года спаўняецца 250 гадоў прыняцця і падпісання Дэклярацыі аб Незалежнасці ЗША. З гэтай нагоды ў Беларускім Доме пройдзе салідарнае адзначэнне памяці аб гэтай знакамітай даце, нагадваючы пра ўдзячнасць беларусаў Амэрыканскаму народу і Амерыцы, якая не раз у гісторыі дапамагала беларусам у цяжкія часы эміграцыі і акупацыі. А таксама, маючы на ўвазе знакавы ўдзел у барацьбе за незалежнасць Амерыкі героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Андрэя Тадэвуша Банавантуры Касцюшкі.🗓️Калі: 4 ліпеня (субота) у 16.00 📍Дзе: ul. Kryniczna 6 (Беларускі Дом)У праграме вечарыны: - Зянон Пазьняк, выступ. "Пра Вэст-Пойнт і вайну за незалежнасць" - Раман Смольскі, выступ. "Аб ролі Амэрыкі ў свеце". - Ігар Васілеўскі, Літаратурнае чытанне. Марк Твэн. "Як мяне выбіралі ў губэрнатары". - Юлія Шаўчук, літаратурнае чытанне. О'Генры. "Дары мудрацоў". - Кацярына Дзядзюля, літаратурнае
Беларускі Дом
1 Jul, 10:13
forwarded from @belaruskidom
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве!🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых.🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6).🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш
Беларускі Дом
25 Jun, 11:15
❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве!🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых.🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём.🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6).🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш
Беларускі Дом
27 May, 11:22
🎈Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве!У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей!Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту!Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці📍Калі: нядзеля, 31 траўня, пачатак у 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны.Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам
Беларускі Дом
21 May, 12:36
Сёння спаўняецца 5 гадоў з дня смерці палітвязня Вітольда Ашурка. 21 траўня 2021 года ён памёр у Шклоўскай калоніі №17 ва ўзросце 50 гадоў. Афіцыйна ўлады заявілі, што прычынай смерці стала спыненне сэрца. Аднак родныя, сябры актывіста і праваабаронцы перакананыя: смерць Вітольда Ашурка была вынікам жорсткага забойства.Запрашаем Вас на Вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. 📍 КАЛІ: 24 траўня (нядзеля), пачатак у 16:00 📍 ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра ягоныя прынцыпы і тое, што ён хацеў пакінуць пасля сябе.🕯Прыходзьце! Пакуль жыве памяць — героі не паміраюць.
Беларускі Дом
19 May, 17:17edited
📚Запрашаем у суботу 23 траўня а 16.00 на вялікую сустрэчу і прэзентацыю новай кнігі пісьменніка і палітыка, былога палітвязня Паўла Севярынца "Беларусь - гэта святое" Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6)На сустрэчы Павел распавядзе пра тое, якім бачыць шлях да вяртання ў Беларусь з перамогай, пра тое, чаму яго навучыў турэмны досвед, якія кнігі ён абдумаў у зняволенні і як важна беларусам цаніць іншых беларусаў.Пра што першая кніга Севярынца пасля турмы? У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ён маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
