Latest posts

Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
17 Jul 2025, 15:14
Together with the non-profit organization By The People For The People, we're working to support children in Ukraine who've been impacted by the war. Recently, we established a safe space for 70 kids evacuated from the front lines. See our impact here.Now, we're supporting a critical project to evacuate injured individuals safely. Your help is urgently needed.Donate using this link.Any remaining funds will be allocated directly to expand our Children's Support Project, supporting 120 children.Every single donation makes a real difference.Thank you so much for your generosity and support!
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
26 Sept 2024, 13:34
Запрашаем на шахматны турнір!Сустракаемся на Прасторы 6 кастрычніка, дзеці пачынаюць а 14:00, дарослыя - а 16:30.Колькасць людзей абмежавана, патрэбна рэгістрацыя. Пішыце нам у дырэкт ці тэлеграм (@RBS_PRASTORA)!Адбудзецца шахматны турнір з 7 тураў, асобна для дзяцей і дарослых.За ўдзел трэба ўнесці ўзнос 50 злотых, а напрыканцы пераможцы атрымаюць прызы!Мэта турніру - стварэнне кам’юніці 🔥Як патрапіць на Прастору? Глядзіце ў замацаваным пасце!
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
6 Sept 2024, 10:46edited
Вакансія smm-спецыяліст_кі/капірайтар_кі 📍ВаршаваДзе: Рух Беларускай СалідарнасціШто для нас важна: - хуткасць і гнуткасць - жаданне развівацца - тайм-мэнэджмэнт - добрае валоданне беларускай мовай - навыкі капірайтынгу - разуменне сацсетак і іх алгарытмаў - вітаецца валоданне працай у фігме (дызайн пастоў)Абавязкі: - вядзенне сацсетак (інстаграм, фейсбук, тэлеграм-канал) - напісанне тэкстаў (капірайты і арыгінальныя) - аналіз трэндаў - прасоўванне нашых актыўнасцяўBelsolidarityРух Беларускай Салідарнасці — прастора вашай ініцыятывыАб’яднанне беларусаў дзеля супрацы на карысць дэмакратычных зменаў у грамадстве
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
3 Sept 2024, 13:57
Адбыўся першы беларускі фестываль моды і прыгажосці 🤍Дзякуй IFC за давер, а таксама ўсім далучыўшымся!На Прасторы былі лекцыі, майстар-класы, маркет, паказ і прэзентацыя каналу!
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
3 Sept 2024, 13:39edited
"Прастора Вашай Ініцыятывы" шукае офіс-мэнэджар_ку!Прастора - беларуская івэнт-пляцоўка ў цэнтры Варшавы! Маем некалькі ўтульных памяшканняў, дзе ладзім маленькія і вялікія мерапрыемствы: лекцыі, заняткі для дзяцей і дарослых, дыскусіі, працоўныя сустрэчы, канферэнцыі, вебінары, фестывалі, музыкальныя і творчыя вечары і шмат іншага!У сваю каманду мы шукаем творчую і адказную асобу на пазіцыю офіс-мэнэджар_кі!Што для нас важна? - уменне самастойна планаваць і каардынаваць працу - добрае валоданне беларускай мовай - магчымасць весці простую камунікацыю па польску - жаданне развівацца ў івэнт-мэнэджмэнце і ладзіць файныя імпрэзы - афлайн прысутнасць на офісеАбавязкі: - узаемадзеянне з кліентамі і камандай - пошук новых кліентаў і арганізатараў - кантроль і справаздачнасць - заангажаванасць у арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў - сачыць за чысцінёй і парадкам
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
26 Aug 2024, 12:13
Ужо ў гэтую суботу адбудзецца Беларускі фестываль моды і прыгажосці “Апранай сваё”!Вас чакаюць маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!За дадатковую плату можна наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - "Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы"Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць Форму папярэдняй рэгістрацыі і запісаў на майстар-класы.Мы вас чакаем!❤️
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
24 Aug 2024, 13:16edited
“Апранай сваё” ўжо ў наступную суботу 😍Дзелімся з вамі праграмай, а таксама запрашаем прайсці рэгістрацыю па спасылцы!👗Беларускі фестываль моды і прыгажосці - гэта свята для беларусаў і беларусак Польшчы, якія хочуць на цэлы дзень пагрузіцца ў атмасферу моды, прыгажосці і стылю.У рамках мерапрыемства пройдзе маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!За дадатковую плату вы зможаце наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - “Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы”Мы вас чакаем!❤️🔗Падрабязней пра праграму і ўдзедьнікаў - на сайце падзеі31.08 а 10:00 па адрасе Hoża 41
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
19 Aug 2024, 14:36edited
👗Запрашаем вас на Беларускі фестываль моды і прыгажосці “Апранай сваё”!Гэта свята для беларусаў і беларусак Польшчы, якія хочуць на цэлы дзень пагрузіцца ў атмасферу моды, прыгажосці і стылю.У рамках мерапрыемства пройдзе маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!За дадатковую плату вы зможаце наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - "Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы"Форма папярэдняй рэгістрацыі і запісаў на майстар-класы.🔗Падрабязней пра праграму і ўдзедьнікаў - на сайце падзеі31.08 а 10:00 па адрасе Hoża 41Мы вас чакаем!❤️
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
19 Aug 2024, 14:31
Запрашаем на беларускі бранч!Вас чакае смачная ежа, жывая музыка і прыемная кампанія!Калі? 24.08 з 12:00 да 16:00. Дзе? На Прасторы па адрасе Hoża 41 Данат: 100 зл.Алеся падрыхтуе гарачыя і халодныя закускі, дэсэрты са смакам дзяцінства, асвяжальныя напоі, а кожны госць атрымае падарунак!Рэгістрацыя па спасылцы ❤️
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
19 Aug 2024, 08:14
Гукавая медытацыя з Дар’яй Новік 🤍Выдатныя практыкі і цёплыя размовы!А мы працягваем праводзіць мерапрыемствы ўдзельнікаў акселератара з Валярынай Куставай.Ужо ў чацвер, 22 жніўня, адбудзецца майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч 💃А ў суботу, 31 жніўня, першы Беларускі Фестываль Моды і Прыгажосці “Апранай сваё” 🔥Запрашаем!
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
15 Aug 2024, 15:44
💃Чаму варта прыйсці на майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч?Мія Міткевіч - выдатная сертыфікаваная педагог-харэографА яшчэ Мія мае шмат пазітыўных водгукаў! Запрашаем прыходзіць за пазітыўным настроем 🔥На майстар-класе будзе балрум, джаз і дыска.Запрашаем прыходзіць усіх жадаючых! І тых, хто мае пэўны досвед, і тых, хто яго не мае. Усё, што вам трэба - гэта зручны абутак і адзенне.Час: 22.08 а 18:00 Месца: Прастора, Варшава, Hoża 41 Уваход за данат па рэгістрацыі.Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com pinned a photo
13 Aug 2024, 11:15

Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
12 Aug 2024, 14:00
Запрашаем на майстар-клас па музыкальна-гукавой імправізацыі з Дар'яй Новік!Гэты івэнт для ўсіх, хто калісьці марыў спяваць,але не было часу ці магчымасцяў, а таксама для тых, хто хоча паспрабаваць штосьці новае.Галоўная задача МК - паказаць людзям, што спяваць, імправізаваць і рабіць нешта творчае можна ў любым узросце, з любой вакальнай падрыхтоўкай (нават без яе) і гэта можа быць вельмі лёгка, без напругі і прыгожа!Калі? 15 жніўня а 18:30 Дзе? Warszawa, Hoża 41 Уваход за данат па рэгістрацыі!Усіх чакаем ❤️
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
8 Aug 2024, 10:58
Запрашаем на майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч!(P.S. усіх удзельніц і ўдзельнікаў напрыканцы МК чакае падарунак ад Міі🤫)Мія Міткевіч - выдатная педагог-харэограф, якая працуе ў наступных напрамках:- Бальныя танцы (еўрапейская і Лацінаамерыканская праграмы), - Джаз мадэрн, стэп і дыска, - Класічная і народная харэаграфіі.На майстар-класе будзе балрум, джаз і дыска.Запрашаем прыходзіць усіх жадаючых! І тых, хто мае пэўны досвед, і тых, хто яго не мае. Усё, што вам трэба - гэта зручны абутак і адзенне.Час: 22.08 а 18:00 Месца: Прастора, Варшава, Hoża 41 Уваход за данат па рэгістрацыі.
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
6 Aug 2024, 14:07
Музычна-паэтычны перфоманс на Прасторы ✨У той вечар прагучалі цудоўныя вершы Вольгі Гапеевай у спалучэнні з відэашэрагам ад Вікторыі Харытонавай, а таксама сачыненні для флейты ў выкананні Яны Шчарбаковай
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
25 Jul 2024, 16:32
22-24 ліпеня 2024 года адбыўся навучальны візіт для маладых беларускіх лідэраў у Еўрапейскія інстытуцыі ў Брусэлі 🔥Візіт быў арганізаваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе ў супрацоўніцтве з РБС. Падчас візіту маладыя беларускі і беларусы сустрэліся з дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага Парламенту, супрацоўнікамі Еўрапейскай Камісіі і Еўрапейскай службы знешняга дзеяння. Таксама наведалі экспазіцыю музея Парламентарыюм і пазнаёміліся з камандай місіі "За дэмакратычныю Беларусь", якая месціцца ў Брусэлі.
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
24 Jul 2024, 08:00edited
🎶 Увага! Музычна - паэтычны перфоманс на Прасторы пераносіцца на 28.07Вы зможаце пачуць сачыненні для флейты сола кампазітараў Тору Такеміцу, Андрэ Жолівэ і Пэтэріса Васкс у выкананні Яны Шчарбаковай.Падчас канцэрту прагучаць вершы беларускай пісьменніцы Volhy Hapeyevaj у спалучэнні з відэашэрагам, які быў прадстаўлены на выставах “Памежны стан” і “Прырода гуку” у Галерэі сучаснага мастацтва Ў фатографкі Вікторыі Харытонавай.⌚Калі: 28.07 (нядзеля), 18:00 📍Дзе: Прастора вашай ініцыятывы (Hoża 41, Warszawa) 🎫Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
16 Jul 2024, 15:40edited
🎶 Запрашаем на музычна - паэтычны перфоманс на Прасторы!Вы зможаце пачуць сачыненні для флейты сола кампазітараў Тору Такеміцу, Андрэ Жолівэ і Пэтэріса Васкс у выкананні Яны Шчарбаковай.Падчас канцэрту прагучаць вершы беларускай пісьменніцы Volhy Hapeyevaj у спалучэнні з відэашэрагам, які быў прадстаўлены на выставах “Памежны стан” і “Прырода гуку” у Галерэі сучаснага мастацтва Ў фатографкі Вікторыі Харытонавай.⌚Калі: 27.07 (субота), 19:00 📍Дзе: Прастора вашай ініцыятывы (Hoża 41, Warszawa) 🎫Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
15 Jul 2024, 14:34
Бранч: практыкі і медытацыіАкрамя смачных страваў ад фудблогеркі Алесі, вас чакаюць гукавыя медытацыі і цікавыя практыкі ад Дар'і Новік, а таксама падарункі!20 ліпеня сустракаемся на прасторы а 12 гадзіне! Уваход: 80 злотых.Рэгістрацыя па спасылцы ❤️
Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
12 Jul 2024, 08:32edited
Беларускі бранч: хто арганізуе?На бранчы ад Алесі вас чакаюць смачныя стравы, нетворкінг, гукавыя медытацыі ад Дар'і Новік і падарункі!Алеся вырасла ў Івянцы і вывучылася на настаўніцу геаграфіі і біялогіі, але працавала не па спецыяльнасці — менеджарам па продажах. Усё жыццё Алеся любіла гатаваць, і падчас каранавіруса вырашыла завесці кулінарны блог у Instagram.У Польшчы блогерка ўладкавалася на працу кухарам нават без профільнай адукацыі. Алеся працягвае весці свой блог, піша кнігі з рэцэптамі, а таксама арганізавала ўласны кейтэрынг.20 ліпеня сустракаемся на бранч на прасторы а 12 гадзіне! Уваход: 80 злотых.Рэгістрацыя па спасылцы ❤️
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
