Latest posts

Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Sept, 19:28edited
✍️ ЯШЧЭ ЁСЦЬ ЧАС ДАСЛАЦЬ СВАЕ ВЕРШЫ ⠀ Тэрмін падачы вершаў на Паэтычную прэмію імя Адама Міцкевіча падоўжаны да 25 верасня 2026 года. ⠀ Мы ўжо атрымалі вершы ад 34 аўтараў з розных гарадоў і краін 🌍 — і будзем рады новым удзельнікам. ⠀ Калі вы пішаце па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску і хочаце прадставіць свае вершы на конкурсе — дасылайце іх да 25 верасня. ⠀ Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ад 15 гадоў. ⠀ 📩 slam@zawolnosc.eu Тэма ліста: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім) ⠀ 🏆 Фінальны слэм паэзіі адбудзецца 24 кастрычніка 2026 года, Уроцлаў, Przejście Garnczarskie, 2. ⠀ 👥 Журы: Андрэй Хадановіч Уладзімір Някляеў Агнешка Маткоўска ⠀
Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Sept, 12:41
forwarded from @akhadanovich
«Хто (не) баіцца літаратуры суседзяў?»Ці існуе літаратура Цэнтральнай Еўропы і якое месца займаюць у ёй нашыя літаратуры? Ці добра мы, беларусы і палякі (а таксама ўкраінцы і літоўцы), ведаем літаратуру адно аднаго? Ці змяніліся ў Польшчы адносіны да беларускай літаратуры ў 2020-м і ў 2022-м годзе? Ці павялічылася цікавасць да польскай літаратуры ў беларусаў, што вымушана апынуліся ў Польшчы? Ці гатовыя мы чытаць яе ў беларускіх перакладах? Каго сёння цікавяць пераклады польскай і беларускай класікі? Як выдаўцы знаходзяць у суседзяў вартыя перакладу і выдання кніжныя навінкі? Ці маюць стратэгію выбару аўтарак і аўтараў? Ці адчуваецца сёння ў Польшчы недахоп перакладчыкаў і перакладчыц літаратуры з беларускай мовы?Шукаем адказаў з выдаўцамі і выдаўчынямі Валянцінай Андрэевай (Gutenberg, Кракаў), Лаўрынасам Вайчунасам (KEW, Уроцлаў) і Аляксандрай Зіньчук (Warsztaty Kultury, Люблін).М
Інфапункт Беларусы Уроцлава
7 Sept, 10:12

Інфапункт Беларусы Уроцлава
7 Sept, 09:58
Усіх вітаем! ❤️ Маем вельмі важную і адказную справу. ⠀ Пачнём з гісторыі. 🙂 ⠀ 25 верасня адбудзецца свята-імпрэза ПОДВУРКА 📍 вуліца Руская, 46 ⠀ Падчас свята будуць выступы, спевы, пачастункі, размовы, новыя знаёмствы і шмат цёплых сустрэч. ✨ ⠀ Мы рыхтуем вялікі агульны абрус для ўсіх гасцей і зараз запрашаем вас далучыцца да яго стварэння. ⠀ 7 і 8 верасня запрашаем на майстар-класы па вышыўцы! 🪡❤️ ⠀ Будзем разам ствараць наш агульны беларуска-польска-украінска-міжнародны абрус — кожны зможа пакінуць на ім свой маленькі знак, узор і частку сваёй гісторыі. ⠀ 📅 7 і 8 верасня 2026 года 🕓 16:00–20:00 📍 ul. Ruska 46 Winda C, piętro 4
Інфапункт Беларусы Уроцлава
4 Aug, 14:45edited
ПАЭТЫЧНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧАПольска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм✍️ Мы аб'яўляем прыём заявак!Пішаш па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску? Маеш штосьці важнае сказаць? Табе 15 гадоў або больш?Прымі ўдзел у паэтычным конкурсе Адама Міцкевіча — паэта трох народаў — у рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве.📅 Тэрмін падачы заявак: да 31 жніўня 2026 📩 slam@zawolnosc.eu Тэма: КОНКУРС МІЦКЕВІЧА 2026_(прозвішча/псеўданім)🏆 Фінальны слэм паэзіі — 24 кастрычніка 2026, УроцлаўЖуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска
Інфапункт Беларусы Уроцлава
28 Jul, 11:18
Вяртаюся зь лекцыямі "Доўгая дарога дадому" - ва Ўроцлаве і ў сеціве. Першая 28 ліпеня. Пра эміграцыю, літаратуру і пераклад. Пра тое, ці патрэбная польская літаратура па-беларуску беларусам, якія апынуліся ў Польшчы? А ў іншых краінах? А ў самой Беларусі?Пакажу некалькі перакладаў, ад Міцкевіча, Мілаша і Шымборскай да сучасных паэтак і паэтаў. Прэзэнтую новую кнігу любімага аўтара - "Вуліцу шарлатанаў" Галчыньскага, якая якраз зьявіцца.Пачатак а 19.00. Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2.Для тых, хто далёка ад Уроцлава, будзе трансьляцыя.Для тых, хто ня ведае беларускай, будзе польскі пераклад ад Жанны Нагіной. https://www.facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/FacebookDługa droga do domu – wykład Andreja ChadanowiczaEvent in Wroclaw, Poland by Wrocławski Dom Literatury and 2 others on Tuesday, July 28 2026
Інфапункт Беларусы Уроцлава
28 Jul, 11:17
Пачынаю свае ўроцлаўскія лекцыі ўжо сёньня а 19, у клубе Proza. Гэтым разам пакажу трохі перакладаў любімых польскіх паэтаў і паэтак, а таксама раскажу пра іх. Прадстаўлю навінку - кнігу "Вуліца шарлатанаў" К.І.Галчыньскага.Хто далёка ад Уроцлава, можа глядзець трансьляцыю.https://facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/Фота зрабіў Rafał Komorowski падчас леташніх лекцыяў ва Ўроцлаўскім Доме Літаратуры.
Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:10
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКІЯ МАТЫВЫ Ў ЛІНАГРАВЮРЫ» ⠀ 🗓 20–24 ліпеня 2026 года 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta ⠀ Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй! ⠀ Запрашаем на творчы майстар-клас, прысвечаны мастацкай графіцы. Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю і перанясеце яе не толькі на паперу, але і на тэкстыль. ⠀ Падчас майстар-класа вы: ⠀ 🖨 пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі; ⠀ 🖨 створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме; ⠀ 🖨 надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы; ⠀ 🖨 перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення; ⠀ 🖨 створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай
Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:07

Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:01edited
МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКАЯ ВЫШЫЎКА» ⠀ 🗓 20–24 ліпеня 2026 года 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta ⠀ Адкрыйце для сябе таямніцы беларускай вышыўкі і стварыце ўласную інтэрпрэтацыю традыцыйных арнаментаў! ⠀ Запрашаем на ўнікальны майстар-клас, прысвечаны сучаснаму асэнсаванню беларускай вышыўкі. Гэта магчымасць не толькі авалодаць мастацкімі прыёмамі, але і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў кожным арнаменце і кожнай нітцы. ⠀ Падчас майстар-класа вы: ⠀ 🪡 пазнаёміцеся з традыцыямі беларускай вышыўкі, яе колеравай сімволікай і асаблівасцямі матэрыялаў; ⠀ 🪡 адкрыеце для сябе значэнне асноўных арнаментаў і сімвалаў — ахоўных, жыццёвых і звязаных з прыродай; ⠀ 🪡 даведаецеся пра ролю вышыўкі ў беларускай культуры, яе сувязь з сямейнымі і народнымі традыцыямі; ⠀ 🪡 створыце ўласную мастацкую працу, пераасэнсоўваючы традыцыйныя ўзоры мовай
Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:00

Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:00edited
Зрабіце свае летнія дні сапраўды непаўтаральнымі! ☀️ ⠀ Арганізатары ХІV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры запрашаюць далучыцца да творчых майстар-класаў "Адкрытыя формы" і сваімі рукамі стварыць уласныя шэдэўры беларускай вышыўкі і графікі. ⠀ З 20 па 24 ліпеня 2026 года ў Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta паралельна будуць праходзіць майстар-класы пад кіраўніцтвам вядомых польскіх мастакоў: 🎨 Рышарда Паёнчка — графіка; 🪡 Роберта Вячорка — беларуская вышыўка. ⠀ 📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA вул. Руская, 46C ⠀ ⏰ 16:30–19:00 ⠀ ✨ Удзел бясплатны. ⠀ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс. ⠀ У ТГ пісаць да @NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка
Інфапункт Беларусы Уроцлава
14 Jul, 18:00

Інфапункт Беларусы Уроцлава
7 Jul, 07:06
📚 Аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым — да 80-годдзя паэта ⠀ Запрашаем на асаблівую сустрэчу з Уладзімірам Някляевым — адным з найбольш вядомых сучасных беларускіх паэтаў, празаікаў і грамадскіх дзеячаў. ⠀ Гэты вечар стане магчымасцю пачуць аўтара, пагаварыць пра літаратуру, гісторыю, творчасць і шлях чалавека, чыё слова ўжо шмат гадоў гучыць далёка за межамі Беларусі. Творы Някляева перакладзены на розныя мовы, а яго імя добра вядомае аматарам беларускай літаратуры ў Польшчы і іншых краінах. ⠀ У праграме: ✨ размова з аўтарам; 🎶 песні, створаныя на яго вершы; 📖 прэзентацыя новых выданняў — кнігі «Святая крыніца» і драматычных паэм «Літвіны»; 📚 знаёмства з новым польскім выданнем рамана «Гэй Бэн Гіном». ⠀ Сёлета Уладзімір Някляеў адзначае свой 80-гадовы юбілей, таму гэтая сустрэча стане яшчэ і цудоўнай нагодай павіншаваць яго асабіста. ⠀ 📅 11 ліпеня 🕕 18:00 📍 Dziedziniec
Інфапункт Беларусы Уроцлава
7 Jul, 07:06
Channel photo updated
5 Jul, 10:52

Інфапункт Беларусы Уроцлава
5 Jul, 10:51edited
Хутка пачынаем!ХІV Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве!15-24 кастрычніка 2026 года
Інфапункт Беларусы Уроцлава
15 Mar, 18:53
25 сакавіка сустрэнемся ў Інстытуце Гратаўскага на польска-беларускім вечары з нагоды Дня Волі / Dnia Wolności — дня, асабліва важнага для беларускай гісторыі, памяці і супольнасці. Хочам пабыць разам з гісторыямі, якія гавораць пра волю, гвалт, эміграцыю, жалобу і досвед жыцця ў цені дыктатуры.Wydarzenie rozpocznie się po zakończeniu marszu z okazji Dnia Woli.У праграме — тры перфарматыўныя чытанні: 18:30 – «Бо гэта ёсць маё цела» Ганны Комар у рэжысуры Андрэя Новіка 19:30 – «200» Святланы Дзядовай у рэжысуры Кшыштафа Копкі 20:00 – «Слон» паводле рамана Сашы Філіпенкі, сцэнар і рэжысура Яны АляксіенкіПасля чытанняў запрашаем на адкрытую размову з удзелам публікі, якую правядзе Генрык Мазуркевіч. Падчас падзеі таксама будзе раздавацца кніга «Бясконцы жнівень».📍 Sala Teatru Laboratorium Instytutu Grotowskiego, Rynek-Ratusz 27, Wrocław 📅 ср. 25.03.2026, з 18:00 🎟 Уваход вольны,
Інфапункт Беларусы Уроцлава
11 Dec 2025, 10:31
forwarded from @volnyuniver
Форум ВБЎ працягваецца!Запрашаем на новую анлайн-сустрэчу — “Кантрабанда надзеі”, творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам — чалавекам, які ўмее гаварыць пра складанае лёгка і трапна, а пра балючае — без роспачы.Андрэй Хадановіч — лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клубу і прэміі імя Карласа Шэрмана, аўтар 12 кніг “дарослай” паэзіі і адной для дзяцей, выкладчык, літаратуразнавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру.Гэта будзе сустрэча пра моц слова і крыніцы нашай надзеі — той самай, што мы праносім праз межы і забароны, нібы кантрабанду.Далучайцеся — будзе цёплая, жывая і вельмі натхняльная размова.Дата: 12 снежня, 18:00Рэгістрацыя абавязковая: https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
Інфапункт Беларусы Уроцлава
4 Dec 2025, 17:53
Уладзімір Някляеў сустрэнецца з чытачамі на Вроцлаўскім Кірмашы Добрых Кніг і прадставіць свае найноўшыя вершы са зборніка «Кніга лёсаў». Класік беларускай літаратуры, які жыве ў Вроцлаве, разважае пра эміграцыю, супольнасць і самоту. Запрашаем на стэнд «Wydawnictwo KEW» (№112) у нядзелю, 7 снежня, 11:00.
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
